Наш край
Сайт пра наваколлi Вiцебска
Смотрите в наших фотогалереях! Смотрите в наших фотогалереях! Смотрите в наших фотогалереях!
на главную | карта сайта
гостевая | контакты

КРАЯЗНАЎСТВА
Славутыя мясцiны
Славутыя людзі
Лужасна
Рознае (нарысы)
Клуб "Дзвiна"
Ваеннае краязнаўства 

ТУРЫЗМ
Маршруты
Вандроўкi
Рэкамендацыi
Уражаннi

ЭКАЛОГIЯ
Ахова прыроды
Артыкулы
Методыкi
Календар
Факты батанiцы
Кветкi

ФОТАГАЛЕРЭЯ
Гiст.-культ. славутасцi
Эка славутасцi
Краявiды
Турызм
Кветкi

http://lider-mk.com/ завод металлоконструкций ваш гид по крыму.


 

Дэндрапарк

Лужасна

Дэндрапарк

   Напэўна, толькі сапраўдныя аматары прыроды і спецыялісты ведаюць пра тое, што зусім блізка ад Віцебска есць цікавае месца - дэндрапарк пры Лужаснянскім сельскагаспадарчым тэхнікуме. Вясной тут можна паглядзець квітнеючы міндаль, кітайскую яблыню, а ўвосень прайсціся па ягоных алеях, падзівіцца пробкаваму дрэву, белай піхце і шматлікім іншым рэдкім дрэвам. Тут расце больш за 250 відаў дрэў і кустарнікаў. Паселак Лужасна - паўночная ўскраіна Віцебска, большасці гараджан, напэўна, вядома па сельскагаспадарчым тэхнікуме і гімназіі для таленавітых дзяцей. Але па славутасцях і цікавасцях гэта месца стаіць асобна сярод іншых у наваколлях абласнога цэнтра. Тут есць два помнікі археалогіі (гарадзішча і паселішча), помнікі архітэктуры (будынак земляробчай школы (1909), Пакроўская царква (1908), царква Уздзвіжання Крыжа (? канец XVIII ст.)).
   У 1940 годзе на чыгуначнай станцыі "Лужасна" быў зарэгістраваны мінімум тэмператур на Беларусі - 44?С - што ўжо робіць гэта месца асаблівым для нашага краіны. Увогуле, у паселку і наваколлях можна налічыць больш за 30 цікавых месцаў, якія могуць зацікавіць любога чалавека і якія варта паглядзець. Менавіта па гэтай прычыне, сюды можна наладзіць не адну, а некалькі вандровак, тым больш, што Лужасна знаходзіцца зусім блізка ад Віцебска.
   Дэндрапарк
   Адным з найбольш цікавых месцаў у Лужасне, якое прываблівае вялікую колькасць наведвальнікаў - з'яўляецца дэндрапарк (ад грэчаскага дэндра- дрэва) лужаснянскага сельска-гаспадарчага тэхнікума. Гэта адна з самых "маладых" цікавасцяў паселка, створаная ўжо ў нашыя дні.
   Мэты закладкі парка былі наступнымі: стварыць на беразе Дзвіны зоны адпачынку для мясцовага насельніцтва, практычнае азнаямленне стуэнтаў тэхнікума з узорамі мясцовай і "іншаземнай" флоры. Ен быў закладзены ў 1974 годзе ў гонар трыццацігоддзя вызвалення БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Нягледзячы на невялікі ўзрост, калекцыя парка можа скласці канкурэнцыю любому падобнаму значна старэйшаму ў нашай краіне.
   "Хросным бацькам" дэндрапарка стаў выкладчык тэхнікума Мікалай Трафімавіч Ражкоў. Звязваючыся з батанічнымі садамі БССР, найбуйнейшымі і вядомымі садамі СССР (Ленінградскім, Маскоўскім, Нікіцкім, нават з Дальняга Усходу) ен змог стварыць гэтую калекцыю. Менавіта дзякуючы ягоным кожнадзенным намаганням, парк есць і зараз і быў аб'яўлены ў 1993 годзе помнікам прыроды мясцовага значэння.
   Парк размяшчаецца на правым беразе Дзвіны, у месцы ўпадзення ў яе малой ракі Лужаснянкі. Месца само па сабе вельмі маляўнічае, у старажытнасці тут было паселішча і зараз у вадзе знаходзяць рэчы, якія дайшлі да нас з сівой мунуўшчыны: каменныя сашнікі, фрагменты керамікі, косткі і іншыя.
   Плошча парка 8,8 гектара. У планіроўцы спалучаюцца рэгулярны і ландшафтны стыль. Тэрыторыя размяжавана на 9 секцый сцяжынкамі і алеямі (кляновай, ліпавай, лісцвінічнай, бярозавай і ясеневай). У цэнтры насыпана невялікая горка і аформлены ракарый (месца, дзе высажаны расліны, тыповыя для высокагор'яў). Дрэвы размяшчаюцца на некаторым аддаленні ад дарожак, а кустарнікі, як правіла, паміж групамі дрэў альбо каля сцежак, што зручна для агляду.
   Жывая калекцыя драўнінна-хмызняковых раслін - галоўны гонар дэндрапарка. На пачатак 1997 года тут налічвалася больш за 250 відаў, разнавіднасцяў драўнінна-хмызняковых і 32 віда квятковых шматгадовых раслін. Тут вырастаюць дрэвы, якія з'яўляюцца звычайнымі для нашых месцаў: бяроза барадаўчатая, ліпа мелкалісная, клен востралісны, вольха шэрая, вяз звычайны, розныя віды чубушніка (жасміна) і іншыя. Есць і незвычайныя, "заморскія" дрэвы - дзерн, свядрэна, корнус, яліна канадская, валошскі, манжурскі, чорны, шэры арэх, арэх Зібальта. Расце бук, якога ў наш час на тэрыторыі Беларусі няма, хаця ў сярэднявеччы ен быў распаўсюджаны ў нашым краі. Есть і віды, занесеныя ў Чырвоныя кнігі Беларусі, былога СССР: піхта белая, бархат амурскі (пробкавае дрэва). Есць пасадка шаўкавіцы белай, якая лічыцца самай паўночнай у рэспубліцы (да гэтага часу такой была плантацыя Віцебскага батанічнага сада).
   Сапраўдным упрыгожваннем дэндрапарка з'яўляюцца ліанавыя расліны (розныя віды вінаграда, пяргола, дрэвагубец, капрыфоль, лунасямяннік даўрскі). Для іх у парку ўсталяваны металічныя апоры.
   Пры парку створаны калекцыйны пітомнік для папаўнення, рамонту пасадак і азелянення тэрыторыі. Дарэчы, кедры, плакучыя ясені, бэз персідскі і іншыя незвычайныя віды дрэў і кустоў растуць не толькі ў дэндрарыі, але і па ўсей тэрыторыі паселка.
   Асабліва прыгожым дэндрапарк бывае ўвесну, у перыяд квіцення, і ўвосень, у пару Бабінага лета.
   Акрамя дэндрапарка, у Лужасне есць іншыя помнікі прыроды - дуб, які зросся з ясенем, вялізныя валуны, прынесеныя сюды ледавіком. Між іншым, гэта проста прыгожае месца з цудоўнымі краявідамі, якое варта наведаць і без усялякіх прычын.                                                                                                                                                                        


назадуверхда хаты