|
|
Дзеячы Віцебшчыны Г - К
Славутыя людзі
Дзеячы Віцебшчыны Г - К
Грыневіч Антон Антонавіч (3.5.1877-8.12.1937)
Збіральнік і папулярызатар беларускага музычнага фальклору, выдавец, педагог, кампазітар. Нарадзіўся ў фальварку Іваноўшчына Лепельскага пав. Віцебскай губ. Член выдавецкай суполкі "Загляне сонца і ў наша аконца". У 1910 заснаваў у Пецяр бургу сваё выдавецтва (Выдавецтва Антона Грыневіча), якое выпускала творы беларускай літаратуры і музыкі. У музычныя зборнікі ўключаў запісаныя ім бытавыя, каляндарна-абрадавыя, дзіцячыя і іншыя беларускія народныя песні, песні на словы Я.Купалы, Я.Коласа, Г.Леўчыка, музыку да якіх пісаў сам. Сабраў і выдаў "Беларускія песні з нотамі" (т. 1, 1910; т. 2, разам з А.Зязюлем, 1912), "Народны спеўнік" (Вільня, 1920) і "Школьны спеўнік" (Вільня, 1920), "Беларускі дзіцячы спеўнік" (Вільня, 1923).
Драздовіч Язэп Нарцызавіч (13.10.1888-15.8.1954)
Мастак, скульптар, этнограф, археолаг. Нарадзіўся ў засценку Пунькі Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. Вучыўся ў Віленскай мастаіжай школе (1906-10). Заснавапьнік мастацкай студыі пры Віленскай беларус кай гімназіі. Раннія творы - замалёўкі краявідаў Дзісеншчыны, алегарычныя жывапісныя карціны. Працаваў у галіне кніжнай графікі, змяшчаў малюнкі і ілюстрацыі. У 1919-20 жыў у Мінску, з 1921 на радзіме. Стварыў графічную серыю "Старажытная будоўля на Беларусі", партрэты полацкіх і смаленскіх князёў і інш. жывапісныя творы. У графічнай серыі "Дзісеншчына" даў паэтьгчны вобраз паўночнай Беларусі. У 2-й палове 1920-х г. стварыў вялікія графічныя серыі, прысвечаныя пераважна старажытнай замкавай архітэктуры Беларусі ("Мір", "Навагрудак і навагрудцы", "Крэва", "Ліда", "Гальшаны" і інш.)- Зрабіў некалькі партрэтаў і замалёўкі памятных мясцін жыцця і дзейнасці Ф.Багушэвіча. У 1940-я г. стварыў жывапісныя палотны з жыцця старажытнай Полаччьшы, серыю карцін пра жыццё і асветніцкую дзейнасць Ф.Скарыны. Аўтар жывапісных і графічных работ на касмічныя тэмы. Маляваў насценныя дываны. Працаваў у галіне скульптуры: бюст Ф.Скарыны, партрэты-барэльефы М.Машары, АТрыневіча, Я.Пачопкі, маці. Запісваў фальклор і апрацоўваў для слоўнікаў народную лексіку Дзісеншчны і Піншчыны. Праводзіў археалагічныя даследаванні, вёў археалагічныя дзённікі "Дзісенская дагістрычная старына". Аўтар наукова-папулярнай брашуры "Нябесныя бегі" (1931).
Дудышкін Сцяпан Сямёнавіч (6.1.1821-28.9.1866)
Журналіст, літаратурны крытык. Нарадзіўся ў беднай купецкай сям'і ў Віцебску. Вучыўся ў Віцебскай гімназіі. У 1837 паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, які скончыў у 1841. Да 1848 служыў чыноўнікам дэпартамента знешняга гандлю. Друкавацца пачаў з 1845. Адна з першых публікацый - артыкул пра філалагічныя назіранні Якава Грыма над галоўнымі славянскімі гаворкамі. Сышоўся з крытыкам В.М.Майкавым і быў ім прыцяг нуты да супрацоўніцтва ў часопісе "Отечественные записки". Пасля смерці Майкава з ліпеня 1847 узначальваў аддзел крытыкі і бібліяграфіі гэтага часопіса. Аўтар артыку лаў пра А.Дз.Кантэміра, Дз.І.Фанвізіна, М.ЮЛермантава, М.В.Гогаля, І.А.Ганчарова, Л.М.Талстога, І.С.Тургенева і інш. Рэдагаваў творы Лермантава (выд. 1860 і 1862). Супрацоўнічаў з рэдакцыяй "Современника". Паводле дагавору з А.А.Краеўскім з 1860 стаў другім, фактычньш рэдактарам "Отечественных записок" і быў ім да самай смерці. Прыхільнік тэорыі "чыстага мастацтва" з рысамі памяркоўнага лібералізму. Змагаўся за мастацтва без тэндэнцыйнасці, прытрымліваўся эстэтычнай сістэмы В.Р.Бялінскага, называў яго "магут ным рухавіком літаратуры", палемізаваў з М.Г.Чарнышэўскім наконт трактоўкі мастацтва.
Ефрасіння Полацкая [свецкае імя Прадслава, каля 1110 (?)-23 або 25.5.1173]
Прадстаўніца хрысціянскага культурна асветніцкага руху ў Поланкім княстве 12 ст. Першая жанчына гэтага перыяду, прылічаная да святых. Нарадзілася ў Полацку. Дачка полацкага князя Георгія Усяславіча, малодшага сына князя Усяслава Брачыславіча. У 2-й палове 11 - 1-й палове 12 ст. полацкае княства як самастойная і моцная дзяржава дасягнула высокага ўзроўню і ў культурным жыцці. Трывалымі былі гандлёвыя і культурныя сувязі Полацкага княства з краінамі Усходу і Захаду. Культурным сувязям з Візантыяй спрыялі сваяцкія адносіны полацкіх князёў з візантыйскім імператарскім домам. Менавіта ў гэтыя часы ў Полацку пабудаваны Сафійскі сабор і іншыя манументальныя царкоўныя пабудовы. Ёсць звесткі пра наяўнасць тут свайго летапісання. У духоўна-культурным жыцці Полацкага княства ўмацоўвалася хрысціянская ідэалогія, хоць язычніцкія ўяўленні былі яшчэ даволі моцныя нават у княжацкім асяроддзі. Аднак хрысціянская ідэалогія заваёўвала ўсё больш прыхільнікаў, якія імкнуліся сцвердзіць у жыцці ідэі падзвіжніцтва, асветы і кніжнасці. Асабліва важную ролю ў гэтым працэсе адыграла Е.П., звесткі пра дзейнасць якой дайшлі да нас з "Жыція Ефрасінні Полацкай", створанага, відаць, неўзабаве пасля яе смерці (старэйшы з вядомых спісаў датуецца 14 ст.). "Жыціе..." было шырока вядомае і папулярнае ў старажытнабеларускі перыяд. Стварэнне ў Полацкім княстве свайго "Жыція..." - важнае сведчанне культурнай суверэннасці дзяржавы, яе значнасці і сілы. Калі адлюстраванне дзяржаўна-палітычнай ролі княства знаходзіла сваю фіксацыю ў галіне летапісання, то ў духоўнай сферы гэта замацавана найперш у самім факце стварэння "Жыція...". Арыгіналь насць гэтага твора - у сцвярджэнні неабходнасці ведаў, любові да кнігі, у ідэі духоўнага ўдасканалення, праслаўленні падзвіжніцтва, самаадднаным служэнні вышэйшым маральным ідэалам.
Ефрасіння рана пастрыглася ў манахіні насуперак волі бацькоў, якія хацелі аддаць яе замуж. Пасяліўшыся ў келлі Сафійскага сабора, яна занялася перапіскай твораў рэлігійна-маральнага зместу. Гэта, відаць, былі пераважна пераклады з грэчаскіх арыгіналаў. Ёсць падставы меркаваць, што на той час у храме існавала майстэрня, дзе ствараліся і па-мастацку ўпрыгожваліся рукапісы, былі падрыхтаваны майстры і спецыяльнае абсталяванне. Відаць, яшчэ да прыходу Ефрасінні быў пакладзены пачатак вядомай бібліятэкі Полацкага Сафій скага сабора, якая паступова ператварылася ў буйны культурны цэнтр Полаччыны, дзе ствараліся і захоўваліся нацыянальныя духоўныя каштоўнасці, у т.л. летапісы і творы грэчаскай патрыстыкі. Ефрасіння заснавала ў Полацку жаночы і мужчынскі манастыры, была фундатарам пабудовы каля 1160 царквы святога Спаса (цяпер Спаса-Ефрасіннеўская), дзе размяшчаліся келлі Ефрасінні і яе сястры, і царквы Багародзіцкай. Спаская царква бьша багата ўпрыгожана фрэскамі, якія маюць вялікую гістарычную і мастацкую каштоўнасць. Па заказе Ефрасінні полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 быў зроблены напрастольны шасціканцавы крыж для царквы святога Спаса. Ён быў з кіпарысу, да яго пярэдняй і адваротнай паверхняў прымацаваны залатыя, да бакавых - сярэбраныя пласціны. Крыж быў аздоблены каштоўнымі камянямі, упрыгожаны выявамі евангелістаў, заснавальнікаў праваслаўя, святых Ефрасінні і яе бацькоў. Гэты выдатны ўзор прыкладнога мастацтза 12 ст. стаў найкаштоўнейшай нацыянальнай святыняй (у час другой су светнай вайны крыж украдзены з Беларусі). Па просьбе Ефрасінні візантыйскі імператар Мануіл Комнін прыслаў для царквы святога Спаса адзін з трох абразоў (эфескі) Маці Боскай, створаных, паводле падання, евангелістам Лукою. Па яе загадзе гэты абраз быў упрыгожаны золатам, серабром і каштоўнымі камянямі (зараз знаходзіцца ў Рускім музеі ў Санкт-Пецярбургу). У канцы жыцця Ефрасіння здзейсніла паломніцтва ў Іерусалім, дзе і памерла. У 1187 яе мошчы былі перанесены ў Кіева-Пячор скую лаўру, а ў пач. 20 ст. -у Полацк.
"Жыціе Ефрасінні Полацкай" прасякнута пафасам сцвярджэння хрысціянскіх светапоглядных уяўленняў і імкненнем давесці іх ісціннасць. У ім даецца дастаткова разгорнутая змястоўна-паняційная аргументацыя і пра эфемернасць "славы зямной", і пра сутнаснае размежаванне свету тленнага і свету вечнага, і пра славутую, але няўстойліва-зніклівую прыгажосць бачнага свету гэтага. Відавочна цікавасць аўтара гэтага твора да шырокіх светапоглядных пытанняў эпохі сярэднявечча, хоць у жьшце апісанні выразна прысутнічае вузкацаркоўны і нават вузкаманаскі пласт зместу, спе цыфічных павучанняў і норм, што, зразу мела, сведчыць пра асяроддзе, у якім стваралася "Жыціе...". Актыўным суб'ектам сцвярджэння ісціннасці як ідэй і ўяўленняў шырокага светапогляднага плана, так і канкрэтных прадпісанняў дабрачыннасцей рэлігійнага служэння выступае ў творы сама Ефрасіння.
У адпаведнасці з законамі агіяграфічна га жанру ў "Жьшіі..." паслядоўна апавяда ецца пра бацькоў Ефрасінні, пра тое, як рана выявіліся ўстойлівыя духоўна-маральныя асновы яе чалавечай натуры. Паведамляецца, што ў яе рана выявілася любоў да ведаў і што хутка і шырока разышліся весткі пра яе мудрасць і прыгажосць. Асаблівая ўвага звяртаецца на ўнутраныя духоўныя рысы Ефрасінні, найперш на яе інтэлектуальную адоранасць: "Дан бяше таков дар Еуфросинии от Бога: аще кто ея вопрошаше о которой венш, она же ему разрешаше чему есть быти". Хоць індывідуальна-асобасная характарыстыка ў абмалёўцы героя выходзіла за межы такога кананічнага жанру, у гэтым творы спалучэнне ўнутраных якасцей гераіні і патрабаванняў жанру ўспрьшаецца арганічна. У духоўным свеце Ефрасінні на першае месца ставілася ідэя служэння Богу і вышэйшым духоўным каштоўнасцям, а яе дар - спасціжэння рэчаў і людзей, беспамылковага распазнання тых, хто ўнутрана схільны да служэння Богу і царкве - набываў рэлігійна-ідэалагічную інтэрпрэтацыю. "Дан бысть дар блаженой Ефроснннн от Бога: аше кого узрнт очима своима, то разумеваше в коем человеце сосуд избран хоцеть быти Богови". У 12 гадоў Ефрасіння зрабіла найважнейшы свой духоўна-маральны выбар, які вызначыў увесь далейшы яе кірунак дзейнасці і сэнс жыццёвага шляху. Рашэнне пайсці ў манастыр і прысвяціць сябе слу жэнню Богу яна прыняла насуперак волі бацькоў, якія ўжо думалі пра хуткае замужжа Прадславы. Так перад ёй узнікае першая калізія: зямное каханне ці любоў да Бога, нявеста князя ці нявеста Хрыста. Ефрасіння цвёрда заявіла пра сябе як пра нявесту Хрыстову. Гэта калізія - вытворная ад фундаментальнага хрысціянскага разумення ўсяго існуючага, ад ўласцівага хрысціянству прынцыповага падзелу быцця на духоўнае і матэрыяльнае, боскае і зямное, абсалютна ісціннае і мінулачасовае. Абгрунтоўваючы правільнасць свайго выбару, Ефрасіння нагадвае вопыт жыцця сваіх продкаў: яны жаніліся і выходзілі замуж, княжылі, дабіваліся славы і паміралі, але жыццё іх было пазбаўлена подыху вечнасці і слава іх гінула як прах, як павуцінне. Выбар паміж "княженнем", "славой мира сего" і духоўным служэннем, супрацьпастаўленне жыцця продкаў, якое прайшло ў пагоні за эфемернымі зямнымі дабротамі, і жыцця ісціннага з'яўляецца вельмі паказальным для ўнутранай змястоўнасці вобраза Ефрасінні.
Супрацьпастаўленне канкрэтна-зямнога існавання і духоўнага падзвіжніцтва несла адбітак рэальнага гістарычнага проціборства хрысціянства са старажытнаславянскімі міфалагічнымі ўяўленнямі. Як вядома, праявы язычніцкага светапогляду на пач. 12 ст. былі яшчэ даволі выразнымі ў розных сацыяльных пластах Полацкага княства, і натуральна, што канкрэтную духоўную мэту і сэнс свайго служэння Ефрасін ня бачыла ў сцвярджэнні новых, хрысціянскіх маральных прынцыпаў існавання чалавека. Выбар Ефрасінні - гэта выбар паміж свецкім, людскім (багаццем і славай) і цяжарам манаскага быцця, выбар, заснаваны на супрацьпастаўленні зямнога, рэальнага і духоўнага. Яна настойліва прыводзіць аргументы на карысць правільнасці свайго рашэння. Першы раз - калі павінна зрабіць выбар паміж замужжам і манаствам, любоўю зямною і любоўю да Бога, у другі - калі ўжо рашэнне прынята, і яна пераконвае ігуменню манастыра прыняць яе ў сваё асяроддзе. У адказ на словы ігуменні, што яна яшчэ маладая і не адолее цяжкасці манаства, ды і наогул, навошта ёй адракацца ад радасцей жыцця, Прадслава ў поўнай адпаведнасці з хрысціянскай ідэяй сцвярджае пафас веры і падзвіжніцтва ў імя вечнасці, нятленнасці. "Вся видимая мира сего и краная суть и славна, но вскоре минует, яко сон, яко цвет уведает. Вечная же и невидимая во векы пребывають..." У гэтым фрагменце хрысціянскія ўяўленні пра вышэйшую духоўную рэальнасць як сапраўд ную сутнасць быцця суседнічаюць і спалучаюцца з паэтычнай вобразнасцю, што перадае пачуццё зачараванасці прыгажосцю рэальнага свету.
Знаходжанне Ефрасінні ў манастыры было пачаткам яе ператварэння ў падзвіжніцу, часам збірання духоўных сіл. Мінуў пэўны час, і яна просіць дазволу пасяліцца ў келлі Сафійскага сабора. Ведучы манаскі, аскетычны лад жьшця, Ефрасіння занялася перапіскай кніг. "И нача книгы писати своими руками". Ідэал ведаў і асветы, любоў да кнігі і найперш да Бібліі ў сярэдня веччы былі шляхам спасціжэння Божай мудрасці, твораў тэалагічнага характару. У "Жыціі..." падкрэсліваецца, што ў Прадславы з маленства была прага да ведаў. Яе імкненне вучыцца падаецца адначасова і як вытворнае ад любові да Бога, і як шлях унутранага ўдасканалення, дасягнення ідэалу. Сцвярджаючы ідэю самаадданага духоўнага служэння ў зямным жыцці і ўспа мінаючы словы Хрыста, сказаныя апосталам: "Не носите с собою ничто же, токмо жезл един!", - Ефрасіння гаворыць, што ў яе нічога няма, акрамя слова Боскага і кніг. "И еше же за все имение имею книги сея. Мин же утешаетмися душа и сердце веселится". Шлях дасягнення ідэалу неадлучны ад боскага слова і ведаў, занатаваных у кнігах Свяшчэннага пісання. Перапіска, распаўсюджванне кніг - адна з найважнейшых і богаўгодных місій чалавека. У гэтым сэнс дзейнасці Ефрасінні па перапісванні кніг.
Будаўніцтва царквы святога Спаса апісваецца ў "Жыціі..." як найважнейшая справа Ефрасінні, а яго завяршэнне - як усеагульнае свята: "... Видевши церковь соврешеную, возрадавася душею" Ефрасіння, "и бысць свяіценне и велиа радость всем крестьянам. B собрашась князи и силнии мужи, черноризици и чернормзци, и простие людме. И бысть радость велиа. И праздноваша дни мнози". Гэта кульмінацыйная падзея ў "Жыціі...", калі суб'ектыўнае жаданне і імкненне Ефрасінні ператварылася ў агульнае свята, свята далучэння ўсіх да царквы і Бога. Заўважаецца тэндэнцыя паказаць індывідуальнае (бо яно з'яўляецца ўзорам) як найбольш поўны выраз імкненняў і патэнцый, схаваных у чалавечай супольнасці. Роля ж і значэнне выключнай індывідуальнасці Ефрасінні ацэньваюцца ў "Жыціі..." як роля выдатнага носьбіта святла, адухоўленасці, асветы: "Еуфросннна - неопарный орел, попарившм от Запада и до Востока, яко луш солнечная, просветившм всю землю Полоцкую". Разам з тым размова ідзе пра канкрэтную людскую супольнасць, духоўна-культурнае адзінства, пэўнасць якой выразна ўсведамляецца, гэта - Полацкая зямля. і праслаўленне ў "Жыцці..." Полацкай зямлі і горада Полацка - "А мы же хвалим блажен еси ты граде Полоцкнй... Блажены людие, живушии в нем!" - адзначана высокай адухоўленасцю патрыятычнага пачуцця.
Дзейнасць Еврасинни Полацкай - яскравы адбітак кардынальных духоўных зрухаў, што адбываліся ў культурна-грамадскім жыцці Беларусі на працягу 12 ст., калі закладваўся і мацаваўся фундамент новага разумення свету, ствараліся перадумовы развіцця індывіда як непаўторнай асобы, сцвярджэння духоўна-маральнай самакаштоўнасці чалавека. Духоўны ўплыў беларускай асветніцы Ефрасинни Полацкай далёка выйшаў за межы старажытнай эпо хі. Яе Імя, справы і вобраз падзвіжніцы крышталізаваліся ў часе і набылі найвы шэйшую якасць нацыянальнага сімвала самаадданага служэння высакародным ідэалам, вернасці сваёй радзіме.
Жахоўскі Цыпрыян (Кіпрыян; каля 1635 -кастр. 1693)
Царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Доктар тэалогіі. Паходзіў з Полацкага ваяводства. Вучыўся ў Грэчаскім калегіуме ў Рыме (1658-64). Архімандрыт шэрагу манастыроў, у 1671-74 каад'ютар (памочнік намеснік) пры мітрапаліце Г.Календзе. У 1674-93 мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі, адначасова архіепіскап полацкі. Для пашырэння уніі выкарыстоўваў прымусовыя меры, удзельнік склікання ў 1680 у Любліне з'езда уніятаў і праваслаўных, які апісаў у кнізе "ЛюблІнскі калёквіум..." (Замосце, 1680, на польскай мове). Імкнуўся абмежаваць у царкве ўплыў базыльян, што выклікала з імі канфлікт. У пачатку 1690-х г. заснаваў Супрасльскую друкарню. Ахвяра ваў сродкі на рамонт храмаў у ВІльні, На вагрудку, Полацку. Аўтар казанняў, пры свечаных І.Кунцэвічу.
Забелін Іосіф Вікекцьевіч (1.4.1834-7.12.1875)
Вучоны-медык. Нарадзіўся ў Віцебскай губерніі. ў сям'і святара. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Полацкай семінарыі (1854). Па заканчэнні з залатым медалём Санкт-Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі (1858) атрымаў званне лекара і ў ліку 10 лепшых выхаванцаў пакінуты на 3 гады на спецыяльных курсах і прымацаваны да 2-га ваенна-сухапутнага шпіталя. Першае яго навуковае даследаванне па фармакалогіі - "Аб утшыве мыш'яковых соляў на метамарфоз рэчываў у арганізме". За наступную працу "Аб фізіялагічным уздзеянні лімонна-кіслага кафеіну" атрымаў ступень доктара медыцыны (1861) і званне дацэнта фармакалогіі. Для спецыялізацыі ў галіне фармакалогіі ў 1862 на 3 гады накі раваны за мяжу, дзе наведваў лепшыя біёлагахімічныя лабараторыі. Пасля вяртання працаваў у Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі прыват-дацэнтам (1864), ад' юнкт-прафесарам (1866), ардынарным прафесарам (1868). Фармакалогія ў той час спалучалася з іншымі спецыяльнасцямі, чыталася на лацінскай мове і ўяўляла сабой нешта накшталт фармакапеі з тэарэтычнымі паказаннямі на выкарыстанне лякар стваў. З прыходам у акадэмію 3абеліна тут пачаўся новы падыход да фармакалогіі: гэты курс ён зрабіўсамастойным, стварыў добрую лабараторыю, увёў лабараторны эксперыментальны метад фармакалагічных даследаванняў. Лекцыі тут упершыню чыталіся на ўзроўні тагачасных еўрапейскіх поглядаў. У 1870 разам з прафесарамі Я.І.Багданоўскім, Ф.М.Заварыкіным і М.М.Рудневым ён выдаваў "Журнал для нормальной и патологической гистологии, фармакологии и клинической медицины", а з 1874 рэдагаваў свой часопіс "Современный лечебник", у якім змяшчаў працы, падрыхтаваныя ў фармакалагічнай лабараторыі. Аўтар шматлікіх прац па фармакалогіі: "Аб уплыве кухоннай солі на засваенне арганізмам вапны, аднаўленне касцявой тканкі і засваенне жалеза", "Аб умовах выдзялення аміяку з лёгкіх" і інш.
Зан Тамаш (21.12.1796-19.7.1855)
Паэт-рамантык, удзельнік рэвалюцый нага руху, даследчык прыроды. Нарадзіўся ў в. Мясота Навагрудскага павета Мінскай губерніі. ў беларускай шляхецкай сям'і па про звішчы Зань. Дзяцінства яго прайшло ў Вязыні, куды ўладкаваўся аканомам яго бацька Кароль пасля ўдзелу ў паўстанні пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі. У 1807 паступіў у Мінскую гімназію, пасля хваробы працягваў вучобу ў павятовай школе ў г. Маладзечна. У 1815 паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага універсітэта і адначасова займаўся на літаратурным факультэце. Чалавек надзвычайнай сілы волі і душэўнай чысціні, 3ан карыстаўся вялікай павагай сярод студэнтаў і выкладчыкаў, быў кумірам моладзі. Галоўнай мэтай свай го жьшця лічыў падрыхтоўку моладзі да рашучай бітвы з царскім самаўладдзем за вызваленне роднай Беларусі ад дэспатызму. У 1815-20 у час вучобы арганізоўваў тайныя і легальныя гурткі моладзі, стаў кіраўніком патрыятычнага і дэмакратычнага руху, арганізатарам радыкальных згуртаванняў моладзі ў Вільні. Разам з А..Міцкевічам і Ю.Яжоўскім быў ініцыятарам стварэння таварыства філаматаў, якое стала ядром іншых прагрэсіўных арганізацый, таварыства філарэтаў (сяброў дабрачыннасці), кіраваў больш шырокім і разгалінаваным згурта ваннем моладзі - таварыствам "прамяністых". Я.Чачот прысвяціў яму верш "У дзень урачыстасці ў гонар Тамаша Зана 29 мая 1821 года", дзе ёсць радкі: "О, брацці! Нам заўтра шчаслівае ззяе! Яго перад намі Тамаш расчыняе!". Захаваліся дакументы аб выдачы 3ану дыплома магістэрскай ступені па філасофіі, які ён не паспеў атрымаць з-за арышту.
У 1823 пасля арышту на працэсе 3ан пра явіў мужнасць і высакароднасць: каб выра таваць сваіх сяброў па арганізацыі, усю віну за яе дзейнасць узяў на сябе. Пра гэта расказаў А.Міцкевіч у паэме "Дзяды", дзе намаляваў вобраз 3ана.
У 1824 высланы ў Арэнбург, там прабыў 13 гадоў. У час ссылкі аб'ездзіў Урал, Прыўралле, Тургайскі стэп, займаўся даследаваннем нетраў, флоры і фауны. Знайшоў каля Самары нафту, каля Троіцкай крэпасці - медную руду, у Зауральскім стэпе - багатыя паклады золата. Стварыў мінералагічны музей у Арэнбургу. У 1837 3ану дазволена пераехаць у Пецярбург, дзе працаваў бібліятэкарам у Горным інстыту це, а ў 1841 вярнуцца на радзіму, дзе ён набыў маёнтак Кахачын каля Оршы і займаўся літаратурнай дзейнасцю. Пахаваны ў в. Смаляны Аршанскага раeна.
3ан - адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, якая спалучае ў сабе рысы асветніцтва і рамантызму. Пісаў на польскай мове, але яго творчасць грунтавалася на родных крыніцах, гісторыі беларускага народа. Адзін з першых звярнуў увагу на народную паэзію, вусную творчасць як на крыніцу абнаўлення і ўзбагачэння літаратуры. 3ан апяваў прыгажосць роднай Беларусі, уваскрашаў гісторыю беларускага на рода. У камедыі "Грэцкія піражкі" (1817) выкарыстаў беларускі фальклор, у паэме "Табакерка" (1818) апісаў беларускае вяселле, свята Купалле, звычаі і абрады беларусаў. Ім напісаны балады і паэмы "Цыганка", "Свіцязь-возера", "Твардоўскі", "Бекіш", лірычныя вершы. Сваёй творчасцю звярнуў увагу на багацце беларускага фальклору, гістарычную пераемнасць і прыгажосць мовы беларусаў. 3ан аказаў значны ўплыў на паэтычную творчасць А.Міцкевіча, сябраваў з Я.Чачотам, А.Адынцом і іншымі пісьменнікамі.
Заранка Сяргей Канстанцінавіч (6.10.1818-1.1.1871)
Жывапісец, педагог. Нарадзіўся ў в. Ляды Дубровенскага р-на. У сярэдзіне 1830-х гадоў вучыўся ў А.Венецыянава, скончыў Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў (1834). 3 1843 акадэмік. 3 1856 прафесар Маскоўскага вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства. Лепшыя яго жывапісныя творы адметныя дакладнасцю і матэрыяльнасцю пісьма. Аўтар партрэтаў мастака А.Венецыянава (1830-я гады), спевака В.Пятрова (1840), скулыттара-медальера Ф.Талстога (1850), групавых і сямейных партрэтаў. Сярод групавых партрэтаў вылучаецца "Выгляд залы вучылішча правазнаўства з групамі настаўнікаў і выхаванцаў" (1841), з інтэр'ерных карцін - "Унутраны выгляд Марскога Нікольскага сабора" (1843). Як педагог ён распрацаваў сістэму выкладання, пабудаваную пераважна на вывучэнні натуры, дакладнасці ў перадачы бачнага свету. Адыграў вялікую ролю ў выхаванні цэлага пакалення мастакоў-рэалістаў. Сярод яго вучняў вядомыя рускія мастакі В.Р.Пяроў, У.Я.Макоўскі і інш.
Зарэмба Мікалай Іванавіч (15.6.1821-8.4.1879)
Музычны педагог і тэарэтык. Паходзіў з дваран Віцебскай губерніі. Займаўся музыкай з дзяцінства. Працягваў музычныя заняткі і ў час вучобы ў Пецярбургскім універсітэце. Напісаная ім сімфонія была з поспехам выканана студэнцкім аркестрам. Пасля заканчэння універсітэта 3арэмба паступіў на цывільную службу, але ў хуткім часе выйшаў у адстаўку, прадаў свой маёнтак, каб на атрыманыя грошы паехаць за мяжу для грунтоўнага вывучэння музыкі. Займаўся ў вядомага еўрапейскага тэарэтыка музыкі Маркса. Вярнуўшыся ў Пецярбург у 1854, прыняў на сябе кіраўніцтва харавым таварыствам пры лютэранскай Петрапаўлаўскай царкве. У 1859 па запрашэнні А.Рубінштэйна пачаў чытаць лекцыі ў класах пры Імператарскім рускім музычным таварыстве, а пасля пераўтварэння гэтых класаў у 1862 у кансерваторыю прызначаны ў ёй прафесарам тэорыі музыкі. 3арэмба вылучаўся як выдатны педагог і добры чалавек. Разам з Рубінштэйнам імкнуўся ўзняць Пецярбургскую кансерваторыю да ўзроўню лепшых заходнееўрапейскіх кансерваторый Калі ў 1867 Рубінштэйн адмовіўся ад кіраўніцтва кансерваторыяй, 3арэмба стаў яе дырэктарам і, не пакідаючы педагагічнай дзейнас ці, заставаўся на гэтай пасадзе да 1873. Сярод вучняў 3арэмбы быў П.І.Чайкоўскі.
Звеніслава Барысаўна (у манастве Еўпраксія;пасля 1110-1202)
Асветніца, дачка полацкага князя Барыса Усяславіча. Нарадзілася яна на некалькі гадоў пазней за сваіх дваюрадных сясцёр, дачок малодшага полацкага князя Святаслава Прадславы (Ефрасінні Полацкай) і Гардзіславы . Калі 12-гадовая Прадслава прыняла манаскі пострыг і новае імя Ефрасіння, 3веінславе было, пэўна, не больш як 4 гады. Адна з прычын, што прымусілі 3веніславу пакінуць свецкае жыццё і пайсці ў манастыр, была тая, што пасля смерці князя Барыса Усяславіча (1128) кіеўскі князь захапіў Полацк і саслаў усю сям'ю князя Барыса, у т.л. бацьку Ефрасінні - Святаслава, у Візантыю. На чужыне, пазбаўленая бацькоўскай апекі і высокага становішча, яна наўрад ці магла мець надзею на прыстойнае замужжа. I калі ўжо так трагічна склаўся яе лёс, то за лепшае палічыла пайсці ў манастыр і жыць у родным горадзе, сярод людзей, якія памятаюць славу роду Усяслава, пад апе кай дваюраднай сястры, знакамітай Ефрасінні. Усе грошы і каштоўнасці, што прызначаліся 3веніславе на пасаг, яна перадала ў ма настырскую казну. Менавіта на гэтыя сродкі і быў пабудаваны славуты Спаса Ефрасіннеўскі храм у Полацку. "Паній сястра! Уся прыгажосць гэтага свету мне не патрэбная. Аддаю ўсё гэта святому Спасу, а сама хачу схіліць галаву пад ярмо Хрыстовае". Духоўнае імя для 3веніславе Ефрасіння выбрала сугучнае свайму - Еўпраксія. 3 першага ж дня сястра Еўпраксія паглыбілася ў манастырскае жыццё. 3 цягам часу яна стала своеасаблівым духоўным лідэрам, а неўзабаве і намесніцай ігуменні Ефрасінні. Мяркуюць, што менавіта Еўпраксія непасрэдна кіравала працай сясцёр-манашак па перапісванні кніг для манастырскай бібліятэкі і вяла заняткі ў заснаванай Ефрасінняй школе для дачок багатых папачан у той час, калі сама ігумення займалася больш адказнымі справамі: будаўніцтвам храмаў і манастыроў, наладжваннем духоўных сувязей паміж Полацкім княствам і Візантыяй, вядзеннем Полацкага летапісу. прынцыповымі спрэчкамі з Дыянісіем - настаяцелем мужчынскага манастыра ў Полацку.
Еўпраксія была, несумненна, адна з самых адукаваных жанчын свайго часу. Яна не магла не разумець, што справа асветніц тва, якую ўсклала на свае плечы Ефрасіння, вельмі цяжкая для аднаго чалавека, і таму лічыла сваім абавязкам па магчымасці дапамагаць ёй. 3веніслава была сярод тых нешматлікіх вернікаў, якія суправаджалі Ефрасінню ў яе паломніцтве ў Іерусалім, да Труны Гасподняй. Там яна была побач з ігуменняй да апошняга яе ўздыху і ўзяла на сябе ўсе клопаты, звязаныя з пахаваннем святой Ефрасінні. Вярнуўшыся ў родны Полацк пасля пахавання Еўпраксія, відаць, адразу распачала жыццеапісанне сваёй духоўнай настаўніцы, каб расказаць усяму свету пра "святло дрыготкай зоркі" Ефрасінні. На карысць такога меркавання сведчыць уважлівы аналіз твора "Аповесць жыцця і смерці святой і блажэннай і найпадобнейшай Ефрасінні, ігуменні манастыра святога Спаса і Найсвяцейшай Ягонай Маці, што ў горадзе Полацку. Благаславі, Ойча!" (скарочана - "Жыціе Ефрасінні Полацкай"). Афіцыйна аўтар гэтага твора лічыцца невядомым. Спецыялістамі амаль дакладна ўстаноўлена, што напісаны ён у канцы 12 ст. Падрабязнасці ж, звязаныя з многімі момантамі жыцця святой ігуменні, не пакідаюць сумнення ў тым, што пісаў "Жы ціе..." чалавек, блізка знаёмы з Ефрасінняй. У творы мала расказваецца пра тое, што адбывалася за сценамі манастыра, але шмат месца адводзіцца пераказу настаўленняў ігуменні сёстрам у Хрысце, прыводзяц ца даслоўна яе маленні. Тут зусім не ад люстраваны ўдзел Ефрасінні ў палітычным жыцці княства, але ўзносіцца хвала яе духоўным подзвігам. Таму свецкі чалавек або той, які ўсё жыццё быў свецкім і толькі ў старасці прыняў духоўнае імя, не можа з'яўляцца аўтарам гэтага твора. Значьшь, пісаў блізкі паплечнік, які прыняў пострыг яшчэ ў маладым узросце. 3 твора вынікае, што пісала яго жанчына-манашка: чыста па-жаноцку зроблены адбср эпізодаў, пасля суровых аскетычных радкоў роздуму Ефрасінні над філасофіяй чалавечага існавання ідзе амаль меладраматычны эпізод - плач князя Святаслава аб лёсе дачкі, якую замест шлюбнага баію і радасці мацярынскай чакае жыццё ў пастах і маленнях. I гэта аплакванне маладосці паўтараецца ў "Жыціі...", як і ў былінах, тройчы: другі раз - пасля эпізоду гвалтоўнага пострыгу Ефрасінняй роднай сястры Гардзіславы, трэці - пасля пастрыжэння Ефрасінніных пляменніц Вольгі і Кіраанны. Так востра адчуваць тое, чым даводзіцца ахвяраваць дзеля ведаў і веры, магла толькі жанчына, якая сама прыйшла ў манастыр праз пакуты і з-за ад сутнасці іншага выбару. А менавіта так стала манашкай 3веніслава. У той частцы твора, які да тычыцца іерусалімскага паломніцтва, аўтар не забывае ні аднаго факта, пачынаючы ад узнёслага малення Ефрасінні перад далёкай дарогай і канчаючы дакладнай справаздачай пра хваробу ігуменні: "I ляжала ў хваробе сваёй 24 дні. і, даведаўшыся пра сваю смерць, сказала: "Паклічце да мяне прэсвітэра, каб даў мне прычасцісвятых тайнаў, бо Вяшчальнік стаіць ужо блізка, чакаючы наказу Уладара". I прыйшоў прэсвітэр, не сучыпрычасць. Ефрасіння ж узнялася і пакланілася тройчы і, прыняўшы найчысцейшае цела і святую кроў Хрыстовую, лягла на ложак свой і перадала душу сваю ў рукі Бога жывога 24 дня месяца мая і ўвайшла ў пакоі нябесныя. Давыд жа з Еўпраксіяй і з іншымі пахавалі цела яе чэсна". 3 кнігі "Жыціе..." можна даведацца пра тое, каго сустракала Ефрасіння па дарозе ў Іерусаіім, якім святыням і як пакланялася там, у якім храме набыла залатое кадзіла і фіміям. Падрабязна апісаны ў ёй нягоды спадарожнікаў па наладжванні пахавання полацкай ігуменні. калі тамтэйшыя манахі забаранілі пакласці цела Ефрасінні (як таго яна сама жадала) у лаўры святога Савы. Усё гэта таксама пацвярджае, што аўтар "Жыція..." быў разам з Ефрасінняй удзельнікам святога паломніцтва. I найболын верагодна, што ім была "цень вялікай асветніцы" - Еўпраксія. Яе зорным часам і стаў час напісання "Жыція..." - першага гістарычнага твора беларускай літаратуры, які па сваіх вартасцях набліжаецца да твораў тураўскага "Златоуста" Кірылы і "Слова аб палку Ігаравым". Як ацанілі працу Звеніславы - Еўпраксіі яе сучаснікі. можна меркаваць па тым, што Радзівілаўскі летапіс, у якім нават няма ўпамінання пра Ефрасінню Полацкую, дакладна адзначае дату смерці Еўпраксіі - 1202. Згодна з гэтым летапісам, памерла яна ў даволі старым узросце, у сяле Кідэкла, што на рацэ Нерль у Суздальскай зям лі. Пэўна, да свайго скону Еўпраксія пра цягвала справу асветы сярод святых сясцёр, перададзеную ёй Ефрасінняй. Цела асветніцы было перавезена на родную Полацкую зямлю і пахавана ў Бельчыцкім ма настыры Барыса і Глеба, заснаваным яе бацькам.
Зубко Антоній (1797-1884)
Рэлігійны дзеяч, мінскі праваслаўны архіепіскап. Нарадзіўся ў в. Белая Лепельскага павета Віцебскай губерніі ў сям'і уніяцкага святара. Страціўшы ў 6-гадовым узросце бацьку, спачатку вучыўся ў мясцовага арганіста, потым у 1809 паступіў у Полацкую семінарыю. У 1816 ён перайшоў у Полацкую езуіцкую акадэмію, якую паспяхова скончыў са ступенню кандыдата філасофіі. Потым навучаўся ў Віленскай семінарыі пры Віленскім універсітэце, дзе ў 1822 атрымаў ступень магістра багаслоўя і прызначаны ў Полацкую семінарыю выкладчыкам логікі, рыторыкі, царкоўнай і ўсеагульнай гісторыі, а таксама маральнага багаслоўя. У 1824 стаў святаром Полацкага уніяцкага кафедральнага сабора. Першы рэктар заснаванай ім Жыровіцкай уніяцкай семіна рыі. 3 1833 епіскап брэсцкі, вікарый літоўскай уніяцкай епархіі. Блізка сышоўся з І.Сямашкам, стаў яго прыхільнікам і дзейным супрацоўнікам па аб'яднанні уніятства з праваслаўем. У 1839 падпісаў акт пра аб'яднанне уніяцкай царквы з праваслаў най. У 1840 стаў праваслаўным мінскім епіскапам, у 1841 - архіепіскапам. У 1864 выдаў працу "Аб грэка-уніяцкай царкве ў Расіі". М.В.Каяловіч называў яго "незвычайным прыхільнікам" праваслаўя. Пад канец свайго жыцця перасяліўся ў Жыровіцкі манастыр, дзе і памёр.
Кавалеўскі Аляксандр Ануфрыевіч (19.11.1840-22.11.1901)
Біёлаг, адзін з заснавальнікаў параўнальнай эмбрыялогіі і фізіялогіі беспазваночных жывёл, эвалюцыйнай і эксперыментальнай гісталогіі. Акадэмк Пецярбургскай АН (1890). Нарадзіўся ў с. Шусцянцы Дынабургскага павета Віцебскай губерніі. Брат палеантолага УА.Кавалеускага. Пачатковую адукацыю атрымаў дома. Потым вучыўся ў прыватным пансіёне, дзе ў выніку выдатнай падрыхтоўкі вывучыў некалькі замежных моў. Пазней бацька накіраваў яго вучыцца ў корпус Шляхоў зносін. Але, захапіўшыся прыродазнаўствам, Кавалеўскі перайшоў на падрыхтоўчае адцзяленне Пецярбургскага універсітэта. У 1861, калі з-за студэнцкіх хваляванняў універсітэт быў зачынены, Кавалеўскі паехаў у Гейдэльберг, дзе ва універсітэце слухаў лекцыі па хіміі 1 надрукаваў 2 навуковыя працы. Але хімія не стала яго стыхіяй. Пазнаёміўшыся з вучэннем Ч.Дарвіна аб самаразвіцці арганічнага свету шляхам натуральнага адбору, Кавалеўскі стаў заолагам і паслядоўным прыхільнікам Дарвіна. У 1862 ён вярнуўся ў Пецярбург, каб здаць экзамены на званне кандыдата навук, і засяродзіў свае навуковыя інтарэсы на найменш вядомай галіне заалогіі - зародкавым развіцці беспазваночных. Тут ён распачаў выкананне самастойна намечанага плана навукова-даследчай працы, разлічанай на многія гады.
Працаваў за мяжой, вывучаў марскую фауну Неапалітанскага заліва, вынікам чаго з'явілася вядомая яго праца "Гісторыя развіцця ланцэтніка" (1865), у якой ён прыйшоў да высновы, што ланцэтнік займае прамежкавае становішча паміж пазваночнымі і беспазваночнымі, і тым самым звязаў два вялікія раздзелы жывёльнага свету. Гэта адкрыццё з'явілася адным з новых доказаў эвалюцыі арганічнага свету. У 1865 за гэту працу ён атрымаў ступень магістра і мог бы заняць месца дацэнта ва універсітэце, але аддаў перавагу даследчыцка-натуралістычнай дзейнасці. У 1867 Кавалеўскі абараніў доктарскую дысертацыю "Анатомія і гісторыя развіцця "РЬогопіз". Быў абраны прафесарам Казанскага (1867), Кіеўскага (1869), Новарасійскага (1874) універсітэтаў, у 1890 - членам Расійскай АН і прафесарам Пецярбургскага універсітэта. Але прафесарскія абавязкі не астудзілі яго даследчага захаплення. Ён даследаваў прэснаводную фауну воз. Кабан пад Казанню, ездзіў з навуковымі мэтамі ў дэльту Волгі і на Каспій, пабываў у Неапалі, на Сіцыліі, у Егіпце, Алжыры, Аравіі. Пасля вяртання з Аравіі друкаваў (з 1871) у "Мемуарах акадэміі навук" (Пецярбургскай) вынікі шматлікіх даследаванняў. 3 1874 жыў у Адэсе, выкладаў у Новарасійскім універсітэце. Кавалеўскі не быў бліскучым лектарам, але мог зацікавіць слухачоў зместам сваіх лекцый. Часта бываў са студэнтамі на экскурсіях і ў экспедыцыях, на Севастопальскай і Салавецкай біялагічных станцыях. У Адэсе ён з'яўляўся папячыцелем гарадскіх школ, быў дырэктарам Севастопальскай біялагічнай станцыі, старшынёй "Таварыства выпрабавальнікаў" (у Адэсе і Пецярбургу). Калі ў канцы 19-га стагоддзя ў Бесарабію была занесена філаксера - няшчасце вінаградарства, ён многа зрабіў для прапаганды барацьбы з ёю. Выязджаў у Францыю, каб вывучыць там вопыт барацьбы з філаксерай і перанесці яго да сябе на радзіму. Аўтар больш як 80 навуковых прац.
Тв.: Избранные работы. М., 1951.
Кавалеўскі Уладзімір Ануфрыевіч (14.8.1842-28.4.1883)
Прыродазнавец, заснавальнік эвалюцыйнай палеанталогіі. Нарадзіўся ў с. Шусцянцы Дынабургскага павета Віцебскай губерніі. Брат А.А.Кавалеўскага. Скончыў Пецярбургскае вучылішча правазнаўства, дзе рыхтавалі вышэйшых адміністрацыйных чыноўнікаў дзяржавы. Яшчэ калі быў прававедам, сышоўся з пецярбургскімі студэнтамі, а праз іх з радыкальнымі рэвалюцыйнымі гурткамі. Накіраваўшыся за мяжу на лячэнне, Кавалеўскі асталяваўся ў Лондане, дзе пазнаёміўся з А.І.Герцэнам, даваў урокі яго малодшай дачцэ. На пачатку лонданскага жыцця Кавалеўскі працягваў яшчэ займацца юрыдычнай навукай, але хутка захапіўся вызваленчым рухам. У пачатку 1863 разам з польскім рэвалюцыянерам П.І.Якабі ён па ехаў у Польшчу і прыняў удзел у паўстанні. Рэвалюцыйная дзейнасць Кавалеўскага, аднак, не дайшла да ведама расійскіх улад і не пацягнула за сабой адмоўных вынікаў для яго. Пераехаўшы ў 1863 у Пецярбург, Кавалеўскі ўзяўся за пераклады і сам уцягнуўся ў выдавецкую дзейнасць. За 2-3 гады ён выпусціў шмат твораў заходнееўрапейскіх вучоных (Брэма, Фохта і інш.) па фізіялогіі, анатоміі, фізіцы, хіміі, заалогіі. Але Кавалеўскі не парваў канчаткова з вызваленчым рухам. У сярэдзіне 1860-х гадоў ён зноў накіраваўся ў Заход нюю Еўропу, каб прыняць удзел у вызваленчым паходзе Гарыбальдзі, увесь час зна ходзіўся сярод блізкіх памочнікаў кіраўніка паходу, пасылаў карэспандэнцыі ў газету "Петербургские ведомости" пра ход ваенных аперацый. У 1867 узяў фіктыўны шлюб з дачкой генерала Корвін-Крукоўскага Соф'яй Васілеўнай - у будучым знакамітым матэматыкам С.В.Кавалеўскай. Мэтай гэтага шлюбу было вызваленне дзяўчыны з-пад бацькоўскай улады і магчымасць атрымаць ёй адукацыю за мяжой. 3 цягам часу фіктыўны шлюб ператварыўся ў сапраўдны. Вясной 1869 Кавалеўскі разам з Соф' яй Васілеўнай паехаў за мяжу, дзе пражыў 5 гадоў. Яны спыніліся ў Гейдэльбергу: там быў адзіны ў Германіі універсітэт, у якім маглі вучыцца жанчыны. Энтузіязм жонкі станоўча паўплываў на Кавалеўскага, і ён стаў сур'ёз на займацца прыродазнаўствам, спачатку геалогіяй, а потым палеанталогіяй. У 1872 у Іенскім універсітэце абараніў дысертацыю аб палеанталагічнай гісторыі коней. У 1873 вярнуўся ў Пецярбург, абараніў магістэрскую дысертацыю аб анхітэрыі (конь міяцэнавай эпохі; 1875). У 1880 выбраны дацэнтам, а ў 1881 -прафесарам Маскоўскага універсітэта, дзе чытаў лекцыі. У гэ ты час адно з прамысловых таварыстаў, з якім ён быў звязаны, накіравала яго ў Амерыку. Там ён сустрэўся з буйнейшым палеантолагам Э.Д.Копам. Атрымаўшы тэлеграму аб судовым працэсе супраць прамысловага таварыства, дырэктарам якога ён быў раней, Кавалеўскі вярнуўся ў Маскву і, не дачакаў шыся суда, у ноч на 28.4.1883 скончыў жыццё самагубствам. С.В.Кавалеўская паз ней дамаглася поўнай рэабілітацыі мужа.
Кавалеўскі працаваў над выкапнёвымі капытнымі, і шэраг яго манаграфій прысвечаны іх сямейству. Яго працы аб гістарычным развіцці капытных жывёл паслужылі асновай новай навукі - эвалюцыйнай палеанталогіі. Кавалеўскі даказаў, што марфалагічныя пераўтварэнні залежаць ад развіцця пэўных функцый, а развіццё функцый ён звязваў са зменамі ўмоў існавання. Развіццё капытных з высокаразвітымі зубамі і рэдукаваным шкілетам ён звязаў з развіццём злакаў і іншых пакрытанасенных раслін у сярэдзіне кайназойскай эры. Першы з палеантолагаў шырока выкарыстаў эвалюцыйнае вучэнне для вырашэння праблем філагенезу пазваночных жывёл. Даследаванні Кавалеўскага прысвечаны юрскаму, мелавому перыядам і кайназою. Ён стварыў першыя палеаграфічныя карты зоагеаграфічных правінцый позняй юры і ранняга мелу. На думку Кавалеўскага, продкаў кайназойскіх млекакормячых трэба шукаць у кантынентальных мелавых адкладах. Аўтар прац "Некалькі слоў пра межы паміж юрскаю і мелавою фармацыямі і аб той ролі, якую могуць адыгрываць юрскія адклады Расіі ў вырашэнні гэтага пытання" (1874), "Астэалогія двух выкапнёвых відаў з групы капытных" (1875) і іншыя. Пераклаў шэраг прац Ч.Дарвіна, Т.Гекслі, Ч. Лаеля.
Кайгародаў Дзмітрый Нічыпаравіч (12.9.1846-11.2.1924)
Біёлаг, фенолаг, арнітолаг, папулярызатар прыродазнаўства, педагог. Брат М.Н. і Н.Н.Кайгародавых. Нарадзіўся ў Полацку. У 1856-63 вучыўся ў Полацкім кадэцкім корпусе, у 1863-65 - у ваенных вучылішчах. У 1867-73 служыў афіцэрам на парахавым заводзе ў Пецярбургу. Але з ранняга дзяцінства адчуваў вялікую цягу да прыроды, жаданне сур'ёзна заняцца пры родазнаўствам. У 1868 ён паступіў вольным слухачом на лясны факультэт Пецярбур гскага земляробчага (пазней ляснога) інстытута, які скончыў у 1871 і з 1875 загадваў там кафедрай лясной тэхналогіі і ляснога інжынернага мастацтва, выкладаў гэтыя дысцыпліны студэнтам. У 1882-1905 прафесар Пецярбургскага ляснога інстытута. Для азнаямлення з пастаноўкай лясной навукі ездзіў у Германію, Аўстрыю, Швейцарыю, Францыю, Швецыю. Апошнія гады жыцця працаваў у Лясным аддзеле Дзяржаўнага інстытута доследнай аграноміі над разборам матэрыялаў па феналогіі.
Кайгародаў увайшоў у гісторыю айчыннага прыродазнаўства як таленавіты папулярызатар мастак прыродазнаўства, як аўтар навукова-папулярных кніг, што неаднаразова перавыдаваліся: "Гутаркі пра рускі лес" (2 се рыі, 1880-81), "3 зялёнага царства" (1888), "Збіральнік грыбоў" (1888, 1891), "Нашы веснавыя кветкі" (1910), "Нашы летнія кветкі" (1912) і інш. Яго кнігі, адметныя маляўнічым апісаннем прыроды, садзейнічалі развіццю цікавасці да заняткаў прыродазнаўствам, выхаванню беражлівых адносін да прыроды, яе раныянальнага выкарыстання. Ен - адзін з заснавальнікаў у краіне школьнай экскурсійнай справы і феналогіі. Яго назвалі бацькам рускай феналогіі. Кайгародаў правёў вялікую колькасць прыродазнаўча-гістарычных экскурсій з выкладчыкамі прыродазнаўства. 3 1871 і да са май смерці ён вёў феналагічныя запісы ў наваколлях Пецярбурга. Кайгародаў першы ў дарэвалюцыйнай Расіі стварыў феналагічную сетку яе Еўрапейскай часткі, што паслужы ла асновай яе біякліматычнага раянавання. Склаў ён і серыю феналагічных карт веснавога прылёту птушак "3 птушынага царства" (1892).
Каладынскі Андрэй (Казьма)
Рэлігійны дзеяч 16 ст., антытрынітарый. Паходзіў з Віцебска. Напачатку быў дыяканам у праваслаўнай царкве, потым прымкнуў да антытрынітарыяў і ў 1563-64 па іх даручэнні выступаў з пропаведзямі ў Віцебску. Каля 1567 апынуўся ў Перамышльскай і Сандамірскай абласцях, дзе спрабаваў прапагандаваць свае погляды сярод праваслаўных. Не дамогшыся жаданых вынікаў, сваю кар'еру скончыў простым слугою ў аднаго з мясцовых паноў. На думку гісторыка царквы І.І.Малышэўскага, Каладынскі з'яўляецца аўтарам апакрыфічнага помніка "Ліст полаўца Смеры да цара Уладзіміра Кіеўскага". Прозвішча Каладынскага як чалавека, які нібыта знайшоў і пераклаў з рускай мовы на польскую "Ліст...", згадваецца ў творы пратэстанта-антытрынітарыя Х.Санда "Nucles historiae ecolesiasticoe" ("Асновы рэлігійнай гісторыі"), апублікаваным у 1669-75 у Амстэрдаме і Кёльне разам з лацінскім перакладам гэтага "Ліста...", зробленым А.Вішаватым. Смера (Іван) - выдуманы лекар князя Уладзіміра, па паходжанні полавец. Князь Уладзімір, тады яшчэ язычнік, у 980 быццам бы накіраваў Смеру ў Канстанцінопаль для даследавання хрысціянскай веры. Пасля працяглага і цяжкага вандравання Смера дасягнуў Александрыі, прыняў там хрысціянства і ў 990 прыслаў адтуль ліст да Уладзіміра, а сам ужо не вярнуўся. У сваім лісце Смера крытыкаваў грэчаскую веру і заклікаў князя не прымаць яе, а аддаць перавагу другой, якую ён быццам бы спазнаў там і якая з'яўляецца падабенствам будучай пратэстанцкай плыні хрысціянства. Пазней сапраўднасць "Ліста..." абвергнута гісторыкамі, пачынаючы з М.М.Карамзіна, якія выявілі ў ім прыкметы звычайнага падлогу. Аднак пісьменнікі-антытрынітарыі надалі "Лісту..." значэнне сапраўднага помніка, бо ён запаўняў прагал, які яны адчувалі ў гісторыі сваёй плыні на працягу некалькіх стагоддзяў. Нападкі ў "Лісце..." на грэкаў і іх паслядоўнікаў пераносіліся ў свядомасці антытрынітарыяў на праваслаўную і каталіцкую цэрквы. Падрыхтаваны антытрынітарыем з беларусаў "Ліст..." стаў вельмі прыдатны для тутэйшых антытрынітарыяў і таму імі захаваны і выдадзены. Гэты "Ліст...", выкладзены Каладынскім на тагачаснай беларускай мове, прызначаўся для тых мяс цін, дзе ён прапаведаваў. Падставай для падлогу стала летапіснае сказанне пра пасольствы князя Уладзіміра для выпрабавання розных веравызнанняў, у выніку чаго была аддадзена перавага хрысціянству па грэчаскім узоры. Як антытрынітарый з былых праваслаўных і, безумоўна, чалавек у свой час добра адукаваны Каладынскі выдумаў свой дадатак да летапіснага сказання з мэтай падарваць думку, што грэчаскае веравызнанне аднагалосна ўхвалілі паслы.
|
|
|