Наш край
Сайт пра наваколлi Вiцебска
Смотрите в наших фотогалереях! Смотрите в наших фотогалереях! Смотрите в наших фотогалереях!
на главную | карта сайта
гостевая | контакты

КРАЯЗНАЎСТВА
Славутыя мясцiны
Славутыя людзі
Лужасна
Рознае (нарысы)
Клуб "Дзвiна"
Ваеннае краязнаўства 

ТУРЫЗМ
Маршруты
Вандроўкi
Рэкамендацыi
Уражаннi

ЭКАЛОГIЯ
Ахова прыроды
Артыкулы
Методыкi
Календар
Факты батанiцы
Кветкi

ФОТАГАЛЕРЭЯ
Гiст.-культ. славутасцi
Эка славутасцi
Краявiды
Турызм
Кветкi

клининговые компании в киеве Дизайн интерьера.


 

Дзеячы Віцебшчыны: Сімяон Полацкі

Славутыя людзі

Дзеячы Віцебшчыны: Сімяон Полацкі

Сімяон Полацкі (сапр. Самуіл Гаўрылавіч Пятроўскі-Сітніяновіч, у манастве Сімяон; 1629-25.8.1680)
       Беларускі і рускі пісьменнік, філосаф-асветнік, педагог, тэолаг, грамадскі і царкоўны дзеяч. Паходзіў, як мяркуюць даслелчыкі, з купецкага саслоўя. У архіўных "роспісах двароў-палачан" род Пятроўскіх пазначаны поруч са Скарынамі і Цяпінскімі. Пачатковую адукацыю атрымаў у Полацку. Першым яго настаўнікам мог быць вядомы беларускі педагог і пісьменнік І.Іяўлевіч. У пач. 1640-х гадоў - студэнт Кіева-Магілянскай школы (пазней акадэміі), дзе сярод яго настаўнікаў былі выдатныя ўкраінскія вучоныя і пісьменнікі Пётр Магіла (заснавальнік школы і яе першы рэктар), Л.Барановіч, І.Гізель. У Кіеве атрымаў званне "дыдаскала" (настаўніка). Пазней, як мяркуюць даследчыкі, вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі. Захаваліся яго канспекты курсаў лекцый віленскіх філосафаў і тэолагаў А.Каяловіча, Л.Рудзінскага і інш. У Вільні Сімяон Полацкі вывучаў рыторыку, тэарэтычную і практычную паэтыку, натурфіласофію і этыку. Рыторыку выкладаў вядомы прафесар С.Лаўксмін, а курсы паэтыкі і антычнай культуры грунтаваліся на фундаментальных працах новалацінскага паэта і тэарэтыка літаратуры М.Сарбеўскага. Акрамя роднай беларускай мовы, ён дасканала ведаў лацінскую, польскую царкоўнаславянскую мовы, пісаў на гэтых мовах вершы, прамовы, навуковыя трактаты. На думку некаторых даследчыкаў (В.Былінін і інш.), у віленскі перыяд Сімяон Полацкі ўступіў ва уніяцкі ордэн Васіля Вялікага і стаў базыльянінам. Уніяцтва ў той час замацавалася на Беларусі, яго прыхільнікі па-свойму імкнуліся пераадолець рэлігійны раскол беларусаў на праваслаўных і католікаў, карысталіся беларускай мовай. Напачатку беларускія і ўкраінскія уніяты трапілі ў залежнасць ад каталіцызму. Аднак паводле ўмоў Брэсцкай уніі 1596 яны захавалі царкоўную аўтаномію і абрад паводле праваслаўнага чыну. Гэта дазволіла беларускім уніятам (а сярод іх было нямала аўтарытэтных рэлігійных, палітычных і культурных кіраўнікоў Беларусі) у 17-18 ст. наблізіць хрысціянскую царкву да беларускай нацыянальнай культуры. Як высокаадукаваны настаўнік і пісьменнік, Сімяон Полацкі аднолькава добра ведаў славянскую і заходнееўрапейскую культуры і імкнуўся да іх сінтэзу. Яго магла захапіць ідэя экуменізму - праграма з'яднання ўсіх хрысціянскіх цэркваў, але паэт ніколі не адмаўляўся ад праваслаўнага хрышчэння, і "базыльянства" не перашкодзіла яму быць лаяльным дзеячам праваслаўнай рускай царквы ў Маскве.
       У час вучобы Сімяона Полацкага ў Кіева-Магілянскай школе (на ўзор езуіцкіх школ яна называлася калегіяй, мела 8 класаў: 4 малодшыя, 2 сярэднія і 2 старэйшыя) выкладаліся славянская, грэчаская, лацінская і польская мовы, граматыка, тэарэтычная і практычная рыторыка, паэтыка, у т.л. практыка вершаскладання, філасофія, арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка, багаслоўе. У канцы навучальнага года наладжваліся публічныя дыспуты, на якіх студэнты выступалі з "казаннямі" на роднай мове і на латыні, чыталі напісаныя пад кіраўніцтвам настаўнікаў вершы, спрачаліся на філасофскія і багаслоўскія тэмы.
       У 1-й палове 1650-х гадоў Сімяон Полацкі вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі. Якраз тады (1654) пачалася вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, якая працягвалася з перапынкам да 1667 і закончылася Андрусаўскім перамір'ем, паводле якога да Расіі былі далучаны Левабярэжная Украіна і Смаленшчына, а Беларусь у складзе Вялікага княства Літоўскага засталася ў Рэчы Паспалітай. У такіх трагічных умовах закончыўся беларускі перыяд творчасці Сімяона Полацкага. Быў у яго ібольш ранні, вучнёўскі этап творчасці, які прыпадае на дзесяцігоддзе вучобы ў Кіеве і Вільні (1643-53). Пісаў тады паэт на старабеларускай, старапольскай і лацінскай мовах. Большасць польскіх і лацінскіх яго вершаў належаць да т.зв. школьнай паэзіі: гэта "перакладыроўка" тагачаснай універсітэцкай навукі і маральнай філасофіі ў сістэму сілабічнай паэтыкі барочнага кірунку. Тады паэтычны талент пісьменніка выявіўся пераважна ў свецкай тэматыцы, у кантрастнай вобразнасці, спецыфічнай для паэтычнай культуры барока "паэтычнай дасціпнасці", якую даследаваў Сарбеўскі ў трактаце "Пра дасціпнасць і жарт" (1622 27).
       Сярод вядучых матываў школьнай паэзіі была вершаваная арыфмалогія - паэтыка-сімвалічнае тлумачэнне лічбаў, пераважна сакральных (3, 4, 7, 12 і інш.). Праграмны твор Сімяона Полацкага з арыфмалагічнага цыкла -верш "Сем вызваленых навук" - паэтычнае апісанне гуманітарнага "трывіума" (граматыка, дыялектыка, рыторыка) і "квадрывіума" (арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка). Граматыка як пачатак усіх навук адчыняе "браму мудрасці". Пад дыялектыкай тады разумелі фармальную логіку, майстэрства спрэчак і доказаў. На думку пісьменніка, яна пачалася творчасцю філосафа Платона (428-348 да н.э.) і лічылася "маці ўсім навукам". Пад арыфметыкай мелася на ўвазе антычная піфагарыйская прагностыка, або прадбачанне на падставе сімвалічнага тлумачэння лічбаў. Геаметрыя вымярае даўжыню і вышыню "да самага неба". Астраномію ў позніх схаластаў замяніла астралогія - вызначэнне па зорках і планетах лёсу чалавека і грамадства. Нарэшце, музыка далучала да гармоніі і навучала "сімфоніі" - узгадненню гукаў, слоў і музычных ладоў. Каля 1656 Сімяон Полацкі вярнуўся ў родны Полацк, прыняў праваслаўнае манаства і настаўнічаў у брацкай школе пры Богаяўленскім манастыры. Чалавек па натуры дзейсны, працавіты, ён выкарыстаў усе магчымасці для грамадскага і літаратурнага самавыяўлення. Былі ў яго жыцці хвіліны адзіноты і тугі, і тады пісаліся вершы-маленні з элегічным настроем. Напрыклад, у "Малітве ў час смутку" паэт просіць Бога вызваліць яго ад цяжкіх клопатаў і напасцяў. 3 прыходам Сімяона Полацкага вакол Богаяўленскага манастыра згуртаваліся таленавітыя пісьменнікі, сярод іх і ранейшыя яго настаўнікі іераманах Філафей Утчыцкі, Ігнацій Іяўлевіч, здольныя выхаванцы іх школы Васіль Яновіч, Сава Капусцін і інш. Гэта была, па сутнасці, полацкая школа беларускіх літаратараў і настаўнікаў, якая магла сапернічаць з тагачаснай Полацкай езуіцкай калегіяй. Сімяон Полацкі больш стараўся для праваслаўнага брацтва, аднак прытрымліваўся талерантнасці, ухіляўся ад крытыкі каталіцызму, імкнуўся да ўзгаднення дагматычных разыходжанняў. Пісаў ён пераважна па-беларуску, кніжным урачыстым стылем, набліжаным да царкоўнаславянскай мовы. Характэрная рыса яго паэтычных твораў полацкага перыяду - патрыятызм, любоў і пашана да свайго народа, да роднага горада і краю. Сярод твораў на гэту тэму элегічная малітва пра забранне цудатворнага абраза Багародзіцы з Полацка ў Маскву (1663), "Прылог да прападобнай маці Ефрасінні" (1663), у якіх паэт просіць святую заступніцу Беларусі дапамагчы вярнуць "в страну Полотскую" народную святыню. Амаль што апакаліпсічны ваенны "патоп" 1650 -60-х гадоў, рэлігійная вайна, казацка-сялянскія паўстанні, пагроза захопу шведамі Беларусі і Літвы пахіснулі веру Сімяона Полацкага ў стабільнасць Рэчы Паспалітай. Пісьменнік пачаў ускладаць надзеі, што яго Радзіму выратуе палітычны саюз з Расіяй. Таму, калі ў ліпені 1656 маскоўскі цар Аляксей Міхайлавіч прыбыў з войскам у Полацк, ён вітаў яго хвалебнымі "метрамі" - тэатралізаванымі сілабічнымі вершамі, якія зачыталі вучні паэта, праслаўляючы "вызваліцеля" беларускай зямлі, спадчынніка "польскай кароны". Пазней у тым жа панегірычным стылі ён напісаў "Вершы да гасудара Аляксея Міхайлавіча Вялікія і Малыя і Белыя Русі самадзержца", "Вершы да гасударыні царыцы", "Вершы да гасудара царэвіча" і іншыя ўрачыстыя хваленні. Пра патрыятызм пісьменніка, якога ніколі не пакідала любоў да сваёй радзімы - Беларусі і Рэчы Паспалітай, сведчаць 2 яго польскамоўныя сатырычныя паэмы - "Роспач караля шведскага" і "Шведскі кароль шукае сваіх афіцэраў" (каля 1657-60). У гэтых таленавітых памфлетах выкрывалася заваёўніцкая авантура Карла Густава X, які ў сярэдзіне 17 ст. хацеў падзяліць Рэч Паспалітую, прыкрываючыся уніяй Швецыі і Вялікага княства Літоўскага. Вайна скончылася поўным паражэннем шведскай арміі. Гэтыя і іншыя творы беларускага перыяду (камічная дэкламацыя "Вітанне богалюбівага епіскапа Касліста Полацкага і Віцебскага...", "Лякарства на грахі", "Вершы ўцешныя да асобы адзінай") сведчаць, што ён карыстаўся выяўленчымі сродкамі народнага смеху - гратэскам і травестацыяй. Адначасова Сімяон Полацкі выявіў свой паэтычны талент у жанрах пастаралі (калядная вершаваная драма па матывах Евангелля ад Лукі "Гутаркі пастухоўскія"), оды ("Вершы да гасудара цара Аляксея Міхайлавіча...", "Вершы да гасударыні царыцы", "Вершы да гасудара царэвіча", "Прывітанне нованароджанай царэўне Марыі", "Віншаванне новаабранаму патрыярху"), элегіі ("Малітва ў смутку", на польск. мове).
       Зімой 1664 Сімяон Полацкі прыняў запрашэнне пераехаць у Маскву. Меркаваў, што часова, а сталася назаўсёды. Яму было даручана стварыць пры адным з маскоўскіх манастыроў лацінскую школу для падрыхтоўкі служачых Тайнага прыказа - асабістай канцылярыі цара. Пісьменніка пасялілі побач з царскімі палатамі і залічылі на дзяржаўнае забеспячэнне. Ён стаў разам з вучоным візантыйцам Паісіем Лігарыдам дарадцам цара па царкоўных справах, перакладчыкам і рэдактарам. Яго запрашалі на прыдворныя ўрачыстасці, дзе паэт чытаў свае віншаванні ў вершах. Калі ў 1665 у цара нарадзіўся сын Сімяон, паэт з гэтай нагоды напісаў верш "Добрае прывітанне" ("Благоприветствование") у вытанчанай форме барочнай паэтыкі. Уплыў паэта на царскі двор асабліва ўзмацніўся пасля 1667, калі ён быў прызначаны выхавальнікам і настаўнікам царскіх дзяцей. Росту яго аўтарытэту садзейнічала актыўная палеміка з ідэолагамі стараабрадцаў і ўдзел у Вялікім царкоўным саборы (1666-67), які асудзіў патрыярха Нікана за тое, што той самавольна пакінуў патрыяршую пасаду з прычыны нязгоды з прэтэнзіямі вярхоўнай свецкай улады на кіраўніцтва праваслаўнай царквой. На саборы Сімяон Полацкі быў сакратаром і перакладчыкам мітрапаліта Паісія Лігарыда і двух усяленскіх патрыярхаў (александрыйскага і антыяхійскага). Па іх даручэнні ён напісаў супраць арганізатараў расколу палемічны трактат "Жазло праўлення" (1667).
       У тым жа 1667 Сімяон Подацкі ўдзельнічаў у стварэнні палемічнага трактата супраць старавераў пад назвай "Абвяржэнне чалабітнай папа Мікіты". Аўтары трактата прапанавалі таксама асветніцкую праграму, якая прадугледжвала адкрыццё на Русі школ. Услед за Скарынам яны раілі сваім суайчыннікам браць прыклад са старажытнага цара-кніжніка Пталамея, адкрываць у Маскве бібліятэкі. У дачыненні да старавераў Сімяон Полацкі і яго аднадумцы не заўсёды былі справядлівыя, бо часам выступалі з пазіцый праціўнікаў "іншадумання". Галоўны клопат беларускага пісьменніка ў Маскве - педагагічныя, асветніцкія і выдавецкія справы. Яму ўдалося ажыццявіць сваю даўнюю мару - заснаваць пры царскім двары ("наверсе") т.зв. "Верхнюю друкарню", незалежную ад патрыяршай цэнзуры. Сярод першых надрукаваных у ёй кніг - падручнік для дзяцей "Буквар мовы славенскай". У той час грамаце вучыліся звычайна па біблейскім зборніку гімнаў і песняў, вядомым пад наз вай "Псалтыр". Сімяон Полацкі пераклаў яго сілабіч нымі вершамі і выдаў у друкарні пад назвай "Псалтыр рыфматворны". Гэты твор стаў папулярным песеннікам у асяроддзі тагачасных адукаваных людзей. За палітычнай і царкоўнай барацьбой пісьменнік не забываў пра сваё наканаванне - літаратурную творчасць. Амаль што дзённа ён пісаў палову сшытка вершаў, п'ес, твораў прамоўніцкай прозы. Яго царкоўныя "словы" і казанні служылі падручнікам для рускіх епіскапаў і святароў ніжэйшых званняў. Яны склалі рукапісныя зборнікі Сімяона Полацкага пад назвай "Абед душэўны" (1675) і "Вячэра душэўная" (1676). Кожны том - больш як 1500 старонак, што сведчыць пра надзвычайную працавітасць аўтара. Гэта быў узор высокага прамоўніцкага мастацтва ва ўсходнеславянскім рэгіёне, а таксама ўзор барочнай дасціпнасці і кантрастнай вобразнасці. Зборнік вершаў "Вертаград мнагацветны" (у перакладзе на сучасную мову - "Сад шматколерны") на той час служыў для рускай публікі сапраўднай энцыклапедыяй ведаў па гісторыі, антычнай міфалогіі, натурфіласофіі, касмалогіі, тэалогіі, маралі і хрысціянскай сімволіцы. Адначасова ў 1678 ён падрыхтаваў друті вялікі зборнік сілабічных вершаў "Рыфмалагіён, або вершаслоў", які складаўся пераважна з хвалебных эпіграм, панегірыкаў і элегічных фрэнаў (плачаў), напісаных "на выпадак". Ёсць у ім і буйныя творы новага для тагачаснай Расіі драматычнага жанру - п'есы "Камедыя прытчы пра блуднага сына" і трагедыя "Пра Навухаданосара цара...". 3 яго драматургіі ў Расіі пачынаўся прафесійны тэатр. Цыкл вершаў пад назвай "Фрэны, або Плачы" на смерць расійскай царыцы Марыі Ільінічны - адзін з лепшых твораў паэта.
       Службу пры маскоўскім двары Сімяон Полацкі пачаў перакладчыкам і не пакідаў занятак да канца жыцця. Перакладаў з латыні і польскай мовы, літаратурна апрацоўваў папулярныя тады свецкія і царкоўныя творы. Пасля смерці ў 1675 яго былога настаўніка, галоўнага "спраўшчыка" (рэдактара) царкоўных кніг пры маскоўскім двары Э.Славінецкага, Сімяон Полацкі падключыўся да перакладу на рускую мову Бібліі. Ён быў пачынальнікам таго творчага перакладу, у якім дакладнасць спалучалася з літаратурным майстэрствам. "Грэкафілы" (пісьменнікі і царкоўныя дзеячы грэка-візантыйскай арыентацыі) не давяралі "лаціністу" і "заходніку" Сімяону Полацкаму, хоць паважалі яго талент і энцыклапедычную адукаванасць. Але гэтыя рознагалоссі не перашкаджалі яго дружбе са Славінецкім. На смерць свайго настаўніка Сімяон Полацкі напісаў 5 "эпітафій", упершыню ў беларускай і рускай літаратуры скарыстаўшы гэты вершаваны жанр.
       Сярод яго багаслоўскіх прац арыгінальнасцю вызначаецца кніга "Вянец веры кафаліцкія" (1670), гэта значыць веры сусветнай, якой лічыцца праваслаўе. Яна, відаць, была багаслоўскім падручнікам для царскіх дзяцей, вучняў пісьменніка. Гэтым творам зацікавілася царэўна Софія (1654-1704). Захаваўся верш, прысвечаны ўручэнню рукапіснай кнігі вялікай князёўне Софіі Аляксееўне. Гэта тыповы панегірык, вершхваленне, у якім дасціпна выкарыстана семантыка яе імя (Софія ў перакладзе з грэчаскай - мудрасць).
       Відавочна, што літаратурная і агульнакультурная праграма полацкага асветніка, накіраваная на кампраміснае далучэнне Расіі да еўрапейскага культурнага рэгіёна. паступова перамагала. На дварцовых абедах яго нярэдка садзілі на ганаровым месцы недалёка ад цара Аляксея Міхайлавіча. бацькі 12 дзяцей, выхаваннем і навучаннем якіх кіраваў "старац Сімяон". У Маскве ў адной сваёй асобе ён быў і "міністрам культуры", і "міністрам адукацыі", які сам "загадваў і сам жа выконваў загады". Адносіны паміж маскоўскімі артадоксамі і "лаціністамі", выхадцамі з Беларусі і Украіны. часта ўскладняліся. Патрыярх Іакім скардзіўся, што цар даручыў Сімяону Полацкаму "всякая царковная дела писати". Справа даходзіла да канфліктаў з трагічным фіналам, пра што сведчыць лютае забойства стральцамі брата Сімяона Полацкага, манаха Трубчэўскага манастыра Ісакія, якое адбылося ў 1674 ці 1675 у манастыры неўзабаве пасля вяртання Ісакія з кіеўскага паломніцтва. За год да смерці Сімяон Полацкі працаваў над праектам рускай вышэшай школы на ўзор Кіева-Магілянскай акадэміі. Мелася на ўвазе выкладанне У ёй не толькі грэчаскай мовы і багаслоўя, але дасягненняў еўрапейскай гуманітарнай навукі і культуры, лацінскай мовы і натурфіласофіі фіі. Пісьменнік памёр на 51-м годзе жыцця ця.
       Літаратурная, багаслоўская і навуковаасветніцкая спадчына Сімяона Полацкага шматгранная і не перастае здзіўляць даследчыкаў сваёй энцыклапедычнасцю. Сам пісьменнік паспеў надрукаваць толькі некаторыя свае творы. Два вялікія зборнікі вершаў - "Рыфмалагіён", або "Вершаслоў" і "Вертаград мнагацветны", падрыхтаваны ім да друку. Энцыклапедычныя зборнікі яго царкоўнахрысціянскіх "слоў" і "казанняў" ("Абед душэўны" і "Вячэра душэўная") пасля смерці пісьменніка выдаў у 1681 і 1683 яго паслядоўнік і сакратар С.Мядзведзеў (1641-91). У 18-19 ст. зрэдку друкаваліся асобныя творы С.П. ў розных навуковых зборніках, якія даўно сталі бібліяграфічнай рэдкасцю, як і зборнікі і хрэстаматыі, дзе былі змешчаны асобныя творы паэта. У 1990 выд-ва "Мастацкая літаратура" ўпершыню апублікавала большасць вершаў паэта беларускага перыяду і частку твораў маскоўскага перыяду, якія былі вядомы толькі па рукапісных зборах.
       Літаратурная спадчына Сімяона Полацкага была ля вытокаў беларускага і рускага барока - асноўнай плыні ў эстэтыцы і мастацкай культуры 2-й паловы 17 - 1-й паловы 18 ст. ва ўсходнеславянскім рэгіёне (у заходнееўрапейскім мастацтве барочны стыль выявіўся ў канцы 16 ст.). Тэарэтыкам барока ў Польшчы, Літве і на Беларусі ў яго заходнееўрапейскім, адносна закончаным, варыянце быў Сарбеўскі. У творчасці ж Сімяона Полацкага і яго паслядоўнікаў сфарміраваўся нацыянальны самабытны ўсходнеславянскі тып барочнай культуры, які грунтаваўся на двайным сінтэзе: спалучэнні сярэдневяковых і рэнесансавых ідэалагічных арыентацый і духоўных каштоўнасцей, з аднаго боку, і кампрамісе паміж праваслаўна-візантыйскім традыцыяналізмам і лаціна-еўрапейскім навуковым рацыяналізмам, з другога. На Беларусі Сімяон Полацкі працягваў традыцыі незакончанай эпохі Адраджэння, а ў Расіі ён мог абаперціся толькі на традыцыі старажытнарускай сярэдневяковай культуры і на пэўныя мясцовыя традыцыі сілабічнай паэзіі. На станаўленне яго як паэта значны ўплыў зрабіла і польская літаратурная традыцыя. Яго творчасць адлюстравала познабеларускі рэнесансавы гуманізм, усходнеславянскі тып барочнай мастацкай культуры і станаўленне рускага класіцызму ў 1670-я гады. Сімяон Полацкі -класічны паэт-сілабіст ва ўсходнеславянскай паэзіі 17 ст. Удыдактычных вершах, прызначаных для папулярызацыі навукі, паэт займаў кампрамісную пазіцыю паміж навукай і багаслоўскай схаластыкай. Ён грунтоўна ведаў антычную і сярэдневяковую натурфіласофію.
       Сімяон Полацкі быў адным з паслядоўнікаў філосафа і вучонага, заснавальніка еўрапейскай астралогіі Альберта Вялікага (1193-1280). Цікавіўся ён і астралогіяй. Віншавальныя вершы, паднесеныя царскай сям'і ў дзень хрышчэння царэвіча Пятра Аляксеевіча (29.6.1662), сведчаць пра майстэрства ў жанры астралагічнай паэзіі: ён напісаў верш-гараскоп будучаму цару, прадказаўшы яго вялікую будучыню. Гэта дае падставу меркаваць, што С.П. быў знаёмы з творамі французскага паэта-астролага М.Настрадамуса (1503-66). Пашыраючы прыродазнаўчыя веды, Сімяон Полацкі часам выкрываў народныя прымхі і забабоны, напісаў супраць іх асобнае казанне пад назвай "Павучанне супраць забабонаў".
       У 2-й палове 17 ст. ў Расіі ўзмацніліся Ганенні на скамарохаў, народныя абрады карнавалы, інш. святочныя "пацехі" - песні, карагоды, варажбу і "чарадзейства", выдаваліся строгія царскія ўказы супраць "язычніцкай нялепіцы". Улады праследавалі народных музыкантаў і артыстаў, адбіралі і палілі музычныя інструменты, разам з "прымхамі" адкідалі народную карнавальную культуру, якая заўсёды была "генератарам" фальклору. Як асветнік і гуманіст Сімяон Полацкі не спачуваў гвалтам, выступаў за мірнае, асветнае ўздзеянне на "цёмныя" масы. Але не заступаўся за пакрыўджаных, бо не бачыў карысці ад народных "гульбішчаў", адносіў іх да "забабонаў". Выкрываючы чарадзеяў і знахараў, ён падтрымліваў лекарскае майстэрства, прафесію ўрача. Сімпатыі да лекарскай прафесіі выявіліся ў яго зб. вершаў "Вертаград мнагацветны". Асуджаючы знахароў, ён паважаў традыцыйную народную медыцыну. У вершы "Паклёп" апавядаў пра мудрую жанчыну, якая лячыла травамі. Размяжоўваючы "ўнутраную" і "вонкавую" мудрасць, рэлігію і навуку, Сіямон Полацкі імкнуўся да кампрамісу паміж пазнаннем і верай, што было тыповай адзнакай усходнеславянскай барочнай культуры. У цэнтры яго ўвагі заўсёды былі праблемы чалавека і яго маральнае аблічча. Найперш яго цікавіла ўсё, што карысна для душы чалавека, а не тое, што першаснае - матэрыя або ідэя. Гістарычнае значэнне літаратурнай і філасофска-асветніцкай спадчыны Сімяона Полацкага ў духоўным развіцці ўсходнеславянскіх народаў тлумачыцца геапалітычным станам яго радзімы ў 14-17 ст., а таксама асаблівасцямі яго таленту як пісьменніка і мысліцеля. Беларусь у тагачаснай Еўропе была месцам сустрэчы двух тыпаў хрысціянскай цывілізацыі - заходняй, рымска-каталіцкай, і ўсходняй, славяна-расійскай, візантыйскаправаслаўнай. Суадносіны паміж імі не былі адназначныя і вагаліся ад канструктыўных кантактаў да сутыкнення і ўзаемнага адмаўлення. Ідэолагам рэлігійна-культурнага кампрамісу паміж гэтымі разнавіднасцямі хрысціянскай цывілізацыі быў Пётр Магіла, прафесары і вучні створанай ім Кіева-Магілянскай калегіі, дзе сфарміраваўся Сіямон Полацкі як самабытны пісьменнік і асветнік трэцяй, кампраміснай арыентацыі. Займаючы ў Маскве ключавую пазіцыю ў справе пашырэння заходнееўрапейскай культуры, папярэднік ідэолагаў асветнага абсалютызму эпохі Пятра 1 Сіямон Полацкі здолеў пераканаць кансерватараў-традыцыяналістаў пры двары Аляксея Міхайлавіча ў неабходнасці народнай адукацыі паводле еўрапейскага, школьна-універсітэцкага метаду, далучэння прыдворных да свецкай літаратуры, музыкі, тэатра. Рэлігійная паэзія Сімяона Полацкага з яе біблейскім алегарызмам і рэнесансавай эрудыцыяй, шматлікімі вобразамі і алюзіямі з антычнай міфалогіі і літаратуры ("Вершы на Раство Хрыстова", "Вершы пра муку панскую...", "Вершы на Уваскрэсенне Хрыстова", "Гутаркі пастухоў...", польскія "Вершы ў Вялікую Пятніцу" і інш.) сведчаць пра яго артадаксальныя пазіцыі ў хрысціянскай тэалогіі, асабліва ў дачыненні да догматаў і фундаментальных праблем суадносін Бога і Чалавека, веры і пазнання, духа і матэрыі. Аднак наяўнасць у яго спадчыне шматлікіх фрагментаў антычнай культуры і натурфіласофскіх ведаў, лагічная і культурна-гістарычная аргументацыя асветных ідэй і канцэпцый збліжаюць беларускага пісьменніка з дзеячамі еўрапейскай культуры эпохі Адраджэння і барочнага Асветніцтва 17 ст. У праекце 1-га расійскага універсітэта ён звяртаў увагу на неабходнасць выкладання "натуральнай філасофіі", г.зн. асноў прыродазнаўства. Філасофію як навуку Сімяон Полацкі падзяляў на "разуміцельную" (логіку), "натуральную", або "фізіку" (прыродазнаўства), і маральную (этыку). У сваіх дыдактычных і асветніцкіх вершах ён даволі часта карыстаўся псіхалагічнымі аргументамі ("Лякарства на грахі", "4 асноўныя тэмпераменты", "Вартавыя чыстаты", "Малюнак чалавечага жыцця", "Старайся выкараніць у пачатку" і інш.). Цыкл вершаў прыродазнаўчага зместу ён уключыў у энцыклапедычны зборнік "Вертаград мнагацветны". Пісьменнік часта выкарыстоўваў разнастайныя з'явы прыроды ў якасці хрысціянскіх сімвалаў, спасылаўся на прыродазнаўчыя кнігі антычных вучоных Арыстоцеля і Плінія Старэйшага. У астраноміі ён прытрымліваўся геацэнтрычнай сістэмы Арыстоцеля і Пталамея, хоць быў знаёмы з тэорыяй М.Каперніка.
       Крыніцамі эстэтычных поглядаў Сіямона Полацкага былі раннехрысціянская літаратура, антычная культура, фальклор. 3 рэнесансавымі гуманістамі яго збліжае гомацэнтрычны светапогляд, паводле якога чалавек ёсць "мост" паміж матэрыяй і духам, прыродай і Богам. Існаванне чыста духоўных "тварей" (істот) даказваў спасылкамі на антычных філосафаў, платонікаў і лагічнымі довадамі: "Ибо аше есть тварь весма плотская, и сложенная из плоти и духа, всячески нужда есть быти твари и чисте духовной" ("Абед душэўны"). А калі духоўнасць ёсць у асобных істотах, з гэтага, паводле Сіямону Полацкаму, вынікае, што яна ёсць і ў сусвеце. Крыніцай духоўнай і пачуццёвай прыгажосці, сцвярджаў пісьменнік, з'яўляецца стваральнік свету Бог. На гэтым тэзісе будаваў ён іерархічную сістэму прыгожага, паводле якой кожны больш высокі ўзровень быцця змяшчае ў сабе ўсе атрыбуты ніжэйшых узроўняў існавання: "Воистину убо совершеннейшая красота и всех красот украшенне есть в Господе Боге. Всякая же созданная красота не точи по дробну, но и купно слученная, в сравнении с Божиею красотою есть яко капля едина противу всему океану, паче же и того меньше: ибо капли со океаном есть некое аще и нами непостижимое уравнение. Красоты же созданныс с несозданною бесконечное есть разстоянне". Адрозніваў ён вонкавую матэрыяльную красу (сіметрыя, бляск, яркасць колераў, прыемная форма, мера) і духоўную прыгажосць. Суадносіны паміж імі неадназначныя. Яны могуць быць нейтральным як рэчы рознага парадку. Пачуццёвая прыгажосць бывае вонкавым выяўленнем духоўнай. Але ў пагоні за прыгажосцю рэчаў людзі часта трацяць прыгажосць духоўную, як гэта сталася з нашымі праайца Адамам і Евай. Вонкаваю, цялеснаю [гажосцю, на яго думку, людзі надзелене аднолькава. Але хто не мае ад прыроды "красноличия", няхай не бядуе, а падумае пра тое, што "красота спасает душев, не телесная". Духоўная прыгажосць - і "міласці" - у хрысціянскай любові да [зей. Свае думкі пра адноснасць прыгаці зямной і несмяротнасць духоўнай ён выклаў у дыдактычным вершы "Прыгажоць": "Аще тя красота лиц чуждых прелщает, // помяни, какова по смертм быва// Риза шелковая аще ти любися, // помни, шелк из червя скаредна родится... Не шелком и златом каждо красен будм, но добродетели: ублажат тя люди... // нно благо красота, недолго блистает, // в един час огневица ону истребляет. // Многим красота лица погибель родила, // купно души с плотию смертно повредила".
       Аднак сярод людзей нярэдка "доброта зрится, красная риза паче человека чтится". Агіднае і нізкае часта скажае першаствораную паводле вобраза божага прыга;ць чалавека. Хоць пад вонкавай не[гляднасцю часта хаваецца ўзнёслая краса. Агіднае ў жыцці шматаблічнае, яно часцей узнікае з грубага эгаізму і злой і. Перамагаецца агіднае, як і ўсякае зло, ькі любоўю - найвышэйшай маральпрыгажосцю. На пытанне, каго трэба любіць, Симяона Полацкага адказваў: няхай ваша любоў зе агульная да ўсіх, "кроме всякого возгляданія на лице, на достоинство, на красоту, на богатство". Трэба любіць і тых, хто крыўдзіць нас. Тут, на яго думку, мы павінны павучыцца ў прыроды, бо яна за "крыўды" аддзячвае дабром. Людзі "крыўдзяць" зямлю - рэжуць яе плугамі, раздзіраюць бараною, высякаюць дрэвы, забіраюць ураджай - а ў адказ зямля прыносіць нам усё новы плён і прыгажосць. Грагічнае пісьменнік тлумачыў як духоўнае адраджэнне і выратаванне праз пакуты і смерць. Праблема трагічнага здымаецца верай у немінучае ўваскрэсенне і вечнае жыццё. Зямное жыццё заўсёды трагічнае, затое і часовае, пераходнае. Усё, што створана на зямлі, пакутуе, пачынаючы ад былінкі і канчаючы чалавекам. Вось чаму плач больш да твару чалавеку, чым смех. Але плач няхай "мерным и христианином подобным, не языческий" Не хаваў ён сваіх ад чытачоў трагедыю штодзённага жыцця, дзе кожнаму наканавана несці свой крыж.
       У шматжанравай літаратурнай спадчыне Симяона Полацкага ёсць нямала твораў і фрагментаў з іх, дзе разглядаюцца ідэйна-філасофскія і эстэтычныя праблемы мастацкай творчасці - літаратуры, музыкі, жывапісу. У прадмове да зб. "Абед душэўны" ён, паводле прынятага тады этыкету, аддаваў перавагу праўдзе, а не красе і пераконваў чытачоў, што "удобе простое слово уразумеваемо есть в пнсании, неже красотамн художественными покровенное". Красамоўна абгрунтоўваў ён думку пра духоўна-эстэтычную каштоўнасць музыкі, даказваў неабходнасць для царквы шматгалосых спеваў і "согласия органного", г.зн. гармоніі галасоў. Антычную міфалогію Симяона Полацкага называў мастацкай выдумкай, аднак прызнаваў яе дыдактычную і мастацкую каштоўнасць. Паводле сярэдневяковай традыцыі ён карыстаўся паняццем мастацтва ("художество") для абазначэння ўсякага прафесійнага ўмення і майстэрства, у т.л. рамяства. Аднак услед за рэнесансавымі гуманістамі адрозніваў "механічныя" віды "мастацтва" ад духоўнай творчасці, да якіх адносіў паэзію, музыку і іканапіс ("вобразатворства"). Гуманістычная канцэпцыя мастацтва выявілася ў яго трактаце "Слова да шчырага іконнага пісання", якое, на думку даследчыкаў, было плёнам творчага супрацоўніцтва Симяона Полацкага з расійскім жывапісцам С.Ушаковым. Праблеме іканапісу ён прысвяціў некалькі красамоўных "слоў", што ўвайшлі ў зб. "Вячэра душэўная". Першым "вобразатворцам", на яго думку, быў Бог, калі стварыў дасканалы "твор" з нічога - увесь сусвет, адлюстраваў свой уласны вобраз у душах і на сэрцах людскіх. Абапіраючыся на рэнесансавую трактоўку язычніцкай міфалогіі і рэлігіі, у т.л., мабыць, на энцыклапедычны кампедыум Сарбеўскага "Багі язычнікаў" (Полацк, 1627, рукапіс), С.П. даказваў, што ідалы прыйшлі ў свет праз пакланенне продкам, родавым правадырам і абагаўленне з'яў прыроды. Што ж датычыцца іканаборцаў, якія адмаўлялі іканапіс на падставе "неапісальнасці" божай сутнасці, яе "неўмяшчальнасці" ў словах і вобразах, то ён абверг іх спасылкамі на пазнанне БогаСтваральніка па яго стварэннях, увасабленні ў вобразе Хрыста, на рэлігійны вопыт, у якім божая сутнасць выяўляецца ў вобразах, сімвалах і прывідах. Прыгажосць, пераконваў ён, ёсць духоўная і душэўная "карысць" для людзей. Няма паэзіі без "красногласия", няма жывапісу, музыкі, разьбярства і дойлідства без гармоніі, прапорцыі і рытму. Паэзію ён параўноўваў з прыгожым садам, філасофію - з пчалой, што збірае "мёд мудрасці", не звяртаючы ўвагі на прыгажосць раслін і кветак. Прыгажосць царкоўнага мастацтва, на яго думку, неабходная для маральнага выхавання, бо праз яго ўздзеянне на душы людзей адбываецца выцясненне адмоўных афектаў станоўчымі пачуццямі: праз прыгажосць музыкі і слова незадаволеныя становяцца цярплівымі, гультаяватыя - працавітымі, гняўліўцы - лагоднымі, неразумныя - мудрымі, блудлівыя - чыстымі сэрцам. Багатая мастацкімі вобразамі біблейская кніга "Псалтыр" у вершаваным пераказе Сиимяона Полацкага яшчэ больш "эстэтызавалася". Пераконвае ў гэтым параўнанне некалькіх фрагментаў "Псалтыра" царкоўнаславянскага зводу з адпаведнымі месцамі яго "сілабічнага" варыянта ў апрацоўцы Симяона Полацкага: "Великолепие Твое превыше небес. - ибо лепота твоя вознесется выше небесе... Положил еси на главе его венец от камене честна. - От тебе венцем глава честным украшается... Яко ммросходяшие на ометы одежды его. - И на риз ометы прекрасных цветы". Прасадычная структура сілабічнай паэтыкі, якая грунтавалася на ненаціскным вакалізме (пявучае вымаўленне складоў, слабая акцэнтацыя на націсканых галосных) перайшла ў "паэтычны сад" Симяона Полацкага з традыцыйнай антычнай, фальклорнай і літургічна-хрысціянскай песенна-паэтычнай культуры. На яе грунце паэт імкнуўся прывіць беларускай і расійскай літаратуры свецкі паэтычны прафесіяналізм.                                                                                                                                                                        

назадуверхда хаты