Наш край
Сайт пра наваколлi Вiцебска
Смотрите в наших фотогалереях! Смотрите в наших фотогалереях! Смотрите в наших фотогалереях!
на главную | карта сайта
гостевая | контакты

КРАЯЗНАЎСТВА
Славутыя мясцiны
Славутыя людзі
Лужасна
Рознае (нарысы)
Клуб "Дзвiна"
Ваеннае краязнаўства 

ТУРЫЗМ
Маршруты
Вандроўкi
Рэкамендацыi
Уражаннi

ЭКАЛОГIЯ
Ахова прыроды
Артыкулы
Методыкi
Календар
Факты батанiцы
Кветкi

ФОТАГАЛЕРЭЯ
Гiст.-культ. славутасцi
Эка славутасцi
Краявiды
Турызм
Кветкi




 

Дзеячы Віцебшчыны Ф - Я

Славутыя людзі

Дзеячы Віцебшчыны Ф - Я

Фамін Аляксандр Аляксандравіч (1868-?)
       Педагог, гісторык літаратуры. Нарадзіўся ў Віцебску. Адукацыю атрымаў на славесным аддзяленні гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага універсітэта. Працаваў дырэктарам жаночага камерцыйнага вучылішча ў Варшаве. Першай яго працай было даследаванне рускай камедыі канца 18 ст. на аснове твораў малавядомых і забытых пісьменнікаў. Частка гэтай работы пад назвай "Старое ў новым" змешчана ў часопісе "Русская мысль" (1893, №2). 8 гадоў ён працаваў над складаннем даведніка і паказальніка да 2-га выд. "Анежскіх былін, якія сабраў А.Ф.Гільфердзінг". Надрукаваў артыкулы "Становішча рускай жанчыны ў сям'і і грамадстве паводле твораў А.М.Астроўскага" (1899) і "Артысты, публіка і тэатр у А.М.Астроўскага" (1901). Падрыхтаваў да друку перапіску братоў Тургеневых з В.А.Жукоўскім.

Федаровіч Вацлаў Пятровіч (1848-1911)
       Краязнавец, калекцыянер, юрыст. Член карэспандэнт Кракаўскай АН. Нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў Маскоўскі універсітэт. 3 1872 працаваў адвакатам у Саратаве, Балашове, Царыцыне, Ерэване. 3 1884 жыў і працаваў у Віцебску. Намеснік старшыні Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Дапамагаў у раскопках археолагам, у т.л. М.Ф.Кусцінскаму, калекцыяніраваў зброю, археалагічныя, нумізматычныя, сфрагістычныя, этнаграфічныя матэрыялы. Набыў у сваю калекцыю матэрыялы віцебскіх калекцыянераў Бергнера і Валковіча. У яго бібліятэцы (больш за 1 тыс. тамоў) былі кнігі па гісторыі Беларусі і Літвы, беларускія і літоўскія выданні 18-19 ст. Свае артыкулы па гісторыі краю друкаваў у "Витебских губернских ведомостях". Складальнік і ініцыятар выдання літаратурна-краязнаўчага зборніка "З ваколіц Дзвіны" (Віцебск, 1912). Распрацаваў статут Беларускага вольна-эканамічнага таварыства. У 1920 на базе яго калекцый арганізаваны своеасаблівы музей старажытнасцей імя В.Федаровіча, які ў 1924 стаў часткай Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.

Ходзька (Барэйка) Ян (псеўданім Ян са Свіслачы) (24.6.1777-10.11.1851)
       Пісьменнік, драматург, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў г.п. Крывічы Мядзельскага раёна. Бацька А.Ходзькі. 3 1793 быў цывільна-вайсковым камісарам Ашмянскага павета, з 1795 асэсарам суда ў Паставах, з 1798 падсудкам, з 1808 падкаморым Вілейскага павета, з 1811 старшынёю Галоўнага цывільнага суда ў Мінску, інспектарам школ у Віленскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях. Адзін з арганізатараў масонскіх ложаў у Мінску і Вільні. Прытрымліваўся памяркоўна-асветніцкіх поглядаў. Прыхільнік асветы для народа. За сувязь з таварыствам філаматаў у 1826 зняволены. За ўдзел у паўстанні 1830-31 сасланы на Урал (1830-34). Пісаў на польскай мове. Друкаваўся ў часопісе "Dziennik Wilenski" ("Віленскі дзённік"), альманаху "Rubon" ("Рубон") і інш. Класіцыст, потым псеўдакласіцыст-маралізатар. Аўтар камедыі "Вызваленая Літва, або Пераход Нёмана" (1812), трагедыі "Кракус" (нап. 1816), аповесцей "Пан Ян са Свіслачы" (1821), "Брат і сястра" (1845), трактата "Аб эксдывізіях, або Аб судовым падзеле маёнтка даўжніка на карысць крэдытораў" (1816), успамінаў і артыкулаў па гісторыі Міншчыны, адметных жывасцю апавядання і значнай колькасцю беларусізмаў. П'есы X. ставіліся ў Мінску на аматарскай сцэне ў 1812.

Храпавіцкі Ігнат Яўстахавіч (1817-1893)
       Паэт, фалькларыст, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў в. Каханавічы Верхнядзвінскага раёна. Пісаў на польскай мове. У 1840-я гады актыўна супрацоўнічаў у альманаху "Rubon" ("Рубон"), першы нумар якога пачынаўся з яго праграмнага верша "Дзвіна". У гэтым вершы гучаў заклік да абуджэння ад спрадвечнага сну, каб крочыць да новага лепшага жыцця. У тым жа альманаху (1845, т. 5) X. надрукаваў працу "Погляд на паэзію беларускага народа" (з дадаткам назіранняў над асаблівасцямі беларускай мовы на матэрыяле гаворкі Віцебшчыны), якая была першай гісторыка-параўнальнай характарыстыкай беларускай фальклорнай спадчыны, а таксама нізку рамантычных вершаў, пераклады на польскую мову беларускіх народных песень (1843, т. 3), некаторыя гістарычныя дакументы. Рыхтаваў да друку "Поўны беларускі песнязбор", распрацаваў для яго класіфікацыю, назапашваў тэксты. У 1850 разам са сваімі аднадумцамі С.Убры і Ю.Шчытам распрацаваў праект скасавання прыгоннага права і правёў яго на губернскім дваранскім з'ездзе, пасля чаго доўгі час не прымаў удзел у грамадскім жыцці. 3 1880 прадвадзіцель дваран (маршалак) Віцебскай губерні.

Хруцкі Іван Фёдаравіч (1780-1885)
       Мастак. Нарадзіўся ў мяст. Ула (цяпер гар. пас. Ула Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл.). Скончыў аддзяленне вольных мастацтваў Полацкага калегіума (1827), Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў (1836). Акадэмік жывапісу (1839). 3 1845 жыў у маёнтку Захарнічы на Полаччыне. Выдатны майстар нацюрморта, партрэтыст. Працаваў у традыцыях акадэмічнай школы. Яго нацюрморты эфектныя, дэкаратыўныя, з ураўнаважанай кампазіцыяй, адметныя выключным майстэрствам у перадачы формы, колеру. аб'ёму, фактуры прадметаў. Партрэтная творчасць развівалася ад дэкаратыўнасці да выяўлення індывідуальных асаблівасцей асобы: "Хлопчык з кошыкам і грыбамі", "Партрэт нявядомай з кветкамі і садавінай", "Партрэт невядомай", "Сямейны партрэт", партрэты І.Сямашкі, І.Булгака, кнігавыдаўца І.І.Глазунова, сына І.І.Хруцкага, аўтапартрэт і інш. Пісаў пейзажы, жанравыя кампазіцыі. Размалёўваў іканастасы ў цэрквах і саборах Вільні і Коўна. Творы зберагаюцца ў нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, музеях Расіі і Польшчы, у прыватных зборах.

Цяпінскі (Амельяновіч) Васіль Мікалаевіч (1540-1603?)
       Беларускі гуманіст-асветнік, пісьменнік і кнігавыдавец. Нарадзіўся ў сям'і дробнага гаспадарскага баярына Полацкага павета Мікалая Амельяновіча. Імя Васіля Цяпінскага разам з братамі Жданам і Іванам Войнамі ўпершыню ўпамінаецца ў дакументальных крыніцах 1560-х гадоў (завяшчанне маці 1563, працэс 1564 з Ю.Осцікавічам, які зрабіў напад на маёнтак Цяпінскіх - Свіраны). Жонка Цяпінскіх Соф'я Данілаўна паходзіла з роду князёў Жыжэмскіх. Цяпінскі меў родавы маёнтак Цяпіна (каля Лепеля), спадчынныя і набытыя ўладанні ў Мінскім, Лідскім, Ашмянскім, Віленскім пав. У 1567 служыў малодшым афіцэрам коннай роты аршанскага старосты Ф.Кміты Чарнабыльскага. Прымаў удзел у Лівонскай вайне 1558-63. Служыў у падканцлера Вялікага княства Літоўскага Астафія Валовіча, пратэктара рэфармацыйнага руху, які падтрымліваў кнігавыдавецкую і асветніцкую дзейнасць на Беларусі і ў Літве. Некаторыя даследчыкі лічаць, што ў пачатку 1570-х ён жыў на Валыні. У канцы жыцця Цяпінскі, відаць, не захаваў за сабой усіх маёнткаў, бо ў студзені 1604 Полацкі гродскі суд разглядаў справу паміж яго сынамі і жонкай пра падзел толькі Цяпіна. Астатнія маёнткі, магчыма, былі прададзены ім на пакрыццё выдаткаў, звязаных з кнігадрукаваннем. Цяпінскі прадоўжыў гуманістычныя і культурна-асветніцкія традыцыі Ф.Скарыны, быў асабіста і ідэйна звязаны з С.Будным, падзяляў яго грамадска-палітычныя і рэлігійныя погляды. Як і С.Будны, ён прыйшоў ад кальвінізму да антытрынітарызму. У кнізе "Пра найважнейшыя артыкулы хрысціянскай веры" С.Будны паведамляў, што ў 1574 у доме "брата мілага Васіля Цяпінскага" адбыўся сінод антытрынітарыяў. У другой сваёй кнізе ён пісаў пра сінод 1578, на якім Цяпінскі адстойваў пазіцыю, што валодаць маёнткамі і зямлёй, а таксама ўдзельнічаць у справядлівых войнах супраць нашэсцяў і пагрозы тыраніі - гэта не грэх і не супярэчыць Бібліі, як даводзілі крайне левыя антытрынітарыі. Такія погляды Цяпінскага супадалі з поглядамі шляхецкага крыла пратэстанцкага руху. У 1570-я гады Цяпінскі на свае сродкі арганізаваў друкарню (знаходзілася, відаць, у Цяпіне) з намерам выдаваць кнігі на беларускай мове. У яго была неблагая бібліятэка, неабходная яму для выдавецкай дзейнасці. Наважыўшыся надрукаваць Евангелле на дзвюх мовах - царкоўнаславянскай і старажытнарускай (беларускай), Цяпінскі распачаў цяжкую і складаную па тым часе работу па яе перакладзе. Зараз вядома толькі адно яго выданне - Евангелле, якое выйшла каля 1570 і змяшчае евангеллі ад Матфея, Марка і часткова ад Лукі (захоўваецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу). Гэта частка выдання выяўлена ў 19 ст. ў рукапісным зборніку, куды былі ўплецены 62 друкаваныя аркушы Евангелля Цяпінскага. Прадмова да гэтага выдання на 6 аркушах напісана Цяпінскім. Пры перакладзе Евангелля на беларускую мову Цяпінскі апіраўся на стараславянскія пераклады Свяшчэннага пісання асветнікамі Кірылам і Мяфодзіем. Уся перакладчыцкая і друкарская дзейнасць вялася ім з патрыятычных пачуццяў "своей Руси услугуючи". Пра сваё высокае прызначэнне служыць беларускаму народу Цяпінскі пісаў у рукапіснай прадмове да Евангелля. Ён высока цаніў за ный, славный, острий, довстипный" беларускі народ, да якога адносіў і сябе. Занепакоены заняпадам нацыянальнай культуры і асветы, духоўнасці існуючага грамадства, ён звязваў яго з агульным заняпадам навукі і маралі, заклікаў паноў і духавенства дапамагчы паспалітаму люду адкрыш" школы і ўзняць навуку "занедбаную" Цяпінскі імкнуўся даказаць вялікую карысць чытання Евангелля на роднай мове як "сумы закону божиего", якое дае магчымасці" лепш разумець рэлігію. Яго падыход да рэлігіі быў рацыяналістычны, талерантны Рэлігійную адукацыю ён звязваў з асветал наогул. Евангелле адрасаваў і дарослым і дзецям, і кальвіністам, і праваслаўным. І ўсім, хто хоча чытаць гэту частку Бібліі. У сваёй прадмове да Евангелля Цяпінскі пісаў, шго з-за цяжкага матэрыяльнага становішчі процідзеяння непрыяцеляў, якія здзекаваліся з яго шчырага імкнення надрукаваць кнігу, яму давялося выпусціць толькі апісанні святых Матфея, Марка і пачатак з Евангелля Лукі. Выданнем Евангелля Цяпінскі ставіў за мэту не толькі спрыяць рэлігійнаму выхаванню, але ўзняць асвету і ніцыянальную самасвядомасць беларускага народа. Асноўную прычыну цяжкага становішча і заняпаду сваёй айчыны ён бачыў у афіцыйнай палітыцы паланізацыі і акаталічвання беларусаў, у падтрымцы гэтай палітыкі мясцовымі феадаламі, якія не толькі не дапамагалі народу развіваць сваю культуру, але і самі адракліся ад таго, што калісьці было зроблена іх "фалебными предками", саромеюцца свайго паходжання і мовы. Таму, паводле Цяпінскага, "за такою неволею" замест "мудрости и цвичения" "окоаканая неумеетность пришла, же вжо некоторые и писмо се своим... встыдают". Даўно наспелай справай ён лічыў адкрьцце школ, у якіх выкладанне вялося б не на лацінскай ці польскай, а на беларускай мове, дастаткова багатай для выкарыстання яе ў навучальных установах. Такія школы і вывучаемыя ў іх прадметы, на яго думку, павінны адпавядаць усебаковаму развіццю адукацыі на роднай мове і, значыць, усебаковаму развіццю чалавека "для лепшого розсудку" , каб у іх "детки смыслы свои неяко готовали". У сваім выданні Евангелля Цяпінскі змясціў 210 глос (слоў-перакладаў), якія тлумачылі на палях кнігі незразумелыя, ці малазразумелыя словы. Мяркуюць, што ў1562 Цяпінскі надрукаваў у Нясвіжы 2 творы С. Буднага: "Катэхізіс" "Апраўданне беднага чалавека перад Богам". У Супрасльскім зборніку 16 ст. перад прадмовай да Евангелля Цяпінскага змешчаны "Катэхизис, або Соума Науки детей в христе Исусе", магчыма тэкст падрыхтаваны Цяпінскім

Чыр'еў Сяргей Іванавіч (1850-?)
       Фізіёлаг, педагог. Нарадзіўся ў Віцебску. Вучыўся ў мясцовай класічнай гімназіі і адначасова ў землямерна-таксатарскіх класах, што былі пры гімназіі. Разам з атэстатам гімназіі атрымаў званне каморніка-таксатара. У 1868 паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, які скончыў у 1871, і пакінуты там для падрыхтоўкі на прафесара. Але кар'ера матэматыка яго не вабіла, і ў 1872 ён паступіў у Пецярбургскую медыка-хірургічную акадэмію, дзе адначасова працаваў асістэнтам пры кафедры фізіялогіі. У 1875 Чыръеў скончыў акадэмію і залічаны на ваеннамедыцынскую службу. У 1876 абараніўдоктарскую дысертацыю на тэму "Залежнасць сардэчнага рытму ад ваганняў унутрысасудзістага ціску". У 1876-79 знаходзіўся ў замежнай камандзіроўцы, працаваў у лепшых фізіялагічных лабараторыях і наведваў клінікі нервовых хвароб Германіі, Францыі, Англіі і Аўстрыі. Пасля вяртання з-за мяжы прызначаны клінічным прафесарам пры Мікалаеўскім ваенным шпіталі ў Пецярбургу (1880). У наступным годзе атрымаў званне прыват-дацэнта на кафедры фізіялогіі здаровага чалавека ў Кіеўскім універсітэце. Аўтар прац "Аб каардынацыі руху жывёл" (1880), "Фізіялогія чалавека" (1899) і шэрагу артыкулаў у спецыяльных рускіх і замежных часопісах.

Чэрскі Іван Дзяменцевіч (1845-1892)
       Геолаг, палеантолаг і географ. Нарадзіўся ў фальварку Свольна Віцебскай губ., з дваран. У 1857-59 вучыўся ў гімназіі, у 1859-63 у дваранскім інстытуце ў Вільні. За удзел у паўстанні 1863-64 здадзены ў салдаты і высланы ў Омск, дзе і пачаў займацца геалагічнымі і палеанталагічнымі даследаваннямі. У 1869 вызвалены ад вайсковай службы, да 1883 - палітычны ссыльны. Праводзіў даследаванні ваколіц Омска, вывучаў будову берагоў Байкала, склаў першую геалагічную карту яго ўзбярэжжа, даследаваў басейн р. Селенга і Ніжняя Тунгуска. У 1885 амнісціраваны і па запрашэнні Пецярбургскай АН пераехаў у Пецярбург, па дарозе зрабіў маршрутнае геалагічнае даследаванне паштовага тракту ад Іркуцка да Урала. У 1891-92 даследаваў басейны Калымы і Індыгіркі. У экспедыцыі памёр, пахаваны ў пас. Калымскім каля вусця р. Амалон. Выказаў ідэю эвалюцыйнага развіцця рэльефу, прапанаваў адну з першых тэктоніка-палеагеаграфічных схем унутраных раёнаў Сібіры. Узнагароджаны 3 залатымі медалямі Рускага геаграфічнага таварыства. Яго імем названа сістэма горных хрыбтоў у Якуціі, Магаданскай вобл., хрыбет у Забайкаллі.

Шадурскі Станіслаў (1726-1789)
       Філосаф. Нарадзіўся непадалёку ад Дзвінска (цяпер Даўгаўпілс, Латвія). Адукацыю атрымаў у езуіцкіх калегіумах Вільні і Оршы. Тры гады выкладаў грэчаскую і лацінскую мовы ў Вільні і Варшаве. У 1752 паступіў у Віленскі універсітэт і неўзабаве накіраваны працягваць адукацыю ў Парыж. Тут, у калегіуме Людовіка Вялікага, 4 гады вывучаў філасофію, прыродазнаўства і матэматыку, наведваў лекцыі прафесара фізікі і натуральнай гісторыі, члена французскай акадэміі навук І.-А.Ноля, на якіх апошні дэманстраваў свае доследы па вывучэнні электрычнасці. Вярнуўшыся на радзіму, Шадурскі з 1757 выкладаў філасофію ў Варшаўскім шляхецкім калегіуме, а ў 1759-62 быў прафесарам філасофіі Навагрудскага калегіума. У гэты перыяд ён напісаў і апублікаваў усе свае філасофскія творы, прычым найбольш значныя - у Навагрудку. Сярод іх "Прынцыпы філасофіі мыслення і адчуванняў" (1758), "Зачаткі разважанняў у розных дыялогах, а таксама практыкаванняў па логіцы, этыцы і метафізіцы" (1760), "Філасофскія азначэнні агульнай фізікі, выказаныя публічна аўтарам" (1761), "Фізіка, або Філасофія прыроды" (не апублікавана). У 1762-65 Шадурскі займаў пасаду прыдворнага капелана. Потым да 1771 выкладаў філасофію ў Вільні, Гродне, Браневе, пасля чаго яго выкладчыцкая і навуковая дзейнасць па невядомых прычыных спынілася. У 1773 Ш. выйшаў з ордэна езуітаў. Ш. - найболын вядомы прадстаўнік натурфіласофіі 2-й паловы 18 ст. У яго тэарэтычнай спадчыне адлюстраваўся працэс распаду схаластычнай філасофіі і станаўлення філасофскай і прыродазнаўчай думкі Новага часу. У фармальнай логіцы, напрыклад, ён разглядаў 3 традыцыйныя для схаластыкі аперацыі розуму - паняцце, суджэнне і вывад, а таксама некаторыя пытанні распрацаванай Арыстоцелем лагічнай тэорыі дэдуктыўнага разважання (сілагістыкі), семантыкі і аналогіі выказванняў. Паводле Шадурскага, у тэорыі пазнання неабходна гарманічна спалучаць рацыяналізм і эмпірызм, не адмаўляючы пры гэтым значэння гістарычнага сведчання, веры і думкі. Разам з метафізікай, фізічнай і маральнай ісцінамі, традыцыйнымі для схаластыкі, ён прапанаваў увесці некаторыя дадатковыя азначэнні, у прыватнасці, паняцце аналагічнай ісціны. У цэлым лагічныя погляды Шадурскага знаходзіліся на стыку схаластычнай логікі і логікі Новага часу, уплыў якой выяўляўся ў зацікаўленасці мысліцеля-тэарэтыка пазнавальнымі праблемамі, у большай даступнасці зместу і больш простай манеры выкладання. У псіхалогіі пры тлумачэнні ўзаемадзеяння душы і цела ён звяртаўся да "сістэмы фізічных уздзеянняў", спрабаваў вылучыць фізічныя асновы "душы", тым самым атаясамліваючы яе з мозгам. Чалавек у яго працах уяўляецца ў якасці псіхафізічнага быцця, спалучэння матэрыі і духу. Паводле Шадурскага, цела і душа ўзаемазалежныя і ўздзейнічаюць адно на адно. Як і іншыя тагачасныя філосафы, ён лічыў, што нашы адчуванні і іх змест пэўным чынам звязаны са станам успрымаемых аб'ектаў і не з'яўляюцца іх абсалютным адлюстраваннем.
       Найбольшы ўплыў на творчасць Шадурскага зрабілі вучэнне і светапоглядная сістэма Р.Дэкарта. Гэта знайшло адлюстраванне ў надрукаванай у Навагрудку яго працы "Філасофскія азначэнні агульнай фізікі". У адпаведнасці з канцэпцыяй Шадурскага, "агульная фізіка" павінна займацца тым, што з'яўляецца агульным і ўласцівым усім відам матэрыяльнай рэчаіснасці, вывучаць сутнасць матэрыі і законаў, якія кіруюць ёю, "прыватная фізіка" - вывучэннем асобных кампанентаў і з'яў матэрыяльнага свету, абапіраючыся галоўным чынам на вопыт і экспе рымент. Паводле Шадурскага, фізіка павінна абапірацца на розум, паказанні органаў пачуццяў і эксперыментальныя даныя. Яна "займаецца тым, што не падмяняе розум доследам, а дослед не ўводзіцца ў зман розумам"; аб'ектам яе даследаванняў з'яўляецца ўся матэрыяльная рэчаіснасць, таму фізіка і падзяляецца на шэраг навук: аб небе - ураналогія, атмасферы - аэралогія, зямлі - геалогія, целе - саматалогія. Апошняя навука падрабязна выкладзена ў яго "Філасофскіх азначэннях". Разглядаючы філасофскія і навуковыя сістэмы розных часоў, Шадурскі надзвычай крытычна ставіўся да схаластыкі. Не зусім задавальнялі яго і некаторыя філасофскія сістэмы Новага часу. "Мы, - пісаў ён, - належым да школы філосафаў-эклектыкаў, таму што не прытрымліваемся ніводнай з цэласных сістэм. Сістэма Ньютана не ўяўляецца нам прымальнай, пакуль яе прыхільнікі больш ясна не растлумачаць сваю славутую сілу прыцягнення, не задавальняе нас разгляд непадзельных атамаў эпікурэйцамі з іх найдрабнейшымі пылінкамі. Не можам мы лёгка пагадзіцца і з усім, што пастуліравана самім Картэзіем. Да канца не разумеем мы сутнасць манад Лейбніца і тое, чаму яны ўтвараюцца самі з сябе і якім чынам гэтая майстэрня свету будуецца. Ад перыпатэтычнай сістэмы, якая аперыруе абсалютнымі выпадковасцямі, таемнымі якасцямі, бояззю пустаты і матэрыяльнымі субстанцыяльнымі формамі (якія, аднак, не з'яўляюцца матэрыяй), мы адышлі даўно і адрозніваемся ад яе, як неба ад зямлі. У гэтай частцы філасофіі (фізіцы) мы не прытрымліваемся іх сістэмы, таму што фізічныя з'явы яны тлумачаць хутчэй метафізічна, чым натуральным спосабам". 3 гэтага праграмнага выказвання Шадурскі вынікае, што ён быў прыхільнікам эклектычнай філасофіі, якая існавала на Беларусі і пасля разлажэння схаластычнай філасофіі як гістарычна непазбежнага этапу ў развіцці духоўнай культуры, асэнсавання аб'ектыўнай неабходнасці сацыяльных пераўтварэнняў і рэформ. Зыходзячы з гэтага, Шадурскі лічыў магчымым карыстацца рознымі філасофскімі сістэмамі, запазычваючы з іх толькі тое, што ўяўлялася яму дакладным і не выклікала сумнення. У сваім адмоўным стаўленні да схаластыкі Шадурскі быў аднадушны з заснавальнікамі новай заходнееўрапейскай філасофіі Ф.Бэканам і Р.Дэкартам. Крытыкуючы славесную вучонасць схаластыкі і яе рабскую залежнасць ад аўтарытэтаў, Шадурскі - падкрэсліваў факты ігнаравання ёю доследнага вывучэння прыроды: "Жангліруюць словамі, а не філасофствуюць тыя філосафы, якія, не звяртаючыся да самой прыроды, займаюцца сухімі і плённымі разважаннямі і вырашаюць праблемы пачуццёвага свету выключна метафізічнымі спосабамі; з другога боку, належыць назваць рамеснікамі ў фізіцы тых, хто, аперыруючы звесткамі пра з'явы прыроды, узятымі з навуковых сачыненняў, прымхліва і занадта лёгка давярае гэтым звесткам, не хоча ні сам іх даследаваць, ні іншым праз дослед прапанаваць, а таксама зводзіць іх да адзіных законаў прыроды". Шадурскі падзяляў пункт погляду Р.Дэкарта пра існаванне дзвюх субстанцый - матэрыяльнай і духоўнай. Дуалізм у вырашэнні праблемы суадносін матэрыі і свядомасці вызначылі яго адмоўныя адносіны да сенсуалізму Д.Лока. Адначасова ён спрабаваў аб'яднаць вучэнне Р.Дэкарта аб прыроджаных ідэях са схаластычным пала жэннем аб інтэлектуальным пазнанні. Спецыяльна спыняўся Шадурскі на доказах існавання Бога, выступаў супраць атэізму і пантэізму і ў гэтай сувязі падрабязна разглядаў погляды Б.Спінозы, Д.Берклі і інш. філосафаў. Асаблівай увагі заслугоўваюць яго рацыянальна-эмпірычны погляд на прыродазнаўства, спроба вытлумачыць рэлігійныя догматы з дапамогай законаў механікі, выкладанне законаў дынамікі, статыкі, оптыкі і інш. Філасофія Шадурскага, якую ён сам называў "філасофіяй розуму і адчування", з'яўляецца значным укладам у развіццё навуковай і грамадскай думкі Беларусі, Літвы і Польшчы.

Шантыр Станіслаў (1763-1846)
       Мемуарыст, гісторык рэлігіі. Нарадзіўся ў в. Горспля Расонскага раeна Віцебскай вобласці. Доктор тэалогіі і права Віленскага універсітэта (1805). Вучыўся ў Полацкім і Аршанскім калегіумах. Працаваў у Магілёве настаўнікам, кіраўніком канцылярыі каталіцкага архіепіскапа. 3 1815 у Слуцку. Аўтар кніг на польскай мове "Казанне на пахаванні Ганны з Лускінаў Храпавіцкай..." і "Казанне ў дзень адкрыцця Магілёўскай губерні" (Полацк, 1802), "Збор вестак пра касцёл каталіцкага веравызнання ў Рускай імперыі ў 1773-1826 гг." (т. 1-2, 1843). Ва "Успамінах пра маё жыццё і розныя ў ім здарэнні" (1846, рукапіс; зберагаюцца ў б-цы імя Асалінскіх у Вроцлаве, Польшча) апісаны побыт і норавы сярэдніх слаёў насельніцтва Полаччыны 2-й пал. 18 ст. У час. "Dzieje dobroczynnosci" ("Гісторыя дабрачыннасці") змяшчаў артыкулы пра гісторыю Слуцка і каталіцкай царквы.

Шапялевіч Гаўдэнтый (Радзіслаў Іасафатавіч).(1800-1846)
       Паэт. Нарадзіўся ў Магілёўскай губ. Выхоўваўся ў Полацкай езуіцкай акадэміі (1820). Выконваў абавязкі павятовага суддзі, потым служыў у Пецярбургу. Пэўны час займаўся разборам фонду бібліятэкі Полацкай езуіцкай акадэміі. 3 1830 выкладчык у Віцебскай гімназіі, адкуль быў звольнены ў сувязі са справай Т.Лады-Заблоцкага (1834). Шапялевіч належаў да групы тагачасных пісьменнікаў, якія аднолькава добра валодалі рускай і польскай мовамі, цікавіліся народнай творчасцю і даўніной. На рускай мове напісаў шэраг вершаў у рамантычна-баладным стылі ("Мальвіна" і інш.) для часопіса "Альманах муз" (1830-40-я гады), празаічныя творы змяшчаў таксама ў часопісе "Вестник Европы". Нізка яго польскіх вершаў і празаічныя творы надрукаваны ў штогодніку "Niеzаbudca" ("Незабудка"), заснаваным у Пецярбургу Я.Баршчэўскім. Асобным выданнем выйшла дасканалая формай і моваю паэма "Псіхея" (1843). Апошняя яго паэма "Вар'ятка" (выдадзена толькі невялікая частка) сведчыць пра сталасць аўтара як паэта.

Шапялевіч (Лазарэвіч-Шапялевіч) Леў Юльянавіч. -(1863-1909)
       Гісторык літаратуры, археолаг. Нарадзіўся ў Віцебску. У 1882 скончыў Віцебскую гімназію, у 1887 Харкаўскі і Новарасійскі універсітэты. 3 1892 магістр усеагульнай літаратуры, з 1896 доктар філалогіі, дацэнт, прафесар Харкаўскага універсітэта. Даследаваў заходнееўрапейскую літаратуру: "Эцюды пра Дантэ" (1891), "Дантаўская трылогія" (1892), "Кудрунапа Адраджэнню" і "Першы публіцыст у Еўропе Эразм Ратэрдамскі" (1895), "Нашы сучаснікі" (1899), "Нарысы з гісторыі сярэдневяковай літаратуры і культуры" (1900), "Жыццё Сервантэса" (1901), "Дон Кіхот" (1903) і інш. 3 1900 праводзіў раскопкі старажытнаславянскіх курганоў у Гарадоцкім, Невельскім, Себежскім паветах. Пры даследаванні крывіцкіх курганоў выявіў каштоўныя знаходкі, якія паступілі ў Эрмітаж, гістарычныя музеі ў Маскве і Харкаве, музей Віцебскага статыстычнага камітэта.

Шэйн Павел Васілевіч (1826-27.08. 1900)
       Этнограф і фалькларыст, педагог. Нарадзіўся ў Магілёве. Вучыўся ў нямецкім вучылішчы пры лютэранскай царкве св. Міхаіла ў Маскве. 3 1851 працаваў выкладчыкам у розных павятовых вучылішчах і гімназіях Тулы, Віцебска (1865-73), Калугі і інш. 3 1881 у Пецярбургу. Збіральніцкую дзейнасць пачаў у сярэдзіне 1850-х гадоў. Выдаў напісаную пад уплывам міфалагічнай школы "Праграму для збірання помнікаў народнай творчасці" (Віцебск, 1867) -адну з першых спецыяльных фальклорных праграм у Расіі - і разаслаў яе па Беларусі. Меў шырокую сетку карэспандэнтаў, сярод якіх былі А.Я.Багдановіч, Я.Ф.Карскі, Ю.Ф.Крачкоўскі, Я.Лучына, М.Я.Нікіфароўскі, З.Ф.Радчанка і інш. Зрабіў некалькі паездак па Беларусі, самую вялікую ў 1877. Найбольш поўны беларускі матэрыял прадстаўлены ў кнізе "Матэрыялы для вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю" (т. 1-3, 1887-1902). У кнізе змешчаны апісанні хрэсьбін, калядных, масленічных, купальскіх, жніўных, вясельных, пахавальных абрадаў беларусаў з песнямі і фальклорнымі тэкстамі, міфалагічныя і бытавыя казкі пра жывёл, легенды, паданні, анекдоты, прыказкі, прымаўкі, загадкі, звесткі пра матэрыяльную культуру беларусаў (жыллё, адзенне, ежу, заняткі) і інш. Складальнік зборнікаў "Рускія народныя песні" (1870), "Беларускія народныя песні..." (1874), "Велікарос у сваіх песнях, абрадах, звычаях, вераваннях, казках, легендах і да т.п." (т. 1, вып. 1-2, 1898-1902). Тэксты адметныя высокімі паэтычнымі якасцямі, многія вылучаюцца сацыяльнай вастрынёй. Архіў Шэйна зберагаецца ў Архіве Акадэміі навук у Санкт-Пецярбургу.

Эпімах-Шыпіла Браніслаў Ігнат (4.09. 1859-6.06. 1934)
       Дзеяч беларускай культуры, выдавец, фалькларыст, мовазнавец. Правадзейны член Інбелкульта (1924). Нарадзіўся ў фальварку Будзькаўшчына Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў Рыжскую гімназію (1880), Пецярбургскі універсітэт (1885). Працаваў у бібліятэцы універсітэта (1891-1925), адначасова выкладаў грэчаскую і лацінскую мовы ў вышэйшых і сярэдніх навучальных установах Пецярбурга. 3 1925 рэдактар, у 1927-29 дырэктар камісіі Інбелкульта па складанні слоўніка жывой беларускай мовы. Збіраў матэрыялы па гісторыі, этнаграфіі, фальклору Беларусі. Укладальнік рукапіснай "Беларускай хрэстаматыі" (1889-1931; зберагаецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва). У ёй сабраны творы Ф.Тапчэўскага, Я.Лучыны, А.Паўловіча, У.Сыракомлі, А.Плута, Цёткі, некалькі ананімных твораў. У 1893 зрабіў рукапісную копію п'есы "Залёты" В.Дуніна-Марцінкевіча, меў рукапіс зборніка "Скрыпачка беларуская" Ф.Багушэвіча і інш. Матэрыялы хрэстаматыі выкарыстаны ў працы Я.Ф.Карскага "Беларусы" і інш. публікацыях. Эпімах-Шыпіла -ініцыятар стварэння і адзін з кіраўнікоў беларускай выдавецкай суполкі "Загляне сонца і ў наша аконца", фактычны кіраўнік Беларускага навуковага літаратурнага гуртка студэнтаў Пецярбургскага універсітэта. Як актыўны ўдзельнік беларускага культурна-грамадскага руху, ён падтрымліваў творчыя сувязі з Ф.Багушэвічам, А.Ельскім, А.Сапуновым, Я.Карскім, Цёткай, Я.Коласам, М.Багдановічам, З.Жылуновічам, А.Паўловічам, К.Буйло, Б.Тарашкевічам, Я .Драздовічам, А. Грыневічам, У. Ігнатоўскім, з рэдакцыяй газ. "Наша ніва". Адыграў значную ролю ў жыцці і творчасці Я.Купалы, які ў 1909-13 жыў у яго кватэры ў Пецярбургу. Ён рэдактар першага зборніка Я.Купалы "Жалейка", збярог рукапісы многіх вершаў паэта перыяду 1909-07 (часткова апублікаваны ў 1929-30; сабраныя ім троры Я.Купалы пецярбургскага перыяду зберагаюцца ў Літаратурным музеі Я.Купалы ў Мінску). Я.Купала прысвяціў Эпімаху-Шыпіле вершы "Прафесару Б.Эпімах-Шыпілу з Новым 1910 годам" (1910), легенду "Паляўнічы і пара галубкоў" (1912). Эпімах-Шыпіла прымаў удзел у падрыхтоўцы "Меморыі прадстаўнікоў Беларусі на ІІІ канферэнцыі народаў" (Лазана, 1916), дзе выказаны пратэст супраць паднявольнага становішча беларускага народа, абгрунтавана яго права на самастойнае развіццё. Пад яго рэдакцыяй (з М.Байковым) выйшлі "Віцебскі краёвы слоўнік" М.І.Каспяровіча (1927), "Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны" М.В.Шатэрніка (1929). Аўтар рэцэнзій, у т.л. на зборнік А.К.Сержпутоўскага "Казкі і апавяданні беларусаў з Слуцкага павета" (1918). У 1929 Эпімах-Шыпіла перадаў АН Беларусі асабістую бібліятэку - 5 тыс. тамоў, пераважна па беларусазнаўству.

Ястрэбскі (Ястржэмбскі) Мікалай Фёдаравіч (10.07. 1808-1874)
       Інжынер, педагог, гісторык навукі і тэхнікі. Нарадзіўся ў Рэчыцкім павеце ў сям'і межавога суддзі. Пачатковае выхаванне і адукацыю атрымаў дома. У 1830 скончыў матэматычны факультэт Віленскага універсітэта. Вырашыўшы прысвяціць сваё жыццё інжынернай дзейнасці, ён паступіў у Пецярбургскі інстытут корпуса інжынераў шляхоў зносін. Па заканчэнні ў 1832 інстытута Ястрэмбскі пакінуты ў ім у якасці рэпетытара, а ў 1837 прызначаны памочнікам прафесара на кафедры будаўніцтва і практычнай механікі. Адначасова ён выкладаў практычную механіку ў Тэхналагічным інстытуце і механіку ў 2-м кадэцкім корпусе, быў актыўным супрацоўнікам "Журнала Главного управления путей сообщения й публичных зданий", у якім змясціў шэраг навуковых артыкулаў і перакладаў. Апублікаваў укладзены ім "Курс практычнай механікі" (т. 1-2, 1837-38), за які быў адзначаны Дзямідаўскай прэміяй. У 1843 Ястрэмбскі прызначаны сакратаром канферэнцыі інстытута шляхоў зносін, памочнікам рэдактара "Журнала... путей сообшения...", а ў 1844 - прафесарам механікі і складання заводскіх праектаў. Пасля 15-гадовай службы пры інстытуце шляхоў зносін Ястрэмбскі прызначаны начальнікам Магілёўскай акругі шляхоў зносін, дзе праслужыў 14 гадоў. За гэты час пад яго кіраўніцтвам была добраўпарадкавана Кіеўская шаша да Магілёва і ад Магілёва да Бабруйска, праведзена шаша ад Магілёва да Доўска, перабудавана Бабруйская плаціна, распрацаваны праекты мастоў цераз Заходнюю Дзвіну ў Віцебску і цераз Дняпро ў Магілёве, у Магілёве пабудаваны паравы млын. Пасяліўшыся канчаткова ў Магілёве, Ястрэмбскі загадваў гэтым млыном. Незадоўга да смерці выдаў новую працу "Галоўныя асновы двайной бухгалтэрыі". Быў вялікім аматарам мастацкай літаратуры і гарачым прыхільнікам літаратурнага таленту М.В.Гогаля. Памёр і пахаваны ў Магілёве.                                                                                                                                                                        

назадуверхда хаты