Наш край
Сайт пра наваколлi Вiцебска
Смотрите в наших фотогалереях! Смотрите в наших фотогалереях! Смотрите в наших фотогалереях!
на главную | карта сайта
гостевая | контакты

КРАЯЗНАЎСТВА
Славутыя мясцiны
Славутыя людзі
Лужасна
Рознае (нарысы)
Клуб "Дзвiна"
Ваеннае краязнаўства 

ТУРЫЗМ
Маршруты
Вандроўкi
Рэкамендацыi
Уражаннi

ЭКАЛОГIЯ
Ахова прыроды
Артыкулы
Методыкi
Календар
Факты батанiцы
Кветкi

ФОТАГАЛЕРЭЯ
Гiст.-культ. славутасцi
Эка славутасцi
Краявiды
Турызм
Кветкi




 
Зборнік папулярных беларускіх песняў Рэкамiндацыi

"Спявайце разам!.."

      Зборнік папулярных беларускіх песняў Кніга выдадзеная Браслаўскім краязнаўчым таварыствам імя Ота Хедэмана (Браслаў, 2003. - 58 ст.).
Казка.

Як за пушчай, за лесам, за балотам з асакой,
У нядобрым месцы, каля віру, над ракою
Стаіць хата. У хаце той мая каханая жыве.
Навакольны люд заве вядзьмаркаю яе.
Дзверы адчыні, каханая мая!
У сэрцы, у глыбіні, каханая мая,
Запалі агні, каханая мая,
Падары мне сына...

Па начох па-над хатай цягнецца дымок.
Беражы сваю маці, сцеражыся, панок!
Не хадзі ты да рэчкі, не хадзі да хаты той,
Бо нячыстая сіла авалодае табой!
Дзверы адчыні, каханая мая!
У сэрцы, у глыбіні, каханая мая,
Запалі агні, каханая мая,
Падары мне сына...

Лешакі сакочуць, пачвары равуць,
Па чаратох русалкі арыі пяюць.
Совы разгукаліся, вые ваўкалак,
А мы ў хаце з ведзьмай, і я цяпер - вядзьмак.
Дзверы адчыні, каханая мая!
У сэрцы, у глыбіні, каханая мая,
Запалі агні, каханая мая,
Падары мне сына...
Падары мне сына.

Стэфка.

Ты помніш, Стэфка, той стары самотны млын,
Вады маўклівай побач сцішаную плынь.
Ты помніш, як мы потым пад месяцам ішлі
I пацалункі ўпотай залішнія былі...

Хто ж ведаў, Стэфка, што расстання прыйдзе час,
Кахання жар так рана ў сэрцы тваім згас.
Навошта апраўданні - іх болей не шукай,
Назад няма вяртання, мяне ты не кахай.
Не, не, не кахай мяне.
Не, не, не...
Застаўся потым боль, як нейкі напамін
Пра тую ноч і той стары, самотны млын.
Навошта апраўданні - іх болей не шукай,
Назад няма вяртання, мяне ты не кахай.
Не, не, не кахай мяне.
Не, не, не...

Два польскіх шпіёны.

Мы - два польскіх шпіёны:
Болек ды Лёлек, Лёлек ды Болек.
Запомніце нашы імёны:
Болек ды Лёлек, Лёлек ды Болек.

У нашых кішэнях мапы і люпы,
У нашых кішэнях нажы і запалкі.
У нашых кішэнях фалыдывая візы,
У нашых кішэнях вусы-самаклейкі.

У нашых кішэнях цукеркі з атрутай,
У нашых кішэнях маўзэр з кольтам.
У нашых кішэнях спісы партыйцаў,
У нашых кішэнях планы заводаў.

Мы крочым упарта па пыльнаму тракту -
Напад за нападам, тэракт за тэрактам.
Мы ўглядаемся ў мапу праз люпу,
Мы маем намеры пацэліць у дупу
Маланкай сваёй агнявой.

Я, здаецца, не тут...


Я, здаецца, не тут. Я, напэўна, не там.
Я, да жалю, не пан. Я, на шчасце, не хам.
Я твайго нет вазьму, я свайго не аддам.

Вось замкнёны мой дом. Вось ля дома паркан.
Ад бяды ды нуды ўратуюся сам.
Час збіраць камяні, час расці камяням.

Я, да жалю, не пан. Я, на шчасце, не хам.
Я, здаецца, не тут. Я, напэўна, не там.
Неакрэслены стан, незавершаны лад.

Я стаю на мяжы паміж дрэваў і хат.
Вось дарога туды, вось дарога назад.
Тут дубы ля вады, там шыпшынавы сад.

Я, здаецца, не тут... Я стаю на мяжы, я іду на нажы...
Божа, дапамажы захаваць раўнавагу.

Простыя словы...

Простыя словы, простыя рэчы:
Хлеб на стале, полымя ў печы -
Гэта так проста, гэта так добра,
Як з галавою залезці пад коўдру.
Простыя словы, простыя рэчы:
Прыцемкам сінім, зімовай парою
У доме бацькоўскім усё так знаёма.
Ёсць чым сагрэцца, ёсць дзе схавацца
У доме бацькоўскім, у матчынай хаце.
Простыя словы, простыя рэчы:
Усё так надзейна, усё так грунтоўна.
Што тут дадаць? Хіба што нічога.
Можна жыць далей, дзень прыйдзе новы.
Дабранач, паненкі, дабранач, панове.
Простыя словы, простыя рэчы...

Добрай раніцы!
ПРЫПЕЎ:
Добрай раніцы, жлобская нацыя!..
Сонца ўзыходзіць лупатае...
Добрай раніцы, жлобская нацыя!..
А ніхто дурную не сватае...
Добрай раніцы, жлобская нацыя!..
Расцвіла ў парку акацыя...
Добрай раніцы, жлобская нацыя!..
Вераб'і ў калюзе купаюцца...

Закракала гусь у блакітных нябёсах,
Краіна ўстае і расчэсвае космы.
Ёй толькі бы дзень перажыць непрыкметна
I паспрабаваць ад сябе ўцячы.
Нас зранку стамляюць бясслаўныя бітвы,
А ў вечары - сон без вячэрняй мадлітвы.
А ў снах мы не бачым ні кветак, ні зорак
I жаднай надзеі, бо веры - на грош.
ПРЫПЕЎ.
Сабака на ганку залізвае раны.
Лёс нацыі просты і наканаваны.
Шырокі гасцінец, цяністы і роўны,
Пад самыя могілкі нас падвядзе.
Хай хата старая, хай дроў ні палена,
Адна толькі радасць, што ўсё па калена.
Хтось ззаду крычыць:"Спынецеся, людзі!'
А дзе ён, скажэце, убачыў людзей?
ПРЫПЕЎ.
Разумныя дурні, сляпыя прарокі.
Мы валім наперад, ідзём крок за крокам.
"А хто там ідзе?" Пазнаюць нас адразу.
Дзе мы - там вішчыць і аж курыцца пыл.
Такое жыццё даў нам Бог наш ласкавы:
Без добрых сяброў, без кахання, без славы,
Жыццё, але ж хіба, зграшу, будзь і можна,
Такое паскудства жыццём называць?

Край ты мой, край.

Мы дапіць не паспелі да дна,
Як раптоўна пачулі: "Вайна".
Ты сказаў мне "даруй" і "бывай"
I пайшоў бараніць родны край.

Край ты мой, край.
Грай, гэйнал, грай.
Дай веры, дай -
I мы пераможам.

Мы ў шэрых мундырах
Пад шэрым крывіцкім небам
Перад навалай з Усходу
Станем мурам каменным.

Будзем стаяць непарушна,
Будзем стаяць непахісна.
3 намі вера і праўда,
3 намі - Божая Маці.

3 намі - анёл-абаронца,
Будзем стаяць бясконца,
Пакуль толькі хопіць моцы,
Пакуль толькі будзем жывы.

Край ты мой, край.
Грай, гэйнал, грай.
Дай веры, дай -
I мы пераможам.

Снежань, Студзень, Люты.

Прыйдзе зіма і Снежань
Лісце заваліць снегам.
Мы адсвяткуем разам
Божае Нараджэнне.

Цёмна-зялёны водар
Будзе ад ёлкі ў доме.
Раніцай прыйдзе Студзень
I зменіцца нумар года.

Халодна робіцца ў хаце,
Бо Люты пачне лютаваці,
Грукацца ў вокны і дзверы
Са злосці, што ён кароткі.
Снежань, Студзень і Люты
Снегам, сцюжай і лёдам
Будуць псаваць настрой нам
I вушы будуць марозіць.

А мы павыцягваем з шафы
Шалікі, швэдры, пальчаткі,
Шкарпэткі з авечае воўны,
Зімовыя палітоны.

Мы апранемся цёпла,
Хай тады нас марозіць,
Калі толькі вопратку гэтую
Моль яшчэ не пажэрла.

Эх, змагаліся...

Эх, змагаліся мы, ох, стаміліся.
Моцна біліся, запыніліся.
Пад крывой сасной прыпыніліся,
На сыру зямлю паваліліся.

Пад крывой сасной, на сырой зямлі
Мы палёжвалі ды віно пілі.
Эх, па чарачцы ды па малюсенькай.
Эх, па шкляначцы ды па паўнюсенькай.

Эх, па куфліку ды па глінянаму.
Эх, па цэбрыку ды па драўлянаму.
Эх, па вядзерачку ды па дзевяцілітроваму.
Эх, па дзежачцы ды па бяздонненькай.
Эх, па цыстэрначцы... Ды як хацелася выпіць нам,
Але труба, на жаль, нам падала сігнал.
I мы, як штыхі, з зямлі паўскоквалі
I крокам рушылі ў кірунку Копыля.

Беларусь мая.

Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю,
Я азёрную сінечу вёсламі лаўлю.
Моўчкі слухаю ў росах песню салаўя.
Над маім лунае лёсам Беларусь мая.

А над лесам, над сусветам выпрастаў крыло
Залацісты човен лета, зорнае вясло.
Стан дзявочы Белай вежы, подых ручая.
Я адной табе належу, Беларусь мая!

Там, дзе гойдае вятрыска залаты мурог,
Паўставалі камяніскі ля тваіх дарог.
Чырванее ранні золак, рэха ў гаях.
У грудзях тваіх асколак, Беларусь мая.

Мне краёў чужых не трэба, як не варажы.
Не хачу чужога хлеба, радасцяў чужых.
Бо чужына сэрца жаліць, цісне, як змяя.
Бо гукае з дальніх даляў Беларусь мая.

Беларусачка.

Я гляджу на твае косы русыя,
Не магу наглядзецца ніяк -
Беларусачка, беларусачка,
Дарагая сяброўка мая.
У краёх незнаёмых, нязведаных
Буду ў радасці я ці ў журбе -
Беларусачка, беларусачка,
Не забуду ніколі цябе.
Я вярнуся к табе, сінявокая,
Калі ў кветкі адзенецца край -
Беларусачка, беларусачка,
Ты хоць зрэдку мяне ўспамінай...

Патрыятычнае танга "Цнота".

У каяковым клубе сёння ўвечар будуць танцы,
У каяковым клубе сёння ўвечар будуць танцы,
У клуб не ходзяць мужыкі і абарванцы.
Там грае музыка прыемна, мілагучна -
Сюды аднойчы завітаў сам пан паручнік.
Рукою шчодраю аркестру даў два злотых
I папрасіў, каб заігралі танга "Цнота".
Арліным позіркам агледзеўся наўкол
I да Агнежкі цвёрдым крокам падышоў.
"Ах, цнота, мое срэбра і злото,
Мам пшы собе твуй ценжар, твуй глас,
Але мілоць то здажысе раз".

На сенным рынку, на вуліцы Паніфрантаў
Агнежку ведалі даўно і аж занадта.
Агнежка хоць і маладая - год ужо з 5,
Як пачала зусім няблага зарабляць.
Аркестра танга "Цнота" задушэўна грае,
А пры сцяне ціхутка хлопцы размаўляюць -
Яўген і Ярэк, Лёнік, Зміцер і Антось.
Усе чакаюць:"Хіба надалей бэндзе цось?"

Скончыўшы танга, пара нашых закаханых
Пайшла шукаць куточак ціхі, утульны, цьмяны.
I толькі селі на траву пад нейкім плотам,
Як ён пачуў:"Спярша пенёндзы - мілосць потым".
Паручнік цяжка ўздыхнуў, заплюшчыў вочы:
"Не шчэнсьце, а по тых пенёндзах - а не гроша".
Але намеры ён яе разбіў ушчэнт,
У ход прывёўшы найвышэйшы аргумент:
"Ах, цнота, наша спульна тэнцнота.
Пані полька, а я тэж поляк -
То чы не да мі пані за так?!"
У гэтую ноч раптоўна так і нечакана
Агнежка сталася ахвяраю падмана.

Апроч таго, што злоўжываўся арганізм,
Так быў зняважаны яе патрыятызм:
Паручнік той меў на імя Мой Нахім Больцэм.
Паручнік быў, на жаль, жыдом і камсамольцам.
Лічыўся лепшым ён агентам ГПУ
I неўзабаве збег з Гародні ў Маскву.
Па шкодзе будзь мудрэйшай, Цнота:
Памятай, хоць ён жыд, хоць паляк -
Не давайся ніколі за так.

Танга мара

Яшчэ адна ў мяне засталась мара,
Яшчэ адна ў мяне надзея ёсць:
I разгараецца як заравам пажару
Мая загубленая маладосць.
Не прападу, напэўна, з ёй нідзе я,
Яна ўцемры свет мне залаты.
I гэта мара, гэтая надзея
Адзіная святая - толькі ты.
Ты для мяне як голас дзіўны з раю
Прыходзіш ты і ў сне, і наяву...
Цябе забуду я і сэрцам паміраю,
Цябе ўспомню я - і зноў жыву.
Таму так дорага, мая ты мара,
Таму так рад, што ў сэрцы яна ёсць.
I разгараецца, як зарава пажару,
Мая загубленая маладосць.

Песня з мінуўшчыны.

Над краінай хмары, хмары.
Крыкнеш - чутна глуха, глуха.
Нашыя надзеі-мары
Замятае завіруха.
Жах у чалавечых сэрцах.
Цемра ў краі даўгачасна...
Толькі ў тваім акенцы,
У ім адным святло не згасла.
Выйдзі, выйдзі, ясна панна! Выйдзі, мая кахана!
Я цябе чакаю ў парку. I са мною мае коні,
Што па снегу ад фальварку
Да няздрадзіўшага войска
Панясуць нас шпарка, шпарка.
I ніхто нас не дагоніць.
Цераз пожні, цераз пушчы,
Міма вёсак, міма вежаў,
Міма замкаў старажытных...
Да мясцін, дзе нас сустрэнуць,
Да мясцін, дзе падтрымаюць.
Нашы сябры і аднадумцы
3 усёй Рэчы Паспалітае.
Па расцерзанай Айчызне чужаземны войскі рышчуць
Крумкачы спраўляюць трызну....Але знікнуць папялішчы!
Незалежнасці паходня ў нас і гонар, і сумленне
Пад харугвамі з "Пагоняй", пад сцягамі Адраджэння.
Прыйдзем мы, ясна панна, прыйдзем, мая кахана,
Да зямлі сваёй адзінай.
Вернем лясы і паркі, вернем свае фальваркі.
I калісьці непазбежна
Мы адродзім усю краіну:
Нашыя маёнткі ў пушчах,
Нашы вёскі, нашы вежы?
Нашы замкі старажытныя -
Ад Балтыкі і да Крыма,
Да мясцін, дзе падтрымаюць
Нас сябры і аднадумцы
3 усёй Рэчы Паспалітае.

Песня паўстанцкага каня.

Ты сядзі ўпэўнена на маёй спіне,
Мы з табой не першы раз, браце, на вайне.
Мы з табой не першы раз пачынаем бой,
Ты сядзі ўпэўнена - я заўжды з табой.
ПРЫПЕЎ:
Цок, цок, цок, цок - вершнікі на конях.
Цок, цок, цок, цок - ты зважай, народ.
Цок, цок, цок, цок, і штандар з "Пагоняй"
Цок, цок, цок3 цок, кліча ў паход.

Недзе там наперадзе, проста ля ракі,
Нас чакаюць свежыя царскія палкі.
А за імі - вольныя неба і мурог -
Прага неадольная новых перамог.
ПРЫПЕЎ:
Ты сядла не пакідай, вер, што не зманю,
Толькі болей волі дай ты свайму каню.
Толькі болей волі дай - куля не кране,
Ты сядла не пакідай, не цугляй мяне.
ПРЫПЕЎ:

Шыхт зважай!

Шыхт зважай, крокам руш,
Нашыя жаўнеры
Сцерагуць родны край
Ад чужой халеры.
ПРЫПЕЎ:
Стромка стой, стрэльбы ў бой,
Выйшлі ахвіцэры
Пранясці годна сцяг
Бел-чырвона-белы.

Левай, правай, стой, пільна назірай,
Не спускай вачэй, стромкі яго край.
Там драпежнікі, там чужых палон,
3 бальшавіцкаю навалай б'ецца эскадрон.
ПРЫПЕЎ:
Суцішаем крок, бо пануе змрок,
Хтось падкраўся там, небяспечны гам.
Бо паўзуць яны, напэўна, чужакі.
Больш падаць агню і біць варожы стан.
ПРЫПЕЎ:

Ганка.

Заплаціце аркестры, каб болей не йграла,
Хай штось вып'юць, закусяць, хай адно памаўчаць.
Я пабіты, парэзаны, пашыты, пастрэляны
Аб каханні сваім недарэчным, як умею, то буду спяваць.
ПРЫПЕЎ:
Ганка, дзеўка з Пагулянкі. Хата бляхай крыта.
Нябрыдкія вочы, алеж нябрыдкі і пасаг.
Ганка, няверная каханка, як сказаў стары Савоська.
"А жэбы цебе, глупе курва, трафіў шляк!"

Усё было надта спраўна і па-ціху, па-троху
Нават меліся шлюб як належыць узяць.
Але ў ботах вайсковец перабег нам дарогу.
Я ўначы раз іду, а яны ўдвох на нёманскім мосце стаяць,
ПРЫПЕЎ: Эх, як кроў закіпела, дый да помсты, панове.
Болей гэткага здзеку і здрады цярпець я не мог.
Першай Ганку-каханку кінуў у чорныя хвалі,
А за ёю вайсковец у ботах паплыў, як купальскі вянок.
ПРЫПЕЎ:

Па-над белым пухам вішняў...

Па-над белым пухам вішняў
Быццам сіні аганёк
Уецца-б'ецца шпаркі, лёгкі
Сінякрылы матылёк. } 2 разы.
Навокал усё паветра
У струнах сонца залатых.
Ён дрыжачымі крыламі
Звоніць ледзьве чутна ў іх. } 2 разы.
ПРЫПЕЎ:
I ліецца хваляй песня
Ціхі, ясны гімн вясне.
Ці не сэрца напявае,
Напявае яго мне.

Не паняць таго ніколі,
Не разведаць, не спазнаць.
Не даюць мне думаць зыкі,
Што ляцяць, дрыжаць, звіняць. } 2 разы.
ПРЫПЕЎ.
Песня л'ецца і ліецца
На раздольны вольны свет.
Але хто яе пачуе?
Можа, толькі сам паэт. } 2 разы.
ПРЫПЕЎ.

Загудзеў у таполі вецер...

Загудзеў у таполі вецер, сумнай песняй загудзеў.
Ты скажы, скажы мне, вецер, чаму сумна так запеў?
Няўжо ў блакітным небе і ты з сумам сябраваў,
Што на ліры чуластруннай тонам сумным заіграў?

Або, можа, у сваім лёце ты маю тугу адчуў?
I слязу маю прыкмеціў у засмучаным вачку.
А мо ўспомніў пра дзянёчкі,калі я шчаслівым быў,
Ты пра вочкі-васілёчкі сны вясёлкавыя сніў.

Дык вазьмі і крылля вецер ты мяне з сабой ляцець,
Не магу тут болын на свеце я без радасці гібець.
Паляцім удвох далёка свеціць сонца дзе зырчэй.
Грудзі там уздыхнуць глыбока. запяём з табой званчэй

Мо сустрэну зноў дзяўчыну, што кахаю я тайком
3 васільковымі вачыма з каштановых кос вянком.
Не гудзі ў таполі вецер, сумнай песняй не гудзі.
Я твой сябра, бо навекі - ты адзін і я адзін.


Сані шпарка ляцяць.

Сані шпарка ляцяць, ноч з марозікам,
У ясным небе павіс маладзік.
Не глядзі на мяне сумным позіркам,
Прыпыніўшы затоены крык.
Думы-птушкі мае пералётныя
Зоры-семя дзяўбуць на таку,
Снег нам выслаў дарогі палотнамі,
А марозік цалуе ў шчаку.
Разам мы, як пры першай сустрэчы
I затлела зарава слоў.
Шлях нада намі прываблівы Млечны,
Перад намі - дарога дамоў.

Вецер.

У полі вецер вые, вецер вые,
Долечку кляне:
"Доля, мая доля - поле белае.
Снега намяло,
Снега намяло, белыя строі.
Свята не прыйшло,
Свята не прыйшло. хай-е не прыйдзе
На вяселле маё,
На вяселле маё, вяселле - гора, Нежаданае".

Кухарчыны дзеці.

Бадзяўся па свеце раз нейкі дзівак
У падранай старой марынарцы.
Уся справа далей адбывалася так:
Занадта адной ён спадабаўся кухарцы.
Яна дзівака да сябе прывяла,
На кухню, ля печы гарачай,
Паесці дала, усё што трэба дала,
А ён ёй за гэта аддзячыў.
Дзівак той на выгляд хоць быў дзіваком,
Але ж меў шалёную мэту:
Жалезнай рукою, цяжкім кулаком
Ураз ашчаслівіць паўсвету.
Захочацца шчасця, не хочаш - уцякай,
Як зловяць, то горш яшчэ будзе.
Хай шчасце кіпіць і цячэ цераз край,
Хай шчасцем задусяцца людзі.
Пакуль ты - кухарка, што ж - не наракай,
Рыхтуйся да новае справы.
Вось-вось з трону ляснецца цар Мікалай
I ты пакіруеш дзяржавай.
Навучышся, здолееш, - гэта прасцей,
Чым выпіць гарэлкі паўкварты.
Што тычыць тваіх басаногіх дзяцей -
Усіх і'х паробім панамі і шляхтай.
Кухарчыныя дзеці малыя, худыя.
Кухарчыныя дзеці і ад родных бацькоў,
Кухарчыныя дзеці, гандлявыя дзеці,
Кухарчыныя дзеці - з іх паробяць паноў.
Паглянем, паглянем, што з іх выйдзе далей
3 тых кухарчыных дзяцей.
Дзівак у марынарцы зрабіў, што хацеў,
Пакутуюць цяжка праз гэта
Дагэтуль мільёны няўцямных людзей.
Кухаркі пануюць над светам,
Нікуды да сонейка не ўцячы,
Нікуды ад "шчасця" не дзецца:
Ці з бронзы, ці з гіпсу на кожным пляцы
Дзівак у паліто і пры кепцы.
Меў словы - як семя, пасеяў - што ўбіў,
Шторанку, па добрым сняданку
Кухарчыныя дзеці ўшчынаюць гульню
У паноў, паўпанкаў і падпанкаў.
3 падранаю сракай, з дзірой ў галаве,
У руцэ сцяг, а, можа, спадніца.
Адзін аднаго душыць, топча і б'е -
Абы да карыта дабіцца.
Кухарчыныя дзеці па вуліцах ходзяць,
Кухарчыныя дзеці не сеюць, не жнуць.
Кухарчыныя дзеці і содзяць, і шкодзяць,
Кухарчыныя дзеці на Бога плююць,
Кухарчыныя дзеці за праўду ўстаюць,
Кухарчыныя дзеці на подзьвігі клічуць,
Кухарчыныя дзеці дыхнуць не даюць.
Чым далей ў свет -
Тым часцей і гусцей
Ад кухарчыных дзяцей.

Настаўнік Рагойша.

Тысяча дзевяцьсот дваццаць шосты год.
Мястэчка Ракаў пры панскай Польшчы.
У цэнтры плошча. На плошчы касцёл.
Па плошчы ідзе настаўнік Рагойша.
Ён апрануты па апошняй модзе:
- на ім галіфэ, камізэлька ды гальштук,
- на ім акуляры ды новыя боты
(Новыя боты добрай работы!)
Сам ён тутэйшы - вярнуўся нядаўна.
Вучыўся на фізыка ў Ратэрдаме.
Ну, ёсць такі горад недзе ў Эўропе.
Але гэта, зрэшты, не вельмі істотна.

Дык вось пра Рагойшу - у школе працуе,
А дома чытае ды нешта майструе.
Напрыклад, наставіў на даху антэну,
Зрабіў зазямляльнік, аплёў дротам сцены
I прыстасову паствіў у хаце.
Даруйце, панове, завецца "адапцер".
Яшчэ ёсць дынамік і ручка настройкі.
А ў школе: "Сядай!" - паставіў мне "тройку"
Але не пакрыўдзіўся я на Рагойшу:
Я ў школе не лепшы, але і не горшы.
Затое Рагойша сказаў па сакрэту,
Навошта наставіў антэніну гэту.
Маўляў, яна ловіць нябачныя хвалі,
Якія, як быццам, у часе блукалі.
Ці будуць яны яшчэ ў часе блукаць...
Даруйце, панове, мне цяжка казаць.
Я, кажучы шчыра, не ўсё разумею,
Але кажу праўду, кажу, як умею.
Дакладней, кажу, як тлумачыў Рагойша,
А ён, можа, зблытаў або перабольшыў.
Але прысягаю: уночы аднойчы
На ўласныя вушы, на ўласныя вочы
Я бачыў і чуў, як у Рагойшавай хаце
Свяціўся і граў той, даруйце, адапцер,
I слухаў Рагойша вар'яцкія гукі -
Пякельныя енкі, пачварныя хрукі,
Як быццам бы дз'ябал пілікаў на скрыпцы.
I мне закарцела пабегчы ў паліцыю.
Але не пабег я. Стаяў скамянеўшы,
Збляднелы, нібыта два тыдні не еўшы.
I вось адчыняюцца дзверы ў хаце
I кажа Рагойша:"3аходзьце, сядайце!"
Заходжу, кажу:"Вечар добры ў хату!"
"Год тысяча дзевяцьсот семдзесят пяты", -
Кажа ён мне і дзіка рагоча.
I я зразумеў: вар'яцее Рагойша.
Шалее Рагойша. I я адчуваю,
Як б'е ў галаву маю музыка тая,
I я паміж волі раблюся вар'ятам
Ад музыкі той, гранай у семдзесят пятым.
Я страціў прытомнасць ад року ды панку,
3 бальной галавой ачуняў толькі ранкам
I болей ніколі ў жыцці да Рагойшы
Я не пайду... Лепш нап'юся ў Мойшы,
У простай звычайнай карчме местачковай
Гарэлкі празрыстай, гарэлкі жытнёвай!

Лалалала.

У нашым мястэчку восень,
I прыхадні розныя лазяць па хатах.
Тыцкаюць пальцамі ў сала
I наводзяць свае парадкі.

У мяне на душы паскудна
I словаў бракуе, каб выказаць гэта.
I не хапае моцы,
Каб далей гэта моўчкі трываць.

Лепей пайду па мястэчку,
Вазьму ў рукі кала
I заспяваю ў голас,
Каб чулі ўсе:"Лалалала!"

Яна - праваслаўная, я - каталік.

Чаму ж ты, мой Божа, так свет падзяліў
Няроўна? Няма ў ім спакою.
Багатаму зранку калышаш дзяцей,
Да беднага - ані нагою.
Куды нам падзецца, дзе ўцехі шукаць?
Наўкола ні друга, ні брата.
Ды знаюць у вёсцы і пан, і мужык:
Яна - праваслаўная, я - каталік.
Ды скажуць у вёсцы і пан, і мужык:
Яна - праваслаўная, я - каталік.
Нібыта спачыў старажытны праклён
На вузкіх бацькоўскіх палосках.
Глянь - цягнуцца бедныя нашы шнуры
Ад лесу да самае вёскі.
I доля адна і нядоля адна
Ўва ўсіх - не мінае нікога.
Ды знаюць у вёсцы і пан, і мужык:
Яна - праваслаўная, я - каталік.
Ды скажуць у вёсцы і пан, і мужык:
Яна - праваслаўная, я - каталік.

Навошта ты бедны народ падзяліў
На рускіх і польскіх, мой Божа?
Учыні якісь цуд, бо на гэтай зямлі
Ніхто нам з ёй не дапаможа.
Яна без мяне, а ні я без яе
Гадзіны пражыць не зможам.
Ды знаюць у вёсцы і пан, і мужык:
Яна - праваслаўная, я - каталік.
Ды скажуць у вёсцы і пан, і мужык:
Яна - праваслаўная, я - каталік.

Бойка на лузе.

Сустрэліся неяк
Выпадкам на лузе
Юзік ды Казік,
Казік ды Юзік.
Казік спяшаўся
I не павітаўся,
Юзік пакрыўдзіўся
I раззлаваўся.

Юзік спыніўся
Ды запытаўся:
"Хто ты такі:
Адкуль ты ўзяўся:"
Казік у адказ
Далікатна змаўчаў,
А Юзік пакрыўджаны
У лоб яму даў.

Казік за Юзікаў
Гузік схапіўся
Ды на сырую
Зямлю паваліўся.
Вось дык наступствы
Сустрэчы на лузе:
Ходзіць па вёсцы
Без гузіка Юзік.

Юзік.

Усім прывітанне!
Завуць мяне Юзік.
Я вельмі хачу
Жыць у Савецкім Саюзе.

Я просты хлопец,
Я хлопец з вёскі,
На пілараме
Пілую я дошкі.

Дошкі пілую
Ад рана да рана,
А скутку няма,
Бо працую на пана.

Маю заробак -
Мізэрныя грошы -
П'ю самагонку,
Куру папіросы.

Я супраць прыгнёту
Паноў і падпанкаў,
Чакаю з надзеяй
На рускія танкі.

Надзенька.

Ой вы, дзевачкі беларускія,
Не ўлюбляйцесь у ваенных рабят,
Бо ваенныя ўсе жанатыя,
У заблужджэнне прыводзяць дзяўчат.

Адна дзевушка - раскрасавіца,
Празывалася Надзяй яна,
Улюбілася ў ваеннага,
Но ня знала, што дома жана.

Познім вечарам прыйшоў Ванечка,
Падарыў насавой ёй платок.
"Сабірай ўсё-усё, што ёсць у цібя,
I паедзем на Дальны Васток".

Да вакзала йшлі, цалаваліся,
Любавалісь сабой, як маглі.
Даў он в рукі ёй чамадан пустой,
Сказал:"Пару мінут абаждзі",

Абышоў кругом, сам зайшоў у вагон
I празрыцельна смотрыт в акно.
"Да свіданія, болын ні ждзі міня,
У мяне дома есць дзеці, жана".

Засталася бедна Надзенька
3 чамаданам пустым у руках.
Аблілась слязой, з цем ушла дамой,
Так прашлі маладыя гада.

Мікрараён.

Прыемна несціся ў марах
Камусьці ў родны свой фальварак.
Але радзімай мне не ён,
А гарадскі мікрараён.
Не лес з ракою тут, глядзіце,
Пад'езд, буйнапанэльны дом.
Гудзе не ў коміне тут вецер,
Гудзе тралейбус за вакном!
Калі настрой гуляць я маю,
Мне горад - лес, я ў ім блукаю.
Хачу ачысціцца душой -
Мне горад робіцца ракой.
Глыбока ў горад я ныраю,
Не адшукаць мае сляды.
Як рыба вулкай праплываю,
I недзе зверху край вады!
Мяне накорміць дом гандлёвы,
Напоіць аўтамат квасовы.
Да вас мне зайздрасці не мець,
Каму таго не зразумець.
Я так люблю мікрараёны,
Бо там я дыхаю лягчэй,
I я гатовы слаць праклёны
Таму, хто іх не церпіць - рэй!
Жывы стаіць мікрараён,
Там кожны дом жыве як слон.
А каб адчуць цяпло ў баку
Прыцісні да сцяны шчаку!

Блакітная птушка.

Мне сніцца блакітная птушка - яна зіхаціць,
На кожнай пярынцы гуляе вясёлка.
Мне сніцца блакітная птушка - яна прыляціць
Калі-небудзь ноччу ці, можа, на золку.
Прад птушкай блакітнаю ўкленчу і голаў спушчу:
"Ратуй, калі ласка, мяне ад заганаў.
О птушка, блакітная птушка, табе не схлушу -
Не гояцца, стогнуць трывожныя раны.
А зайздрасць і сквапнасць мяне сцерагуць дзень пры дні,
Адбіцца ад іх не ставае ўжо сілы.
Блакітная птушка, ты з неба мне песню гукні,
Мне грудзі баляць, мне іх нечым прабілі.
Блакітная птушка, бальзам да грудзей прыкладзі -
Сябе ўзнагародзіш маім ачышчэннем.
О, птушка святая, мяне за руку адвядзі
На луг заліўны пад паўночным свячэннем'
Мне сніцца блакітная птушка - яна зіхаціць,
На кожнай пярынцы гуляе вясёлка.
Мне сніцца блакітная птушка - яна прыляціць
Калі-небудзь ноччу ці, можа, на золку.
I буду смяяцца, і буду старонкі гартаць
Сваіх так даўно не напісаных твораў.
Я стану нямы і прыму абавязак шукаць
Патрэбнага людзям блакіту прастораў.
Над змоўклымі вёскамі пойдуць у клін журавы.
Я лягу на поле, а, можа, на ўзлессі.
I ціха прынікнуць да твару сцяблінкі травы -
Блакітная птушка плыве ў паднябессі.

Возера лясное.

Нас заручала возера лясное
Пярсцёнкам хваляў, колам берагоў,
Дзе пахлі воды колішнім настоем
Паганскіх свят, агменяў і багоў.
Нас ноч хавала ад чужога вока,
Адзіны строй - прамень маладзіка -
Мне папраўляла на плячы няўрокам
Твая нястомна палкая рука.


ПРЫПЕЎ:


I вусны вуснаў не шукалі ў цемры,
У забыцці тушылі словаў жар,
Кармін кахання - зоры цераз церні,
I толькі зоры, і крыві пажар.

Матыў зліцця запаланіў прыроду,
Яна была і сутнасць, і жытло,
Мы не шукалі ў пачуццях броду,
I не таму, што броду не было.
Але таму, што возера лясное
Нас заручала колам берагоў,
Дзе пахлі воды колішнім настоем
Паганскіх свят, агменяў і багоў...


ПРЫПЕЎ.

Гарадоцкі раманс.

Калі на захадзе забліскаюць зарніцы,
I сон паморыць і жывёлу, і людзей,
Прыходзь тады, мая Марыська, да крыніцы -
Як мае быць, нам заспявае салавей.

Закрэхчуць жабы гэтак млосна ў балоце,
Як быццам заўтра не крахтаць ім і не жыць.
I пры паваленым "Яновічавым" плоце
Мы станем ціхенька і будзем гаварыць.

Быў я ў Гайнаўцы ў мінулым панядзелку.
Вазілі з бацькам на продаж воз гаршкоў,
I даў стары мне трохі грошай на гарэлку,
А я замест карчмы ў краму - шасць цішком.

Забег у надта ў пажондную я краму,
Дзе мае гэшэфт пан сам Валовіц Абрам.
I, сталкаваўшыся з Валовіцам Абрамам,
Купіў пярсцёнак.Прыйдзеш, то табе аддам.

Во, певень заспяваў. За ім другі і трэці.
На лямпы фукнуў працай здушаны народ.
Цябе ж, Марыся, пэўна, недзе носяць чэрці.
Хай лепш прынеслі б пад "Яновічавы" плот.

Пара ісці, напэўна, трэцяя гадзіна,
Бо месяц ссунуўся за Крынкаўскі балышак.
I з плота я цягнуў здаровую тыніну,
Каб мне было чым адбівацца ад сабак.

А сцяжынка каля рэчкі...

Шапацеў нам лес зялёны,
Верас слаў да нашых ног,
Толькі сэрцаў неспакойных
Паяднаць ніяк не змог.

ПРЫПЕЎ:
А сцяжынка каля рэчкі
Крапівою зарасла.
Ну, канечне, наша спрэчка
Памылковаю была.

Разышліся нашы мары,
Быццам хвалі на вадзе.
I схавалі сонца хмары,
Не сустрэцца больш нідзе.

ПРЫПЕЎ.

Лес зялёны, лес сасновы
Ціхі сведка дзён былых
Прыгадае нашы словы
I напомніць нам пра іх.

ПРЫПЕЎ.

Недарэчнае каханне,
Надвячоркам сіні змрок.
Ад сустрэчы да расстання
Толькі подых, толькі крок.

ПРЫПЕЎ.

Толькі вецер там гуляе,
Дзе хадзілі мы з табой.
Болын гітара не спявае,
Голас сціснуты тугой.

Паслухай, мама…

Паслухай, мама, свайго сына:
Твой сын даўно ўжо не той.
Гэй, мама, чуеш? Я ужо не той.

Перада мной - адныя краты,
За мной - узброены канвой.
Гэй,гэй, мама, чуеш? Я ужо не той.

Мне сняцца дрэвы каля хаты,
Мне сніцца родны мой пакой.
Але, мама, чуеш? Я ужо не той.

Мне сняцца твае рукі, мама!
Мне сніцца ціхі голас твой...
Але, мама, чуеш? Я ужо не той.

Я так цябе кахаю, мама,
Хачу ўбачыцца з табой.
Але, мама, чуеш? Я ужо не твой....

Цяжка-цяжка беларусу.

Цяжка-цяжка беларусу ў чужым краі.
А на сэрцы беспрасветная туга.
Толькі-толькі тут яму ніхто не спагадае,
Не пачуе яго дзікая тайга.

Вы ляціце, шэры гусі, быстым лётам,
Вы ляціце на радзіму, ды хутчэй.
Бесканцовыя сібірскія сумёты
Выбіваюць дух апошні із грудзей.

Не ляцелі на радзіму, шэры гусі:
Мы былі ўжо на тваёй на Беларусі:
У цябе твае радзімы ўжо няма.
Плачаш, бедны беларус, але дарма
.
Гэтым годам ля ўзгорка, на ўзлессі
Твой гусляр здаўна каханы даканаў,
Змоўклі родныя чаруючыя песні,
Там гуляе адмысловы сатана.

Мову родную спаганіў, перайначыў,
Гуслі звонкія дашчэнту ўсе разбіў.
А братоў тваіх - жывых людзей астачу -
Пераправіў канчаткова ў Сібір.

Чыя гэта ніва?

Чыя гэта ніва, чые то пакосы,} 2 разы
Чыя то дзяўчына распусціла косы?
Ясева то ніва, Ясевы пакосы, } 2 разы
Ясева дзяўчына распусціла косы.

Маладога сына маці ажаніла, } 2 разы
Маладу нявестку маці не ўзлюбіла.
Пасылала маці сына ў салдаты, } 2 разы
Маладу нявестку - у поле лён ірваці:

"Як не вырвеш лёну, не ідзі дадому, } 2 разы
Заставайся ў полі зялёнай таполяй".
Рвала яна, рвала, трохі не дарвала,} 2 разы
Выйшла ў чыста поле, тапалінай стала.

Прыйшоў сын дадому: "Добры дзень у хату! } 2 разы
Што то за навіна - у полі тапаліна?"
"То така навіна, у полі тапаліна, } 2 разы
Бяры тапор востры, сячы тапаліну".

Секануў адзін раз - лісце зашумела,} 2 разы
Шчэй загаварыла:
"Не сячы, мой мілы, я ж твая Галіна, } 2 разы
Як расхінеш лісце, там твая дзяціна".

У месяцы верасні...

У месяцы верасні выпала пароша.
Дзед бабу палюбіў, што баба хароша.
I крывая, і сляпая, ды яшчэ глухая.
I крычыць, і бурчыць: проці дзеда не змаўчыць.

Убірайся, бабка, у новае белле,
Я ж цябе павяду з сабой на вяселле.
Узяў дзед бабку ды за белую ручку
I спіхнуў дзед бабку з моста ў рэчку.

Цяпер, бабка, кайся, трохі пакупайся.
А як бабка ўзнырне, то дзед кіем падпіхне.
Прыйшоў дзед дадому ды й пачаў бажыцца:
"Ох, ох, далібог, не буду жаніцца".

Адумаўся дзедка, у далоні плешча:
"Калі буду жыў-здароў, ажанюся ешча!"

Крыніцы.

Былі крыніцы сінімі і ад крыві чырвонымі,
А арланы над плынямі кружылі натамлёныя.
Маўчалі вербы ніцыя і берагі вузорныя.
Чаму цяпер, крыніцы, вы наўсцяж такія чорныя?
Ці чорны дзень, ці страшны год, ці маразы, ці крыгі,
Ці тае снег, ці тае лёд, а ўсё няма адлігі.

Былі крыніцы сінімі, была вада халоднаю.
За інямі, за стынямі паіла нас нязгодаю.
Былі часіны сонныя і ярыя са смагаю,
Была вада чырвонаю, паіла нас адвагаю.
Ці чорны дзень, ці страшны год, ці маразы, ці крыгі.
Не таяў снег, не таяў лёд, але была адліга.
Чаму ж цяпер, крыніцы, вы наўсцяж такія чорныя?
Даўно заснулі рыцары, прайшлі часіны зорныя.
Надыдзе ранне шэрае і новы дзень адбудзецца
I зазвініць над вежамі, і збудзіцца, і збудзіцца
I ясны дзень, і зорны год са спёкаю і стынаю.
I будзе гэты карагод на ўсе часы адлігаю.

Каля млыну.

Каля млыну, каля млыну
Расцвіла каліна.
Там дзяўчына ваду брала
Сама чарнабрывава.

Яна брала, яна брала,
Брала-набірала.
Адна дочка ў маці была
Ды й та гора знала.

Бацька добры, бацька добры,
А маці ліхая.
Не пускае пагуляці,
Кажа:"Маладая".

Пусці, маці, пагуляці,
Я не забаруся,
Як запяе першы певень,
Я дамоў вярнуся.

Пяе певень, пяе другі
I кура сакоча.
Кліча маці вячэраці,
А дачка не хоча.

"Вячэрайце, мая мамка,
Вячэрайце самі,
Бо ўжо мне надаела
Вячэраці з вамі".

Толькі з табою.

Толькі з табою мне хочацца жыць,
Толькі з табою.
Радасць і шчасце з табою дзяліць,
Толькі з табою.
Ранняй часінай к табе я лячу,
Позняй парою.
Толькі к табе прытуліцца хачу
Сэрцам, думою.
Выйдзі ў поле, дзе нівы шумяць,
Там, над ракою.
Першую зорку на небе спаткаць
Толькі з табою.
I не так страшна ісці па пуці
Будзе з табою.
I так ісці неразлучна ў жыцці
Толькі з табою.

Песня валацугі.

Гэй, дзе ж тая сцяжынка,
Што прывядзе ўжо к табе, дзяўчынка?
Колькі я не шукаю,
Усё не знаходжу, толькі губляю.

Я трывалы валацуга,
Я ў дарозе цэлы год.
Я даўно за кіем цугам,
Але ж я знайду твой плот!

- Ты мне што прапануеш,
Любіць бадзягу, ці ты жартуеш?
Гэй, бадзяга-юнача,
Сошка на полі па табе плача!

- Вось дык спрытная дзяўчына,
Бачу, я жаданы госць.
Прыпыніўся на хвіліну,
Раз, і мне ўжо праца ёсць!

- Хлопча, ты што ж, мяркуеш,
Так лёгка жыць мне, як ты вандруеш?
У мяне ж гаспадарка,
Я ж, як вавёрка, бегаю шпарка.

Калі ты такі бадзяга,
То праходзь, не замінай.
- Стой, дзяына, хопіць страху,
Валацуга не гультай!

Які ж я беларус?

Які ж я беларус,
Скажэце мне, панове,
Калі я гавару
Ўвесь час на рускай мове?

Калі ў школе я
Расею вывучаю,
I ўся мая сям'я
"Язык радным шчытает"?

Калі я ў вёсцы быў
I разумеў там мала,
Калі я шлях забыў
У тэатр імя Купалы?

Хаджу я - вочы ўніз,
Баюся памыліцца:
Мой рускамоўны Мінск,
Якая ж ты сталіца?

Выходзіць, што Саюз
Беларусоў не мае.
Сапраўдны беларус
У Польшчы пражывае!

Паночку-беларус,
Цябе не бачыць вока.
Вяртайся ўжо ў Саюз
3 раёнаў Беластока!

Адэлька.


У суботу-нядзельку апрануся прыстойна:
Апрану камізэльку і кашулю з бавоўны.
Навяжу сіні гальштук і пайду да Адэлькі,
Каб у яе таварыстве зазірнуць у бутэльку.
Трай-ля-ля-ля, у суботу-нядзельку
Зазірнуць у бутэльку.

А ў бутэльцы на дне
Чорт рагаты жыве
I паказвае мне адмысловыя фігі.
Згінь, нячысцік рагаты,
Не пагань маё свята.

Шчэ крыху пагасцюю ў Адэльчынай хаце.
Вып'ю шклянку-другую, з'ем капусты з сардэлькай,
Заспяваю, а потым пацалую Адэльку.
Тра-ля-ля-ля, пацалую Адэльку.
Тра-ля-ля-ля, у суботу-нядзельку.

Ах, Адэля, Адэля,
Не Хрысціна, не Гэля,
Не Эльжбета, а ты да самое труны
Будзеш у сэрцы маім
Назаўсёды.

Зварот да беларуса.

Ад грознага замка - адна толькі вежа.
Без даху касцёл. Без крыжаў царква.
Ты іх гаспадар. Гаспадар неабмежаны,
3 дзяцінства прывычны знявагу трываць.

На гэтай зямлі, што крывёю адмечана,
Дзе кожны з каменняў - аб чымсьці ўспамін.
Не Полыпча, не Русь, не Жмудзь, не Нямеччына,
Тут наша краіна, і ты - яе сын.

Дык што ж прымірыўся ты з уладай чужынскаю,
Бязмоўны, бяздзейсны стаіш у журбе?!
Нашчадак ліцвінаў, спіну сваю выпрастай!
Зброя продкаў чакае цябе!

Кожнаму - праўда! Кожнаму - воля!
Досыць трымацца за рабскі хаўрус!
У кожным сэрцы хай успыхне полымя!
У кожнай душы хай жыве Беларусь!
Жыве Беларусь!
Пясняр.

Трэба быць песняром і цяпер,
Калі дзень наш - із смерцяй братанне,
Калі ночы, як ранены звер,
Дзесь па норах залізваюць раны.

Не, паэт не матыль - у вагні
Па матыллю апальваюць крылы,
На пажарышчах плеснець і гніць
Ён не будзе... Паэт жа - асілак!

Ці ж не ён з трапятання асін
Укладае асеннія песні,
Умее словам бліскучым скасіць
Рунь увесну, чар казачны здзейсніць?

3 чаду, з шэрага дыму руін,
3 віску куляў, гарматных грымотаў
Ён, падумаўшы, выплавіць гімн
Гэткі ж жудасны, гэткі ж смяротны.

Загрыміць новы гімн, шугане
Аж у неба крывавай пагоняй,
Сэрцы чорнай дугою сагне...
Трэба ж быць песняром і сягоння.

Дарагія мае масквічы.


Дарагія маі масквічы,
Уважаемыя ленінградцы,
Нікчыму нам Атчызну дзяліць,
А цем пачэ нам незачэм драцца.

Прыезджайце ка мне ў Беларусь,
Прывазіце друзей і знакомых,
Мойце рукі, садзіцесь за стол,
Раздзевайцесь і будзьце, как дома.

Дарагія маі масквічы,
Уважаемыя растаўчане,
Хваціт места вам всем у міня
На дзіване, сафе і тапчане.

А не хваціт, так есць жа ж краваць,
Еслі нада, магу пацісніцца.
Так давайце ж, друзья, "сябраваць",
Як на Белай Русі гаварыцца.

Прыезджайце ка мне паскарэй,
Просім міласці, міласці просім.
Беларусь, край адкрытых дзвярэй,
Горад Гродна, Савецкая, 8.

Матка Боска Вастрабрамска.

Халодным жнівеньскім днём
Я кранаю струны халоднай гітары.
Скажы, чаму гэты дзень
Пафарбаваны на колер хмары?

Халодным жнівеньскім днём
Ільецца дождж на мёртвую пожню.
Даруй, але я хачу быць
Сёння слабой і бездапаможнай.

Халодным жнівеньскім днём
Ты так далёка, што не ўбачыць.
Ну як мне тут не сумаваць,
Ну як мне тут не заплакаць.

Халодным жнівеньскім днём
Адчыняю сэрца браму.
Матка Боска Вастрабрамска,
Злітуйся над намі.

Халодным жнівеньскім днём
Дай крыху цяпла і сонца.
Скажы, чаму гэты дзень
Такі халодны, такі бясконцы?

Пад прыгнётам панскім.

Нас на свет Божы
Нарадзіла маці
У гады цяжкія
Пад прыгнётам панскім.
Пад прыгнётам панскім
Таньчылі, спявалі,
Свойскія каўбаскі
Півам запівалі.
Пад прыгнётам панскім
Мы раслі-сталелі,
Пад прыгнётам панскім
Гралі мы вяселлі.
Пад прыгнётам панскім
Дзетак завадзілі,
Пад прыгнётам панскім
Грамаце вучылі.
Пад прыгнётам панскім
У войска праваджалі,
Пад прыгнётам панскім
3 войнаў сустракалі.
3 войнаў сустракалі,
Чарку выпівалі,
А праз год, праз другі
Унукаў калыхалі.
Унукаў калыхалі,
Песні ім спявалі
Пра гады цяжкія
Пад прыгнётам панскім.

Вось мая зямля...

Вось мая зямля пад нагой бяжыць,
Вось мая зямля ў снягах ляжыць,
Закаваная лютым холадам,
Падуладная чужым волатам.

Вось мая зямля запаветная,
Занядбаная, непрыкметная.
Хоць багатая на малітвы,
А крывёю шчодра палітая.

А сыны яе незлічоныя -
Бесклапотныя, нехрышчоныя -
Не хвалююцца, не турбуюцца,
Толькі піць ды спаць не лянуюцца.

Як пачнеш спяваць - не абудзяцца,
Як пачнеш спяваць - не дачуюцца.
А спытаеш піць - не дадуць вады.
А захочаш бегчы - то няма куды.

Я іду наперад па збочыне,
Я пяю свае песні змрочныя.
А зямля мая пад нагой бяжыць,
А зямля мая ў снягах ляжыць.

Сэрца баліць... Косці баляць...

Расцягну я свой гармонік, залатыя планкі,
Раскажу, як усё было, скончылісь гулянкі.
Бубны гралі, бас гудзеў, дзеўкі забаўляліся,
Госці ўселіся за стол ды й панапіваліся.

ПРЫПЕЎ:
Сэрца баліць і ўсе косці баляць, дзе ж мая сяляначка?
Нешта цябе не відаць (Ох, як добра ў жыце спаць).

Куры яйкі нясуць, певень каля хаты,
А ў каровы малако, бык стаіць рагаты.
Расцягнуў я свой гармонік, дзеўкі пазбягалісц
Потым у жыта спаць пайшлі, ды й панапівалі

ПРЫПЕЎ:

Развіднела над сялом, певень кукарэкае,
Я пайшоў дадому спаць, міла не скумекала.

Расцягну я свой гармонік, залатыя планкі,
Расказаў усё, як было, скончылісь гулянкі.
Дзеці плачуць, есці просяць, а гармонік пыліі
Жыта еду малаціць, няхай добра мелецца.

ПРЫПЕ:

Ці адну я цалаваў, а, моэ дзесяць з гакам.
Ох, напіўся ж малака і з'еў булку з макам.

Сэрца баліць і ўсе косці баляць.
Не вазьму я свой гармонік: Трэба грошы зараб;

Белавежская пушча.

Запаветны напеў, далячыняў смуга,
У чаканні зары, што заблішча сляпушча -
Як свая, мне твая векавая туга,
Белавежская пушча, Белавежская пушча...

Тут забыты даўно наш прабацькаўскі схоў
І, часамі, той кліч нашых продкаў пачуўшы,
Шэрай птушкай лясной з дальна-даўніх вякоў
Да цябе паспяшаю, Белавежская пушча.

Ледзьве значным слядком да крыніцы брыду
Праз траву, трыснягі, хмызняковыя гушчы,
Як алені, з кален п'ю жывую ваду
Роднай праўды твае, Белавежская пушча.

Адагрэю душу ля высокіх дубоў,
Ды на ўцеху жывым і сляпым, і відушчым,
Панясу твой напеў запаветны дамоў,
Белавежская пушча, Белавежская пушча...

Сумныя бярозы.

Сумныя бярозы пабяліў мароз,
Хацеў бы я плакаць, ды не маю слёз.
Хацеў бы я пеці аб сваёй бядзе,
Ды мне сэрца ные, песенька не йдзе.

Хацеў бы, каб воля гуляла са мной,
Каб сонейка грэла, як грэе вясной.
Але, Божа мілы, волі не відаць,
Кайданы няволі на руках звіняць.

Гэй, пайду я ў поле долечку шукаць
3 востраю касою, як бы на сенажаць.
Ой, пайду я ў поле, як бы на вайну,
Шукаючы волю, шаблечкай махну.

Паветраны шар.

О'кей, тут усё о'кей,
Толькі дыхаць мне з кожным днём цяжэй:
Паветра зусім няма.
Колькі не ўдыхай - усё дарма.
Глядзець на брудны горад і крэмзаць мемуары
Не варта вачэй і не варта рук.
А я гляджу на зоры, а я гляджу на хмары
I слухаю ўласнага сэрца стук.

ПРЫПЕЎ:
Падымі мяне па-над зямлёю,
Падымі мяне ў светлы абшар,
Падымі мяне над мітуснёю,
Падымі мяне, паветраны шар.

Ляцець над зямлёй, ляцець,
Бачыць гарады, бачыць сто дарог.
Глядзець на мяне, глядзець
Сумным позіркам будзе мой народ.
На нешта вырашацца прыспеў, напэўна, час.
Паветрам свабоды дыхаю я. Унізе сям'я ды праца
I сто неадкладных спраў, якія сто разоў я адкладаў.

ПРЫПЕЎ:

Няхай вы казалі мне пра няўдзячны лёс
Ды пра сумны фінал, але бачыў неба я,
Дыхаў небам я, неба я кранаў.


ПРЫПЕЎ:

Харашуха

На вуліцы мокра, а на ганку суха.
Выйдзі, выйдзі да мяне ты, -мая харашуха.
Ох, выйдзі, выйдзі, }2 разы
Выйдзі, выйдзі да мяне ты, -мая харашуха.

Як да цябе ехаў цераз чыста поле -
Сустракалі мяне дзеўкі ў зялёнай дуброве.
Ой, сустракалі, ой, сустракалі, }2 разы
Сустракалі мяне дзеўкі ў зялёнай дуброве.

Перша дзеўка Ганна, другая Мар'яна,
А ты лепшая за ўсіх, ты мая кахана.
Ох, ты кахана, ох, ты кахана, }2 разы
А ты лепшая за ўсіх, ты - мая кахана.

Покуль гаварылі, коня прытамілі,
Як паехаў да каханай - здаровенькі былі.
Ой, як паехаў, ой, як паехаў, }2 разы
Як паехаў да каханай - здаровенькі былі.

На вуліцы мокра, а на ганку суха.
Выйдзі, выйдзі за мяне ты? - мая харашуха.
Ох, выйдзі, выйдзі, }2 разы
Выйдзі, выйдзі за мяне ты, - мая харашуха!

Гарэла сосна, палала...
Гарэла сосна, палала,} 2разы
Пад ёю дзеўка стаяла.} 2разы

Пад ёю дзеўка стаяла} 2разы
Русую косу часала} 2разы

"Ой, косы, косы вы мае,} 2разы
Мала служылі вы мяне.} 2разы

Болей служыць не будзеце,} 2разы
Пад белы вэлюм пойдзеце.} 2разы

Пад белы вэлюм, пад хустку} 2разы
Больш не пайду я за дружку.} 2разы

Пад белы вэлюм, пад хустку} 2разы
Толькі пайду я за свашку.} 2разы

Гарэла сосна, палала,} 2разы
Пад ёю дзеўка стаяла.} 2разы

Песні якія падабаецца пець у паходах членам клуба "Дзвіна"


Нёман

Ой Нёман і песня і слава, народу майго і зямлі
Магілаю ворагам цеснай не раз твае хвалі былі

Ой Нёман ой бацка мой Нёман як Сонца, як дзень дарагі
Касцямі звяроў ды шалёных усланы твае берагі
А бераг высокі і роўны жарсцвяны і крыты лазой
Няп'еш тыя грані чароўна блакітнаю хваляй сваёй

Ой Нёман, ой бацька любімы, як сонца, як дзень дарагі
Садамі цудоўнай Радзімы твае расвцілі берагі

Рушнікі

У суботу Янка ехаў ля ракі
Пад вярбой Алёна мыла рушнікі
Пакажы Алёна броды земляку
Дзе тут пераехаць на кані раку

Адчапіся хлопец едзь абы куды
Не муці мне толькі чыстае вады
У маркоце Янка галавой панік
Упусціла дзеўка беленькі рушнік

Янка мой саколік памажы хутчэй
Ой плыве-знікае рушнічок з вачэй
Любая Алёна я ж вады баюсь
Пацалуй спачатку бо я (што як) утаплюсь

Супыніўся Гнеды пад вярбой густой
Цалавала Янку Лена над ракой
Стала ціха-ціха на ўсёй зямлі
Па рацэ далёка рушнікі плылі

Бывайце здаровы

Бывайце здаровы - жывіце багата
А мы ўжо ж паедзем да дому да хаты
У зялёнай дуброве мы начаваць будзем
І вашая ласкі ва-век не забудзем

У вашай гасподзе шырокае поле
Няхай жа на шчасце цвіце ваша доля
На рэчках на вашых бурлілі каб воды
Каб плавалі скрыпкам гусей карагоды

Каб жыта ў полі трубою вілося
Каб сала ў хаце кубламі вялося
Што-дзень у капусце каб плавала шкварка
Да шкваркі часінай вялася б і чарка

Яшчэ вам жадаем прыбытку ў хаце
Нямала-нямнога штогод па-дзіцяці
Ня будзя і крыўды яшчэ і за тое
Калі пашанцуе на год і па двое

Дарогу ж мы знаем да вас-ягамосці
І ездзіць мы будзем да вас часта ў госці
І хто на адведы, а хто на радзіны
Вазіць караваі па дзве паласніны

Пой моя гитара, пой


Если умолкли песни, слова и думы не те
Мысли плетьми повисли темно и душно от стен

Когда застрял я на пол пути и даже цель не видна
Мне помогает себя найти лишь она

Припев

Пой моя гитара, пой
Как я люблю я голос твой
Дальние дали мы с тобой видали
И всегда ты была со мной

Дело осточертело устал от вечной возни
Рядом идут парадом пустые сонные дни

Когда уже надоело всё когда сломался и скис
Беру я ту, что меня спасёт от тоски

Припев
Пой моя гитара, пой
Как я люблю я голос твой
Дальние дали мы с тобой видали
И всегда ты была со мной

Припев
Пой моя гитара, пой
Как я люблю я голос твой
В дальние дали нас дела кидали
И всегда ты была со мной

Курган

Паміж пустак, балот беларускай зямлі,
На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай,
Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, -
Уздзірванелы курган векавечны.

Дуб галлё распусціў каранасты над ім,
Сухазелле ў грудзі ўпілося;
Вецер стогне над ім уздыханнем глухім, -
Аб мінуўшчыне ў жальбах галосе.

На купалле там птушка садзіцца, пяе,
У піліпаўку воўк нема вые;
Сонца днём распускае там косы свае,
Ночкай зоры глядзяць залатые.

Храмы неба ўсцілалі мо тысячу раз,
Пяруны білі з краю да краю, -
Ён стаіць - гэта памяць людская, паказ…
Толька гутарка ходзіць такая.
                                                                                                                                                                       

назадуверхда хаты