Наш край
Сайт пра наваколлi Вiцебска
Смотрите в наших фотогалереях! Смотрите в наших фотогалереях! Смотрите в наших фотогалереях!
на главную | карта сайта
гостевая | контакты

КРАЯЗНАЎСТВА
Славутыя мясцiны
Славутыя людзі
Лужасна
Рознае (нарысы)
Клуб "Дзвiна"
Ваеннае краязнаўства 

ТУРЫЗМ
Маршруты
Вандроўкi
Рэкамендацыi
Уражаннi

ЭКАЛОГIЯ
Ахова прыроды
Артыкулы
Методыкi
Календар
Факты батанiцы
Кветкi

ФОТАГАЛЕРЭЯ
Гiст.-культ. славутасцi
Эка славутасцi
Краявiды
Турызм
Кветкi




 

"Слава Оршы ужо не горшай!"

Маршруты

"Слава Оршы ужо не горшай!" Вандроўка ў Воршу i на месца бiтвы на рацэ Крапiўне.

 
   Кожнаму беларусу добра было б пабываць у Воршы хаця б раз у жыццi.- бо гэта радзiма Уладзiмiра Караткевiча. Тут нарадзiлiся i другiя славутыя беларускiя дзеячы, якiя адыгрывалi важную ролю у гiсторыi нашай i (не толькi краiны). А яшчэ, - гэта адзiн з самых старажытных гарадоу Беларусi i вялiкая колькасць важных гiстарычных падзей адбылася пад яго сценамi. Гэта так сама буйны чыгуначны вузел i прамысловы цэнтр рэспублiцы. Выклiкае цiкавасць i рэльеф гэтай мясцовасцi. Горад знаходзiца ў цэнтры Аршанскага узвышша, адной з частак Беларусскага узвышша. Добра тут пабываць i проста таму, што гэта адзiн з самых прыгожых гарадоу Прыдзвiнскага краю.
   Усяго вышэй пералiчанага хопiць на месяц вандровак. Шмат помнiкау гiсторыi, архiтэктуры i археалогii на аршаншчыне, якiя варты наведвання. Яны пералiчваюцца у "Зборы помнiкау Вiцебскай вобласцi", Але мы перш за ўсе мы прапануем паехаць на памятнае месца, якое не прыгадвае гэты манументальны твор. Гэта месца бiтвы войскау Вялiкага княства Лiтоускага i Вялiкага княства Маскоускага на рэчцы Крапiуне 8 верасня 1514 года.

Маршрут

   Аднаго дня на вандроўку не хопiць i лепш ехаць сюды нават на тры. Пачынаецца маршрут з чыгуначнай станцы Вiцебск, дзе набываем квiткi на прыгарадны цягнiк да Оршы. Дарога займае прыкладна дзве гадзiны, за якiя ваш адказны сябра, якому вы даручылi падрабязна падрыхтаваць iнфармацыю пра падзеi 1514 года, можа праiнфармаваць групу. Заслушаушыся, не забудзцеся, што выходзiць вам не на апошняй станцыi (у Оршы), а на прыпынку Мажэеука (перадапошняя перад Оршай). Некаторы час рухаемся на Усход праз дачныя участкi i невялiкiя весачкi Аршанскага раена, кожная з каторых мае свой непауторны сялянскi каларыт. Арыенцiрам вам будуць служыць доугiя трубы. Яны належаць вялiзнаму заводу, якi стаiць на беразе Дняпра. Пераходзiм па вялiкаму масту на левы бераг Дняпра i крочым уверх па цячэнню, зноу праз дачныя надзелы да вескi Пашына.
   Менавiта тут, вершнiкi ВКЛ уброд пераадолелi раку i зрабiлi магчымым пераправу пехоты i артылерыi праз мост, наведзены вышэй. Лiтвiнскiя войскi распалажылiся удоуж Дняпра, ад месца, дзе зараз знаходзiцца пяшчаны кар'ер, перад вескай Пашына i нiжэй па рацэ, да вескi Руклiна (не iснуе, зараз прыблiзна дзе в.Ларынаука). Рускае войска стаяла насупрацiу па лiнii в.Шугайлава - в.Руклiна. Падрабязна пра бiтву можна прачытаць у гiстарычнай энцыклапедыi, том 1, ст. 187-188. Мы толькi адзначым, што перамога была здзiуляльна выдатная. Войскам ВКЛ (30 тыс. ваяроу), было разбiта Маскоускае войска (80 тыс. ваяроу). Гэта ужо незвычайна на тыя часы, бо як правiла перамога была на старане таго, хто меу большае войска. Прыкладна 40 тысяч згубiла рускае войска забiтымi i палоннымi. Сярод палонных апынулася шмат ваеннаначальнiкау, сярод якiх i галоуныя ваяводы Васiля III - Булгакау-Голiца i Чаляднiн. У рукi лiцвiнау (так у тыя часы называлi жыхароу ВКЛ, то есць Беларусi) трапiу вялiкi абоз. Пра гэтую падзею нават была нават складзена песня "Слава Оршы ужо не горшэй!", якая услауляла перамогу беларуска-лiтоускага войска на чале з выдатным ваеннаначальнiкам, гетманам Канстанцiнам Астрожскiм.
   Каб лепей уявiць сабе падзеi былой бiтвы i значнасць гэтай падзеi, прапануем вам наладзiць тут начоуку. Гэта можна зрабiць у сасняку, нездалек ад вескi.
   На другi дзень накiроуваемся у веску Крапiуна i да рэчкi Крапiуна (Крапiвенка), на берагах якой разыграуся апошнi акт бiтвы. Як сведчыць летапiс яна была запруджана целамi забiтых i вада яе была чырвоная ад крывi. Веска знаходзiца у месцы сутокi Крапiвенкi у Днепр. Раскiнулася яна па абедзьвух берагоу ракi i выглядае надзвычайна жывапiсна. Асаблiва прыгожа яна у час квiцення садоу, калi белы колер яблынь прывабна глядзiцца з жоутым колерам квiтнеючых дзьмухауцоу. Каларыту дабауляе i узараная паша, бо глеба тут незвычайнага, ружовага колеру. У цэнтры вескi - Прачысценская царква, пабудаваная у другой палове XIX стагоддзя. Нездалек брацкая магiла савецкiх воiнау i партызан.
   Аглядзеушы мясцовыя дастапрымячацельнасцi вырашайце, што будзiце рабiць. Калi вы стамiлiся хадзiушы па ружовых пагорках Аршанскай грады i ужо вечарэе, рабiце начоуку унiз па рэчцы. Калi вы абмежаваны у часе i поуныя сiл - рушце на Оршу. Пешшу цi на папутным транспарце (значных цiкавасцей на пуцi не трапiцца, усе больш палi).
   Так цi iнш, у гэты, цi на другi дзень, вы трапiце у Оршу. Апынушыся тут не прамянiце наведаць мемарыяльны комплекс "Кацюша" на левым беразе Дняпра. Тут 14 лiпеня 1941 года упершыню былi выпрабавына новая зброя савецкiх войск - рэактыуныя мiнаметы ВМ-13 батарэi капiтана I.А. Флерава, больш вядомыя як "Кацюша". Яны нанеслi удар па чыгуначнай станцыi i пераправах праз Дняпро i Аршыцу. Цiкава будзе паглядзець на Куцеiнскi манастыр (заснаваны у 1623), якi разам з Полацкам лiчыуся цэнтрам праваслаунага жыцця Прыдзвiння. У 1631 годзе тут Спiрыдон Собаль надрукавау свой "Буквар". Iльiнская царква, музеi (адзiн з найцiкавейшых на наш погляд этнаграфiчны - "Млын"), помнiк У. Караткевiчу - усе гэта i iншае варты таго, каб вы iх наведалi.
   Шмат цiкавага у Оршы - хутка не абыдзеш. I як не жаль - мы развiтваемся з гэтым гасцiнным горадам на чыгуначным вакзале i вяртаемся у Вiцебск з новымi ведамi, задавальненнем i марамi аб будучых вандроуках.                                                                                                                                                                        

назадуверхда хаты