|
|
Добрае слова паходу
Уражаннi
Добрае слова паходу.
Мне не прыйшлося пайсці разам з класам у паход. Але я вельмі шкадую. Хадзіць у паход - гэта вельмі добра. Гэта магчымасць адпачыць на свежым паветры, паказаць свае фізічныя магчымасці.
Можна схадзіць на рэчку, у лес. Часцей за ўсё ў паходы ходзяць пешшу, гэта вельмі карысна для здароўя, але таксама можна на чым-небудзь ехаць: на аўтобусе, на электрычцы.
Але паход - гэта не толькі адпачынак. Трэба расставіць палаткі, раздабыць сухое галлё, каб распаліць вогнішча. Калі ідзеш па лесу, трэба не заблукаць. Таксама трэба ўмела перайсці праз рэчку, каб не ўваліцца. А па ўсё гэта трэба ўменне.
Яшчэ трэба ўмець смачна гатаваць ежу, асабліва не ў хатніх умовах. Ды так, каб не атруціліся. Бо можна так прыгатаваць, што нельга ў рот узяць, і тады ўвесь атрад застанецца галодным.
Таму паход карысны не толькі тым, што можна адпачыць, але і многаму можна навучыцца.
|
|
|