Наш край
Сайт пра наваколлi Вiцебска
Смотрите в наших фотогалереях! Смотрите в наших фотогалереях! Смотрите в наших фотогалереях!
на главную | карта сайта
гостевая | контакты

КРАЯЗНАЎСТВА
Славутыя мясцiны
Славутыя людзі
Лужасна
Рознае (нарысы)
Клуб "Дзвiна"
Ваеннае краязнаўства 

ТУРЫЗМ
Маршруты
Вандроўкi
Рэкамендацыi
Уражаннi

ЭКАЛОГIЯ
Ахова прыроды
Артыкулы
Методыкi
Календар
Факты батанiцы
Кветкi

ФОТАГАЛЕРЭЯ
Гiст.-культ. славутасцi
Эка славутасцi
Краявiды
Турызм
Кветкi




 

Паходы нядзельнага адпачынку ў наваколлях Вiцебска.

Вандроўкi

Паходы нядзельнага адпачынку ў наваколлях Вiцебска.

   Кожнаму чалавеку для нармальнага жыцця патрабуецца нармальны адпачынак. Але часта адбываецца так, што добры адпачынак немагчымы па шэрагу прычын: адсутнасць часу, грашовых сродкаў, жадання ад'яжджаць далека ад дому на доўгi тэрмiн i iншыя. Нядзельныя паходы па наваколлях горада не залежаць нi ад воднага з гэтых фактараў. Больш таго, яны ўзбагацяць вас i далучаць да нашай гiсторыi, дапамогуць атаясамiць самiх сабе як частку свайго края. Iншыя, праўда, могуць супярэчыць, што нашы наваколлi небагатыя на славутасцi, якiя б былi сусветна вядомы. Так, сусветных цудаў у нас няма. Але i з тых адзiнак, што захавалiся, нам есць чым ганарыцца. На iх i трэба выхоўваць нашу самасвядомасць.
   Турыстычна-экалагiчна-краязнаўчы клуб "Дзвiна" прапануе вашай увазе некаторыя з распрацаваных маршрутаў. Яны прывабныя тым, што разлiчаны на адзiны светлавы дзень, багатыя на славутасцi i прыгожыя мясцiны, не патрабуюць спецыяльнай турыстычнай падрыхтоўкi i экiпiроўкi, значных матэрыяльных тратаў i фiзiчнай загартоўкi.
   Схадзiўшы ў паходы па нашых маршрутах, вы атрымаеце нешта большае, чым проста добры настрой ад прыемна праведзенага дня. Прайшоўшы па iх, вы зробiце падарожжа не толькi ў прасторы, але i ў часе. Вы пракрочыце за некалькi кiламетраў сотнi i нават тысячы гадоў! Вы ўбачыце тую самую нашу гiсторыю, пра якую толькi самую маласць чыталi ў кнiгах. Вы не толькi ўбачыце, але i зможаце дакрануцца да той гiсторыi, пра якую нават i не ведалi. Большасць маршрутаў распрацавана для пешых падарожжаў, але ж есць такiя месцы, якiя знаходзяцца на значным удаленнi ад горада, а цiкавых абiектаў там навокал шмат. У такiя месцы лепей налажваць аўтобусныя экскурсii. Яны скарачаюць час на наведваннi i паляпшаюць мабiльнасць групы.
   Вандруйце на роднаму краю! Няма рознiцы як, але вандруйце, i вы забачыце, як прыгожа наша зямля i як яна вартая, каб мы яе кахалi.

   Тут змешчаны не ўсе маршруты i калi вы зацiкавiлiся якiмi небудзь з iх, цi жадаеце распрацаваць свой з выкарыстаннем дадатковых матэрыялау - звяртайцеся у турыстячна-экалагiчна-краязнаучы клуб "Дзвiна" Лужаснянскай гiмназii. Даведку можна атрымаць па тэлефоне:

295-301
   Без сувязi з намi вы таксама можаце распрацаваць свой асабiсты маршрут. У гэтым вам дапаможа спiс лiтаратуры, якi мы прадстауляем вашай увазе.

Маршруты паходаў распрацаваныя ТЭКК "Дзвiна" у наваколлях Вiцебска.
Маршруты распрацаваныя, але не надрукаваныя.
Прапануемы спiс лiтаратуры для падрыхтоўкi ў турысцка-краязнаўчыя паходы i экспедыцыi.                                                                                                                                                                        


назадуверхда хаты