Наш край
Сайт пра наваколлi Вiцебска
Смотрите в наших фотогалереях! Смотрите в наших фотогалереях! Смотрите в наших фотогалереях!
на главную | карта сайта
гостевая | контакты

КРАЯЗНАЎСТВА
Славутыя мясцiны
Славутыя людзі
Лужасна
Рознае (нарысы)
Клуб "Дзвiна"
Ваеннае краязнаўства 

ТУРЫЗМ
Маршруты
Вандроўкi
Рэкамендацыi
Уражаннi

ЭКАЛОГIЯ
Ахова прыроды
Артыкулы
Методыкi
Календар
Факты батанiцы
Кветкi

ФОТАГАЛЕРЭЯ
Гiст.-культ. славутасцi
Эка славутасцi
Краявiды
Турызм
Кветкi




 
Турысцка-экалагiчна-краязнаучы клуб "Дзвiна" Лужаснянской гiмназii.

Каротка пра некаторыя дасягненні і чым можам Вас зацікавіць.

Турысцка-экалагiчна-краязнаучы клуб ''Дзвiна'' Лужаснянской гiмназii.    Краязнаўства. У рамках рэспублiканскай экспедыцыi "Наш край" удзельнiчалi ў конкурсах "Лепшае асвятленне краязнаўчай працы ў мясцовым друку", "Летапiсанне роднай вескi", "Распрацоўка лепшага турыстычна-краязнаўчага пахода" i iншых. У апошнiм конкурсе наша праца заняла першае месца ў краiне. Такiя паходы мы лiчым прярытэтным накiрункам нашай дзейнасцi i ў ей дамаглiся пэўных вынiкаў.
    Экалогія. У часы паходаў сябрамi клуба былi зроблены шматлікія адкрыцці. Знойдзена адна з самых вялiкiх хвояў у нашай краiне каля вескi Сушчова Вiцебскага раена. Выяўлены месцы росту вельмi рэдкiх раслiн, занесеных у Чырвоную кнiгу Рэспублiкi Беларусь: шпажнiка царапiцатага (Gladiolus umbricatus) i рагулькау высокiх (Delphinium elatum). Падрабязней ТЭКК "Дзвiна". Што зроблена і чым займаемся
    Помнікі гісторыі і культуры. Апiсаны невядомыя раней i не зарэгiстраваныя ў "Зборы помнiкаў гiсторыi i культуры Вiцебскай вобласцi" аб'екты: невядомыя раней курганы, гарадзiшча, каменныя крыжы, будынкi вадзяных млыноў, будынак паштовай станцыi i iншыя помнiкi гiсторыi i культуры. Рыхтуюцца дакументы для падачы ў абласны камiтэт па ахове помнiкаў культуры, для надання iм статусаў помнiкаў гiсторыi i культуры.
    Турызм.У час паходаў вядзецца не толькi падрабязнае апiсанне маршрута, але i фатаграфаванне помнiкау гiсторыi, культуры, архiтэктуры, археалогii, помнiкау прыроды i проста цiкавых, прыгожых месцау. Падрыхтаваны 20 маршрутаў у наваколлях Віцебска і некалькі па краіне і блізкім замежжы.
    Друк і выдавецкая дзейнасць. Як правіла, yсе паходы, цiкавыя знаходкi i планы на будучыню асвятляюцца ў мясцовым друку з мэтай папулярызацыi ведаў пра свой край сярод насельнiцтва. У гарадской газете "Вiцьбiчы", абласной "Народнае слова", "Віцебскі рабочы" i раеннай "Жыцце Прыдзвiння" час ад часу друкуюцца такія матэрыялы. Надрукавана больш за 30 артыкулау. Але газета не дае магчымасцi друкаваць увесь матэрыял з гiстарычнымi даведкамi i распавяданнямi, апiсаннямi цiкавых прыродных i культурных аб'ектау, магчымых варыянтаў радыяльных выхадаў. Пэўная iх частка змешчана на гэтым сайце.
    Падрыхтавана кніга "Турысцка-краязнаўчыя маршруты ў наваколлях Віцебска" (экалогічныя, гістарычныя, фальклорныя і ншыя). Гэта зборнiк маршрутаў для больш зацiкаўленых людзей, краязнауцаў, аматараў прыроды, турыстаў любой катэгорыi падрыхтаванасцi. Але на яго выданне сродкаў няма. Пры папярэдняй дамоўленасці можам даслаць 1 экзэмпляр.
    Зроблена перасоўная выстава "Наш край. Турысцка-краязнаўчыя маршруты ў наваколлях Віцебска". 6 планшэтаў з інфармацыя пра паходы, картамі, фотаздымкамі, пакрыты аргшклом. Вышыня выставы 2,1 м. Даўжыня - 4 м. Выстаўляецца "гармонікам". Легкая.
    Есць буклет выдадзены накладам ў 1000 паасобнікаў пра маршрут нядзельнага адпачынку да возера Лосвіда. Раздаем задарма. Пакуль есць.
    Массмедыа. Распрацаваны CD "Наваколлі Віцебска". Ен мае тую ж структуру, што і сайт. Мае каля 40 мегабайтаў фотаздымкаў і інфармацыі з матэрыяламі пра Віцебшчыну. Складанасці выклікае пытанні ягонага выдання і распаўсюджання. Калі Вы зацікавіліся, запрашаем да супрацоўніцтва.
    Есць выдакасеты з матэрыяламі адснятымі ў часы паходаў: мясцовыя славутасці, цікавыя і проста прыгожыя мясціны.
    Маецца больш за 800 каляровых фотаздымкаў: кветкі нашага краю, краявіды, славутыя мясціны, цікавасці, турысцкія і іншыя. Якасць добрая. Можаце замаўляць.

Кiраўнiк турыстычна-краязнаўчага клуба "Дзвiна" Пiвавар Мiкалай

    Больш інфармацыі пра клуб:

ТЭКК "Дзвiна". Што зроблена і чым займаемся
Плануемыя мерапрыемствы клуба "Дзвiна"                                                                                                                                                                        


назадуверхда хаты