Маршруты
Цi трэба казаць пра тое, што кожнаму чалавеку для паўнацэннага жыцця патрабуецца добры адпачынак. Але часта адбываецца так, што добры адпачынак немагчымы па шэрагу прычын: адсутнасць часу, грашовых сродкау, жадання ад'яжджаць далека ад дому на доўгi тэрмiн i iншыя. Нядзельныя паходы па наваколлях горада не залежаць нi ад воднага з гэтых фактараў. Больш таго, яны ўзбагацяць вас i далучаць да нашай гiсторыi, дапамогуць атаясамiць самiх сабе як частку свайго края. Iншыя, праўда, могуць супярэчыць, што нашы наваколлi небагатыя на славутасцi, якiя б былi сусветна вядомы. Так, сусветных цудаў у нас няма. Але i з тых адзiнак, што захавалiся, нам есць чым ганарыцца. На iх i трэба выхоўваць нашу самасвядомасць.
  Прапануем вашай увазе некаторыя з распрацаваных маршрутаў. Яны прывабныя тым, што разлiчаны на адзiны святлавы дзень, багатыя на славутасцi i прыгожыя мясцiны, не патрабуюць спецыяльнай турыстычнай падрыхтоукi i экiпiроўкi, значных матэрыяльных тратаў i фiзiчнай загартоўкi.
Схадзiўшы ў паходы па нашых маршрутах, вы атрымаеце нешта большае, чым проста добры настрой ад прыемна праведзенага дня. Прайшоўшы па iх, вы зробiце падарожжа не толькi ў прасторы, але i ў часе. Вы пракрочыце за некалькi кiламетраў сотнi i нават тысячы гадоў! Вы ўбачыце тую самую нашу гiсторыю, пра якую толькi самую малечу чыталi ў кнiгах. Вы не толькi ўбачыце, але i зможаце дакрануцца да той гiсторыi, пра якую нават i не ведалi.
Экскурсіі
Большасць маршрутаў распрацавана для пешых падарожжаў, але ж есць такiя месцы, якiя знаходзяцца на значным удаленнi ад горада, а цiкавых аб'ектаў там навокал шмат. У такiя месцы лепей налажваць аўтобусныя экскурсii. Яны скарачаюць час на наведваннi i паляпшаюць мабiльнасць групы. Некалькі такiх экскурсiй да месцаў, якія адыгралі i адыгрываюць вельмi значную ролю ў гiсторыi краiны, мы i таксама прапаноўваем.
Распрацаваныя маршруты:
|