Мядзянка
Артыкулы
Мядзянка
Мядзянка - змяя, якая сустракаецца па Беларусі вельмі рэдка і занесена ў Чырвоную кнігу РБ. Але водзіца яна і ў наваколлях Віцебска. Тут змешчаны артыкул з часоаіса "Родная прырода" пра гэтую цікавую істоту.
Большасць людзей вельмi насцярожана ставяцца да змей. 1 яны маюць рацыю. Многiя з гэтых паўзуноў з'яўляюцца ядавiтымi, iх укусы могуць прычынiць чалавеку не толькi боль, а нават у некаторых выпадках i смерць.
 На Беларусi пашыраны толькi адзiн небяспечны вiд - гадзюка звычайная. У той жа час падобныя да яе вуж звычайны, вераценнiца ломкая, мядзянка шкоды людзям i млекакормячым жывёлам прынесцi не могуць. На жаль, не ўсе дасведчаны пра гэта i пры сустрэчы з iмi iмкнуцца знiшчыць бяскрыўдных iстот.
У маёй аддаленай лясной вёсцы асаблiва дрэннай рэпутацыяй карысталiся вераценнiца ломкая (слiвень) i мядзянка. Сярод дарослых жыхароў i падлеткаў iснавала думка, што ўкусы гэтых змей з'яўляюцца для чалавека смяротнымi. 1 хаця, у адрозненне ад гадзюкi звычай-най, нi аднаго падобнага выпадку не зафiксавана, пры сустрэчы з iмi лю-дзi ўзбройвалiся кiямi i забiвалi iх. Мушу прызнацца, што да гэтай жорсткай справы прычынiўся ў дзя-цiнстве i я. Значыць, несвядома са-дзейнiчаў скарачэнню колькасцi нi ў чым не вiнаватых iстот, у прыватнасцi мядзянкi, якая цяпер занесена ў Чырвоную кнiгу Рэспублiкi Беларусь.
Гэты паўзун сямейства вужовых характарызуецца вельмi гладкiмi лускамi цела, таму яго iншы раз называюць гладкiм вужом. Для дасведчаных людзей ён даволi прывабны на выгляд. У адрозненне ад гадзюкi зрэнка ў яго круглая. Радужная абалонка вачэй залацiста-медная. Афарбоўка верхняй часткi цела пераважна бруднашэрага, карычневага, шэра-бурага i медна-чырвонага колеру. Уздоўж спiны два - чатыры рады дробных плямак, якiя могуць злiвацца ў суцэльныя палоскi. У адных асобiн плямы выразныя, у iншых - ледзь праглядваюцца. На шыi дзве кароткiя
бурыя палоскi або плямы, якiя злучаюцца на патылiцы. Ад ноздраў праз вочы да куткоў рота цягнецца вузкая цёмная палоска. Нiжнi бок цела аранжава-бурага адцення з раскiданымi крапiнкамi. Як бачым, у афарбоўцы паўзуна пераважаюць колеры, якiя адлюстраваны ў яго назве.
Даўжыня мядзянкi можа дасягаць 75 сантыметраў, маса - 150 грамаў. Яна насяляе амаль усю Еўропу. Сустракаецца ў Заходняй Сiбiры i Казахстане, у паўночнай частцы Малой Азii, на Каўказе, у паўночным iране. i хаця тэрыторыя нашай краiны поўнасцю ўваходзiць у межы яе арэала, сустрэць гэтую змяю даводзiлася нямногiм. За апошнiя пяць - дзесяць гадоў мя-дзянка адзначана толькi ў Аршан-скiм, Дубровенскiм, Валожынскiм, Пухавiцкiм, Лагойскiм, Ганцавiцкiм, Слаўгарадскiм, Баранавiцкiм, Лельчыцкiм, Жыткавiцкiм раёнах.
Паўзун належыць да лясных рэптылiй, якiя любяць прагрэтыя ўзлескi, паляны, рэдкалессе, высечкi. Як цеплалюбiвы вiд, выбiрае сухiя месцы. Асноўным кормамдля мядзянак з'яўляюцца яшчаркi, вераценнiцы. Не прамiнуць яны падсiлкавацца таксама дробнымi вужамi i нават асобiнамi ўласнага вiду. iншы раз паядаюць мышападобных грызуноў, дробных птушанят, амфiбiй i вельмi рэдка - насякомых.
Палюе мядзянка звычайна з засады або марудна перапаўзаючы па сваiм участку ў пошуках ежы. Убачыўшы яшчарку, яна асцярожна наблiжаецца да ахвяры, потым рэзка кiдаецца, хапае скiвiцамi i iмгненна абвiваецца вакол яе цела. Слiна гэтай змяi ўсё ж мае ядавiтыя ўласцiвасцi, што дапамагае ёй паспяхова спраўляцца са здабычай.
Мядзянка - жвавая i агрэсiўная iстота. Пры небяспецы яна скручваецца ў тугi шчыльны камяк, куды хавае сваю галаву. Калi ж да яе датыкаюцца, змяя з сыканнем i адкрытай
пашчай выкiдвае ў бок ворага сваю пярэднюю частку. Але ў большасцi выпадкаў яна iмкнецца хутчэй схавацца. Злоўленая мядзянка нярэдка злосна кусаецца i можа пракусiць скуру чалавека да крывi. Але нiякiх асаблiвых непрыемных вынiкаў не прычыняе.
Сама ж мядзянка становiцца ах-вярай драпежных птушак, тхароў i барсукоў. Хаваецца яна ад сваiх ворагаў у кiнутых норах дробных жывёл, пустэчах пад пнямi i ўнутры iх, пад камянямi. Тут жа i зiмуе. У адрозненне ад гадзюкi i вужа яна не робiць сезонных мiграцый. Халод-ную пару года мядзянка праводзiць у адзiноце i заўсёды ў межах аднос-на невялiкай тэрыторыi, асвоенай у летнi перыяд.
Мядзянкi выпаўзаюць са сваiх сховiшчаў у красавiку. Прыкладна ў гэты час адбываецца спароўванне.
Адзначаны выпадкi такога працэ-су i восенню. Прычым семя самцоў захоўваецца ў спецыяльных прыём-нiках да вясны, калi адбываецца ап-ладненне яйцаклетак. Для нешмат-лiкага вiду гэтая бiялагiчная асаблi-васць вельмi карысная, бо самец можа i загiнуць зiмой,
Характэрна для мядзянкi яйцажы-вараджэнне. У канцы лета або па-чатку восенi нараджаецца ад 2 да 15 дзiцянят, якiя адразу паказваюць свае драпежнiцкiя схiльнасцi ў паля-ваннi на малявак яшчарак.
Нягледзячы на сваю агрэсiўнасць, мядзянкi добра прыжываюцца ў тэрарыумах. Ужо праз тыдзень-паў-тара яны пачынаюць браць корм. i ўсё ж i на тэрыторыi Беларусi, i ў iн-шых краях яны трапляюцца вельмi рэдка. Якадзначалася, гэтазвязана з вынiшчэннем iх людзьмi як ядавi-тых змей, а таксама з-за пера-ўтварэння месцаў пражывання.
Мiкола АЎСiЕВIЧ.
Родная прырода 2001/05/
|