ТЭКК "Дзвiна". Што зроблена і чым займаемся.
Турысцка-экалагiчна-краязнаўчы клуб "Дзвiна" Лужаснянской гiмназii.
ТЭКК "Дзвiна". Што зроблена і чым займаемся.
Турысцка-экалагiчна-краязнаўчы клуб "Дзвiна" Лужаснянской гiмназii iснуе ўжо некалькi год. Сярод накiрункаў дзейнасцi выдзяляем асобныя:
* распрацоўка турыстычных, турыстычна-краязнаўчых, турыстычна-экалагiчных паходаў;
* экалогiя Вiцебскага раена i наваколляў;
* краязнаўства
Лужасна
Вiцебскi раен i наваколлi Вiцебска
трагiчныя старонкi нашай мiнульшчыны;
* складанне iнфармацыйнай базы па вышэйпададзеных тэмах (фотаадбiiткi, збор iнфармацыi ад сведкаў (тагочасоуцаў), артыкулаў мясцовага друку, матэрыялау ўстаноў i арганiзацый За гэты час праводзiлася вялiкая праца па збiранню фактычнага матэрыялу, вывучэнню краязнаўчай лiтаратуры, архiуных матэрыялаў, апытаннi мясцовых жыхароў i г.д.
Удзельнiчалi ў конкурсах "Лепшае асвятленне краязнаўчай працы ў мясцовым друку", "Летапiсанне роднай вескi", "Распрацоўка лепшага турыстычна-краязнаучага пахода", "Трагiчныя старонкi мунушчыны" i iншых.
У паходах здабыта каштоўная iнфармацыя па краязнаўству, а больш дакладна па помнiках гiсторыi i культуры, трагiчных старонках мiнуўшчыны i папулярызацыi iх у мясцовым друку.
Пошук i рэгiстрацыя помнiкаў гiсторыi i культуры.
* Адшуканы i апiсаны невядомыя раней i не зарэгiстраваныя у "Зборы помнiкаў гiсторыi i культуры Вiцебскай вобласцi" аб'екты:
- Курган і каменныя крыжы каля в. Сушчова
- Курган каля в. Мазалава (на усходняй ускраіне вескі, каля лясной дарогі, што вядзе да в. Сакольнікі, у пяшчанага кар'ера)
- Рэшткі вадзянога млына Шакялі (непадалек ад в. Сакольнікі Мазалаўскага с\с)
- Каменныя крыжы на могілках "Слабодка" у п. Лужасна
- Каменныя крыжы на могілках "Кахоўка" у в. Сакольнікі Мазалаўскага с\с
- Сядзіба былога маентка і рэшткі гаспадарчых забудоў у в. Лукі (Віцебскі раен) на беразе ракі Дзвіна
- Будынак былой царквы Уздзвіжання Крыжа ў п. Лужасна
- Адміністрацыйны будынак Лужаснянскай земляробчай царквы
- Маентак "Мілае" які належаў і. Манькоўскаму (кан. ХVііі - пач. ХіХ стст.) у в. Мазалава Вицебскага раена
- Будынак паштовай станцыі каля в. Завольша (Лезненскага раена)
- Веска Падваліца Мазалаўскі с\с (не існуе) - былы маентак віцебскага краязнаўцы Стукаліча У.К.
- Веска Сасноўка Ноўкінскага с\с. а) Сядзібны дом; б) будынкі санаторыя
- Рэшткі вадзянога млына ў в. Мазалава
- Помнік Сталіну ў рэчцы Лужаснянка каля п. Лужасна
- Рэшткі сядзібы ў в. Чырвоны Двор Мазалаўскага с\с
Верагодныя
- Рызаўскія могілкі на беразе Лужаснянкі каля в. Калінава
- каменныя крыжы ў лесе каля в.Каралева
- Каменныя крыжы і камні з дзіркамі каля в. Суднікі
- рэшткі былога вадзянога млына ў лесе "Ташнік"
- скапленне валуноў каля в. Берашова Сенненскага раена
- Гададзішча ў в. Сасноўцы Віцебскага раена, каля возера Гараднянскае
* Рыхтуюцца дакументы для падачы ў абласны камiтэт па ахове помнiкаў культуры, для надання будынкам статуса помнiкаў гісторыі і культуры.
адмiнiстрацыйны будынак Лужаснянскай земляробчай школы (канец XIXст., стыль мадэрн);
будынак былой царквы Уздвiжання Крыжа (пачатак XIX ст., класiцызм) у в. Лужасна;
Краязнаўчая праца ў мясцовым друку.
Атрыманыя матэрыяла (паходы, цiкавыя знаходкi i планы на будучыню) апрацоўваюцца i публiкуюцца ў мясцовым друку. У гарадской газете "Вiцьбiчы", абласных "Народнае слова" i "Вiцебскi рабочы", раеннай "Жыцце Прыдзвiння" больш за два гады вядзецца рубрыка, прысвечаная турыстычна-краязнаўчым маршрутам у ваколiцах Вiцебска у якой публiкуюцца так сама iншыя краязнаўчыя матэрыялы. Надрукавана больш за 20 артыкулау. Але газета не дае магчымасцi друкаваць увесь матэрыял з гiстарычнымi даведкамi i распавяданнямi, апiсаннямi цiкавых прыродных i культурных аб'ектаў, магчымых варыянтаў радыяльных выхадаў. З гэтай нагоды, поўныя матэрыялы рэдактуюцца i рыхтуюцца да выдання ў выглядзе асабнага зборнiка маршрутаў для больш зацiкаўленых людзей, краязнауцау, аматараў прыроды, турыстаў любой катэгорыi падрыхтаванасцi.
Падрыхтоўка навуковых артыкулаў i метадычных матэрыялаў
* Трагiчныя старонкi гiсторыi /Замкi Iвана IV Жахлiвага на тэрыторыi сучаснай Вiцебскай вобласцi, Спiс знiкнуушых весак i населенных месцау Мазалаускага с\с)
* Гiсторыя населеннага пункта /Лужасна, Вiцебскi раен, Наваколлi Вiцебска/
* Спiс лiтаратуры па краязнаўству для настаўнiкаў Вiцебска i наваколляў
* Спiс выдатных мясцiн у наваколлях Вiцебска
* Выданы буклет накладам 1000 паасобнікаў.
Распрацаваны сайт у Iнтэрнэце.
Складаецца база даных па краязнаўству.
Падрыхтавана перасоўная выстава "Турысцка-экалагічныя маршруты ў наваколлях Віцебска".
* У час паходау вядзецца не толькi падрабязнае апiсанне маршрута, але i фатаграфаванне помнiкау гiсторыi, культуры, архiтэктуры, археалогii, помнiкаў прыроды i проста цiкавых, прыгожых месцаў.
* артыкулы i матэрыялы мясцовага i рэспублiканскага друку.
* складаецца фотагалерэя мясцовага жыцця, помнiкаў прыроды i культуры. Маецца больш за 700 каляровых фотаздымкаў. Калекцыя пераводзiцца ў лiчбавую форму, па матэрыялах рыхтуецца CD-дыск, матэрыялы ў Iнтэрнэце.
У галiне экалогii так сама можна вызначыць даволi некаторыя дасягненнi. У паходах была праведзена вывучэнне экалагiчнага становiшча некаторых месцаў наваколляў Вiцебска. Сярод разнастайнай iнфармармацыi можна адзначыць некалькi раней невызначаных месцаў вырастання раслiн, якiя занесены ў Чырвоную кнiгу РБ i аб'ектаў, якiя маглi б прэтэндаваць на назву помнiкаў прыроды. Сярод такiх можна было б адзначыць:
- Цэнныя насаджэнні хваевых дрэў на беразе Дзвіны каля в.Калінава /Мазалаўскі с\с Віцебскага раена/
- Каштоўнае насаджэнне хвояў i елак уздоўж Дзвiны. Месца знаходзiцца на правым беразе ракi ў 16 км. ад Вiцебска (насупраць в. Падбярэззе), у 400 м. ад а\л "Чайка".
Ад стадыена а\л "Чайка" уздоуж берага, растуць каля 20 хвояу i 20 елак. Длiна акружнасцi ад 2,50 см, да 2,05 см. Пачынаюцца ў 350 метрах ад стадыена i растуць на працягу 400 метраў да бярозавага гая, што каля а\л "Арленак". Дрэвы вырастаюць i ў самага края берага i ў 50 м. ад яго. (Бераг абрывiсты, высата 10 - 15 метраў, да вады 20-30 метраў).
Хвоi:
1. l=2,50. => R= 0,80 см.
2. l=2,30. => R= 0,73 см. - у самай сцежцы
3. l=2,30. => R= 0,73 см.
4. l=2,30. => R= 0,73 см. - на вышынi 3,5 м. раздвойваецца.
5. l=2,25. => R= 0,71 см.
6. l=2,22. => R= 0,70 см.
7. l=2,20. => R= 0,70 см.
8. l=2,10. => R= 0,80 см. - у леснiцы, што вядзе да вады.
9. l=2,10. => R= 0,80 см.
10. l=2,10. => R= 0,80 см.
Елкi - ад l=2,25. => R= 0,71 см.i меней.
- За ручаінай а\л "Арленак" таксама растуць падобныя дрэвы. Большасць елкi. Каля 40-50. Радыўс " 60 - 75 см.
- Вялiкая хвоя расце на тэрыторыi аздараўленчага лагера "Зорька". Длiна акружнасцi - 2,40 метра. На вышынi прыкладна 4 метра, яна разтройваецца. Радыус - 77 см.
- в. Сушчова Мазалаўскага с\с Віцебскага раена
Радыўс хвоі 142 см.
- в. Цяцеркі
каштоўнае насаджэнне хвоі (R=0,7 -1 м) на беразе Дзвіны, на мясцовых могілках
- А\летнік "Бярозка" каля в. Калінава
Хвоя якая зраслася з бярозай
- П. Лужасна
Дуб, які зросся з ясенем. Каля стадыена тэхнікума і дарогі, што вядзе да гімназіі
- в. Сакольнікі
2 дуба ўзростам 150-200 гадоў. Уздоўж лясной дарогі ад в. Сакольнікі да в. Мазалава, каля р. Лужаснянцы.
- 4 вялiкiя серабрыстыя таполi на беразе Дзвiны памiж купальняй а\л "Бярозка" i стадыенам а\л "Чайка" растуць
1-я. l = 4,15. => R= 1,32 см.
2-я. l = 4,00. => R= 1,27 см.
3-я. l = 3,45. => R= 1,09 см.
4-я. l = 2,63. => R= 0,83 см.
- в. Пруднікі (цэнтар с\с), Гараноцкага раена, (каля турбазы "Лосвіда")
вялікая хвоя і R= 0,85 м.
- в. Малае Лосвіда Пруднікаўскага с\с Гарадоцкага раена
вялікія серабрыстыя таполi на беразе возера Лосвіда. Радыўс больш за 1 метр.
- в. Сасноўка Ноўкінскі с\с
дуб-волат (радыус 0,85 м). Нездалек знаходзіцца яшчэ адзін, большы па памерах.
Валуны
- Камень Любві каля вескі Доўжа /Мазалаўскі сельскавет Віцебскага раена/. 400 метраў на паўдневы-усход ад акраіны вескі, нездалек ад падстанцыі, на правым беразе ракі Храпаўлянцы ў 10 метрах ад урэза вады на адрэзку паміж азерамі Сярэднім і Малым. Шырыня: 250см; Дліна 160см , Вышыня 320см.
- П. Лужасна
Каля дома N 8,
Каля дома N 9,
На беразе ракі Дзвіна
- В. Мазалава
На паўднева-усходняй ускраіне вескі, на левым беразе ракі Лужаснянка
- В. Герасімава
Непадалек ад лодачнай станцыі
- Ч. станцыя Залучча
У 100 метрах ад перакрыжавання шашы Віцебск-Гарадок і дарогі на в. Марыямпаль
каля в. Лукі Віцебскага раена ў балоце і
іншыя аб'екты
- п. Руба Віцебскага раена
даламітавы парог на рацэ Дзвіна. Адзінае месца вырастання вадзянога імха Цынклідотуса Дунайскага (Cinclidotus Danubicus).
- в. Лукі (В.Лятчанскі с\с)
анамальная зона, дзе губляюцца ў часе
- в. Марыямпаль Пруднікаўскага с\с Гарадоцкага раена
Напалеонаўская дарога унікальны озерны аб'ект - отмель, месца вырастання рэдкіх раслін (цыкута) і пражывання жывел і птушак
- Чыгуначная станцыя Лужасна Віцебскага раена
месца, дзе зарэгістравана мінімальная тэмпература на Беларусі (-44і С у 1940 годзе)
Новыя месцы пражывання i гнездавання жывел i птушак, занесеных у Чырвоную кнiгу РБ: бабра еурапейскага, зiмародка звычайнага
Праведзены экспедыцыi i сабраны матэрыял па р. Лужаснянка.
Такiм чынам асобным напрамкам дзейнасцi можна вызначыць выяуленне i рэгiстрацыю помнiкау прыроды.
Турысцка-экалагiчныя паходы, экспедэцыi, экскурсii /мэты: вызначэнне сiтуацыi, пошук п.п., збор звестак, картаграфаванне i фатаграфаванне, адпачынак i iншыя/
Папулярызацыя i прапаганда экалагiчных ведау сярод насельнiцтва. Гэта праводзiцца праз мясцовы друк, выстауленне матэрыялау у Iнтэрнэце, распрацоуку i падрыхтоуку CD-дыска "Экалогiя наваколляу Вiцебска", эка-паходы i экскурсii.
Падрыхтоука навуковых артыкулау i метадычных матэрыялау
"Турыстска-экалагiчныя паходы у наваколлях Вiцебска", "Методыка выяулення i рэгiстрацыi помнiкау прыроды у краязнаучай працы", "Лужаснянка"
Стварэнне iнфармацыйнай базы.
фотаадбiiткi,
збор iнфармацыi ад сведкау,
артыкулау мясцовага друку,
матэрыялау устаноу i арганiзацый (ВДУ, абласная, гарадская, раенныя iнспекцыi
па экалогii, лясгас, лесауладкавальная экспедэцыя, абласны цэнр па пазашкольнай
працы з падлеткамi, праблемная навукова-вынаходнiцкая лабараторыя)
Стварэнне эка-бiблiятэкi /даведачная лiтаратура, перыядычны друк, прыклады навуковых прац па экалогii
Падрыхтоука выставы "Помнiкi прыроды, ахоуваемыя тэрыторыi наваколляу Вiцебска i экатурызм"
Супрацоунiцтва з беларускiмi i еурапейскiмi экаарганiзацыямi
Чорная экалогiя
Нашы рэкi /Лужаснянка, Храпаулянка, Аусянка, Лучоса, Дзвiна/
Гэты напрамак з'яуляецца адным з прыярытэтных. Гэта i мэта i сродак выхаваучай працы.
Мэты:
аздарауленне дзецей
знаемства з гiсторыяй, геаграфiяй, геалогiяй, экалогiяй края,
эстэтычнае задавальненне ад зносiн з прыродай,
загартоуваюць свой арганiзм
папулярызаваць веды аб родным краi праз турызм рознымi шляхамi, у тым лiку праз публiцыстычную дзейнасць у мясцовым друку;
На аснове атрыманых звестак былi распрацаваны некалькi дзесяткау турыстычна-краязнаучых маршрутау па наваколлях Вiцебска, Гарадоцкiм, Аршанскiм, Шумiлiнскiм, Полацкiм, Талачынскiм, Сенненскiм i Рассонскiм раенах. Усе яны пракладзены з улiкам тых гiсторыка-культурных аб'ектау, якiя сустракаюцца на шляху. Прымалiся пад увагу i проста прыгожыя мясцiны, такiя фактары, як блiзасць да вады i шляхоу зносiн (галоуным чынам да чыгунак, таму, што гэта найбольш танны i зручны для турызму вiд транспарта).
Такiя маршруты у наваколлях гарадоу маюць вялiкую пазнавальную i выхаваучую ролю. У час падрыхтоукi i правядзення пахода навучэнцы больш трывала знаемяцца з гiсторыяй, геаграфiяй, геалогiяй, экалогiяй края, атрымлiваюць эстэтычнае задавальненне ад зносiн з прыродай, загартоуваюць свой арганiзм.
У гэтай галiне дзенасцi дасягнуты наступныя вынiкi:
Падрыхтаваны турыстычна-краязнаучыя маршруты нядзельнага адпачынку у наваколлях Вiцебска. Гэтыя маршруты звычайна разлiчаны на адзiн дзень, што робiць iх прывабнымi для вялiкай колькасцi насельнiцтва, якiя не патрабуюць спецыяльнай падрыхтоукi, турыстычнага абсталявання i вялiкiх грашовых затратау. Дэталева распрацаваны 17 маршрутау
Складзены спiс маршутау для аматарау i спецыялiстау
Складзены спiс славутасцяу наваколляу Вiцебска. Ен утрымлiвае звесткi пра цiкавыя месцы наваколляу. Карыстаючыся гэтым спiсам можна ладзiць паходы па сваiм жаданнi. Асаблiвая карысць ад такой працы у тым, што у працы змешчаны матэрыялы пра тыя аб'екты, што раней не згадвалiся, але маюць надзвычайна важную ролю у гiсторыi i культуры Беларусi.
Складзены спiс лiтаратуры "У дапамогу турысту - краязнауцу", якi утрымлiвау бы звесткi пра культурныя, гiстарычныя i прыродныя славутасцi, выдатныя мясцiны Вiцебшчыны. Такi спiс дапаможа групам, якiя распрацоуваюць свае асабiстыя маршруты;
Выпрацована i тэстуецца методыка падрыхтоукi турыстычна-краязнаучых маршрутау.
* У рэспублiканскiм конкурсе "Распрацоука лепшага турыстычна-краязнаучага пахода" у рамках конкурса "Наш край" наша праца заняла першае месца у краiне. Так сама бралi удзел у навукова-практычнай канферэнцыi "90 гадоу Вiцебскай вучэбнай археалагiчнай камiсii". У зборнiку выйшау асобны артыкул. 6-7.06.2001 удзел у рэспубл?канскай канферэнцы? "150 годоў А.П. Сапунову". Падрыхтаваны да выдання некалькi прац:
"Методыка распрацоукi турыстска-краязнаучага пахода",
"Спiс цiкавых i выдатных мясцiн у наваколлях Вiцебска",
"Турысцка-экалагiчныя паходы ў наваколлях Вiцебска" i iншыя.
Лiстапад 2000 - клуб занесены у рэспублiканскi рэгiстр экалагiчных арагнiзацый i аб'яднанняу Беларусi
Матэрыяльная база: памяшканне, турыстычнае абсталяванне, кампутар, прынтар, сканер. Збiраецца бiблiятэка краязнаучай лiтаратуры i матэрыялау па гiсторыi, культуры, прыродзе, эканомiцы Вiцебшчыны i Беларусi.
|