"Цеплы лес" ці адкуль у нас з'явіліся маскалі
Лужасна
"Цеплы лес" ці адкуль у нас з'явіліся маскалі
Стаiць на пауночнай ускраiне Вiцебска, на беразе Заходняй Дзвiны, веска Лужасна. Старажытнае гэта месца. Дзве с паловай тысячы гадоу таму да нашай эры, тут зрабiлi свае паселiшча балты, а потым i умацаванае гарадзiшча, каб баранiць сваю маемасць ад ворагау. На прыканцы першага тысячагодззя нашай эры, сюды прыйшлi славянскiя плямены крывiчоу. Яны асiмiлявалi продкау сучасных лiтоуцау i латышоу i з тых часоу павялiся на гэтай зямлi славяне, то есць мы.
Шмат таямнiц пакiнулi нам нашы продкi. Сярод тых таямнiц нашай гiсторыi, якiя разгадаць нам пад сiлу, - тапонiмы, т.е. назвы месцау.
А колькi ж па нашай зямлi такiх прыгожых назвау! Узяць хаця бы наша наваколле - Цеплы лес, Царкавiшча, Ciнiя углы i г.д. У кожнай назве - вялiкi сэнс i пэуная iнфармацыя для нашчадкау. I iнфармацыя найцiкавейшая, якая дапамагае вывучаць нам гiсторыю сваей краiны i света увогуле, тлумачыць аб асаблiвасцях клiмата, жывельнага i раслiннага свету наваколля i дапамагае выхоуваць нашу нацыянальную самасвядомасць, адчуваць сябе, як неадемлiмую частку гэтага края.
На прыкладзе аднаго з тапонiмау, паспрабуем прадэманстраваць, што усе вышэй сказанае прауда.
Сення расказ пойдзе пра адно з такiх цiкавых месцау - так званы Цеплы лес. Ен пакрывае некалькi узгоркау, адзiн з якiх два з паловай тысячагоддзя таму назад выкарыстоувауся старажытнымi жыхарамi гэтых месцау як гарадзiшча. Сучаснае паселiшча, веска Лужасна, знаходзiцца у цяперашнi час паудневей, блiжэй да ракi Заходняя Дзвiна. Сярод мясцовых жыхароу бытуе цiкавая легенда аб паходжаннi назвы леса - "цеплы". Але перад тым, каб тлумачыць гэтую назву, трэба зрабiць экскурс у гiсторыю нашай краiны i гiсторыю суседняй дзяржавы - Расii.
У часы сярэднявечча, а больш дакладна у сярэдзiне XVII стагоддзя, у Рускiм царстве была праведзена рэлiгiйная рэформа. Iдэйным натхняльнiкам яе быу патрыярх Нiкан i галоуным сэнсам яе было рэфармаванне праваслаунай царквы, якая адстала ад патрабаванняу рэальнага жыцця. Гэта вызначалася у зменах сур`езных - фiласофскiх, тэалагiчных, так i у пытаннях абрадау, побыта i iншага. Напрыклад быу зменены звычай хрысцiцца (ускладаць крыж). Пасля рэформы гэта трэба было рабiць не дзвума перстамi, а трыма. Слова "аллiлуйя" зараз трэба было вымауляць не два разы, а тры, рухацца вакол аналоя не па сонцу, а супрацiу яго. У тэкстах богаслужэбных кнiг былi зроблены замены адных слоу другiмi, у сутнасцi рауназначнымi: "певцы" сталi "песнопевцами", слова "вечное" было заменена на "бесконечное", "видевшие" - "узревшие" i г.д. Няма сэнсу углубляцца ва усi асаблiвасцi рэформы, цiкавячымся, можна параiць звярнуцца да падручнiкау гiсторыi.
Большасць насельнiцтва прыняла рэформу i пагадзiлася з тымi зменамi у жыццi i набажэнсве, якiя яна прынесла. Другая частка, трэба адзначыць, не вельмi значная, прыняла рэформу варожа i нi пад якiм выглядам не пагаджалася са зменамi. Так узнiкла стараабраднiцтва - складаны рух, як па складу удзельнiкау, так i па сваей сутнасцi. Прыхiльнiкамi поглядау стараабрадцау былi стральцы, частка белага i чорнага духавенства, баярства, просты люд. Агульным лозунгам iх было вяртанне да старыны, пратэст супрацiу усiх новаувядзенняу. Афiцыйная, рэфармаваная праваслауная царква пачала называць такiх людзей "раскольнiкамi", т.я. iх дзеяннi на iх погляд прывялi рускую праваслауную царкву да раскола. Ужывалiся i другiя назвы, сярод якiх "стараабрадцы", "стараверы" т.е. вернiкi, якiя прытрымлiвалiся старога, дарэформеннаго абрада у набажэнстве, старой "iсцiннай" веры. У сваю чаргу, стараверы называлi прыхiльнiкау рэфармаванай царквы "нiканiянамi" (па iменi патрыярха Нiкана, галоунага натхняльнiка змяненняу). Так, цi iнш, але афiцыйная царква пачынае ганеннi на стараверау. Царкоуны сабор 1666-1667 гг. абвясцiу праклен усiм працiунiкам рэформы, перадавау iх суду свецкай улады, якая павiнна была у сваей дзейнасцi абапiрацца на артыкул Улажэння 1649 года, прадугледжваушы спаленне на кастры кожнага, "хто ускладзе хулу на госпада бога".
I у розных кутках Русi запалалi вогнiшчы "расiйскай iнквiзiцыi". На адным з такiх кастроу, у 1682 годзе быу спалены пратапоп Аввакум, iдэйны айцец стараабрадцау.
Жадаючы пазбегнуць рэпрэсiй, стараверы выкарыстоувалi розныя метады барацьбы, ад адкрытай узброеннай барацьбы, да самазнiшчэння (самаспалення), аддаючы усеж такi перевагу пасiуным: перасяленне у тыя месцы, дзе iх "не чапалi". Галоуным чынам гэта былi цяжкадаступныя мясцiны - Сiбiр, Урал, узбярэжжа Белага мора. Але сiлы былi няроуныя: на баку нiканiян былi царква i дзяржауная улада, з яе апаратам прымусу, у той час як iх сапернiкi маглi процiдзейнiчаць iм толькi словам. Улада, жадаючы вынiшчыць крамолу дабiралася i на ускраiны "айкумены" Русi. (Адно з месцау, куды яна не дабралася зараз добра вядома усяму свету дзякуючы намаганням журналiста Васiля Пяскова. Гэта паселiшча Агаф`i Лыкавай).
У склаушыхся умовах, найлепшым выхадам для стараверау было перасяленне за мяжу, у суседнiя краiны, якiя б падыходзiлi iм па шэрагу прызнакау, сярод якiх верацерпнасць i блiзасць да радзiмы. Наiлепшым чынам сюды падыходзiла Вялiкае княства Лiтоускае, як састауная частка Рэчы Паспалiтай. Сюды ад рэлiгiйнага уцiску беглi не толькi iдэйныя лiдэры стараверау, рускiя "ерэтыкi", напрыклад такiя як Васiль Касы, а i шмат простага люду. Адсюль i павялiся на нашай зямлi цэлыя "рускiя" цi як называюць iх на пауночна-усходняй Вiцебшчыне "маскоускiя" вескi. Асаблiва шмат iх па былому лiтоуска-маскоускаму памежжу (сучасныя Гарадокскi, Вiцебскi, Лезненскiя раены), хаця даволi шмат iх у цэнтральнай i заходнiх частках краiны, (напрыклад у Барысаускiм, Браслаускiм раенах). Насельнiцтва такiх весак у большасцi сваей аднародна. Гэта высокiя, дужыя людзi якiя ладзiлi свае жыцце па законах старыны. Не цярпелi новаужыванняу - еурапейскага адзення, табакакурэння, не пiлi гарэлкi, абавязкова насiлi бароды. Вельмi неахвотна iшлi на кантакты з "не сваiмi". Напрыклад не кожны гаспадар дазволiу бы выкарыстацца вам сваiм калодежам, калi б вы папрасiлiся прагнаць смагу. Для такiх выпадкау, iснавала спецыяльная "паганая" кружка, з якой пiлi непрошаныя госцi. Адзначалiся цяжкiм норавам i кажуць, не гнушалiся разбоем.
Людзей такiх у княстве называлi маскалямi, цi радзей "маскавiтамi". Так ,увогуле, спачатку называлi любога жыхара Маскоускага княства, а потым Рускага царства. Такiм чынам, маскаль гэта не лаянка, не абраза, а прозвiшча, мянушка тых, каго зараз мы называем рускiмi, так сама, як жыхары Нямеччыны - для жыхароу тых часоу былi немцамi, яурэi - былi габраямi, а жыхароу ВКЛ, не гледзячы на нацыянальнасць (беларус ен быу, цi украiнец, цi лiтовец), называлi лiцвiнамi.
Зрабiушы вось такi прастранны экскурс у гiсторыю (без якога пэуна можна б было i абыйсцiся, але ж шмат чаго было б непаразумелым) зараз мы i падыйшлi непасрэдна да Лужасна, да аднаго з яго тапонiмау, Цеплы лес.
У Лужасне, як i у некаторых весках непадалек, напрыклад Букацiна, здауна пасялiлiся маскалi. I норау у iх быу прыкладна той, што ужо апiсаны вышэй. А зусiм нездалек ад вескi, праходзiу гасцiнец на Гарадок, Невель, Острау, Пскоу i далей на поунач, якiм карысталiся мясцовыя сяляне i гандляры, якiя дабiралiся менавiта па яму на Вiцебскi кiрмаш. За нашай вескай, у гарадоцкiм напрамку, прасцiрауся тады яшчэ вялiкi лес. Ен меу худую славу, таму, што увечары, а тым больш у начы, рабавалi i часта забiвалi тут тых падарожнiкау, якiя спазнiлiся з кiрмашу, цi наадварот, з вечара на яго дабiралiся. Праехаць яго старалiся збiраючыся у вялiкiя групы, але не зауседы гэта дапамагала ад лiхiх людзей. Калi ужо i не пашчасцiла ехаць, цi iсцi праз яго аднаму, так намагалiся зрабiць гэта як мага хутчэй. Конныя, цi тыя хто былi на калесах, лупцавалi сваю худобу у надзее, што пранясе, праскочаць праз небяспечнае месца i недагоняць iх злыднi, тыя ж, хто iшоу пешшу, бег ва-усе лыткi. Безумоуна, што пасля такой "прабежкi", i конi i тым больш людзi былi мякка кажучы "разагрэтыя", цi проста "у мыле", таму лес пачалi называць цеплым, бо праехаушы, цi прайшоушы праз яго пра холад ужо не думау.
Можна знайсцi i другое раз`ясненне такой назве, абапiраючыся на метэяралагiчныя назiраннi. Лужасна знаходзiцца на беразе Дзвiны, а лес на поуначы, пауночным-захадзе ад яго, ды к таму ж яшчэ i на узгорках. Такiм чынам ен як бы "прыкрывае" паселiшча ад халодных пауночных i пауночна-усходнiх вятроу, якiя часты у нашай мясцовасцi.
Вось так можна растлумачыць на першы погляд простую, нi чым не выдзяляючуюся, адну з назвау нашай роднай зямлi, праз яе дакрануцца да яе гiсторыi, мовы, культуры. Адчуць сувязь навук - гiсторыi, бiялогii, геаграфii, краязнауства, сувязь народау на нашай невялiчкай у сусветных масштабах планеты, яе непауторнасць, моц i у той жа час крохкасць.
Некаторая інфармацыя пра стараабрадцаў на Беларусі ўзятая з артыкула "Старообрядцы на Беларуси" Горбицкий "Падарожнiк N1 (25) 1998 г
Старообрядцы делятся на поповцев и беспоповцев
Поповцы:
- ветковская церковь
- дьяконовщина
- епифаниевщина
- чернобыльщина
- сусловщина
|
|
беспоповцы делились на толки:
- поморский
- федосеевский
- филиповский
- нетовский (спасово согласие)
- пастуховое (адомантово согласие)
|
На северных землях Речи Посполитой селилисьбеспоповцы, на юго-востоке - поповцы (Гарбацкi А. Царкоуны раскол i стараверы на Беларусi у 2-й палове XVII - 1-й палове XIX стст. Беларускi гiстарычны часопiс 1997., N4., с. 60-66)
Церкви и монастыри, построенные старообрядцами в слободах Ветковщины, были частично уничтожены в результате царской "выгонки" старообрядцев из белорусских земель в 1735 г. Через 5 лет были восстaновлены. Вторая "выгонка" была в 1764 г.
|