Наш край
Сайт пра наваколлi Вiцебска
Смотрите в наших фотогалереях! Смотрите в наших фотогалереях! Смотрите в наших фотогалереях!
на главную | карта сайта
гостевая | контакты

КРАЯЗНАЎСТВА
Славутыя мясцiны
Славутыя людзі
Лужасна
Рознае (нарысы)
Клуб "Дзвiна"
Ваеннае краязнаўства 

ТУРЫЗМ
Маршруты
Вандроўкi
Рэкамендацыi
Уражаннi

ЭКАЛОГIЯ
Ахова прыроды
Артыкулы
Методыкi
Календар
Факты батанiцы
Кветкi

ФОТАГАЛЕРЭЯ
Гiст.-культ. славутасцi
Эка славутасцi
Краявiды
Турызм
Кветкi




 
Дзеячы Віцебшчыны А - Б

Славутыя людзі

Дзеячы Віцебшчыны А - Б

Абрамовіч Антон Іванавіч (каля 1811-пасля1854)
       Піяніст, кампазітар, педагог. Нарадзіўся ў Віцебскім павеце. Музыцы вучыўся ў бацькі.У канцы 1832 пераехаў у Пецярбург, дзе ў хуткім часе завяваў прызнанне як таленавіты выканаўца і высокапрафісійны педагог. Яго метад навучання ігры ан фартэпіяна карыстаўся ў Пецярбургу вялікай папулярнасцю, і многія з яо навучэнцаў дасягнулі значных поспехаў. У 1846 Абрамовіч зрабіў спробу абагульніць свой педагагічны вопыт і распачаў працу над вучэбным дапаможнікам для піяністаў педагогаў "Школа для фартэпіяна". Побач з педагагічнай Абрамовіч актыўна займаўся канцэртнай дзейнасцю, якая атрымала выдатную ацэнку пецярбурскіх музычных крытыкаў.Ён напісаў каля 50 фартэпіянных і вакальных твораў, сярод якіх фантазіі, варыацыі, паланезы, вальсы, мазуркі, маршы ,рамансы, апрацоўкі беларускіх народных песень і інш. Асобнае месца ў творчай спадчыне Абрамовіча займае фартэпіянная паэма "Беларускае вяселле", дзе ўпршыню ў аснову твора прафісійнага кампазітара пракладзены сюжэт вясельнага абраду. Гэты яскравы , каларытны твор ен страціў свайго гісторыка-этнаграфічнага і амстацкага значэння і да нашага часу.

Агрызка Іасафат Пятровіч (1826-18.3.1890)
       Выдавец і журналіст , удзельнік грамадскага рэвалюцыйна-вызваленчага руху 1860-х гадоў. Нарадзіўся ў Лепельскім павеце Віцебскай губерніі ў небагатай шляхецкай сям'і. Скончыў Лепельскае павятовае вучылішча, Мінскую гімназію, Пецярбургскі ўніверсытэт са ступенню кандыдата права (1849). З 1850 на службе кадыфікацыйнай каміссі Царства Польскага і міністэрства фінансаў у Пецярбургу, дзе займаў высокія пасды.У Пецярбургу заснаваў друкарню. У 1859 выдаваў на польскай мове газету "Slovo"("Слова", забаронена ўрадам). Выдаў некаторыя тамы "Матэрыялаў для геаграфіі Расіі, сабраных афіцэрамі Генеральнага штаба"(па Віленскай і Гродзенскай губ. 1861-63.), перавыдаў зборнік "Стар. законаў Польшчы, Беларусі ,Літвы, Украіны "Валюгіна легум"(т.1-8, 1859-60), першы абзор твораў М.А.Дабралюбава (т.1-4, 1862) і інш. У студэнцкія гады ўключыўся ў грамадска рэвалюцыйны ру,прымкаў да гуртка З.Серакоўскага, польскай рэвалюцыйнай арганізацыі Пецярбургу; падтрымліваў цесныя сувазі з М.Г.Чарнышэўскім, з рэвалюцыйным таварыствам "Зямля і воля". У час паўстання 1863-64 гг. прызначаны галоўным прадстаўніком варшаўскага ўрада ў Пецярбургу. 14.11.1864 арыштаваны і прыгавораны да 20 гадоў катаргі. Памёр у Іркуцку.

Акрэйц Станіслаў Станіслававіч
( псеўд. Арлінскі, Арліцкі) (1836-1918)
       Журналіст, мемуарыст, белетрыст. Нарадзіўся ў сям'і чыноўніка з Арла (па іншых звестках у пас.Павянец Аланецкай губ.). У 1850-60-я гады жыў на Беларусі. Скончыў Віцебскую гімназію (1856) быў вольным слухачом Горы-Горацкага земляробчага інстытута. Служыў у Магілёве ў палаце дзяржаўных маёмасцей. Дасылаў звесткі ў пецярбурскія часопісы "Искра", "Экономиический укозатель", падтрымліваў сувязі з рэдакцыяй "Современника". М.А.Дабралюбаў ухваліў яго праект выдання ў Магілёве часопіса "Белорусский вестник"(не здзейсніўся). Удзельнік паўстання1863-64. Потым працавў у Віленскай публічнай бібліятэцы. У 1867 выдаў у Вільні каляндар для народа. З 1868 у Пецярбургу, сакратар газеты "Новое время", адным з выдаўцоў быў А.Кіркор. Выдаваў часопісы "Дешевая библиотека"(1871-студз.1874), "Всемирный труд"(1872), дзе друкаваліся амтэрыялы пра Беларусь (мастацкія творы Акрэйця, нарысы Ф.М.Рашэтнікава). У 1880-я з дэмакратычных пазіцый перайшоў на рэакцыйныя;у сваім часопісе "Луч" адкрыта прапаведаваў шавінізм і антысеметызм. У раманах "Апошнія язычнікі"(1871-72), паэме "Беларуская быль"(1872), кнізе"Старасвецкія памешчыкі.Нарысы Заходняга краю"(1885), аўтабіягрфічнай хроніцы "Далёкія гады"(1889) і мемуарных нарысах, надрукаваных у пачатку 20 ст., у "Историческом вестнике", расказаў пра Беларусь і Літву 1850-60-х г., норавы прыгоннікаў, грамадскае і культурнае жыццё Віцебска, Магілёва, Вільні, паўстання 1863-64.

Алізароўскі Арон (Адам,Аляксандр) (1618-1659гг.)
       Правазнавец, палітолаг, сацыёлаг. Нарадзіўся на Віцебшчыне ў праваслаўнай сям'і. Вучыўся ў навучальных установах Беларусі,Польшчы, Аўстрыі, Германіі, Італіі. Доктар права (1645), прафесар права Віленскайакадэміі. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў свецкага кірунку ў сацыялагічнай і палітыка-прававой думцы Беларусі 17 ст. Аўтар працы "Аб палітычнай супольнасцілюдзей" (выдадзена ў 1651 у Гданьску на лацінскай мове). Метадалагічны прынцып Алізароўскага ісці за прыродай як лепшай правадыркай. Ён шырока ўжываў эмпірыка-індуктыўны і рацыяналістычны метады пры распрацоўцы і абгрунтаванні тэорыі натуральнага права і грамадскага дагавору, на аснове якой вёў крытыку сучаснай яму рэчаіснасці. Пры аналізе палітычных і прававых праблем імкнуўся не выкарыстоўваць пануючых на той час тэалагічных падыходаў і ацэнак, хоць і не адвяргаў рэлігійных і тэалагічных канцэпцый, лічачы іх карыснымі толькі ў акрэсленых сферах грамадскагажыцця. Ён стаяў на пазіцыі дваістай ісціны, гнасеалагічнага і анталагічнага дуалізму. Гэта выяўлялася пры трактоўцы сутнасці і прызначэння права. Ён нават не ўспамінаў пра вечнае права (Lех аltеrnа), якое, паводле вучэння Фамы Аквінскага, лічылася законам вышэйшай боскай мудрасці і крыніцай усіх іншых відаў права. Паводле класіфікацыі Алізароўскага існуюць боскае (Lех dіvіnа), натуральнае і права народаў. Прыгэтым боскае і натуральнае права знаходзяцца не ў падпарадкаванні другога першаму, а выступаюць як самастойныя віды і дапаўняюць адзін аднаго. Алізароўскі пазбягаў спецыяльнага аналізу ролі і прызначэння боскага права, а калі вымушаны быў да яго звяртацца, то даваў даволі нетрадыцыйнае тлумачэнне: "Боскае права забараняе несправядлівасць, прыгнечанне бедных і ўсялякія крыўды". Ён аналізаваў пераважна натуральнае права, якое прырода закладвае ў чалавеку як сацыяльнай і біялагічнай істоце. У сацыяльным аспекце прынцыпы натуральнага права выяўляюцца праз развіццё і ўдасканаленне сацыяльнай арганізацыі жыцця людзей: сям'я, фальварак, паселішча, грамадства, дзяржава. 3 біялагічнага пункту погляду правы чалавека вызначаліся яго агульнасцю з жывёльным светам і знаходзілі ўвасабленне, у прыватнасці, управе самаабароны, праве распараджэння сабой, імкнення да супрацоўніцтва (зносін)з сабе падобнымі і інш. У натуральна-прававым вучэнні Алізароўскі адводзіў значнае месца, побач з прыродай, розуму і рацыянальным якасцям чалавека. Прырода і розум выступілі ў яго як зыходныя ўзаемадапаўняльныя перадумовы права. Абгрунтаванне натуральна-прававых ідэй дазваляла яму развіваць новае буржуазнае разуменне свабоды І роўнасці. Паводле канцэпцыі Алізароўскага, існуюць тры віды свабоды: прававая, філасофская і палітычная. Прававая свабода - гэта здольнасць людзей у адпаведнасці з прыроднай і агульнай годнасцю распараджацца сваім жыццём паводле ўласнага разумення і патрабаванняў закону. Філасофская - улада розуму надэмоцыямі і імкненнямі. Палітычная - панаванне ў грамадстве права і закону, а несамавольства манарха. Алізароўскі распрацаваў гуманістычную канцэпцыю Новага часу - грамадскага дагавору, паводле якога прызначэнне і мэты дзяржавы звязваюцца з агульнаграмадзянскай карысцю і ўзаемазацікаўленасцю людзей у стварэнні палітычных саюзаў - супольнасцей. Перадумовы гэтага складваюцца ў рэгуляванні адносін у сям'і, двары (сукупнасць некалькіх сем'яў) або панскім фальварку, паселішчы, дзе ў рознай ступені фарміруюцца інстытуты ўлады: бацькоў над дзецьмі, пана над падданымі і інш. Дзяржаву Алізароўскі вызначае "як створаны з мноства паселішчаў саюз і аб'яднанне людзей, якія звязаны правам, што і ўвайшлі ў згоду ў імя добрага і шчаслівага жыцця". Яе праблемы ён цесна звязвае з пытаннямі грамадзянства. Паводле тагачаснай шляхецкай палітычнай ідэалогіі сапраўднымі грамадзянамі была толькі шляхта, арганізаваная ў замкнёнае каставае кола. Алізароўскі лічыў, што грамадзянамі дзяржавы з'яўляюцца ўсе жыхары, акрамя рабоў і іншаземцаў. Пры гэтым адзначаў, што ў грамадстве існуюць вышэйшыя і ніжэйшыя саслоўі, але для кожнага павінен існаваць свабодны пераход з аднаго саслоўя ў другое, і грамадзяне ўсіх саслоўяў роўныя перад законам. Ігнараванне прынцыпаў грамадскага дагавору, паводле Алізароўскага, вядзе да гібелі дзяржавы. Разбуральнымі фактарамі з'яўляюцца дзеянні людзей, якія парушаюць чалавечыя сувязі, дрэннае кіраванне, адсутнасць законнасці і справядлівасці, няроўнасць, эгаізм пануючых саслоўяў, несправядлівае выкарыстанне права, асабліва ў судах. Ён прытрымліваўся думкі, што дасканаласць дзяржавы залежыць ад найбольш рацыянальна выбранай формы кіравання. Сімпатыі Алізароўскага былі на баку спадчыннай манархіі, і ў той жа час ён быў праціўнікам тыраніі. На яго думку, у выключных выпадках у народа павінна існаваць права на паўстанне і забойства тырана. Алізароўскі з абурэннем пісаў пра неабгрунтаванасць прысваення сабе панамі права на жыццё і смерць сялян. У сваіх працах ён шырока выкарыстоўваў сучасную яму і старажытную літаратуру, цытаваў і аналізаваў творы больш як 250 аўтараў. Яго творчасць - сведчанне далейшага развіцця на Беларусі 17 ст. палітычнай і прававой думкі, пацвярджэнне таго, што інтэлектуальнае жыццё нашага народа арганічна звязана з агульнаеўрапейскім прагрэсам.

Альгерд /1345-1377/
       Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага /1345-1377/; адзін з найвыдатнейшых палкаводцаў, правіцеляў, збіральнікаў і ахоўнікаў старажытнай Літоўска-Беларускай дзяржавы, за што быў празваны Альгердам Вялікім. Сын Гедзіміна. Пражыў больш за 80 гадоў, правіў дзяржавай 32 гады; бацька 12 сыноў, у т.л. Ягайлы, Андрэя Полацкага, Свідрыгайлы, Скіргайлы, Уладзіміра. У 1318 ён ажаніўся з віцебскай князёўнай Марыяй Яраслаўнай, а ў 1320 пасля смерці віцебскага князя атрымаў гэта княства ў спадчыну. У 1341 Гедзімін падзяліў свае ўладанні паміж сынамі. Альгерд акрамя Віцебскага княства атрымаў славутую крэпасць Крэў і землі на р. Бярэзіна. У 1345 у саюзе з братам Кейстутам скінуў віленскага князя - свайго малодшага брата Яўнуція (Яўнуту) і стаў вялікім князем. Яўнуцій атрымаў Заслаўе, адкуль потым уцёк у Маскву, а затым зноў вярнуўся ў Заслаўе. Альгерд паспяхова змагаўся супраць агрэсіі Тэўтонскага ордэна (бітвы 1345, 1347, 1348, 1352, 1365, 1370 і інш.), у т.л. выйграў цяжкую бітву ў крыжакоў на р. Стрэва ў 1348. У 1341 Альгерд аказаў дапамогу Пскову ў барацьбе супраць крыжакоў. Ён вёў паспяховую палітыку, накіраваную на далейшае аб'яднанне, эканамічнае і культурна-этнічнае збліжэнне ўсходнеславянскіх зямель у адзінай дзяржаве. Калі быў віцебскім князем, авалодаў Мажайскам. У 1340-я г. далучыў да Літоўска-Беларускай дзяржавы Чарнігава-Северскае княства. У палітычнай залежнасці ад яго апынулася і Смаленскаекняства (1350-я г.). Каля 1355 далучыў да сваёй дзяржавы Бранскае княства, у 1356,1359 і 1362 - гарады Ржэў, Мсціслаў, Тарапец. 3 1351 пастаянна вёў барацьбу з татарамі; у 1361-62 адваяваў у Залатой Арды Кіеўскае княства, усю Севершчыну і інш.землі. У канцы 1362 у вялікай бітве на р. Сінія Воды (каля Паўднёвага Буга) ён разграміў войскі трох татарскіх князёў - васалаў Залатой Арды і далучыў да ВялікагаКняства Літоўскага Прычарнаморскія землі і вусці р. Серат, басейнах Днястра і Паўднёвага Буга, паўднёвае Падняпроўе, Падольскую, Пераяслаўскую і Валынскую землі. Удзельным князем Кіева ён пасадзіў свайго сына Уладзіміра, Падолле аддаў у кіраванне навагрудскім князям Карыятавічам. войскі якіх складалі галоўную сілу ў Літве на р. Сінія Воды; з 1342 яго сын Андрэй Полацкі стаў пскоўскім князем. У процівагу аб'яднаўчай палітыцы маскоўскага князя Дзмітрыя Данскога Альгерд падтрымліваў сепаратысцкую барацьбу цвярскіх князёў. Каб замацаваць саюз з Цвярскім княствам, ён пасля смерці першай жонкі ажаніўся з князёўнай Ульянай Аляксандраўнай Цвярской. Намер Альгерда заключыць антымаскоўскі саюз з ханам Джанібекам скончыўся няўдачай. Ён учыніў тры паходы на Маскву (1368, 1370, 1372). Аўтар "Хронікі Быхаўца" з захапленнем адзначыў уменне Альгерда паставіць свайго праціўніка ў безвыходнае становішча і такім чынам прадыктаваць яму сваю волю. У патрэбны момант ён дзейнічаў рашуча і вынаходліва. Вось як летапісец апісвае завязку паходу Альгерда на Маскву. Маскоўскі князь Дзмітрый Іванавіч "без каждое прычыны, опустошивши докончания и приязнь и прислал до великого князя Ольгерда посла своей со отповедью, а прыслал к нему огонь и саблю" і перадаў, што будзе ў Літве летам. У адказ Альгерд перадаў маскоўскаму князю: "Я, дасть Бог, в него буду на Велик день, а поцалую его красным яйцом через шчыт сулицою". І сапраўды, раніцай на Вялікдзень ён нечакана з'явіўся на Паклоннай гары пад Масквой. Захоплены знянацку маскоўскі князь вымушаны быў прасіць літасці і міру. Альгерд спрабаваў падпарадкаваць Літоўскай Русі Пскоў і Ноўгарад (у 1342 пскавічы прынялі на княжанне яго сына Андрэя - вядомага ў гісторыі як Андрэй Полацкі), вёў барацьбу з Полышчай за Валынь і Падляшша (1349-51, 1366). Такім чынам, яму прыйшлося ваяваць на поўдні - з татарамі, на захадзе - з Польшчай, на ўсходзе - з Масквой, на паўночным захадзе - з крыжакамі, на паўночным усходзе - з Ноўгарадам, Псковам і Цвер'ю. Гэта патра бавала тытанічнага напружання і ўмення. Галоўнае было апярэдзіць праціўніка, перамагчы яго малой сілай. За час праўлення Альгерда тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага павялічылася ўдвая і яно стала самай вялікай і магутнай дзяржавай сярэдневяковай Еўропы. Альгерд быў не толькі выдатным палкаводцам, але і мудрым дзяржаўным дзеячам, меў выключныя дыпламатычныя здольнасці, набыў славу выдатнага будаўніка дзяржавы, які дбаў не толькі пра яе моц, але і пра росквіт. У летапісе Паўночна-Усходняй Русі так характарызавалі яго высокія маральныя якасці і здаровы лад жыцця: "... Ён не піў ні віна, ні піва, меў вялікі розум і падпарадкаваў многія землі, у тайне рыхтаваў свае паходы, ваюючы не столькі колькасцю, колькі ўменнем" (апошнія словы гэтага выказвання і ўзяў сабе на ўзбраенне А.В.Сувораў). У часы яго праўлення ўсходнеславянскія народы складалі пераважную большасць насельніцтва краіны, таму ў Вялікім княстве Літоўскім дамінавала іх культура. Пры Альгердзе так званая "руская" мова ў яе беларускім варыянце была афіцыйна прызнанай агульнадзяржаўнай мовай справаводства і велікакняжацкага двара. Беларуская мова паспяхова абслугоўвала ўсе сферы грамадскага жыцця і ўсе класы. Па-беларуску пісалісяшматлікія акты, граматы, статуты і інш. Яна пранікла і ў царкоўна-рэлігійную сферу. На беларускую мову перакладаліся аповесці рэлігійнага зместу, ствараліся жыціі і т.зв. "Хаджэнні" ў Палесціну і Царград.
       Самым значным жанрам беларускай літаратуры заставаліся летапісы і хронікі, якія былі люстэркам грамадска-палітычнага жыцця тагачаснай Беларусі.

Ангіяліні Каэтан (1748-1816)
       Архітэктар.Родам з Італіі.Вучыўся ў Балоніі і Вероне.Яго жыццё і творчасць звязана з Беларуссю.У 1784 пераехаў у Полацк.З 1786 жыў у Віцебску, выкладаў французкую мову, у 1789-96 тэорыю архетыктуры у Калегіюме іезуіатў.У 1796-97 жыў у Оршы. Вярнуўшыся у Віцебск выкладаў арх.,кіраваў кіраўніцтвам касцёлаў. У 1803-1803 жыў у Полацку, потым выехаў у Італію.

Анікевіч Кірыла Цімафеевіч (2 пал 19 ст. -пач.20 ст.)
       Беларускі краязнаўца, этногрф і архіёлаг. Скончыў полацкую настаўніцкую семенарыю. Працаваў настаўнікам народных вучылішчаў у Магілёве і Віцебскай губ., вывучаў побыт беларускіх сялян, запісвў фальклёр, вёў археалагічныя раскопкі, быў пастаянным карэспандэнтам Е.Р.Раманава у час яго працы над "Беларускім зборнікам" (вып.1-9, 1886-1912)- сваяасаблівай энцыклапедыяй побыту беларусаў дарэвалюцыйнага часу. Асноўная праца Анікіевіча "Сенненскі павет Магілёўскай губерніі"(Магілёў 1907г.). Прыхільна ставіўся да народа, выхад з цяжкага становішча бачыў у павышэнні яго адукацыі і правядзенні зямельных рэформ у рамках існуючага ураду. Асаблівасць працы ў паказе ўсіх аспектаў побыту і культуры народа ў развіцці, з характарыстыкай тых змен ,што адддбываліся ў 2-й пал. 19ст.-пач 20ст..

Анімеле Мікалай
       Беларускі этнограф сяр. 19 ст. Вольнадапушчаны селянін Віцебскай губерніі Сабраныя ім матэрыялы па праграме рускага геаграфічнага таварыства склалі большую частку працы "Побыт беларускіх сялян" (Этнографический сборник. Спб., 1854. Вып. 4). Пераважнае месца ў ёй займаюць матэрыялы пра духоўную культуру: абрады і звычаі (хрэсьбіны, вяселле, хаўтуры) і грамадскага ( каляндарныя святы і абрады, талака ) жыцця сялян Віцебскай губерніі. Найбольш падрабязна ім апісаны парадак узяцця шлюбу і вясельныя абрады. Прыведзены і звесткі пра жыллё, хатняе начынне, гаспадарчыя будынкі, стравы, прылады працы селяніна. Пры апісанні сямейных абрадаў і вытворчых заняткаў падкрэслліваў сацыяльную і маёмасную дыферэнцыацыю сялянства напярэдадні адмены прыгоннага права. Прыхільна ставіўся да селяніна, высока ацэньваў яго працавітасць, маральныя і творчыя якасці. У працы змешчаны таксама прымаўкі, песні, паданні.

Арля-Ашянец Фердынанд Францавіч (1775-?)
       Педагог, пісьменнік. Нараддзіўся на Беларусі. Пасля заканчэння Галоўнай Полацкай школы працаваў настаўнікам у Дынабургскім, потым Віцебскім і Аршанскім павятовых вучылішчах; у 1800-08-у Полацкім, Рагачоўскім і Камянецкім вучылішчах. У 1808 перайшоў у Курскую гімназію. У 1813 пераехаў у г. Арлоў, дзе выкладаў статыстыку, гісторыю, геаграфію, старажытнасці, міфалогію і лацінскю мову. Тут ён распачаў два перыядычныя выданні: "Друг россиян и единомышленников…"(выйшла ў канцы 1816) і "Отечественный памятник, посвящённый дружелюбному соединению российских и польских народов"(кн.1-3, 1817-18), якія друкаваліся ў Маскве. Абодва выданні мелі на мэце "змацаванне у вечным саюзе непарушнай дружнасці розумы і сэрцы славяна-расійскіх і польскіх народаў праз асвету і дабрачыннасць". З Арла Арля-Арлянец пераехаў у Магілёў, дзе пэўны час быў выкладчыкам гімназіі, а у 1818 пераведзены ў Маладдзечанскае вучылішча настаўнікам гісторыі права, лацінскай мовы.

Багаткевіч (Bohatiewicz) Аляксандр Міхайлавіч (1796-1831?)
       Бібліёграф і педагог. Нарадзіўся на Віцебшчыне (Паставы). У 1813 скончыў Пастаўскую павятовую школу, потым Віленскі універсытэт. Ва універсытэце быў членам тайнага таварыства філаматаў, пазнаёміўся і пасябраваў з А.Міцкевічам. З 1828 ад'юнкт універсытэту. Працуючы ва ўніверсытэцкай бібліятэцы, склаў каталог нумізматычнай калекцыі, зрабіў апісанні бібліатэк Я.Снядэцкага і В. Герберскага. З 1829 упершынню ва універсытэцкай практыцы чытаў курс агульнай бібліаграфіі (пад тэрмінам "бібліяграфія" меў на ўвазе комплекс навук па кнігу).

Багдановіч Ангел Іванавіч (1860-1907)
       Удзельнік рэвалюцыйнага руху, публіцыст, крытык, рэдактар. Нарадзіўся ў г. Гарадок Віцебскай губ. 3 1880 вучыўся на медыцынскім факультэце Кіеўскага універсітэта; быў членам нарадавольскага гуртка, вёў прапаганду сярод рабочых. У 1883 высланы ў Ніжні Ноўгарад, дзе пазнаёміўся з У.Г.Караленкам і пачаў супрацоўнічаць у шэрагу волжскіх выданняў. 3 1887 жыў у Казані, быў адным з рэдактараў газ. "Волжский вестник". У 1893 у Пецярбургу стаў адным з арганізатараў нелегальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай партыі "Народнае права". Аўтар яе праграмнага дакумента - брашуры "Надзённае пытанне" (1894), у якім выстаўлялася патрабаванне ўвесці прадстаўнічае праўленне на аснове ўсеагульнага галасавання, свабоды веравызнання, друку, сходаў, недатыкальнасці асобы і палітычнага самавызначэння нацый. 3 прычыны арыштаў у шэрагу гарадоў у красавіку 1894 перасталі існаваць цэнтр партыі, друкарня і некаторыя мясцовыя групы. У 2-й палове 1890-х гадоў Багдановіч адышоў ад народніцтва і перайшоў на пазіцыі "легальнага марксізму". У пачатку 1890-х гадоў супрацоўнічаў у часопісе "Русское богатство". У 1894-1906 ён рэдактар часопіса "Мир божий", на старонках якога прапагандаваў неабходнасць адукацыі для шырокіх слаёў народа, ідэі В.Р.Бялінскага, М.АДабралюбава, М.Г.Чарнышэўскага, выступаў у абарону рэалістычнай літаратуры дэмакратычнага кірунку. Пісаў пра падзеі рэвалюцыі 1905- 07. Пасля публікацыі яго артыкула пра Снежаньскае ўзброенае паўстанне 1905 часопіс быў забаронены. 3 1906 рэдагаваў часопіс "Современный мир".

Балінскі Міхаіл Ігнатавіч (1794-1864)
       Гісторык і публіцыст. Нарадзіўся ў маёнтку Цярэспаль Полацкага пав. ў сям'і інфлянцкага чашніка. Скончыў Віленскі універсітэт (1818). Вывучаў літаратуру і гісторыю ў І.Лялевеля і права ў І.Даніловіча. У 1816-22 і 1829-30 супрацоўнік час. "Dziennic Wilenski", з 1818 разам з Лялевелем рэдагаваў час. "Tygodnic Wilenski" ("Віленскі штоднёвік"). Член таварыства шубраўцаў, адзін з рэдактараў яго газеты ( "Wiadomosci brukowe" ("Вулічныя навіны"). У 1818-22 сакратар Віленскага друкарскага таварыства. За ўдзел у падрыхтоўцы паўстання 1830-31 арыштаваны. 3 1836 жыў у Варшаве, адзін з заснавальнікаў навукова-літаратурнага час. "Biblioteka Warszawska" ("Варшаўская бібліятэка"). 3 1847 у Вільні, віцэ-старшыня Віленскай археалагічнай камісіі, член Рускага геаграфічнага таварыства. Аўтар публіцыстычных, гістарычных і гісторыка-геаграфічных даследаванняў, прысвечаных Беларусі. Разам з Ц.Ліпінскім выдаў даследаванне "Старажытная Польшча..." (т. 1-3, 1843-46), 3-і том якога падрыхтаваны Багдавічам, дзе на падставе багатага дакументальнага матэрыялу пададзена гісторыя населеных пунктаў Беларусі (1846). Асвятляў гісторыю Беларусі як частку гісторыі Польшчы і польскай культуры.

Баршчэўскі Ян (1790(94)-12.3. 1851)
       Беларускі і польскі мысліцель, пісьменнік, выдавец, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Нарадзіўся ў в. Мурагі Полацкага пав. Віцебскай губ. ў сям'і збяднелага шляхціца. Вучыўся ў Полацкай езуіцкай калегіі, дзе набыў вядомасць чытальніка і вершапісца. Выступаў з уласнымі арацыямі і вершамі, напісаў у класічным стылі паэму "Пояс Венеры" (на польскай мове, не захавалася). Студэнцкія канікулы найчасцей праводзіў у вандроўках па наваколлі возера Нешчарда. Дзякуючы сваёй схільнасці да паэтычных экспромтаў быў жаданым госцем на сямейных урачыстасцях вясковай шляхты. Першыя вядомыя вершы, напісаныя па-беларуску - "Дзеванька" (прысвечаны каханай дзяўчыне Максімавічанцы) і "Бунт хлопаў" ("Рабункі мужыкоў", "Размова хлопаў"). Займаўся таксама жывапісам (маляваў пейзажы і карыкатуры, яго мастацкія творы карысталіся папулярнасцю сярод мясцовых жыхароў). Перыяд пасля заканчэння Полацкай калегіі (1820-30-я гады) ахутаны рамантычна-легендарнай заслонай. Вядома, што Баршчэўскі доўгі час працаваў хатнім настаўнікам і гувернёрам у розных месцах. Потым трапіў у Пецярбург, дзе выкладаў грэчаскую і лацінскую мовы ў некалькіх дзяржаўных установах і сам вывучаў старажытныя літаратуры. Выконваючы даручэнні марскога ведамства, пабываў у Францыі, Англіі і Фінляндыі, падарожнічаў па Полаччыне і Мсціслаўшчыне. У Пецярбургу ён пазнаёміўся з А.Міцкевічам і Т.Шаўчэнкам, якія, мяркуючы па ўскосных звестках, высока ацанілі паэтычныя спробы маладога пісьменніка, падштурхнулі яго на шлях прафесійнай творчасці. Ю.Барташэвіч сцвярджаў нават, што А.Міцкевіч уласнай рукой правіў асобныя яго вершы. У 1840-44 выдаваў у Пецярбургу штогадовы альманах "Niezabudkaа" ("Незабудка") з дапамогай літаратурнага гуртка выхадцаў пераважна з Беларусі. Падтрымліваў творчыя сувязі з членамі гуртка і яго карэспандэнтамі - журналістам і крытыкам Р.Падбярэскім, літаратуразнаўцам і гісторыкам Ю.Барташэвічам, мастакамі К. і Р. Жукоўскімі, фалькларыстам І.Храпавіцкім, пісьменнікамі Л.Штырмерам, В.Рэутам, Т.Лада-Заблоцкім, А.Грозам, В.Давідам, С.Ляховічам, А.Гротам-Спасоўскім. Сярод самых блізкіх сяброў Баршчэўскага пецярбургскага перыяду сучаснікі называлі Т.Шапялевіча, знаёмага з паэтам яшчэ з часоў вучобы ў Полацкай калегіі. Рэдкалегія часопіса мела кантакты з "Дэмакратычным таварыствам" (1836-38), прапагандавала (праз Ф.Лаўцэвіча) забароненыя патрыятычныя вершы. На старонках "Незабудкі" Баршчэўскі друкаваў пераважна вершаваныя апавяданні. Ад класіцызму паступова перайшоў да рамантызму. У 1843 у часопісе "Rocznik literacki" ("Літаратурны штогоднік") упершыню надрукаваны яго беларускія вершы - "Дзеванька", "Гарэліца", апрацаваная народная песня "Зязюля". У 1844-46 выдаў свой галоўны твор - празаічны зборнік "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" (т. 1-4, на польскай мове, гравюры Р. Жукоўскага), асобныя часткі якога раней друкаваліся ў часопісе "Rubon" ("Рубон"). Матэрыяльную дапамогу ў выданні кніг Баршчэўскаму аказаў віленскі пісьменнік А.Здановіч. Па невядомых прычынах не выйшлі падрыхтаваныя аўтарам 5-ы і 6-ы тамы. Творы, сабраныя ў зборніку, напісаны пад відавочным уплывам беларускага фальклору. У сярэдзіне 1840-х гадоў [1847(?)] па запрашэнні польскага пісьменніка Г.Жавускага і крытыка М.Грабоўскага Баршчэўскі пераехаў у г. Чуднаў на Валыншчыну. Пасяліўся ў доме графіні Ю.Жавускай, дзе жыў і вядомы мастак-графік Н.Орда. Падтрымліваў блізкія адносіны з польскім паэтам і перакладчыкам К.Пятроўскім і доктарам Г.Кёлерам, збіраў матэрыялы пра археалагічныя аб'екты, падарожнічаў. У 1849 выдаў у Кіеве 1-ю частку зборніка "Проза і вершы" (на польскай мове), куды ўвайшлі балады, паэма "Жыццё сіраты", аповесць "Душа не ў сваім целе". У канцы 1840-х гадоў захварэў на сухоты і пасля працяглай хваробы памёр. Пахаваны ў г.Чуднаў. Баршчэўскі займае надзвычай важнае месца ў гісторыі мастацкай культуры беларускага народа. На працягу ўсёй творчасці кіраваўся рамантычна-ўзнёслым пачуццём любові да роднага краю. Як рамантык аддаваў перавагу выключным, святочным і трагічным аспектам вясковага жыцця, чым тлумачацца асобныя праявы старашляхецкага кансерватызму, ідэалізацыі мінулай вольнасці і дабрачыннасці. Яго беларускія творы напісаны ў фальклорным стылі, маюць павучальны ці бурлескна-рэалістычны характар. Творы Баршчэўскага распаўсюджваліся ў рукапісах або вусным шляхам як народныя. Верш "Бунт хлопаў" трапіў у фальклорныя запісы А. Семянтоўскага i П.Шэйна, зробленыя ў канцы 19 ст. У чытанні і перапісванні гэтага твора абвінавачваўся П.Багрым.                                                                                                                                                                        

назадуверхда хаты