Наш край
Сайт пра наваколлi Вiцебска
Смотрите в наших фотогалереях! Смотрите в наших фотогалереях! Смотрите в наших фотогалереях!
на главную | карта сайта
гостевая | контакты

КРАЯЗНАЎСТВА
Славутыя мясцiны
Славутыя людзі
Лужасна
Рознае (нарысы)
Клуб "Дзвiна"
Ваеннае краязнаўства 

ТУРЫЗМ
Маршруты
Вандроўкi
Рэкамендацыi
Уражаннi

ЭКАЛОГIЯ
Ахова прыроды
Артыкулы
Методыкi
Календар
Факты батанiцы
Кветкi

ФОТАГАЛЕРЭЯ
Гiст.-культ. славутасцi
Эка славутасцi
Краявiды
Турызм
Кветкi




 
Дзеячы Віцебшчыны К - Л

Славутыя людзі

Дзеячы Віцебшчыны К - Л

Каменскі Адам Рыгор
(Каменскі-Длужык, Длужык-Каменскі; ?-27.1.1667)
       Каменскі Адам Рыгор (Каменскі-Длужык, Длужык-Каменскі; ?-27.1.1667) Пісьменнік-мемуарыст. 3 аршанскай шляхты. Аўтар унікальнага па змесце "Дыярыуша", апублікаванага ў 1874 А.Марыянскім па копіі, зробленай у Гембіцах (Польшча) у прыватнай бібліятэцы ксяндза П.Кушынскага нейкім шляхціцам Панінскім. Тэкст "Дыярыуша" выяўляе ў Каменскага добра адукаванага чалавека, здольнага апавядальніка з вострай і тонкай назіральнасцю, рамантычнай узнёсласцю і адначасова з цвярозым, гаспадарскім поглядам на жыццё. Як відаць з мемуараў, у час руска-польскай вайны 1654-67 у канцы 1657 Каменскі трапіў у рускі палон. 3-пад Шклова Магілёўскага ваяводства ён адпраўлены пад канвоем у Якуцк, адтуль у Запаляр'е і Прымор'е. Быў там зборшчыкам ясака (падатку) сярод мясцовага насельніцтва. 3 павагай ставіўся да тамашніх народаў, асабліва да прыангарскіх тунгусаў.
       "Дыярыуш" - самы ранні з усіх вядомых пісьмовых помнікаў пра Сібір (калі не лічыць, відаць, ужо страчанага апісання гэ тага рэгіёна, зробленага ў 1655 навагрудскім езуітам Кавячынскім). Каменскі пачаў сваё вымушанае падарожжа па сібірскіх землях на 17 гадоў раней, чым перакладчык руска га пасольства ў Кітаі Н.Спафарый. "Дыярыуш" адрозніваецца ад апісання Спафарыя не толькі ў геаграфічным і этнаграфічным плане, але і большай вобразнасцю, глыбінёй асэнсавання рэчаіснасці, што надае яму характар мастацкага твора. "Дыярыуш" з поўным правам можна назваць энцыклапедыяй ведаў пра Сібір 17 ст. Аўтара цікавіла ўсё: адлегласць паміж населенымі пунктамі, навакольная фауна і флора, заняткі мясцовага насельніцтва, яго побыт і звычаі, эканамічны стан, размяшчэнне гарадоў і мястэчак, здабыча солі і яе кошт, багацці рэк і лясоў. Побач з апісаннем побыту сібірскіх абарыгенаў твор змяшчае і цікавыя звесткі пра лад жыцця рускіх пасяленцаў Заходняй і Усходняй Сібіры, цікавыя характарыстыкі многіх сібірскіх гарадоў і апорных абарончых пунктаў, так званых астрогаў. Усё гэта робіць "Дыярыуш" каштоўным помнікам мемуарнай літарату ры 2-й паловы 17 ст., у якім упершыню пытанні геаграфіі і этнаграфіі Сібіры сталі прадметам мастацкага апавядання.

Касовіч Ігнацій Андрэевіч (1808-15.10.1878)
       Філолаг, прафесар Варшаўскага універсітэта. Нарадзіўся ў Віцебскай губерніі ў сям'і свяшчэнніка. Брат К.А.Касовіча. Вучыўся ў Галоўнай духоўнай семінарыі Віленскага універсітэта і пасля заканчэння атрымаў ступень магістра багаслоўя. У 1830-32 прыкамандзіраваны да Пецярбургскага універсітэта для ўдасканалення ў лацінскай і грэчаскай мовах. 3 1833 прафесар грэчаскай мовы і царкоўнага красамоўства ў беларускай Грэка-лацінскай семінарыі ў Жыровічах. 3 1835 выкладчык у Кромскай, Смаленскай, Маскоўскай гімназіях. 3 1849 інспектар у Разанскай., потым ва Уладзімірскай гімназіях. У 1860-62 выкладчык у 6-й Пецярбургскай гімназіі, потым у Ларынскай. У 1870 за твор "Лірычная паэзія Гаацыя" атрымаў у Кіеўскім універсітэце ступень доктара рымскай славеснасці і прызначаны штатным дацэнтам грэчаскай славеснасці Варшаўскага універсітэта. 3 1872 ардынарны прафесар. Акрамя дысертацыі надрукаваў "Разважанні аб важнасці грэчаскай мовы", "Грэчаскі дзеяслоў у сваім развіцці" і інш. Шырокай вядомасцю карыстаўся складзены ім (разам з К.Касовічам) "Грэчаска-рускі слоўнік" (т. 1-2, 1847), які Акадэмія навук адзначыла Дзямідаўскай прэміяй.

Касовіч Каятан Андрэевіч (14.5.1814-7.2.1883)
       Першы вучоны санскрытолаг Расійскай імперыі. Нарадзіўся ў Полацку ў сям'і свяшчэнніка. Вучыўся ў Віцебскай гімназіі, потым на філалагічным факультэце Маскоўскага універсітэта. Быў выкладчыкам грэчаскай мовы ў Цвярской і 2-й Маскоўскай гімназіях. Яшчэ калі быў настаўнікам, пачаў вывучаць і даследаваць яўрэйскую і арабскую мовы, потым санскрыт. Апошняй мовай ён валодаў так добра, што свабодна чытаў санскрыцкія помнікі "Махабхарата", "Рамаяна", Ману законы, рабіў пераклады. Пераклаў "Сунд і Упесунд" (1844), "Сказанне пра Дгруву" (1848), "Васантазена" (1849) і іншыя. Дзейнасць Касовіча не атрымала падтрымкі ў Маскве, толькі некаторыя славянафілы (А.С.Хамякоў і інш.) паставіліся да яе прыхільна. 3 1850 Касовіч у Пецярбургу. Там ён быў рэдактарам навуковых прац пры Публічнай бібліятэцы, а ў 1857 стаў чытаць на грамадскіх пачатках лекцыі па санскрыцкай мове і літаратуры ва універсітэце. У 1854 распачаў выданне "Санскрыта-рускага слоўніка" (застаўся незаконча ным). Сваю прафесарскую дзейнасць Касовіч пачаў уступнай лекцыяй "Аб характарыстыцы старажытнаіндыйскай цывілізацыі і развіцці санскрыцкай літаратуры" (1859). Але на той час у Расіі не было элементарных дапаможнікаў для вывучэння мовы санскрыту. Таму ён выдаў некалькі эпізодаў з "Махабхараты", забяслечыўшы іх рускай транскрыпцыяй і лацінскім перакладам, чытаў публічныя лекцыі пра санскрыцкі эпас. Адначасова Касовіч выкладаў ва універсітэце і зенд (мову аднаго з іранскіх плямёнаў), для гэтага зрабіў і выдаў неабходныя пераклады з дапаможнікамі. У Харкаўскім універсітэце Касовіч атрымаў званне ганаровага доктара параўнальнага мовазнаўства, пасля чаго заняў пасаду штатнага прафесара ў Пецярбургскім універсітэце (1865). Апошняй буйной працай Касовіча было выданне збору персідскіх клінападобных надпісаў (1872). У 1874-75 выйшаў яго пераклад "Яўрэйскай граматыкі" Гезеніуса і "Яўрэйскай хрэстаматыі...", якія былі прыняты для настаўлення ў духоўных семіна рыях. Разам з братам ІА.Касовічам ён вы даў "Грэчаска-рускі слоўнік" (т. 1-2, 1847).

Касой Феадосій
       Рускі рэлігійны прапаведнік, вальнадумец і ідэолаг сялянска-плебейскай ерасі сярэдзіны 16 ст. Біяфафічныя звесткі пра яго вельмі скупыя. Вядома, што ён быў прыгонным у маскоўскага вяльможы. Не вытрымаўшы прыгнёту і здзекаў, збег ад яго на Белае возера, дзе зблізіўся з Арцвміем і іншымі старцамі, што былі ў апазіцыі да пануючай царквы. У 1553 разам з іншымі ератыкамі схоплены, зняволены ў адзін з маскоўскіх манастыроў і прыцягнуты да суда па справе Башкіна і Арцемія. Не чакаючы суда, ён разам з сябрамі ўцёк, а ў 1555 перабраўся ў Вялікае княства Літоўскае. Некаторы час прапаведаваў у Віцебску, потым падаўся ў глыб Беларусі, дзе прапагандаваў свае антыпрыгонніцкія і антыклеры кальныя ідэі. Калі і дзе памёр, невядома. Князь А.Курбскі ў сваіх "Сказаннях..." па ведамляў, што ў 1575 Касой жыў і прапаведаваў разам са сваім сябрам Іпаціем у маёнтку пана Чапліча. Творы Касога невядомы, але яго вучэнне выкладзена ў выкрывальных творах манаха Зіновія Атэнскага "йстины показания к вопросам о новом учении" і "Послание многословное... на зломудрие Косого и иже с ним", напісаных ў 1560-я гады. Падставай для напісання першага твора стала сустрэча Атэнскага з "крылагіянамі" Старарускага Спасавага манастыра манахамі Герасімам, Афанасіем і іканапісцам Фёдарам. "Крылагіяне", якія захапляліся прыродным розумам, мужнасцю і сумленнем Касога, папрасілі Атэнскага, каб той выказаў сваё меркаванне аб "новым вучэнні". Другі твор Атэнскага - гэта адказ на "Грамату", дасланую яму праваслаўнымі беларусамі. Асноўныя пункты сацыяльна філасофскай пазіцыі Касога ў "Грамаце" выкладзены ў выглядзе пытанняў, на якія павінен быў даць адказ Атэнскі. У аснове вучэння Касога ляжала рацыяналістычная крытыка царкоўных устаноў і хрысціянскіх догмаў. Ён прапаведаваў, што царква і манастыры з іх таінствамі і набажэнствамі ўстаноўлены не Богам, а людзьмі. Усім вядомы падман, крывадушнасць, прагнасць і вымаганне, дармаедства і ханжаства папоў і манахаў, якія клапоцяцца выключна аб сваім дабрабыце, адышлі ад "правой веры", "мменна забираюць, ядять и пиють много и по евангелию не учат, учат человеческая преданиа". На думку Касога, духавенства павінна быць скасавана разам з цэрквамі і ма настырамі. Касой адмаўляў не толькі царкоўную іерархію, але і абрадавы бок хрысціян ства, яго традыцыйную мараль. Ён лічыў, што людзям не патрэбны малітвы, прычасці, пасты, царкоўныя ахвяраванні, хрышчэнне, споведзі, памінкі, бо ўсё гэта "беснословне", "разврашенное человеческое предание", прыдуманае духавенствам, каб трымаць народ у пакоры і страху. "Человеческим преданием" Касой лічыў абразы, крыжы і сцвярджаў, што абразы, зробле ныя рукамі людзей з золата, серабра і дрэва, - гэта ідалы, якім не варта пакланяцца. Касой высмейваў папоўскія легенды пра вылечванне хворых, адхіляў усё тое, што мае дачынення да хрысціянства, за выключэннем веры ў Бога і запаведзі аб любові да бліжняга. 3 кніг Свяшчэннага пісання Касой прызнаваў толькі Пяцікніжжа Майсеева, Евангелле і Апосталаў. Астатнія біблейскія кнігі называў "ложным преданием", якім умела карыстаюцца царкоўнікі. Ён прызнаваў адзінага Бога-айца, абвяргаючы царкоўныя догматы пра боскасць Багародзіцы і Хрыста, якіх лічыў звычайнай жанчынай і заснавальнікам хрысціянскага вучэння. 3 гэтага Атэнскі рабіў вывад, што Касой наогул не верыць у Бога. У пацвярджэнне прывёў такі аргумент, як адмаўленне вальнадумцам бессмяротнасці душы і замагільнага жыцця як месца, дзе людзі расплачваюцца за зямныя грахі. Апрача таго, Касой падзяляў меркаванні элінскіх філосафаў аб сусвеце, якія сцвярджалі, што ўсё жывое створана не па чыёйсьці волі, а ўзнікла з 4 стыхій: агню, паветра, вады і зямлі, а чалавек зарадзіўся натуральным шляхам і, як усё жывое, смяротны. Ніякіх выключэнняў для асноўнага закону жыцця быць не можа, усё ідзе сваім парадкам. Як да, так і пасля прышэсця Хрыстова людзі нараджаліся, хварэлі, паміралі і парахнелі. Касой не адмаўляў існавання Бога, але прапаведаваў непавагу да афіцыйнай рэлігіі і яе канонаў, не верыў у бессмя ротнасць душы, у замагільнае жыццё, страшны суд, пекла і рай.
       Такім чынам, калі верыць Атэнскаму, Касой выступаў з пазіцый дэізму. 3 аднаго боку, ён лічыў, што сусвет узнік "самабытна", а з другога - дапускаў існаванне Бога, за якім пакідаў толькі акт стварэння свету, адмаўляючы яго ўплыў на ход гісторыі. Царкву і дзяржаву ён уяўляў як адзіны складаны механізм, дзе царква - нейкі асаблівы рычаг, які прыводзіць у дзеянне сістэму прыгнёту. 3 гэтага Касой робіць высновы, што трэба адмовіцца ад ілжывай царквы і ўвогуле змяніць грамадскія парадкі. Ён выступаў супраць цывільных і ваенных улад, асуджаў рабства, войны і да т.п., таму, што гэта супярэчыць хрысціянству. Замест феадальных парадкаў Касой прапаведаваў ідэю стварэння грамадства "бесцарных" людзей, г. зн. такога грамадства, дзе адзіны ўладар - сам Бог. Менавіта ў гэтым ён бачыў сутнасць хрысціянства, а не ў выкананні абрадаў. Зыходзячы з хрысціянскага вучэння аб любові да бліжняга, свабодзе і роўнасці, ён прыйшоў да вываду аб неабходнасці стварэння грамадства, якое аб'яд ноўвала б не толькі хрысціян, але ўсіх лю дзей. У ім павінна быць агульная маёмасць і роўнасць яго членаў, бо перад Богам усе людзі роўныя, незалежна ад паходжання, веравызнання і нацыянальнай прыналежнасці. Асноўнымі прынцыпамі перабудовы Грамадства і духоўца-маральнага адраджэння чалавека Касой абвяшчаў роўнасць, брацтва, чалавекалюбства і міралюбнасць.
       На Беларусі ў Касога было шмат паслядоўнікаў. Яго вучэнне "мноземи похваляемо и приемлемо и любимо от многих и познаваемо, яко истинно...". 3 гэтай прычыны Атэнскі са злосцю заўважае, што "...як Магамет разбэсціў сваім вучэннем усход, Лютэр - захад, так Феадосій - Літву". Пра пашырэнне поглядаў Касога на Беларусі свед чаць многія крыніцы. А.Курбскі тлумачыў гэта тым, што ерась Касога сустрэлася і аб'яд налася тут з блізкімі ёй мясцовымі ерасямі, рознымі антытрынітарнымі вучэннямі. Касой - адзін з самых радыкальных "ерэтыкоў" 16 ст., вучэнне якога адлюстроўвала настрой народных мас.

Кміціц Мікалай (1601-24.2.1632)
       Паэт, педагог. Нарадзіўся на Віцебшчыне. У 1617 уступіў у ордэн езуітаў у Вільні. У 1619-21 у Полацкай семінарыі вывучаў паэтыку пад кіраўніцтвам М.Сарбеўскага і рыторыку. У 1621-24 вучыўся ў філасоф скай студыі г. Пултуск, пасля заканчэння якой вярнуўся ў Полацк і працаваў выкладчыкам паэтыкі. Праз год яго запрасілі выкладаць паэтыку ў Віленскай акадэміі, дзе Сарбеўскі быў прафесарам рыторыкі. У акадэміі па ініцыятыве Кміціца склаўся гурток гуманістычнага кірунку, у які ўвайшлі найбольш здольныя знаўцы красамоўства і паэзіі (С.Лаўксмін, Я.Рывецкі, Т.Клаг і інш.) Вынік дзейнасці гуртка - створаныя яго ўдзельнікамі паэтычныя творы, якія выдаваліся пад агульнай назвай ад імя акадэміі. Частка твораў была надрукавана, астатнія засталіся ў рукапісах, і лёс іх невядомы. У 1628-32 К. слухаў лекцыі па багаслоўі ў Віленскай акадэміі. Памёр і пахаваны ў Вільні. Аўтар гераічнай паэмы пра смерць І.Кунцэвіча (Вільня, 1627), панегірыкаў у гонар Сарбеўскага, Т.Тышкевіча і інш. Талент Кміціца высока цаніў Сарбеўскі. Даследчыкі польскай літаратуры В.Каяловіч, Ф.Бянтоўскі адносяць Кміціца да відных дзеячаў Віленскай акадэміі, а Каяловіч параўноўваў яго паэзію з паэзіяй Сарбеўскага.

Князьнін Францішак Дыянізы
(4.10.1749 або 1750-25.8.1807)
       Паэт, драматург, перакладчык. Нарадзіўся ў Віцебскай губерніі ў дваранскай сям'і. Паходзіў з таго ж дваранскага роду, што і рус кі пісьменнік Я.Б.Княжнін. Вучыўся ў езуіцкіх школах Полацка, Нясвіжа і Слуцка (1764-70). 3 1770 у Варшаве. Адтуль часта прыязджаў у в. Воўчын (цяпер Камянецкі р-н). 3 1775 сакратар князя А.К.Чартарыйскага, з 1783 прыдворны паэт Чартарыйскіх у Пулавах (Люблінскае ваяв.). Адзін з пачынальнікаў польскага сентыменталізму. Пісаў паэмы, ідыліі, элегіі, оды, байкі (зборнік "Любоўныя вершы або песні ў анакрэантычным родзе", т. 1-2, 1779; "Вершы", 1783; "Паэзія", т. 1-3, 1787- 89), гераічна-патрыятычныя п'есы ("Маці грамадзянка", "Гектар", "Фемістокл") і лібрэта опер. Опера "Цыганы" (музыка М.К.Агінскага) у 1786 ставілася ў Слонімскім тэатры Агінскага. У лірычных вершах паэтызаваў пачуццёвае каханне, "натуральную" прыроду, у элегіях і ідыліях славіў край свайго дзяцінства - Віцебск і Віцебшчыну. Цікавіўся беларускім фальклорам і выкарыстоўваў яго ў сваіх творах. Збіраў беларускія прыказкі, рабіў фальклорныя запісы з "польска-рускага памежжа". Некаторыя героі яго твораў гавораць на скажонай беларускай мове. Паводле М. Федароўскага, верш Князьніна "Кросенкі" ў канцы 19 ст. выконваўся на Беларусі як народная песня. Перакладчык заходнееўрапейскай паэзіі. Асобныя творы Князьніна на беларускую мову пераклалі А.Жлутка, Н.Мерашчак, Л.Семянюк.

Косаў Сільвестр (7-23.4.1657)
       Рэлігійны і грамадскі дзеяч, пісьменнік публіцыст. Нарадзіўся ў маёнтку Жаробычы Віцебскага ваяводства. Скончыў Віленскую брацкую школу, Люблінскі езуіцкі калегіум, Замасцянскую акадэмію. Выкладаў рыторыку ў Вільні і Львове. 3 1631 прафесар філасофіі ў Кіева-Пячэрскай школе. 3 1633 епіскап магілёўскі, аршанскі і мсціслаўскі. 3 1647 кіеўскі мітрапаліт. Выяўляючы інтарэсы вышэйшага ўкраінскага духавенства, якое выступала супраць вызваленчай вайны ўкраінскага і беларускага народаў 1648-54, праводзіў згодніцкую палітыку з польскай шляхтай. Быў праціўнікам Брэсцкай уніі 1596, дамагаўся роўных правоў для праваслаўнага і каталіцкага духавен ства. Пісаў на польскай і царкоўнаславян скаймовах. У 1635 выдаў кнігу "Экзегезіс...", у якой выступіў у абарону праваслаўных лацінскіх школ, закрытых у 1634 па хадайніцтве уніятаў і католікаў. У тым жа годзе з'явіўся на польскай мове "Патэрыкон, або зборнік жыццяў святых пячорскіх айцоў" (перавыдадзены на царкоўнаславянскай мове ў 1661 і 1678). У Куцеінскай друкарні (пад Оршай) надрукаваў з рэлігійна асветнымі мэтамі кнігу на царкоўнаславянскай мове - "Дыдаскалія, або Навука для святароў" (1637).

Краснянскі Уладзімір Гаўрылавіч (1863-1930)
       Даследчык прыналежаў да бліскучай плеяды правінцыйных гімназічных настаўнікаў Расіі, якія ў канцы ХІХ - пачатку ХХ стст. У вольны ад прамых абавязкаў час дэталeва распрацоўвалі мясцовую гісторыію і далі навуке шмат каштоўных работ. Сярод вядомых на ўсю Беларусь А.П. Сапунова, Я.Р. Раманава, Е.Ф. Арлоўскага і іншых даследчыкаў, немагчыма абмінуць імя У.Г. Краснянскага. Найбольш цікавымі з яго прац можна прызнаць дзве: прысвечаную Мсціслаўлю і капітальнае даследаванне "Чарцяжа" г. Віцебска 1664 г.

Кунцэвіч Іасафат (у свеце Іван; 1580-12.11.1623)
       Уніяцкі царкоўна-палітычны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, святы пакутнік. Нарадзіўся ва Уладзіміры-Валынскім у збяднелай шляхецкай сям'і, якая выехала туды з Беларусі. Пачатковую адукацыю атрымаў у віленскай праваслаўнай школе. Паводле сведчання біёграфаў, Кунцэвіча з дзяцінства вылучаўся цягай да малебнаў і экзальтаваным настроем. Каля 1599 прыняў унію і пад уплывам езуітаў стаў яе гарачым прыхільнікам. Пасля прыняцця манаства ў 1604 уступіў у базыльянскі ордэн і накіраваны І.Пацеем у Віленскі Свята-Траецкі манастыр. У канцы 1608 ці ў пачатку 1609 пасвечаны ў святары. Ён блізка сышоўся з І.Руцкім (пазней віленскім мітрапалітам), разам з якім вёў гарачыя спрэчкі з праваслаўнымі. У 1613 Кунцэвіч прызначаны ігуменам Быценскага манастыра і да 1617 быў архі мандрытам Віленскага Свята-Траецкага манастыра. За гэты час ён многа зрабіў для добраўпарадкавання манастыра, арганізацыі базыльянскага ордэна. Па рэкамендацыі Руцкага ў 1617 прызначаны епіскапам віцебскім і адначасова каад'ютарам да полацкага архіепіскапа Гедэона Бральніцкага, чалавека старога і слабага. Пасля смерці Бральніцкага ў канцы 1618 Кунцэвіч стаў полац кім архіепіскапам. У Полацк ён прыбыў са спецыяльнай місіяй ад мітрапаліта Руцкага - падняць унію ў гэтым краі. Гэта адпавядала і яго жаданню, таму ён з запалам пачаў выконваць даручаную яму місію, не спыняю чыся нават перад гвалтоўнымі метадамі ўвядзення уніі. Непамяркоўнасць Кунцэвіча выклікала пратэст з боку праваслаўных. Нават уніяты і католікі асуджалі яго метады і перасцерагалі ад непажаданых вынікаў. Канцлер Л.Сапега спрабаваў праз Руцкага ўтаймаваць Кунцэвіча, сам асабіста ўшчуваў яго. У сваім лісце да Кунцэвіча ад 22.3.1621 Сапега, у прыватнасці, пісаў: "Вы Вашымі неразважнымі гвалтамі падбухторылі і, скажу, прымусілі народ рускі да адпору і зламання ўчыненае яго каралеўскай міласці прысягі". Але Кунцэвіч не прыслухаўся да разумных парад і перасцярог.
       Ён зачыняў праваслаўныя цэрквы, не дазваляў праваслаўным выконваць набажэнствы нават у дамах ці ў будынках па-за населенымі месцамі, хапаў іх святароў і кідаў у турмы, здзекаваўся над праваслаўнымі святынямі. Насельніцтва Полацка яшчэ небыло уніяцкім, аднак не супраціўлялася ўвядзенню уніі, даволі пакорна прыняло Кунцэвіча і арганізавала яму ўрачыстую сустрэчу. Напачатку спакойна прыняў яго і Віцебск, але ён адчуваў, што вялікай прыязні да уніі тут няма. Зусім інакш павялі сябе жыхары Магілёва, дзе было праваслаўнае брацтва. Калі Кунцэвіч з атрадам пад'ехаў да гарадской брамы, яна аказалася зачыненай, а насельніцтва падрыхтавалася да ўзброенага адпору місіі новага архіепіскапа. Кунцэвіч паскардзіўся каралю Жыгімонту III, які жорстка расправіўся з непакорным горадам: кіраўнікоў паўстання пакаралі смерцю, на гараджан налажылі штраф, а ўсе праваслаўныя цэрквы перадалі уніятам. Адпор Кунцэвічу далі і жыхары Оршы. Адтуль ён накіраваўся ў Віцебск, дзе таксама пачаў ганенні на праваслаўных. Цярпенню гараджан прыйшоў канец, і 13.11.1623 яны забілі Кунцэвіча, а яго цела кінулі ў Зах. Дзвіну. За забойства Кунцэвіча ўлады жорстка расправіліся з жыхарамі Віцебска: 19 адсеклі галовы, каля 100 з тых, што паспелі збегчы, былі завочна прыгавораны да пакарання смерцю, а іх маёмасць была канфіскавана. Горад быў пазбаўлены ўсіх правоў самакіравання, яго ратуша разбурана, з цэркваў зняты званы. Папа рымскі Урбан VIII ухваліў жорсткія меры караля Жыгімонта III Вазы. Кунцэвіч быў абвешчаны пакутнікам, а ў 1867 папа Пій IX абвясціў Кунцэвіча святым.
       Кунцэвіч - аўтар палемічных і багаслоўскіх твораў "О фалшованню писм словеньских", "Правілы для уніяцкіх прэсвітэраў", "Катэхізма слугі Божага Іасафата", 6 артыкулаў у кнізе Л.Крэўзы "Абарона адзінства" (1617) і інш. У сваім сачыненні "Пра хрышчэнне св. Уладзіміра" Кунцэвіч даказваў, нібыта руская царква першапачаткова былі каталіцкай.

Курбскі Андрэй Міхайлавіч (1528-1583)
       Князь, расійскі баярын і ваявода, палітычны дзеяч і пісьменнік. Паходзіў са смаленска-яраслаўскай лініі роду Рурыкавічаў. Прымаў дзейны ўдзел ва ўзяцці Казані, задушэнні паўстання народа мары, у шэрагу паходаў супраць татараў і ў Лівонскай вайне 1558-33, дзе ён узначальваў рускія войскі і меў некалькі перамог. Прыбліжаны цара Івана IV Грознага, член групы яго дарадцаў, якую ён сам называў "Выбранай радай". У сакавіку 1563 пакінуты ваяводам у заваяваным Дэрпце (Тарту, Эстонія). Праз год пасля гэтага ноччу 30.4.1564 разам з некалькімі паплечнікамі з ліку баярскіх дзяцей Кубскі тайна збег да польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста. У сваіх творах і пасланнях не растлумачваў прычын такога ўчынку. Мяркуюць, што да гэтага Курбскага прымусіла нетрываласць яго становішча пры цару, які караў смерцю аднаго за адным сваіх дарадцаў, паплечнікаў і сяброў без усялякіх на гэта прычын. Няўдалы паход да Невеля і беспаспяховыя перагаворы пра здачу некалькіх лівонскіх гарадоў у любы момант маглі быць вытлумачаны царом як здрада і стаць падставай для смяротнай кары. Пакінутая ў Маскве сям'я Курбскага (яго жонка і сын) была зняволена ў турму і закатавана. Вялікі князь літоўскі Жыгімонт II Аўгуст шчодра абдарыў Курбскага землямі: ён атрымаў Крэўскае староства, м. Смаляны (якое eн потым абмяняў на горад Ковель на Валыні), мястэчкі Віжва і Мілянавічы з дзесяткам вёсак. Спачатку гэтыя памесці і маёнткі былі дадзены Курбскаму ў "пажыццёвае валоданне", а потым "за добрую цнатлівую, верную і мужную службу" ў час паходу з корпусам войска Вялікага княства Літоўскага да Вялікіх Лук у 1565 былі замацаваны за ім на правах спадчыннай уласнасці. У 1575 Курбскі хадзіў з войскам на Валынь, каб абараніць яе ад татараў. У 1576 узначальваў вялікі атрад у складзе арміі Стафана Баторыя і змагаўся супраць маскоўскіх палкоў пад Полацкам і Сокалам. У 1581 Курбскі выступіў у 2-і паход Стафана Баторыя, але на мяжы з Маскоў скай дзяржавай знясілены ад гадоў баявога жыцця і раненняў Курбскі занядужаў, вярнуўся ў Ковель і праз 2 гады там памёр. Пахаваны ў манастыры в. Вербкі пад Ковелем. На Беларусі Курбскі быў двойчы жанаты на прадстаўніцах радавітых мясцовых сем'яў і меў ад першага шлюбу сына Дзмітрыя, які пе райшоў у каталіцтва.
       Апрача таленту военачальніка, Курбскі, маючы добрую адукацыю (вывучаў граматыку, рыторыку, астраномію і філасофію), валодаў літаратурнымі здольнасцямі і напісаў шэраг літаратурных твораў на даволі высокім узроўні. На фарміраванне яго светапоглядаў вялікі ўплыў зрабіў Максім Грэк, якога ён лічыў сваім улюбёным настаўнікам. Вывучаў Арыстоцеля, Цыцэрона, перакладаў з лацінскай мовы творы Іаана Златавуста, Грыгорыя Багаслова, Васіля Вялікага, Дыянісія Арэапагіта, быў прыхільнікам ідэй Асветніцтва, выкрываў невуцтва пануючага саслоўя, змагаўся за чысціню праваслаўнай веры, выступаў супраць езуіцка-каталіцкай экспансіі на землі Беларусі. Адмоўна ставіўся да рэфармацыйна гуманістычнага руху, ідэй Феадосія Касога яго паслядоўнікаў, быў праціўнікам жывой гутарковай мовы ў рэлігійных кнігах, таму крытыкаваў скарынінскія выданні. 3 пазіцый артадаксальнага праваслаўя абвінавачваў Скарыну ў "злачыннай сувязі" з Рэфармацыяй, скажэнні традыцый праваслаўнага веравызнання, за ерэтычны спосаб мыслення. "Біблію" Скарыны лічыў "разбэшчвальнай" і супярэчнай "усім апостальскім і святым уставам" і ва ўсім згоднай з "Бібліяй" М.Лютэра. У выніку Курбскі апазіцыйна ставіўся да ўсёй рэнесансава-гуманістычнай традыцыі асветніцкага тлумачэння біблейскіх кніг у беларускай культуры 16 ст., якая пачыналася з прац беларус кага першадрукара.
       Курбскі перапісваўся з князем Канстанцінам Астрожскім з нагоды выхаду кнігі П. Скаргі "Пра еднасць касцёла Божага" (1577). Сябраваў з беларускімі кнігавыдаўцамі братамі Кузьмой і Лукашом Мамонічамі. Курбскі - аўтар паслання да Івана IV (1564-79), "Гісторыі пра вялікага князя маскоўскага" (1573) і іншых. У сваіх пасланнях, якія сталі пачаткам вядомай перапіскі паміж Курбскім і царом, ён абвінавачваў апошняга ў жорсткасці, неапраўданых пакараннях смерцю, высмейваў яго літаратурную манеру. У "Гісторыі..." адлюстроўвалася і выкрывалася ідэалогія буйной арыстакратыі, што выступала супраць узмацнення самадзяржаўнай улады ў Маскоўскай Русі. Адначасова гэты твор - сведчанне сучасніка аб паўстанні 1547 у Маскве, узяцці Казані, дзейнасці ўрада А.Ф.Адашава ("Выбранай рады"), аб Лівонскай вайне і іншых падзеях. Наогул творам Курбскага ўласцівы вера ў сілу "кніжнага слова", разумнае перакананне аргументамі, імкненне да рацыяналістычнага тлумачэння падзей.

Кусцінскі Міхаіл Францавіч (28.9.1829-1905)
       Археолаг. Нарадзіўся ў маёнтку Завідзічы на Віцебшчыне (цяпер Лепельскі раeн). Скончыў Віленскі дваранскі інстытут, Пецярбургскі універсітэт. У 1850-90 даследаваў археалагічныя помнікі Віцебшчыны, склаў яе археалагічную карту. Падтрымліваў сувязь з археолагамі Пецярбурга і Масквы. Зрабіў для Пецярбургскай акадэміі мастацтваў табліцу з пералікам курганоў і гарадзішчаў па кожным павеце Віцебскай губерніі. Упершыню на Беларусі пачаў фатаграфаваць працэс раскопак, складаць фотатэку помнікаў старажытнасцей Віцебскай і суседніх губерняў. Першы ў 1874 даследаваў Гнёздаўскія курганныя могільнікі пад Смаленскам, тэрыторыю ў вярхоўях Заходняй Дзвіны, Дняпра і Волгі. Вывучаў Барысавы камяні - манументальныя помнікі эпіграфікі 12 ст. на тэрыторыі Беларусі. У сваім маёнтку Завідзічы стварыў музей, які прыцягваў увагу многіх археолагаў. 3 1874 член Маскоўскага археалагічнага таварыства (член-карэспандэнт з 1867). Удзельнік 1-га археалагічнага з'езда ў Маскве (1869), на якім выступіў з дакладам пра раскопкі курганоў на Лепельшчыне.

Лада-Заблоцкі (Заблоцкі-Лада) Тадэвуш Гіляравіч
(27.8.1811-жнівень 1847)
       Польскі паэт беларускай школы, пісаў на польскай, рускай і беларускай мовах. Нарадзіўся ў в. Лугінавічы (цяпер Сенненскі р-н, Віцебская вобл.) у шляхецкай сям'і. Вучыўся спачатку ў Віцебскай семінарыі пры кляштары базыльян, потым у Віцебскай гімназіі, якую скончыў у 1831. Яго раннія паэтычныя творы заўважыў у 1830 куратар Беларускай навучальнай акру гі Р.І.Карташэўскі ў час інспекцыі беларускіх школ і з мэтай дапамагчы маладому таленту звярнуўся да міністра народнай адукацыі з хадайніцтвам залічыць Ладу-Заблоцкага на вучобу ва універсітэт за кошт Беларускай акругі. У 1831 Лада-Заблоцкі паступіў у Маскоўскі універсітэт і стаў "казённакоштным студэнтам" славеснага аддзялення з умовай, што, скончыўшы вучобу, ён будзе не менш як 6 гадоў служыць настаўнікам на Беларусі. У Маскве Лада-Заблоцкі ўвайшоў у тайнае студэнцкае таварыства, заснаванае В.Р.Бялінскім і М.Б.Чысцяковым, зблізіўся з радыкальнымі коламі маскоўскай грамадскасці. Наладзіўшы сувязь з землякамі Ю.Яжоўскім, Я.Вернікоўскім, Я.Савінічам і інш., ён стварыў тайнае літаратурнае таварыства, мэтай якога было пашырэнне сярод моладзі вальнадумства і патрыятызму. Свае вершы-заклікі антысамадзяржаўнага зместу Лада-Заблоцкі накіроўваў на радзіму - на Віцебшчыну, Магілёўшчыну, з імі знаёміліся выхаванцы Віцебскай гімназіі. Калі звесткі пра гэта дайшлі да генерал-губернатара Смаленскага, Віцебскага і Магілёўскага князя Н.Н.Хаванскага, той накіраваў рапарт шэфу жандараў графу А.К.Бенкендорфу. За нелегальную дзейнасць і распаўсюджванне патрыятычна-дэмакратычных вершаў Ладу-Заблоцкага выключылі з універсітэта і 29.6.1833 арыштавалі. Для расследавання "злачыннай дзейнасці" Ладу-Заблоцкага. даставілі ў Віцебск. Аўтара "абуральных вершаў" Віцебскі суд прыгаварыў да катаржных работ, але цар "змякчыў" прысуд - "адправіць радавым у Каўказскі корпус". 3 1837 адбываў ссылку ў Таганрогу, з 1838 - на Каўказе. Тут ён пазнаёміўся з грузінскімі пісьменнікамі Н.Бараташвілі і М.Туманашвілі, азербайджанскім паэтам і асветнікам А.Бакіханавым, з рускімі паэтамі Я.Палонскім, А.Адоеўскім і інш. Падборкі сваіх вершаў Лада-Заблоцкі змяшчаў у розных перыядычных выданнях. У 1845 з дапамогай Р.Падбярэзскага ён выдаў зборнік "Паэзія". Шмат увагі аддаваў перакладчыцкай дзейнасці. На польскую мову перакладаў англійскіх, французскіх, лацінскіх, грузінскіх, румынскіх, украінскіх паэтаў. У яго перакладзе на французскую мову выдадзены ўкраінскія народныя песні ("Украінскія песні", Парыж, 1845), на рускую мову пераклаў "Гісторыю Азербайджана" Бакіханава. У 1846 Ладзе-Заблоцкаму ўдалося вызваліцца ад салдацкай службы. Быў прызначаны ўпраўляючым Кулыіінскімі салянымі промысламі ў Грузіі. Тут ён і памёр ад халеры. Як рамантык Лада-Заблоцкі адмаўляў тагачасную рэчаіснасць, у алегарычнай форме заклікаў да барацьбы з самаўладствам. Як паэт-патрыёт беларускай школы апяваў прыгажосць роднай Беларусі. Лепшыя свае творы ён прысвяціў Радзіме, яе людзям, гісторыі і помнікам. Галоўная тэма паэтычных твораў, напісаных на чужбіне, - туга па роднай Беларусі: паэма "Ваколіцы Віцебска", балада "Ляшка", вершы "Да Дзвіны", "Да Лучосы", "Вілія", "Даўжанскае возера" і інш. Нямала твораў прысвяціў Каўказу ("Алазанская даліна", "Да бярозкі ў гарах Каўказа"). У рукапісе захаваліся "Матэрыялы да гісторыі славянскай цывілізацыі і літаратуры", "Погляды на гісторыю грузінскайлі таратуры". На беларускую мову асобныя яго польскамоўныя творы пераклалі П.Бітэль, У.Мархель, К.Цвірка.

Лісоўскі Іраклій (свецкае імя Іосіф; 1734-11.9.1809)
       Уніяцкі царкоўны дзеяч. Нарадзіўся ў Полацкім ваяводстве. Вучыўся ў школе пры кляштары дамініканцаў у мястэчку Ушачы, там устуліў у ордэн базыліян. У 1784-1809 полацкі архіепіскап. 3 1795 пасля скасавання Кацярынай II уніяцкіх епархій (акрамя Полацкай) фактычны кіраўнік усіх грэка-католікаў Расійскай імперыі. У 1806-09 уніяцкі мітрапаліт кіеўскі (не зацверджаны папам рымскім). У царкоўным жыцці ў процівагу базыльянам абапіраўся на белае духавенства, вылучаў яго на кіруючыя пасады. Садзейнічаў стварэнню Галоўнай семінарыі пры Віленскім універсітэце (1803), адкрыў семінарыю для белага духавенства ў в. Струнь (1803, каля Полацка). Быў прыхільнікам ачышчэння абрадаў ад лацінскіх запазычанняў. Дамогся ад расійскага імператара Аляксандра I стварэння ўнутрырьшска-каталіцкай калегіі асобнага дэпартамента для уніятаў (1805), старшынёй якога стаў сам. Курс Лісоўскага на збліжэнне грэка-каталіцкай царквы з праваслаўем працягвалі ў 1820-30-я г. уні яцкія царкоўныя дзеячы А.3убко, І.Красоўскі, В.Лужынскі, І.Сямашка і інш. Літ.: Коялович М. История воссоединения западнорусскнх униятов... СПб., 1873.

Лускіна Стафан (11.12.1725-21.8.1793)
       Журналіст, публіцыст, астраном, матэматык. Паходзіў з беларускай шляхты Віцебшчыны. Працаваў выкладчыкам матэматыкі і астраноміі, потым рэктарам Варшаўскага езуіцкага калегіума. Пасля забароны ордэна езуітаў у 1773 атрымаў манапольнае права на выданне газеты "Gazeta Warszavska" ("Варшаўская газета") і быў яе рэдактарам да самай смерці. Газета мела ў асноўным інфармацыйны характар, змяшчала пераклады замежных артыкулаў, адаптаваных для польскага чытача, і адлюстроўвала кансерватыўныя погляды яе рэдактара. Быў прыхільнікам Таргавіцкай канфедэрацыі, якая аб'ядноўвала рэакцыйную частку магнатаў і шляхты Рэчы Паспалітай і была накіравана на ліквідацыю прагрэсіўных рэформ у дзяржаве. У пісьме да А.Плуга (1883) А.Ф.Рыпінскі прылічваў Лускіна да пісьменнікаў, якія паходзілі з Беларусі або пісалі пра яе.

Любашчынскі Марк Мікалаевіч (?-1889)
       Дзяржаўны дзеяч Расіі, юрыст. Нарадзіўся ў Віцебскай губерніі ў дваранскай сям'і. У 1839 скончыў Пецярбургскі універсітэт і ў хуткім часе паступіў на службу ў Міністэрства юстыцыі. У 1857 яму як обер-пракурору дэпартамента Сената даручаны разбор праекта статута цывільнага судаводства. Крытычныя заўвагі Любашынскага на гэты праект у пэўнай ступені садзейнічалі высвятленню няслушнасці паўмер і непазбежнасці радыкальнай рэформы. Пазней Любашынскі прымаў удзел у складанні судовых статутаў, а пасля іх увядзення атрымаў права на прысутнасць у цывільным касацыйным дэпартаменце Сената. Дзейны ўдзел прымаў Любашынскі ў падрыхтоў цы сялянскай рэформы 1861 як член юрыдычнага аддзела рэдакцыйных камісій. Асобай камісіяй пад яго старшынствам у 1872 праведзена даследаванне валасных судоў. 3 1881 член Дзяржаўнага савета па дэпартаменце цывільных і духоўных судоў.

Лянкевіч Габрыель (15.3.1722-11.11.1798)
       Каталіцкі рэлігійны дзеяч, архітэктар, педагог. Нарадзіўся на Полаччыне. 3 1745 член ордена езуітаў. Вучыўся архітэктуры ў Віленскай езуіцкай акадэміі (1752-54) у Т.Жаброўскага і ў Рыме (1762-65). У 1765-73 выкладаў філасофію, архітэктуру і матэматыку ў калегіумах Нясвіжа і Полацка. У 1768 выканаў праект перабудовы капліцы ў касцёле св. Яна ў Вільні. Пасля выдання ў 1773 папскай булы аб скасаванні ордэна разам з С.Чарневічам дамогся захавання дзейнасці езуітаў у межах Расійскай імперыі і адкрыцця ў 1780 у Полацку навіцыята. 3 1782 рэктар Полацкага езуіцкага калегіума. У 1785-98 - генеральны вікарый ордэна езуітаў. Аўтар шэрагу архітэктурных праектаў.                                                                                                                                                                        

назадуверхда хаты