|
|
Дзеячы Віцебшчыны П - Р
Славутыя людзі
Дзеячы Віцебшчыны П - Р
Падалінскі Міхал (1783-1856)
Гравёр, педагог. Нарадзіўся на Аршаншчыне. Скончыў Віленскі універсітэт. 3 1822 выкладаў малюнак у гімназіі, потым у Віленскім універсітэце. 3 1830 працаваў у Мінскай гімназіі. 3 мастацкай спадчыны Падалінскага захаваліся афорты - партрэты канцлера Вялікага княства Літоўскага Л.Сапегі (паводле жывапіснага арыгінала 17 ст.), прафесараў Віленскага універсітэта В.Герберскага, І.Франка, В.Пелікана.
Папоў Аляксандр Нічыпаравіч (каля 1840-18.8.1881)
Хімік, педагог. Нарадзіўся на Віцебшчыне. У 1865 скончыў Казанскі універсітэт. Вучань А.М.Бутлерава. Напачатку працаваў лабарантам у Казанскім універсітэце, потым прафесарам хіміі Варшаўскага універсітэта. Аўтар працы "Пра вокіслы кетонаў" (Казань, 1869). Эксперыментальна даказаў, што ўсе 4 адзінкі валентнасці вугляроднага атама тоесныя. Вывучаючы акісленне арганічных злучэнняў хромавай сумессю, Папоў прапанаваў метады вызначэння хімічнай будовы кетонаў, кіслот, спіртоў і вуглевадародаў (т. зв. "правіла Папова").
Петражыцкі Леў Іосіфавіч (13.4.1867-15.5.1931)
Прававед і сацыёлаг, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў псіхалагічнай школы права. Нарадзіўся ў родавым маёнтку Калантаева Віцебскай губерніі. Скончыў юрыдычны факультэт Кіеўскага універсітэта і семінарыю, заснаваную ў Берліне з мэтай падрыхтоўкі прафесараў рымскага права для Расіі. Доктар юрыдычных навук з 1857. У 1898-1918 кіраваў кафедрай энцыклапедыі і філасофіі права ў Пецярбурскім універсітэце. Актыўна ўдзельнічаў у акадэмічным саюзе і партыі Народнай свабоды; быў дэпутатам 1-й Дзяржаўнай думы і за падпісанне Выбаргскай адозвы быў прыгавораны да трох месяцаў турэмнага зняволення.
3 1918 узначальваў кафедру сацыялогіі Варшаўскага універсітэта. Памёр у Варшаве. Шырокая эрудыцыя, багацце думак і тонкая крытычнасць яго твораў, на якія звярнулі ўвагу нават еўрапейскія вучоныя, спалучаліся са страснасцю і непахіснасцю ў абароне сваіх поглядаў. Уласную канцэпцыю Петражыцкі будаваў толькі на грунце звычайнай жыццёвай этыкі і псіхалогіі, якія могуць даць заканадаўцу сродкі ўздзеяння на паводзіны грамадзян. На яго думку, рэальна існуюць толькі псіхалагічныя працэсы, астатнія ж сацыяльна-гістарычныя ўтварэнні з'яўляюцца толькі знешняй праекцыяй - "эмацыянальнымі фантазіямі". Лічыў нездавальняючым падзел псіхічных з'яў на пазнанне, пачуццё і волю, бо першыя два феномены - пасіўныя і толькі трэці -актыўны. Таму Петражыцкі ўвёў паняцце эмоцый, якія маюць двухбаковы, актыўна-пасіўны характар (напр., голад, смага і г.д.). Сярод розных эмоцый асноўную ролю ён адводзіў эмоцыям этычным, якія падзяляюцца на маральныя і прававыя. Маральныя эмоцыі ён лічыў імператыўнымі, гэта значыць абавязковымі, прававыя характарызаваў як неабходную сувязь абавязку і права. Развіццё права, маралі, эстэтычных з'яў і нават пераход ад прававой сістэмы рабства да права свабоднай працы і канкурэнцыі тлумачыў "прагрэсам народнай псіхікі".
У сваіх творах па тэорыі і філасофіі права Петражыцкі падзяляў права на інтуітыўнае і пазітыўнае. Да апошняга ён адносіў права, якое пануе ў гэты час у грамадстве, а частку яго, што прызнаецца дзяржавай, называў афіцыйным правам. Замест падзелу на прыватнае і публічнае права Петражыцкі прапанаваў адрозніваць сацыяльна-службовае права, або права цэнтралізацыі, звязанае з уяўленнем пра грамадскае служэнне, і права дэцэнтралізацыі, свабоднае ад ідэі сацыяльнага служэння. Адсюль вынікала асаблівае значэнне той звычайнай палітыкі права, якая заклікана ачысціць псіхалогію людзей ад антысацыяльных схільнасцей і накіроўваць іх паводзіны ў бок агульнага дабра. Менавіта палітыка права можа весці чалавецтва ў тым кірунку, куды яно рухаецца бессвядома, эмпірычна. Паводле Петражыцкага, дзяржава, як і ўсе іншыя грамадскія адносіны, служыць праву, г. зн. агульнаму дабру, забяспечвае ажыццяўленне пэўнай сістэмы прававых норм і змяняецца ў адпаведнасці з яе патрэбнасцямі.
Плятэр ЭміліяФранцаўна(1806-1831)
Жыла на Віцебшчыне ў сваякоў, збірала і апрацоўвала беларускія народныя песні.
Пржавальскі (Прывальскі) Мікалай Міхайлавіч (12.4.1839-1.11.1888)
Падарожнік і географ, даследчык Цэнтральнай Азіі, асветнік, ганаровы член Пецярбургскай Акадэміі навук (з 1878), генерал-маёр. Нарадзіўся ў в. Кімбарава Смаленскай губ. ў сям'і дробнага памешчыка, які паходзіў з Віцебшчыны. У 1855 П. скончыў гімназію ў Смаленску і паступіў на ваенную службу. У 1861-63 ён слухач Акадэміі Генеральнага штаба ў Пецярбургу. У гэтыя гады ім складзены "Ваеннастатыстычны агляд Прыамурскага краю", які стаў падставай для абрання П. ў 1864 членам Рускага геаграфічнага таварыства, з якім у далейшым была звязана ўся яго дзейнасць. У 1864-67 выкладаў геаграфію і гісторыю ў юнкерскім вучылішчы ў Варшаве. Знаёмства ў 1867 з П.П.СямёнавымЦян-Шанскім паўплывала на фарміраванне П. як вучонага з шырокім кругаглядам. На працягу 1867-88 П. ажыццявіў 5 вялікіх экспедыцый: у 1867-69 Усурыйскую, у 1870-73 Мангольскую, у 1876-77 Лабнорскую і Джунгарскую, у 1879-80 першую Тыбецкую, у 1883-85 другую Тыбецкую. Раптоўная смерць перашкодзіла П. здзейсніць пачатую ім у 1888 першую экспедыцыю па Цэнтральнай Азіі. Галоўная заслуга П. - даследаванне Цэнтральнай Азіі. Ён некалькі разоў перасёк Манголі
|
|
|