Наш край
Сайт пра наваколлi Вiцебска
Смотрите в наших фотогалереях! Смотрите в наших фотогалереях! Смотрите в наших фотогалереях!
на главную | карта сайта
гостевая | контакты

КРАЯЗНАЎСТВА
Славутыя мясцiны
Славутыя людзі
Лужасна
Рознае (нарысы)
Клуб "Дзвiна"
Ваеннае краязнаўства 

ТУРЫЗМ
Маршруты
Вандроўкi
Рэкамендацыi
Уражаннi

ЭКАЛОГIЯ
Ахова прыроды
Артыкулы
Методыкi
Календар
Факты батанiцы
Кветкi

ФОТАГАЛЕРЭЯ
Гiст.-культ. славутасцi
Эка славутасцi
Краявiды
Турызм
Кветкi




 

Да гiганцкай хвоi.

Маршруты

Да гiганцкай хвоi.

   У нашай краiне багатай на лясы цяжка здзiвiць каго-нiбудзь дубам-волатам, памеры i ўзрост якiх уражваюць успрыяцце. Але амаль няма людзей, хто б бачыў такiя ж вялiкiя хвоi. Помнiкаў прыроды хвой - толькi 5 у нашай краiне. Не так даўно была зроблена адкрыцце, што самая вялiкая хвоя на Беларусi вырастае зусiм нездалек ад Вiцебска, каля вескi Сушчова. Яе узрост - каля 250 лет. Запрашаем у вандроўку да гэтага унiкальнага помнiка прыроды нашага края. Акрамя гэтага вы зможаце ўбачыць яшчэ i старажытны курган, каменныя крыжы, дзiўныя рэчкi Лужаснянку i Храпаўлянку i яшчэ шмат чаго цiкавага.

Гонар Вiцебшчыны

   Не шмат у нашай вобласцi помнiкаў прыроды рэспублiканскага значэння. Але есць некалькi, якiя слаўныя на ўвесь край. Вялiкi камень каля вескi Горкi ў Шумiлiнскiм раене з'яўляецца самым вялiкiм валуном на Беларусi. Унiкальнымi у масштабах нашай краiны з'яўляюцца i зараслi вадзянога арэха на азерах Цeста, Арлека i рацэ Аўсянцы у Гарадоцкiм раене. i вось не даўно быў адшуканы яшчэ адзiн помнiк прыроды - самая вялiкая хвоя у нашай краiне. Знаходiцца яна каля вескi Сушчова Вiцебскага раена, ў прыкладна 20 кiламетрах ад Вiцебска.

Памеры хвоi:
Дыяметр дрэва: 140 см.
Вышыня: 28 метраў.
Узрост: верагодна 200 - 250 гадоў.

Як наладзiць вандроўку i ўбачыць хвою

   Зрабiць гэта дастаткова проста. На аўтавакзале трэбы набыць квiткi да вескi Сушчова. Калi ў вас есць час, то можна ад Смаленскага базара даехаць да Рубы i дайсцi да Сушчова пешшу, да якога 5 кiламетраў. Дабраўшыся да аўтобуснага прыпынку iдзем па цэнтральнай дарозе да края вескi. Тут, каля зернетока дарога раздваiваецца i нам трэбы iсцi прама па той, што iдзе ў веску Шчучына.
   Пакiнуўшы з правай стараны зернесушыльныя башнi i прайшоўшы некалькi соцень метраў спускаемся ў лашчыну, якая ствараецца ручаiнай Валконка. Яна выцякае з аднаiменнага возера, пра якое сярод мясцовых жыхароў iснуе паданне.
   У 1812 годзе французскiя войскi цярпелi паразы ад хутка наступаючых расiйскiх войскаў. Ратуючы свае жыцце французы кiдалi сваю маемасць, нават зброю, каб лягчэй было адступаць. Помсцячы рускiм, Напалеон загадаў затапiць скарбы, што награбiў у Расii i Беларусi менавiта ў возеры Валконка. На Паўночнай Беларусi i Смаленшчыне распаўсюджаны легенды такога кшталту пра лясныя азеры з зыбкiм тарфяным дном. Навукоўцы кажуць, што ў кожным паданнi есць хаця б зерне праўды. Праўда гэта цi не пра Валконку - вырашаць вам.
   За ручаiнай зварачваем на права на праселачную дарогу. Яна вядзе праз палеткi i складваецца такое ўражанне, што перасоўваюцца па ей мясцовыя жыхары выключна на трактарах (хутчэй за ўсе гусiнiчных) цi мусiць на танках. Таму у дажджлiвае надвор'е iсцi па ей цяжка, а ехаць и щ вогуле не магчыма.
   Прайшоўшы з палову кiламетра будзе развiлка, на якой трэба будзе выбраць дарогу, што вядзе налева. Праз кiламетр справа будут бачны купы вялiкiх дрэў на месце былых латышскiх хутароў. Зараз там засталiся толькi развалiны каменных пабудоў.
   Прыкладна яшчэ праз кiламетар, палтара дойдзем да яшчэ адной ручаiны, якую пераходзiм.
   Прайшоўшы 200 метраў выходiм да месца, адкуль добра чутны шум праязджаючых па шашы Вiцебск-Гарадок аўтамашын i бачны мост праз раку Храпаўлянку. Да яго не спускаемся, а iдзем да вялiкай бярозы, каля якой робiм невялiкi прывал. Пакуль iншыя адпачываюць, некалькi чалавер павiнны знайсцi закiнутую дарогу у лесе, якая раней вяла да вадамернага пункта Баркова. Гэта складаная, выконваемая задача. Калi стаць да маста спiной - справа ад вас будзе рака Лужаснянка, а злева поле. iдзем прама. Вось гэта будзе вельмi непроста. Уваход у лес густа зарос кустамi вольхай, вярбой i iншым хмызняком. У некаторых месцах ен настолькi плотны, што недае прайсцi. Але летам страшней за ўсе вялiзная, вышэй за рост чалавека крапiва. З сабой абавязкова трэба мець плотнае адзенне, а праход зелллi прарубаць палкамi.
   Увайшоўшы ў лес знаходiм дарогу i рухаемся па ей. Руху будут перашкаджаць шмат паваленых дрэваў. iсцi трэба толькi кiламетар, але часу зоймець шмат i звычайна падаецца, што блукалi больш.
   Зусiм нездалек ад вады знаходiцца мэта нашай вандроўкi - гiганцкая хвоя. Каля яе расце яшчэ адна, меншая па памерах. Вышыня яе прыкладна такая ж - 27-28 метраў. Дыметр 0,7 метра. Узрост больш за 130 гадоў. Уверсе кроны хвояў сплялiся i надаваць статус помнiка трэба адразу адедзвум дрэвам.
   Пасля таго як вы агледзiце помнiк прыроды можна вяртацца назад (па тойжа дарозе), цi тут жа i падсiлкавацца. Але не забывайце пра iншых i саму хвою. Хвоя унiкальна, а пашкодзiць яе вельмi проста. - пакiдаце чысцiню на гэтым месцы. Да вашага вiзiта яна стаяла тут сотнi гадоў. Хацелася б, каб стаяла тут некалькi разоў па столькi i выклiкала здзiўленне i гонар вiцеблян за тое, што менавiта каля нашага горада расце такi цуд прыроды.                                                                                                                                                                        

назадуверхда хаты