Доўжа, возера Сосна i камень закаханых.
МаршрутыДоўжа, возера Сосна i камень закаханых.
Доўжа. Кожны чалавек, якi калi-небудзь бываў на возеры Лосвiда абавязкова праязджаў праз гэтую веску. Бачыў ен так сама i возера Сосна. Але хутчэй за ўсе праязджаў i не ведаў таго, насколькi цiкавае i дзiўнае гэта месца. Тут есць возера, якому прысвяцiў свой верш паэт яшчэ ў пачатку ХiХ стагоддзя i валун, самы вялiкi ў Вiцебскiм раене з цiкавым паданнем пра яго.
Складана сказаць, калi ўзнiкла веска Доўжа. У яе наваколлях знаходзяцца курганы, У межавой запiсi Вiцебскага ваяводства 12.1.1623 года згадваецца, што пры маентку Должа, каля весак Ясенi i Дуб есць гарадзiшча. У дакуменце адзначаецца, што маентак i веска знаходзяцца за Дзвiной, каля рэчкi Рэчыцы (па сучасным вымярэннi каля 20 кiламетрах ад Вiцебска). На гарадзiшчы расце "Галяшова хвоя" (ИЮМ,1891, вып. 21, с.495).
Сучасная Доўжа дастаткова вялiкая веска тут пражывае больш за 600 чалавек. Такой яна стала ў 30-я гады ХХ стагоддзя, калi ў часы калектывiзацыi i ўзбуйнення гаспадарак у яе склад увайшлi в. Зарачане, ф. Заручаўе, ф. Зяленаўка, х. Затулава, в.Сосна i, в. Сосна ii, Сафонава, ф. Степанава, ф. Цiмашы i iншыя населенныя пункты (Спiс лiквiдаваных, знiшчаных, сселеных, пераiменаваных i iншых неiснуючых населеных пунктаў Вiцебскага раена).
Да 1917 года Доўжа належала разам з Казловiчамi купцу Шэплеру лютэранiну па веравызнанню. Земельныя уладаннi былi па памерах Вiцебскага уезда вялiзнымi - 3026 i 5275 дзесяцiн (Памятная книжка Витебской губернии на 1908 год. Вт., 1909). Сярэднi памер шляхецкага землеўладання - 50-150 дзесяцiн.
Зараз Доўжа славута на бiяфабрыку iмя Я. Р. Каваленкi - месца, дзе вырабляюць вакцыну. Тут есць базавая школа некалькi магазiнаў.
Дакладна можна сказаць, што месца было даволi вядомым. У падцвержанне гэтага, можна прывесцi верш польскага паэта Тадэвуша Лады-Заблоцкага (1811-1847), якi жыў i вучыўся ў Вiцебску першай палове ХiХ стагоддзя i прысвяцiў гораду i наваколлям некалькi вершаў.
Сярод iх есць i прысвечаны Даўжанскаму возеру:
Аднак найбольш прыгожым возера бывае
Тады, як сонца пакiдае ўзгоркi
I на ўзбярэжжы возера збiрае
Дзяўчат красунь на спевы i гаворкi.
iх песня звонкая кране любога,
Калi пальецца воддаль ад сялiбаў.
Ах! Гэткую пачуеш толькi хiба,
Як станеш некалi прад тронам Бога.
Цябе, я возера Даужанскае, i бачыў,
i песнi чуў твае над берагамi,
i дух мой заклапочаны юначы
Лунаў - не чуў зямлi я пад нагамi.
Тады з тваей зраўноўваў я вадою
Мае пачуцце ў трывогах несканчоных
i, я как папрок Наталлi маладое,
Твой шум гудзеў мне ў сэрцы засмучоным.
|
Lada-Zablocki T. Poezie. S.28-29.
Пераклад П. Бiтэля
Чаму жа такая назва - Доўжаi
Тлумачэнне паходжанняў назваў, на першы погляд рэч простая, але гэта не так. Навукоўцы разглядаюць лексiчнае значэнне слова, зачастую якое паходзiць з iншай мовы, бо на тэрыторыi Беларусi раней жылi плямены фiна-уграў i балтаў (ад тых часоў нам засталiся многiя назвы нашай зямлi, асаблiва рэк i азераў (гiдронiмаў). Тапанiмiчны слоўнiк Беларусi тлумачыць паходжанне назвы вескi ад слова "доўгi", т.е. вялiкi па длiне, длiнны (Жучкевич В.А. Топонимический словарь Белоруссии. Мн., 1968). Такiх назваў на нашай краiне дастаткова шмат. Але iснуе i так званая народная этымалогiя - тое, як мясцовыя жыхары тлумачаць мясцовыя назвы. Звычайна яны засноўваюцца на "вольным" перакладзе i iнтэрпрэтацыi назвы: Лужасна - ад лужы, Храпавiчы ад храпсцi, Ворскла - ад вор скла (той хто скраў шкло), але ў большасцi выпадкаў такiя тлумачэннi ня верныя. Хаця з боку погляда этнаграфii i фальклора яны ўяўляюць значную каштоўнасць. Прывядзем тут народныя паданнi пра паходжанню назваў вескi, возера i вялiзарнага валуна, якi знаходзiцца нездалек ад Доўжы.
Народная этымалогiя. Шмат гадоў таму, жыла тут панна. Была яна старой, не было ў а нi дзяцей, а нi ўнукаў, а нi проста сваякоў. Быў у спрадчыне толькi прыгожый замак. Але справы iшлi кепска i каб працягнуць i звесцi канцы з канцамi, вымушана яна была браць шмат чаго ў доўг пазыкi. Большасць iх рабiла ў суседа. Калi ж памерла - то спадчына /замак i веска/ перайшла яму, але назва у вескi стала Доўжа, ад слова доўг, з прычыны пераходу ў маемасць пану.
Возера Сосна i камень закаханых. Даўным даўно, жыла ў весцы дзяўчына - незвычайная прыгажуня. Была яна ў сям'i адна, што было незвычайна на тыя часы. Зразумела, што ў дачцы бацькi душы не чаялi, але характар у яе быў "цяжкаваты". Усе хлопцы наваколля былi закаханыя ў дзяўчыну, але яна аддавала перавагу перд усiмi мясцоваму кавалю па прозвiшчу Сасноўскi. Бацькi ягоныя памерлi, калi ен быў яшчэ хлапчуком. Усе б было як у людзей, але быў у веске праездам пан. i убачыў ен дзяўчыну i зрабiлася з iм тое, што з усiмi хлопцамi ў акруге. Але пан есць пан i калi ен пасватаўся да бацькоў дзяўчыны, яны не адважылiся адмовiць яму. Па першае, багаты ен быў, магутным i ўплывовым. Па другое, якiя ж бацькi не жадаюць свайму дзiцяцi шчаслiвай долi. Але каб ведалi, што выйдзе з таго, сем разоў перадумалi б.
А адбылося вось што. Дзяўчына закахалася "з галавой" у каваля i працягвала патаемна сустракацца з iм. Рабiлi яны гэта каля вялiзнага камяня, што ляжаў на беразе рэчкi, якая цякла з возера у Дзвiну. Але няма таго тайнага, што калi-небудзь не стане яўным. Даведаўся пан пра спадканнi каля камня i загадаў высачыць закаханых i забiць. Гэта адбылося каля камня i стаў камень у тую ноч чырвоным ад крывi. Вялiкая была любоў пана да дзяўчыны, але яшчэ большай помста. Асаблiва лютаваў ен з каваля. Загадаў кiнуць цела ў возера i казаў "Хачу, каб душы iх не атрымалi спакою да канца вякоў, а памяць пра каваля i ягоны род згiнула у вадзе возера". Але не згiнула памяць нi пра дзяўчыну, нi каваля, нi пра ягоны род. Казалi людзi, што прыняў грэх пан забойства не толькi закаханых, але i немаўля ненароджанага, бо дзяўчына цяжарнаю была. i назвалi з тых пор возера Сосна - у памяць пра каваля Сасноўскага. /калi нябожчыкi не пахаваны па хрысцiянскiм абрадзе, душы не змогуць папасць нi у рай нi ў пекла, а вымушаны будуць цярпець i чакаць канца света/
Народныя назвы вельмi часта бываюць далекiмi ад сапраўдных, але ў гэтым выпадку пэўная рацыя есць. На Беларусi нiколi не было вазер з назвамi Сосна - не ўласцiва гэта нашаму краю. Слоўнiк кажа, што такiя назвы маглi з'яўляцца толькi ў вынiку пераiменаванняў у сувязi з якiмi-небудзь надзвычайнымi падзеямi. Такой падзеяй маг быць выпадак з закаханымi. Магчымы варыянты, але выпадак з назвай праўдападобны.
А камень есць i зараз. Кожны ў Должы можа паказаць яго вам. Зараз ен трошку блiжэй да рэчкi Храпаўлянкi. Калi вялi высокавольтную лiнiю электраперадач i будавалi падстанцыю, спiхнулi яго бульдозерамi да вады. Але традыцыя сустракацца закаханым i прызначаць спатканнi каля камня засталася i зараз. i дзякуй Богу.
Вандроўка нядзельнага адпачынку
Калi вы так сама хочаце наведацца да Доўжы i на свае вочы забачыць яе славутасцi, можна зрабiць гэта некалькiмi шляхамi. Прасцей за ўсе сесцi на аўтобус Вiцебск-Лосвiда, Вiцебск-Гарадок i сыйсцi ў Доўжы, толькi папрасiць спынiцца каля самога возера, перад рэчкай Бягучкай, якую мясцовыя жыхары называюць трошку iнакш, за тое, што цячэ ў возера Сярэдняе, але калi-некалi назад у Сосна. Арыенцiрам можна лiчыць мост праз гэтую ручаiну. Адсюль трэба прайсцi з поўкiламетра на Паўдневы-Усход i на самой акраiне вескi, нездалек ад лiнii электраперадач i падстанцыi, вы i знойдзеце камень, якi з'яўляецца самым вялiкiм ў Вiцебскiм раене. Знаходзiцца на правым беразе ракi Храпаўлянка ў 10 метрах ад урэза вады на адрэзку памiж азерамi Сярэднiм i Малым. Шырыня: 250см; Длiна 160см , Высата 320см. Патрабуе аховы i па сваiх памерах i па тым, што пра яго iснуюць паданнi. ( На Беларусi есць Шматлiкiя легенды пра валуны-"краўцы", што шыюць адзенне, валуны-"гаюны", што загойваюць раны, валуны - месцы жыхарства пачвар i увахода на той свет i iншыя, але камней закаханых няма).
Да Доўжы можна дабрацца i крышку iнакш. На прыгарадным цягнiку даехаць да станцыi Лосвiда i адтуль пешшу прайсцi па шашы Вiцебск-Гарадок некалькi кiламетраў да вескi.
Якi б вы шлях не абралi - абавязкова наведайцеся ў гэтае цiкавейшае i такое багатае на паданнi месца нашага края.
- Памятная книжка Витебской губернии на 1908 год. Вт., 1909
- Жучкевич В.А. Топонимический словарь Белоруссии. Мн., 1968
- Багдасараў А. Валуны - прыкметы часу i гiсторыi. //Культуры 2000, 7-13 студзеня.
- Бярозка У. Маўклiвыя сведкi мiнуўшчыны. //Вiцебскi рабочы. 1999, 30 студзеня.
- Пацыкайлiк Д. Ледавiковая спадчына Беларусi //Родная прыроды N1, 2001,
|