Падарожжа у горад чорных зайцоу, музей Янкi Купалы i радзiму прэзiдэнта.
МаршрутыПадарожжа у горад чорных зайцоу, музей Янкi Купалы i радзiму прэзiдэнта.
Цi трэба казаць пра тое, што кожнаму чалавеку для паунацэннага жыцця патрабуецца добры адпачынак. Але часта адбываецца так, што добры адпачынак немагчымы па шэрагу прычын: адсутнасць часу, грашовых сродкау, жадання ад'яжджаць далека ад дому на доугi тэрмiн i iншыя. Нядзельныя паходы па наваколлях горада не залежаць нi ад воднага з гэтых фактарау. Больш таго, яны узбагацяць вас i далучаць да нашай гiсторыi, дапамогуць атаясамiць самiх сабе як частку свайго края. Iншыя, прауда, могуць супярэчыць, што у нашы наваколлi небагатыя на славутасцi, якiя б былi сусветна вядомы. Так, сусветных цудау у нас няма. Але i з тых адзiнак, што захавалiся, нам есць чым ганарыцца. На iх i трэба выхоуваць нашу самасвядомасць.
Турыстычна-краязнаучы гурток Лужаснянскай гiмназii прапануе вашай увазе некаторыя з распрацаваных маршрутау. Яны прывабныя тым, што разлiчаны на адзiны святлавы дзень, багатыя на славутасцi i прыгожыя мясцiны, не патрабуюць спецыяльнай турыстычнай падрыхтоукi i экiпiроукi, значных матэрыяльных тратау i фiзiчнай загартоукi.
Схадзiушы у паходы па нашых маршрутах, вы атрымаеце нешта большае, чым проста добры настрой ад прыемна праведзенага дня. Прайшоушы па iх, вы зробiце падарожжа не толькi у прасторы, але i у часе. Вы пракрочыце за некалькi кiламетрау сотнi i нават тысячы гадоу! Вы убачыце тую самую нашу гiсторыю, пра якую толькi самую маласць чыталi у кнiгах. Вы не толькi убачыце, але i зможаце дакрануцца да той гiсторыi, пра якую нават i не ведалi. Большасць маршрутау распрацавана для пешых падарожжау, але ж есць такiя месцы, якiя знаходзяцца на значным удаленнi ад "базы", а цiкавых аб?ектау там навокал шмат. У такiя месцы лепей налажваць аутобусныя экскурсii. Яны скарачаюць час на наведваннi i паляпшаюць мабiльнасць групы. Адну з такiх экскурсiй да наваколляу Оршы, горада якi адыграу i адыгрывае вельмi значную ролю у гiсторыi краiны, мы i прапаноуваем.
Галоунай мэтай паездкi з'яуляецца наведванне старажытнагша горада Копысi, музея-сядзiбы "Ляукi" Янкi Купалы, радзiмы першага прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь - вескi Александрыя, некалькiх музеяу Оршы i калi дазволiць час месца бiтвы 1514 года на рацэ Крапiуне.
Не станем паглыбляцца у методыку зборау у турыстычную аутобусную экскурсiю i адразу "апынемся" у Оршы. Горад знаходзiцца прыкладна у 100 кiламетрах i 200 ад Мiнска. Адсюль i станем вясцi распавяданне пра тыя славутасцi, з-за якiх мы i зрушылi з месца.
Чаму Копысь - горад "чорных зайцоу".
Менавiта горадам чорных зайцоу можна назваць г.п. Копысь, таму, што у мясцовага насельнiцтва iснуе легенда пра тое, што менавiта такога колеру зайцы некалi вадзiлiся у мясцовых лясах i палях. Паважаючы гэтую легенду, на гербе горада, якi атрымала Копыссь у 1781 была змешчана выява зайца на зяленым полi. Але гiсторыя гэтага населеннага пункта нашай краiны пачалася значна раней набыцця iм герба. Больш таго - гэтая гiсторыя тыповы прыклад лесу шматлiкiх старажытных гарадоу Беларусi, якiя у часы сярэднявечча адыгрывалi вялiкую ролю у нашай гiсторыi, а зараз прыйшлi у заняпад.
Замчышча
А роля была сапрауды значная - знаходзiуся горад на гандлевым шляху "з вараг у грэкi", якi праходзiу па рэках Рускай раунiны i злучау краiны Заходняй i Пауночнай Еуропы з Вiзантыяй i Блiжнiм Усходам. Нашыя старажытныя продкi добра разумелi выгады, якiя нясе такое выгаднае становiшча населеннаму пункту. За начлег, добрую ежу, баню, ахову таварау, паслугi лоцманау, стамiушыяся за часы доугай вандроукi гандляры шчодра плацiлi. Ды i не толькi паслугi маглi прапанаваць мясцовыя жыхары. Самiм было што выставiць на продаж: футры, мед, воск, пяньку, поташ, вырабы з косцi - усе гэты тавары былi добра вядомы на замежных рынках. Да гэтага трэба дадаць, што узбагацiцца можна было i проста удзельнiчаючы у таргах - танна купiлi у адных купцоу тавар - дорага прадалi другiм, цi сваякам, Не выклiкае сумненняу, што такое месца прыцягвала увагу не толькi добрасумленных людзей, але i прахадзiмцау, аматарау легкай спажывы. Зразумела i жаданне жыхароу абаранiць сябе ад нечаканых "гасцей".
Дакладна вядома, што умацаваны горад ужо iснавау у 1059 годзе (першы успамiн пра яго у летапiсi). Знаходзiуся ен на левым беразе Дняпра, у вусцi рэчкi Сморкаука. Археолагi вызначылi, што з XI па XIII стагоддзi тут знаходзiуся дзядзiнец старажытнага гораду, у XIV-XVII стагоддзях - замак, а у часы Пауночнай вайны (1700-1721) - крэпасць.
Капыская кафля
З даунiх часоу Копысь вядома як цэнтр па вырабу мастацкай керамiкi з мясцовай ружовай глiны. Яна была настолькi вядомая па краiне i за яе межамi, што была вядома проста як "копыская кафля". Тут выраблялi усе дэталi для аблiцоукi печау: плiткi, вуглы, часткi карнiза. Кафля аздаблялася рэльефным геаметрычным, раслiнным i геральдычным арнаментамi. У другой палове XVII стагоддзя, уведзеныя у маскоускi палон, копыскiя майстры выраблялi i аздаблялi шматколернай палiванай кафляй палацы i храмы у Рускай дзяржаве. У канцы XIX - пачатку XX стагоддзя у Копысi працавала каля 20 заводау. Выраблялася кафля уручную, не больш за дваццаць штук за дзень. Большасць кафлi мела рысы стыля "мадэрн", знешнi выгляд iх быу надзвычай прывабны - узоры з кветак рамонкау, сланечнiка, паслену; расфарбоука пераважала ружова-белая, зялена-блакiтная, белая з золатам. На жаль, зараз копыскаю кафлi амаль не убачыш. Заводы у дваццатых гадах былi закрыты па прычыне адсутнасцi неабходных матэрыялау (для вырабу каляровых фарбау неабходны былi олава, свiнец, для пазалоты - каштоуныя металы, а iх у тыя часы амаль не было).Большасць яе iшла на экспарт за мяжу, тая ж, што заставалася на Беларусi, у асноуным загiнула з тымi дамамi i печамi у час II сусветнай вайны. Але паглядзець кафлю усе ж можна. У музеях (Оршы, у Ляуках) i у самой Копысi. Мясцовыя жыхары параiлi нам звярнуцца да "бабы Шуры", у хаце якой захавалася печ, абкладзенная кафляй. Не прамiнiце такой магчымасцi, завiтайцеся да яе. Гасцям яна зауседы рада, а тое, што вы убачыце надоуга пакiне адбiтак у вашай душы - упэунены - такой прыгажосцi вы яшчэ нiколi не бачылi. Зараз на месцы былых заводау, працуе кафляны цэх Аршанскага сiлiкатных вырабау, але вырабляюць звычайную кафлю i сувiнiрны посуд. Хочацца верыць, што сакрэты вырабу копыскай кафлi усе ж такi яшчэ адрадзяцца.
Радзiма Iгнацiя Максiмава
Да нашых дзен дайшло толькi некалькi iменау выдатных майстроу капыскай керамiкi. У асноуным гэта дзеячы другой паловы XVII стагодзя Я. Андрэяу, С. Аляксеяу, П. Будкееу, С. Грыгорўеу, В. Дарафееу, I. Максiмау, П. Федарау. Iх iмены дайшлi да нас не сколькi дзякуючы майстэрству i таленту нашых землякоу (у тыя часы яны яшчэ не iмкнулiся пакiнуць свае iмя у гiсторыii), сколькi дзякуючы "ласке" рускiх войскау у вайне 1654-1667. Яны i сотнi iншых выдатных майстроу сваей справы - былi вывезены у палон у Маскоускае царства i працавалi там на карысць гэтай краiны, а не сваей Радзiмы. Сярод тысяч iншых людзей, iх лес яшчэ выглядае больш прывабна. Яны жылi у буйных цэнтрах Масковii, рабiлi любiмую справу, карысталiся пэунай павагай з боку улад як знауцы сваей справы. Большасць жа "палону" вывозiлася на засяленне у акраiнныя землi Маскоускага царства, напрыклад, у Аланецкую зямлю.
Сярод названых iменау капыскiх майстроу, больш вядома iмя i лес Iгнацiя Максiмава. У 1654 годзе ен быу узяты патрыярхам Нiканам у Валдайскi Iверскi манастыр пад Масквой, дзе наладзiу упершыню у Расii вытворчасць палiхромнай кафлi. З 1568 года, працавау з вядомым беларускiм цанiннiкам Палубесам. З 1660 па 1666 удзельнiчау у аздабленнi Васкрасенскага сабора Новаiерусалiмскага манастыра на рацэ Iстра. У 1666 годзе стау майстрам Маскоускай Аружэйнай палаты. Да 1672 аздабляу царкву Грыгорыя Неалесарыйскага у Маскве, Пакроускi сабор у Iзмайлаве (1674).
Бываючы у палацах i саборах Масквы i iншых гарадоу Расii, мы захапляемся прыгажосцю iх унутраннага аздаблення, працай майстроу, якiя зрабiлi такую неверагодныя дзiвосы не ведаючы пра тое, што тут прыклалi руку i нашы продкi. Захапляемся чужым (а можа i не чужым, калi рабiлi iх нашы майстры) i думаем, чаму гэта на нашай зямлi амаль нiчога падобнага няма. Парадокс атрымлiваецца - на увесь свет рабiлi, а у самiх няма. Варта iншым разам i паразважаць, чаму ж няма i куды дзелася.
Ляукi
Веска Ляукi знаходзiцца веска амаль на ускраiне Копысi i вядома тым, што тут у 1935 - 1941 годах жыу i працавау народны паэт Беларусi, "бацька" сучаснай беларускай лiтаратуры - Янка Купала. На высокiм беразе Дняпра, у хваевым бары, нездалек ад вескi была пабудавана пiсменнiку дача у гонар пашану прызнання ягоных заслуг перад Беларуссю. Пры гэтым, месца было прапанавана вызначыць самому Купале. Больш iншых, яму спадабалася менавiта гэты куток краiны. Тут яму i працавалась вельмi карысна. Лiрычныя вершы "Сонцу", "Алеся", "Лен", "Сосны", "Госцi", "Вечарынка", "Сыны" i iншыя, напiсаныя паэтам у гэты перыяд, складаюць адну з лепшых старонак яго творчасцi, так званы Ляукоусуi цыкл. У самым пачатку вайны дача згарэла (3 лiпеня). Пакiдаючы Беларусь, Янка Купала вельмi сумавау i сказау аднойчы, што мае цяжкае пачуцце, што больш не убачыць Бацькаушчыну. Сумныя прадчуваннi спраудзiлiся. У 1943 годзе Паэта не стала. Ляукi не дачакалiся Купалу але самi не канулi у нябыт. 4.08.1945 года была прынята пастанова СНК БССР i ЦК КП(б)Б "Аб увекавечаннi памяцi народнага паэта Беларусi Янкi Купалы", у якой прадугледжвалася адбудова дачы i стварэнне там фiлiяла Лiтаратурнага музея Я. Купалы. У 1962 - 77 гадах фiлiял працавау на грамадскiх пачатках, а у 1977 годзе ен стау дзяржаунай установай. У 1982 годзе, у гонар 100-годдзя з дня нараджэння паэта каля дачы быу узведзены помнiк (скульптар А. Анiкейчык). На iм Купала паказаны сiдзячым на лауцы у глубокiм задуменнi. Выразнасць твару, пластыка рук раскрываюць духоуны стан песняра. Узмацняе эмацыянальнае уздзеянне i дуб, пад якiм пастаулены помнiк. У музее добрыя супрацоунiкi i экскурсiя пакiне на вас не меньшае уражанне чым понiк паэта. Мясцовыя знауцы не толькi раскажуць вам вядомыя i невядомыя факты з бiяграфii i творчасцi Купалы, але i пакажуць пакоi, дзе ен жыу i працавау, сапраудныя рэчы, якiмi карыстауся, фотаздымкi,копii рукапiсау i дажа аутамабiль, якi быу падараваны Купале (захоуваецца у спецыяльным гаражы). Есць i цiкавая экспазiцыя прысвечаная гiсторыi суседняй Копысi.
Александрыя
Гэтая цiкавасць зямлi беларускай знаходзiцца прама насупраць Копысi, на яго левым беразе. Вядома яна стала таму, што тут нарадзiуся Аляксандр Лукашэнка (хаця жыхары Копысi спрачаюцца за гэта права i сцвяржаюць, што першы прэзiдэнт Беларусi з?явiуся на свет менавiта у радзiльным аддзяленнi капыскай бальнiцы, да i Александрыя у тыя часы уваходзiла у склад Вiцебскай вобласцi). Так гэта цi не, хай спрачаю цца гiсторыкi. Нас можа цiкавiць гэтая мясцiна па некалькiх прычынах, сярод якiх тое, што у гэтым месцы прайшло дзяцiнства i юнацтва А. Лукашэка, тут летам пражывае яго мацii тое, што тое будаунiцтва, якое разгарнулася тут (як дарэчы i у Шклове), мае намер зрабiць з гэтай некалi звычайнай беларускай вескi - нешта накшталт германскага паселка. Дамы, абкладзенныя чырвонай цэглай, дахi з металачарапiцы, шыкоуны магазiн са сцягамi каля аутамабiльнай стаянцы, куток наведвальнiка з мяккiмi крэсламi, пакрытыя асфальтам вулiцы - з палову Маскоускага праспекта - усе гэта калi-небудзь можа будзе i у другiх весках нашага края. Зразумела, што наведванне прыгожай школы i добрага магазiна, не самая галоуная мэта экскурсii i усе ж такi можна паспрабаваць завiтацца да дома, дзе прайшлi дзiцячыя гады прэзiдэнта, але гэта можа у вас не атрымацца, таму, што там кругласутачна дзяжурыць i мiлiцыя i вас могут проста не прапусцiць. У любым разе, пастойце на высокiм беразе Дняпра i палюбуйцеся захапляльнымi краявiдамi, якiя адкрываюцца з гэтага месца.
Дарэчы, у Александрыю трапiць можна па не так дауно узведзенаму пантоннаму масту, якi узмедзены намаганнямi вайсковых саперау. Яшчэ у Копысi, на самым беразе варта спынiцца i разглядзець якар, ад нейкага вялiкага карабля, а пахадзiушы уздоуж вады, абавяскова знойдзеце кавалачкi знакамiтай капыскай кафлi усiх часоу i варыяцый. Iншым часам трапляюцца i надзвычайна цэнныя экземпляры. А то, i што ведае? Можа вам пашчасцiць i вы адшукаеце яшчэ больш каштоунае? Тут як пашанцуе.
Орша
Ад Александрыi трымаем шлях на Оршу. Дарога iдзе паралельна чыгунке Адэса - С.Пецербург i выводзiць нас у гэты горад, якi большасцi краiны вядомы толькi таму, што тут некалькi турэм i што гэта буйны чыгуначны вузел. Гэта канешне значныя, але ж не галоуныя славутасцi горада со 130 тысячным насельнiцтвам. Тут працуе каля 20 буйных прадпрыемствау, сярод якiх заводы легкага машынабудавання, станкабудаунiчы, iнструментальны, iльнокамбiнат, прадпрыемствы па абслугоуванню чыгуначнага транспарту i iншыя. Для турыстау цiкавымi будуць мемарыяльны комплекс "Кацюша", Куцеiнскi манастыр, Iльiнская царква, старажытнае замчышча, каля якога адпаведна легендзе быу плянен князь Усяслау з сынамi, 4 музея, сярод якiх на наш погляд найцiкавейшыя "Млын" i гiсторыка-краязнаучы.
Дамоу
Досыць навандраваушыся за дзень, атрымаушы вялiкую колькасць здавальняючых эмоцый, вы абавязкова у нейкi момант адчуеце што стамiлiся i адзiнае жаданне, якое маеце - гэта хутчэй накiравацца да дому. Што ж, за гэты дзень вы зрабiлi не толькi падарожжа у сотнi кiламетрау, але i у сотнi год. i iх цяжар - на вышых плячах. Зразумела, што любому захочацца адпачыць. Але i на шляху да дому i не не забывайцеся, што вакол нас яшчэ застаецца шмат чаго цікавага.
|