Наш край
Сайт пра наваколлi Вiцебска
Смотрите в наших фотогалереях! Смотрите в наших фотогалереях! Смотрите в наших фотогалереях!
на главную | карта сайта
гостевая | контакты

КРАЯЗНАЎСТВА
Славутыя мясцiны
Славутыя людзі
Лужасна
Рознае (нарысы)
Клуб "Дзвiна"
Ваеннае краязнаўства 

ТУРЫЗМ
Маршруты
Вандроўкi
Рэкамендацыi
Уражаннi

ЭКАЛОГIЯ
Ахова прыроды
Артыкулы
Методыкi
Календар
Факты батанiцы
Кветкi

ФОТАГАЛЕРЭЯ
Гiст.-культ. славутасцi
Эка славутасцi
Краявiды
Турызм
Кветкi




 

У Бараўляны

Маршруты

У Бараўляны (да паштовай станцыi, старажытных курганоў i "Чортавага маста").

   Як i большасць маршрутаў, пачынаем гэты з чыгуначнага вакзала. Сядаем на дызель Вiцебск-Азярышча i едзем да станцыi Лосвiда (другi прыпынак ад Вiцебска). З назвай можа атрымацца блытанiна, бо, акрамя чыгуначнай станцыi, есць яшчэ аднаiменныя вескi (Лосвiда, Вялiкае Лосвiда, Малое Лосвiда), возера i палiгон.
   Ад станцыi можна зрабiць два радыяльныя выхады. Першы - пайсцi да палiгона Мабiльных сiл (больш вядомых па старой назве - паветранна-дэсантных войскаў) i аздараўляльнага летнiка "Лiпкi". Найбольш цiкавымi тут з'яўляюцца два месцы: помнiк дэсантнiкам i лясныя азяркi каля летнiка. БМД-2 (баявая машына дэсанта), была вывезена з Аўганiстана i ўсталявана на пастаменце перад уваходам на палiгон. Вядома, што 103-я Вiцебская гвардзейская паветрана-дэсантная дывiзiя была ўведзена ў Аўганiстан у лiку першых i знаходзiлася там усе дзесяць год вайны. У гонар гэтай падзеi i пастаўлен тут помнiк. Лясныя вазеркi Лiпкi вядомы тым, што есць паданне, што ўсе чатыры звязаны памiж сабой падземнымi хадамi - тунэлямi. А яшчэ кажуць, што там жыве нейкая пачвара, накшталт лох-нэскай. Нiякiх монстраў у вочы нiхто не бачыў, а азеркi вельмi прыгожыя i маляўнiчыя.
   Другi маршрут не менш цiкавы. Галоўнымi славутасцямi яго з'яўляюцца паштовая станцыя, старажытныя курганы i загадкавае месца "Чортаў мост".
   Сышоўшы на станцыi, iдзем уздоўж чыгункi назад некалькi соцень метраў. Сцежка павярне налева, i мы выйдзем да вескi Баранаўка. Нiчым асаблiвым яна не вызначаецца, толькi ў самым крайнiм доме, каля шашы, жыве чалавек, якi робiць цiкавыя скульптуры птушак з дрэва. Ягоная сядзiба ўпрыгожана некалькiмi: сям'ей буслоў, лебедзем i ястрабам.
   Палюбаваўшыся на гэткую прыгажосць, iдзем далей, толькi ўжо выйшаўшы на шашу Гарадок-Вiцебск. Праз паўтара кiламетра з левага боку дарогi ўбачым будынкi паштовай станцыi.
   Дакладная назва гэтай цiкавасцi: "станцыйны дом 3-га разраду". Раней, да адкрыцця чыгунак, такiя дамы будавалiся на паштовых трактах праз 25-30 кiламетраў i адыгрывалi вялiкую ролю ў эканамiчным жыццi дзяржавы i прыватных справах людзей.Дом быў пабудаваны з цэглы паводле "ўзорнага" праекта 1843 года. Ен знаходзiцца нездалек ад дарогi i павернуты да яе галоўным фасадам. Будынак у плане прамавуголыны, з боку двара невялiкая прыбудова. На галоўным фасадзе 4 акны з лiштвамi. Над уваходам невялiкi франтончык. У левым баку дома размяшчалiся 3 пакоi для прыезжых i ямшчыкоў, з правага - пакоi даглядчыка. У комплекс паштовай станцыi ўваходзiлi i гаспадарчыя пабудовы - хлявы, стайнi, флiгель для ямшчыкоў, якiя зараз часткова перабудаваны. Унутраны двор выкладзены брукам.
   Паштовая станцыя - помнiк дарожная архiтэктуры Беларусi сярэдзiны XIX стагоддзя. У свой час тут спынялiся вядомыя людзi, адпачывалi i працягвалi свой пуць. На гэтым месцы быў Пушкiн (станцыя iснавала i да 1843 года), есць цiкавыя звесткi, што мог быць i Напалеон. У часы апошняй вайны немцы выкарыстоўвалi будынкi станцыi як концлагер, у якiм было закатавана шмат людзей. Дарэчы, сярод мясцовых жыхароў дом карыстаецца не вельмi добрай славай i вядомы як "Дом з прывiдамi".
   Агледзеўшы гэтае месца, працягваем iсцi ў бок Вiцебска. Праходзiм некалькi соцень метраў да паварота на веску Бараўляны i iдзем туды. Прыйшоўшы на яе, паварачваем налева, на дарогу, што вядзе ў веску Буяны. Праз кiламетр будзе мост праз рэчку Шэсценку (зараз у вынiку мелiярацыi яна больш нагадвае канал). Гэтае месца завуць ў народзе "Чортавым мастом". Адсюль добра бачны курганы, якiя параслi лесам. Вышыней 1-3 метры, дыяметрам 8-20 метраў тут знаходзяцца 16 курганоў. 14 наспаў у плане круглыя, 2 падоўжаныя. Раскопкi не праводзiлiся. Праўда, трэба дадаць, не праводзiлiся сапраўднымi археолагамi, бо яны парытыя сучаснымi "шукальнiкамi скарбаў". Што спадзяюцца тут адшукаць такiя людзi - не зразумела. У часы, калi тут хавалi памерлых, найбольшай каштоўнасцю былi жалезныя, зрэдку бронзавыя, а часцей касцяныя i нават каменныя прылады працы. iх рэшткi не прыцягнуць увагi рабаўнiка i кiнуты ўбок, будут назаўседы страчаныя для навукоўцаў. А з iмi загiне i частка нашай мiнуўшчыны.
   Агледзеўшы курганы, вяртаемся да шашы. Тут, на прыпынку вы можаце пачакаць аўтобуса на якiм дабярэцеся да Вiцебска (iх iдзе дастаткова шмат - з Гарадка, Лосвiда, Кабiшча i iншых месцаў). Але, калi ў вас есць час, раiм вам прайсцi да ляснога возера Бараво (цi Бараўское), вядомае яшчэ як Дрыкольскае. Дайсцi да яго проста. Ад прыпынка "Бараўляны" праходзiм метраў пяцьдзесят у бок Вiцебска i паварочваем направа. Прайшоўшы яшчэ сотню - другую метраў пераходзiм чыгуначны пераезд i ўваходзiм ў лес. Па iм вядзе добрая дарога па якой мы дойдзем да возера, на берагах якога раскiнулiся два летнiкi ("Рамантыкi" i "Арленак") i яшчэ адзiн знаходзiцца непадалек. Адпачнуўшы каля возера, вяртаемся на прыпынак i едзем у горад.                                                                                                                                                                        


назадуверхда хаты