Наш край
Сайт пра наваколлi Вiцебска
Смотрите в наших фотогалереях! Смотрите в наших фотогалереях! Смотрите в наших фотогалереях!
на главную | карта сайта
гостевая | контакты

КРАЯЗНАЎСТВА
Славутыя мясцiны
Славутыя людзі
Лужасна
Рознае (нарысы)
Клуб "Дзвiна"
Ваеннае краязнаўства 

ТУРЫЗМ
Маршруты
Вандроўкi
Рэкамендацыi
Уражаннi

ЭКАЛОГIЯ
Ахова прыроды
Артыкулы
Методыкi
Календар
Факты батанiцы
Кветкi

ФОТАГАЛЕРЭЯ
Гiст.-культ. славутасцi
Эка славутасцi
Краявiды
Турызм
Кветкi




 

Краязнаўчыя цiкавасцi i турыстычныя рэсурсы месцаў звязаных з дзейнасцю А. П. Сапунова

Рознае (нарысы)

"Краязнаўчыя цiкавасцi i турыстычныя рэсурсы месцаў звязаных з дзейнасцю А. П. Сапунова"

   Краязнаўства - ўcебаковае вывучэнне пэунай часткi краiны, горада цi вескi, iншых паселiшчаў мясцовым насельнiцтвам, для якога гэта тэрыторыя лiчыцца родным краем. Краязнаўства - комплекс прыродазнаўча i грамадсказнаўчых даследаваняў. Краязнаўства вывучае прыроду, насельнiцтва, гаспадарку, гiсторыю i культуру роднага края. Атрыманая iнфармацыя спрыяе пашырэнню ведау пра край, яго гаспадарчае i культурнае развiцце. Краязнаўства мае вялiкае грамадска-палiтычнае i культурна-асветнiцкае значэнне; вялiка яго роля i ў вучэбна-выхаваучым працэсе. Яно адгрывала вялiкую ролю ў гiсторыi беларускага народа. Менавiта краязнаўства было адной з формаў працы, што захавала каштоўныя звесткi пра край i народ калi нават звацца асобным народам адмаўлялася. На думку аўтара, краязнаўства i ў наш час можа i павiнна адыграць важную ролю ў аднаўленнi i фармiраваннi нацыянальнай самасвядомасцi.
   Адной з найбольш цiкавых i карысных форм краязнаўства, з'яўляецца турысцкае. Ды i ўвогуле, турызм - прыбытковая галiна сучаснай эканомiкi Па ацэнках экспертаў ААН, турызм ўваходзiць у тройку вядучых па аб'ему экспарту галiн эканомiкi (сумесна з нафтагазавай i аўтамабiльнай).
   Атрымлiваецца, што краязнаўства карысна як сродак выхавання духоўнасцi i грамадскiх якасцей насельнiцтва, а турызм моцны эканамiчны фактар якi развiвае эканомiку краiны i спрыяе аздараўленню нацыi. Магчыма гэта на думку аўтара шляхам распрацоўкi турысцка-краязнаўчых маршрутаў у наваколлях горада. Асаблiвую ўвагу у ваколiцах Вiцебска, тут выклiкае былы фальварак Кахоўка, якi належаў вядомаму вiцебскаму гiсторыку i краязнаўцу А. П. Сапунову.
   Аб'ект даследавання - наваколлi Вiцебска, аб'екты, якiя прадстаўляюць цiкавасць ў краязнаўчым плане звязаных з iмем Сапунова для арганiзацыi экскурсiй, арганiзацыi навучальнага i выхаваўчага працэсаў, спрыяючых пашырэнню ведаў пра свой край, фармiраванню нацыянальнай самасвядомасцi.
   Час - наваколлi Вiцебска канца ХiХ - пачатка ХХ ст.
   Месца - наваколлi ф. Кахоўка /сучасны Мазалаўскi сельскi савет i некаторыя прылегаючыя тэрыторыi Вiцебскага i Гарадоцкага раенаў/- людзi,/памешчыкi, навукоўцы, людзi мастацтва/ якiя жылi побач, з якiмi маглi падтрымлiвацца сувязi, мясцовыя храмы, кiрмашы, установы куды па гаспадарчай спатрэбе мусiў звяртацца, месцы, праз якiя давадзiлася напроста праязжаць, у якiя наведваўся калi хадзiў на паляванне, тыя, што выклiкалi яго цiкавасць з прафесiйнага боку i проста як чалавека з шырокiм кругаглядам.

   Помнiкi гiсторыi, культуры, археалогii i прыроды ў наваколлях былога фальварка Кахоўка В. Сакольнiкi - урочышча Кахоўка.
   * Курганны могiльнiк. Належаў крывiчам. Складаецца з 57 насыпаў вышыней 1 - 1,5 метра, дыяметрам 5-7 метраў.Даследавалiся ў 1891 годзе Е.Р. Раманавым, абследавалiся ў 1972 г. Г.В. Штыхавым, 1981 г. Калядзiнскiм. Мясцовая назва "Французскiя магiлы". У 1999 годзе усталяманы ахоўны знак.
   * Памятны знак на месцы маентка,я кi належаў А. П. Сапунову.Устаноўлены ў 2000 годзе.

В. Храпавiчы
   * былы цэнтр воласцi, дзейнiчала мясцовая арганiзацыя эсэраў,
   * магiла Званкова. Незвычайны мармуровы помнiк на мясцовых могiлках устаноўлены на грошы мясцовых жыхароў
   * былыя латышскiя хутары. У некаторых захавалiся рэшткi мураваных склепаў і пабудоў. Месцы, добра пазнаюцца па вялiкiх групах лiп.

Урочышча Маркавiчы
   * у веске Маркавiчы (зараз не iснуе) у перыяд з 1928 па 1941 iснавала кiтайская садова-агародная арцель "Маркавiчы"

В. Мазалава
   * маентак Мiлае. Належаў I.Манькоўскаму, вiцэ-губернатару Вiцебскай губернii, пракурору Вiцебскай губернii, верагоднаму аўтару паэмы "Энэiда навыварат".
   * рэшткi вадзянога млына - самага вялiкага ў былым Вiцебскiм уездзе /згодна "Памятной книжке Витебской губернии за 1864 год": в имении Милое помещика Скляренко 10 ставов вымалывает 36,000 пудов муки/. Захавалiся рэшткi плацiны, некаторыя часткi механiзмаў.
   * школьны музей

П. Лужасна
   * гарадзiшча i паселiшча ранняга жалезнага века. Даследавалася у 1972 i 1974 гадах Г. Штыхавым.
   * Будынак царквы Уздвiжання крыжа (верагодна канец ХVIII - пачатак ХiХ стст). Класiцызм. На храмавае свята праводзiўся кiрмаш /да 1933 года/
   * Пакроўская царква (1908). Псеўдарускi стыль
   * Будынак земляробчай школы (1909). Мадэрн. Захаваўся i адмiнiстрацыйны будынак,якi складае адзiную кампазiцыю з галоўным корпусам, але не знаходзiцца пад аховай. Зараз выкарыстовываецца пад почту.
   * Каменныя крыжы з петроглiфамi (не пазней за пачатак ХiХ ст), на старых могiлках в. Слабодка ў месцы ўпадзення р. Лужаснянка ў Дзвiну
   * помнiкi вайны i савецкага часу /на месцы загубы ваеннапалонных i мiрных грамадзян 1941-1942, на месцы боя 1.02.1942 г., М. Сiльнiцкаму, Ф. Сурганаву, i iншыя, сярод якiх помнiк i. Сталiну, якi знаходзiцца ў р. Лужаснянка/
   * Рэшткi вадзянога млына /захавалiся фрагменты фундамента, плацiны/
   * Помнiкi прыроды: дэндрапарк ЛСГТ, рэшткi парка, дуб, якi зросся з ясенем.
   * музей Лужаснянскага сельскагаспадарчага тэхнiкума i анатамiчны музей
   * Месца, дзе быў зафiксаваны мiнiмум тэмператур на Беларусi (у 1940 годзе -440)С

В. Сушчова
   * хвоя, самая вялiкая на Беларусi d =1,5 метра
   * латышскiя хутары /захаваляся фрагменты гаспадарчых пабудоў i пасадкi дрэў/
   * курган каля былога хутара Юмарды /незарэгiстраваны/ i каменныя крыжы
   * рэшткi вадамерна пункта Баркова /iснаваў 1929-1970, захавалiся апоры падвяснога маста/

В. Кулi
   * гарадзiшча днепра-дзвiнскай культуры. Мясцовая назва Царкавiшча, Воўкава гара Раскопкi ў 1973 годзе праводзiў Г. Штыхаў.

В. Кабiшча
   * Царква Узнясення. Былая ўнiяцкая. Не раней за канец ХVIIi стагоддзя,

В. Дрыколле
   * гарадзiшча. Мясцовая назва Царкавiшча. Раскопкi не праводзiлiся.

BР.п. Вярхоўе
   *месца былой царквы Раства Прысвятой Багародзiцы /1739/ Знаходзiлiся iконы напiсаныя Рэпiным
   * магiла бацькi i.Р. Рэпiна /не захавалася/
   * помнiкi часоў ii Сусветнай вайны /месца загубы мiрных грамадзян/
   * школьны музей В. Бараўляны
   * курганны могiльнiк. Раскопкi не праводзiлiся. Значна пашкоджаны ў апошнiя некалькi гадоў.
   * паштовая станцыя - помнiк дарожнай архiтэктуры Беларусi сярэдзiны ХiХ ст.
   * маентак Энгельгартаў /не захаваўся/. Да цяперашняга часу дайшлi рэшткi сада.

В. Калiнава
   * ф. Падвалiца магчымае месца дачы Стукалiча У. К. /1856-1918/ вiцебскага краязнаўцы

В. Чырвоны Двор
   * месца маентка, якiм валодаў генерал-лейтэнант У. П. фон Вiттарф /1835-1907(i)).Удзельнiчаў у руска-турэцкай вайне 1877-1878 гг. Не захаваўся.

В. Доўжа
   * возера Сосна раней Даўжанскае /свой верш прысвяцiў Т, Лада-Заблоцкi/
   * Помнiк прыроды <Камень закаханых>. Самы вялiкi валун у Вiцебскiм раене Шырыня: 250см; Длiна 160см , Высата 320см. Знаходзiцца ў 400 метрах на Паўдневы-Усход ад акраiны вескi, нездалек ад лiнii электраперадач i падстанцыi. Знаходзiцца на правым беразе ракi Храпаўлянка у 10 метрах ад урэза вады на адрэзку памiж азерамi Сярэднiм i Малым. Раней быў на самым версе берага, але пры пракладцы высокавольтнай лiннi электраперадач i будаўнiцтве падстанцыi яго спiхнулi нiжэй да вады

Урочышча Здраўнева
   * сядзiба i. Я. Рэпiна

В. Трыгубцы
   * рэшткi вадзянога млына Шакялi. Часткова захаваўся мураваны будынак (да другога паверха уключна), механiзмы, рэшткi плацiны. Млын адзiны з захаваўшыхся ў наваколлях Вiцебска.

   Прыведзены спiс цiкавых мясцiн не прэтэндуе на ўсеабхватнасць. Ставiлася мэта ўвесцi ў навуковы абарот новыя, раней невядомыя цi забытыя помнiкi i давесцi да шырокiх слаеў грамадскасцi iнфармацыю пра тыя месцы да якiх можна ладзiць турысцка-краязнаўчыя вандроўкi. Мэтазгодна распрацаваць маршруты нядзельнага адпачынку i краязнаўчыя экскурсii па такiм месцам, маркiраваць сцяжыны, надрукаваць буклеты i маршрутныя лiсты, у якiх утрымлiвалiся б: карта мясцовасцi, стужка руху, апiсанне шляху, звесткi пра помнiкi гiсторыi, культуры, археалогii, помнiкi прыроды, гаспадарчыя аб'екты, фотаздымкi i малюнкi цiкавасцяў i iншыя пазнавальная iнфармацыя.
   Прапануемыя маршруты з'яўляюцца аднадзеннымi i прадугледжваюць наведаванне некалькiх месцаў: Вiцебск-Сакольнiкi-Кахоўка-Мазалава; Вiцебск-Мазалава-Лужасна; Вiцебск-Должа-Бараўляны; Вiцебск-Сушчова, Вiцебск-Трыгубцы-Шакялi-Сакольнiкi; Вiцебск-Здраўнева-Руба-Вярхоўе; Вiцебск-ст.Лосвiда-Бараўляны-Дрыколле-Лужасна; Вiцебск-Сушчова-Чырвоны Двор, Вiцебск-Кабiшча-Кулi-Сушчова i iншыя. Так, напрыклад, зусiм не абавязкова прытрымлiвацца менавiта такiх маршрутаў, а напроста пры дапамозе карты, дапаўняльнай лiтаратуры i асабiстага жадання стварыць свой. Лепш за ўсе перад вандроўкай азнаемiмцца з лiтаратурай па тэме.
   Верагодна паспрыяла бы пашырэнню ведаў як пра Сапунова, так i ўвогуле пра край некаторая рэклама ў мясцовым друку i на тэлебачаннi. Артыкулы ў гарадскiх i раенных газетах, падрыхтоўка сюжэтаў пра маршруты на каналах <Скiф>, <6ТВК>. Выраб дакументальных фiльмаў на такую тэматыку i iншыя мерапрыемствы. Арганiзацыя турысцка-краязнаўчай сцяжыны ад в. Сакольнiкi да в. Мазалава ці Лужасна
   Увогуле, падобныя маршруты трэба распрацоўваць i па iншых накiрунках. Чакаюць распрацоўкi турысцка-краязнаўчыя маршруты па месцах звязаных з жыццем i дзенасцю нашых славутых, але не так вядомых як Шагал напрыклад, землякоў - М. Нiкiфароўскага (в. Вымна Вiцебскага раена), А. Рыпiнскага (в. Кукавячына Вiцебскага раена), Т. Лады Заблоцкага(в. Лугiнавiчы Сенненскага раена) i iншыя. Праз наведаванне такiх месцаў, прыцягваецца ўвага да спадчыны вядомых дзеячаў беларускай культуры, гiстарычным падзеям, экалагiчным праблемам наваколляў i краiны ўвогуле.

Спiс лiтаратуры

  1. Збор помнiкау гiсторыi i культуры Беларусi. Вiцебская воблаць. Мн., 1985
  2. Архiтэктура Беларусi. Энцыклапедыя. Мн., 1993
  3. Энцыклапедыя археалогии и нумизматыки Беларуси. Мн.
  4. Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi. Т.1-5., Мн. 1993-99
  5. Памятные книжки Витебской губернии за 1864-1913 годы. Витебск, 1865-1914
  6. Обзоры Витебской губернии за 1896-1907 годы. Витебск, 1897-1914
  7. Список населенных мест Витебской губернии. Витебск 1906 г.
  8. Витебский округ (статистический справочник) г. Витебск., 1928 г.
  9. Вiцебшчына (пад рэдакцыей М. I. Касьпяровiча). Вiцебск. 1925
  10. Живописная Россия. Репринтное издание. Мн., 1993
  11. Памятники природы Беларуси. Мн., 1986
  12. Витебск. Энциклопедический справочник. Мн., 1988
  13. Беленький З.В., Подлипский А.М. Витебск и окрестности: Справочник-путеводитель. Мн., 1984.
  14. Подлипский А.М. Памятные места Витебщины. Мн., 1987.
  15. Михайлов В., Морозов А., Пешком и на лыжах. Мн., 1990
  16. Макаревич Э. Туристические походы выходного дня. М., 1990
  17. Симаков В.И. Походы выходного дня. М., 1977
  18. Газин Д. Краснодворский помещик "Жыцце Прыддзвiння" 1997, 19, 27 лiпеня
  19. Пивовар Н.В. В окрестностях Витебска - бархат амурский" март 1998 года "Народнае слова"
  20. Он же "Путешествие по Лужеснянке стоит любой заграничной поездки" март 1998 "Народнае слова"
  21. Ен жа "Адкуль у нас зiявiлiся маскалi" 22 кастрычнiка 1998 "Народнае слова"
  22. Он же "К дубу-великану" 10 февраля 1998 года "Вiцьбiчы"
  23. Он же "Изюминка" маршрута - почтовая станция" 11 июня 1998 года "Вiцьбiчы"
  24. Он же "Здравнево. Руба. Пороги." 9 сентября 1998 года "Вiцьбiчы"
  25. Шкляр А.Х. Календарь природы. Мн., 1977.
  26. Топографическая карта "Окрестности г.Витебска" Мш. 1 : 200000 см. Мн. 1996.
  27. Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці. Ф.319, оп.1,N 32 "Дело об организации и работе садово-огородней артели "Марковичи"
                                                                                                                                                                       

назадуверхда хаты