Наш край
Сайт пра наваколлi Вiцебска
Смотрите в наших фотогалереях! Смотрите в наших фотогалереях! Смотрите в наших фотогалереях!
на главную | карта сайта
гостевая | контакты

КРАЯЗНАЎСТВА
Славутыя мясцiны
Славутыя людзі
Лужасна
Рознае (нарысы)
Клуб "Дзвiна"
Ваеннае краязнаўства 

ТУРЫЗМ
Маршруты
Вандроўкi
Рэкамендацыi
Уражаннi

ЭКАЛОГIЯ
Ахова прыроды
Артыкулы
Методыкi
Календар
Факты батанiцы
Кветкi

ФОТАГАЛЕРЭЯ
Гiст.-культ. славутасцi
Эка славутасцi
Краявiды
Турызм
Кветкi




 

Каменныя крыжы, петроглiфы i старыя могiлкi.

Рознае (нарысы)

Каменныя крыжы, петроглiфы i старыя могiлкi.

   Каменныя крыжы - прадметы культуры культу хрысцiянскай рэлiгii, выявы сiмвала веры, зробленыя з валуноу. Зрэдку да iх адносяць крыжападобныя язычнiцкiя iдалы. Вядомы на тэрыторыi Еуропы, наiбольш на Беларусi (каля 200 экзэмплярау), пераважна на тэрыторыi Падзвiння i Верхняга Падняпроуя. iх ставiлi каля дарог (часцей на перакрыжаваннях), на ускрайках весак (для абароны ад эпiдэмiй i заваеунiкау), на межах зямель, у горар памятных падзей, на могiлках. Па форме большасць каменных крыжоу нагадваюць лацiнскi крыж - вертыкальны брус (вышыней каля 1,5 метра) з перакладзiнай (даужыня 1 метр), таушыня - 0,2 - 0,5 м. На некаторых крыжах у сяродкрыжжы высячаны крыжыкi рознай формы, трапляюцца надпiсы, манаграмы, выявы чалавека. Наiбольш старажытнымi лiчацца Каменны якрыжы каля весак Сокарава Бешанковiцкага, Вiтунiчы Докшыцкага, Вендраж Магiлуескага раенау. Да позняга сярэднявечча, верагодна, адносяцца крыжы каля весак Плiса i Бабруйшчына Глыбоцкага, Дрысвяты Браслаускага, Галошава Талачынскага, Даугiнава Вiлейскага, Стража Кiраускага раенау i iншыя. Многiя крыжы вядомы у народзе пад назвамi Кацярынскiй крыж, Федзькау крыж, Макараускi, Майсееускi, Скарпiен i iншыя, бытуюць шматлiкiя паданнi. Крыжы з вескi Вiтунiчы i Даугiнава захоуваюцца у Парку Камянеу у Мiнску.

Лiтаратура: Мялешка М. Камень у вераваннях i паданнях беларуса.
Мн., 1929; СедовВ.В. Восточные славяне VI-XIII вв. М., 1982; Ляўкоў Э.А.
Маўклiвыя сведкi мiнуўшчыны. Мн., 1992. Дучыц Л.

Каменныя крыжы, петроглiфы ў наваколлях Лужасна

   У паходах, экскурсiях i экспедыцыях у наваколлях Вiцебска мы адшукалi некалькi месцаў, дзе знаходзяцца каменныя крыжы. Знаходкi датуюцца рознымi часамi. Есць некалькi крыжоў, якiя хутчэй за ўсе можна даваць XVI-XIX стст., есь i ужо нашага часу. Неаднародныя крыжы i па якасцi выпрацоўкi (есць грубай апрацоўкi, з нероўнымi краямi, есць i досыцьдобра адшлiфаваныя). Цiкавасць прыцягваюць крыжы з надпiсамi, лiчбамi i сiмваламi (iмены на крыжах напрыклад "Макарыя", лiчбамi "1822", выявамi рознага тыпу крыжоў).

   Месцаў знаходак некалькi. Першае - каля в. Лужасна, у сутоцы ракi Лужаснянка i Дзвiна, на левым беразе Лужаснянкi на старажытных могiлках. Могiлкi у народзе называюць "маскоўскiмi", "лужаснянскiм". Першая назва тлумачыцца тым, што тут хавалi памерлых з вескi Слабодка (зараз не iснуе), якая лiчылася "маскоўскай", "маскальскай" з прычыны таго, што тут жылi стараабрадцы з Маскоўскага царства. Такая ж веска есць непадалек, у 1,5 кiламетрах - Букацiна. У яе так сама есць могiлкi (яны знаходзяцца каля чыгункi з Вiцебска да Рубы), але ж яны хутчэй за усе недаўнiя, бо каменных крыжоў на iх няма, i даты пахаванняў сучасныя.
   Лужаснянскiя каменныя крыжы можна падзялiць на дзве часткi: старажытныя i крыжы блiжэйшых да нас часоў. Першыя знаходзяцца на ўскайку берага Дзвiны. Тут пэўна самае старажытнае месца. Есць пахавальныя капцы, якiя цяжка датаваць, але есць i тыя, што пракрытыя каменнымi плiтамi, на якiх выбiт тэкст i выявы крыжоў. Некаторыя могiлкi раскапаны вандаламi, а плiты пассоўваны да вады. Плiты па надпiсам датуюцца другой паловай XX стагоддзя.
   У старажытнай частцы могiлак знаходзяцца 2 крыжа. Першы невысокi, вышыней 30см., арыентаваны перакладзiнай з Поўначы на Поўдзень. Урос у зямлю па перакрыжаванне. Грубаапрацаваны. У цэнтры выразана выява крыжа на падставе i перакладзiнамi на кожным канцы крыжа. Другi крыж вырваны з зямлi. Агульнае распалажэнне першага i iншых крыжоў на могiлках дазваляе уявiць, што гэты быў так сама арыентаваны з Поўначы на Поўдзень. Крыж даўжэйшы за першы - 1 - 1,3 м. Больш апарацаваны, у нiзе мае патаўшчэнне, якое было зроблена для ўстойлiвасцi крыжа. Вышэй перакладзiны маюцца лiчбы "1822", па самiм перакрыжаваннi надпiс "МАКАРIЯ" прапiснымi лiтарамi. Нiжэй перакладзiны выбiты раўнабаковы крыж.

   Каменны крыж каля в. Сушчова былы хутар "Юмарды"

   Крыж знаходзiцца на баку кургана. На самым версе кургана зназодзiцца камень, пастаўлены "на-папа", вострым бокам даверху. Курган мае назву "Французская магiла". З Усходняга боку да кургана прымыкае пахаванне часоў вайны 1941-1944 i сучасная могiлка. Улiчваючы месцазнаходжання кургана (нездалек ад месца ўпадзення ракi Храпаўлянка ў Лужаснянку, можна меркаваць, што гэта было паганскае капiшча, а крыж быў пастаўлены святарамi, для "ачышчэння" паганскiх месцаў i адважвання ад яго вернiкаў. Такая практыка iснавала на беларускiх землях у сувязi з захоўваннем язычнiцкiх культаў i вераваннi ў паганскiх багоў паралельна з верай у хрысцiянства (Мялешка М., СедовВ., Ляўкоў Э. Дучыц Л.i iншыя)

   Каменны крыж каля в. Сакольнiкi (урочышча "Кахоўка")

   Крыж знаходзiўся на старажытным месцы пахаванняў - групе курганоў (57) (належалi крывiчам, раскопкi праводзiлiся Е. Раманавым у 1891 г), да якой прымыкаюць сучасныя могiлкi. Па сведках мясцовых жыхароў, крыж быў высокiм i добра апрацаваным. У часы савецкай улады быў скiнуты ў магiлу i закапаны, дзе знаходзiцца i зараз.                                                                                                                                                                        


назадуверхда хаты