Анікіевіч Вольга
Уражаннi
Пра паход.
...Ноч. Цішыня. Над люстрам возера сцелецца не то густы дым, не то звычайны туман. Не, гэта ўсё ж такі дым, гараць тарфяннікі. Але ў паветры, акрамя ўгару, чуецца пах травы і возера...
Півавар Мікалай Васільевіч казаў, што бачыў такія вялізныя курганы ўпершыню. Ён многа бачыў, і я яму веру. Увогуле, не паверыць вачам было цяжка: вялізны земляны насып здаваўся нечым недасягальна вечным і загадкавым. Гэта ж зрабілі нашы продкі! І мы нават сядзелі на самым вялікім з трох Езярычшанскіх (я іх так называю) курганоў. Гэта ж цуд!
Курганы даюць нейкую моц, энергію - гэта праўда. Можа, усе ідзе ад іх старажытнасці і велічы?.. Не, памятаць двухдзённы паход - гэта адна справа, памятаць курганы - зусім іншая.
Але ж, паход. Каб разумець, што гэта такое, трэба толькі ісці, ісці ды ісці; слухаць ды ісці. Дарэчы, слухаць было што: цікавыя гісторыі, міфы, паданні, павер'і, апавяды пра замчышча, скарб, пра людзей, іх норавы. Але акрамя гэтага былі яшчэ анекдоты, песні, жарты і, канешне ж, намёты, вынішча, спяванне ва ўсё горла з музычным слыхам і без яго, ды і "Смерць матраснікам!" таксама.
Але ж, паход. Я, калі па праўдзе казаць, ісці зусім не хацела, але цяпер разумею, што была дзеўкай неразумнай. Я ўпершыню па-новаму зразумела паход, адчула яго. Цяпер ўжо ведаю, што ён не толькі яднае, загартоўвае, але і выпрабоўвае, вучыць жыць (ва ўсіх сэнсах), дапамагае жыць, гаварыць, смяяцца. А гэтага ў нас не хапала, бо ўсе вельмі кемлівыя ды вясёлыя людзі.
Увогуле, цяжка казаць, што гэта было лепш, чым тое, але без гэтага аніяк. Менавіта я лічу, што лепш за ўсё былі курганы і могілкі. Ноччу гэта жудасна, але цікава і дух добра захапляе, розныя там адрэналіны, ды і напужіць можна, калі цябе першага не спалохаюць і ты не зробіш пад сябе. Дзякуй, што гэтага не было, а можа... Ха-ха-ха! Весялосць!
Ну, я не магу адразу ўсё напісаць пра паход (мала часу!!!), а вось гаварыць магу бясконца, бо ёсць аб чым. Праўда?
Вывад: Я ўсё роўна вельмі люблю паходы і буду хадзіць і слухаць заўсёды!
Анікіевіч Вольга Васільеўна 10"Г" клас
|