Наш край
Сайт пра наваколлi Вiцебска
Смотрите в наших фотогалереях! Смотрите в наших фотогалереях! Смотрите в наших фотогалереях!
на главную | карта сайта
гостевая | контакты

КРАЯЗНАЎСТВА
Славутыя мясцiны
Славутыя людзі
Лужасна
Рознае (нарысы)
Клуб "Дзвiна"
Ваеннае краязнаўства 

ТУРЫЗМ
Маршруты
Вандроўкi
Рэкамендацыi
Уражаннi

ЭКАЛОГIЯ
Ахова прыроды
Артыкулы
Методыкi
Календар
Факты батанiцы
Кветкi

ФОТАГАЛЕРЭЯ
Гiст.-культ. славутасцi
Эка славутасцi
Краявiды
Турызм
Кветкi




 
Падарожжа па хрыбце смока Уражаннi

17.11.02г.

Падарожжа па хрыбце смока.

        Скажыце, ці часта вам прыдавалася магчымасць прагуляцца па хрыбце цмока або дакрануцца рукою да рэчаў, якім ужо с тры стагоддзі? Думаю, што не. А я змагла. Паказаў гэтыя цуды нам, вучням слаўнай Лужаснянскай гімназіі, ніхто іншы, як правадыр наш і духоўны настаўнік, М.В.Півавар. А вось як усё было...
       Адседжвалі мы сабе ў адны пагодлівую нядзелю пятым кропкі ў пакоях (нават нас на вуліцу не высунуўшы). І тут, як гром сярод яснага дня, з'явіўся вышэйназваны чалавеча, якому ўсё спакою няма (у вандроўкі розныя цягне) і сказаў прыблізна так:
       - Зусім вы, таварышчы гімназісты завучыліся. Апранайцеся хутчэй - і пайшлі. І вось, уявіце сабе, пайшлі, куды ж мы денемся. І не пашкадавалі.
       Амаль на самым пачатку нашага шпацыру перабраліся мы праз вірлівы паток (а калі шчыра, то праз ручай)! І вось ен, цмок. Папацелі мы, пакуль узабраліся да яго на спіну. Вось дык звер. Людзі недасведчаныя, прауда, лічаць, што гэта звычайная маржавая града, але мы ж ведалі, што гэта на самай справе.
       І вось, дабраушыся да самай высокай кропкі, мы убачылі... Цудоўныя краявіды распрасціраліся вакол нас. Аж голаў закружыла! А людзі едуць адпачываць на Гаваі... Але самае цікавае было наперадзе. Памакаўшы рукою цмоку, мы па шырокай дарозе направіліся ў вёсачку Суднікі, што недалёка ад нашага Лужасна. Дакладней, на могілкіля гэтай вёскі. Што цікавага можа быць на могілках?
       На гэтых - ёсць. Сярод звычайных магіл там стаяць старажытныя каменныя крыжы. Яны ўжо пакрыліся мохам, паўрасталі ў зямлю, але ўсё роўна веліччу і загадкавасцю сваёй яны хвалююць душу і розум. Я дакранулася рукою да крыжа, які знайшла сама: далонь адчула холад камення і мяккі паркаль яшчэ зялёнага моху. Шчыра кажучы, я была проста ўражана. Сутыкнуўшыся з рэшткамі нашага вялікага мінулага, мы накіраваліся "дадому", у нашу alma mater.
       Збіраліся мы па дарозе адшукаць крыніцу. Праўда не знайшлі, а ле не вельмі сумавалі, бо шмат крыніц і ў Лужасна, а мы яшчэ знойдзем у наступны раз тую крынічку, што гуляла з намі ў хованкі.
       Всё было интересно и познавательно. А больше ничего и не надо.

Люда Мароз                                                                                                                                                                        

назадуверхда хаты